
- •1.Гісторыя і яе месца сярод гуманітарных дысцыплін.
- •2. Зараджэнне гістарычнай думкі ў краінах старажытнага Усходу
- •3. Асаблівасці гістарычнага мыслення ў эпоху антычнасці: агульны аналіз.
- •4.Гісторыкі старажытнай Грэцыі.
- •5. Эвалюцыя гістарыяграфія ў Старажытным Рыме.
- •6. Асноўныя этапы развіцця сярэднявечнай гістарыяграфіі краін Усходняй Еўропы.
- •7. Гістарычная думка Візантыі і старажытнай Русі: параўнаўчы аналіз.
- •8. Фарміраванне рэнесанснай гістарыяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы.
- •9. Гісторыкі ранняга Сярэднявечча краін Заходняй Еўропы.
- •10. Гістарычныя працы высокага і позняга Сярэднявечча ў краінах Заходняй Еўропы.
- •11. Фарміраванне навуковых гістарычных тэорый XVI-XVII стст.
- •12. Асноўныя этапы развіцця гістарычнай думкі на беларускіх землях у XV-xviiIст.
- •16. Антрапалагічная мадэль гісторыі ў працах Канта.
- •19. Рамантызм у еўрапейскай гістарыяграфіі XIX ст.
- •20. Месца гісторыі ў пазітывісцкай канцэпцыі а.Конта.
- •21. Пазітывізм у еўрапейскай гістарыяграфіі 2-й пал. XIX пач. XX ст.
- •22. Расава-антрапалагічныя канцэпцыі ў еўрапейскай гістарыяграфіі друг. Пал. XIX –пач. XX ст.
- •23. Ідэі інструменталізму ў гістарыяграфіі зша др. Пал. XIX-пач. XX ст.
- •24. Расійская гістарыяграфія XVII ст.: асаблівасці развіцця.
- •25. Гістарычная думка Расіі п.П. XVIII ст. В. Тацішчаў.
- •26. Расійская гістарыяграфія др. П. XVIII ст.: агульныя рысы.
- •27. “Нарманская” і “антынарманск ая” тэорыі паходжання расійскай дзяржаўнасці.
- •29. “Гісторыя дзяржавы Расійскай” м. Карамзіна.
- •30. “Гісторыя рускага народу” м. Палявога.
- •31. Асаблівасці асэнсавання славянскай гісторыі ў працах м.Кастамарава.
- •32. Гістарычнае мінулае Расіі ў творчасці м. Пагодзіна і гісторыкаў-свянафілаў.
- •33. Гістарычная спадчына с. Салаўёва.
- •34. Навуковая дзейнасць в.Ключэўскага.
- •35. Гістарычная спадчына к. Кавеліна.
- •36. Фарміраванне Маскоўска-Пецярбургскай школы.
- •37. Кіеўская і Харкаўская школы гісторыі.
- •38.Асаблівасці развіцця нямецкай гістарычнай думкі п.П.XIX ст.Л.Ранке.
- •39. І.Дройзэн.Фарміраванне Прускай гістарычнай школы.
- •40. Бадэнская школа гісторыі.
8. Фарміраванне рэнесанснай гістарыяграфіі ў краінах Заходняй Еўропы.
Рысы: Адраджэнне антычнай культуры, спадчыннай сярэднявечча грэбавалі, гуманізм і чалавекацэнтрызм, індывідуальнасць і крытычнасць. Гісторыя – частка літаратуры, пачалі крытыкаваць хронікі.
Да XVI ст. тэматыка твораў была лакальнай, упор рабіўся на паліт. гісторыю, свецкія біяграфіі.
. Бруні ў прадмове да “Гісторыі Фларэнцыі” (12 кн., пачынае з часу Старажытнага Рыму, у аснове апісання перыяда пакладзена адна крыніца) вылучыў гісторыі: набыццё навыкаў стылю, выхаванне патрыятызму, веданне аб паходжанні сваёй Радзімы, веданне гісторыі прыносіць задавальненне і асалоду. Працаваў у папскай курыі, займаў пасаду канцлера Фларэнцыі.
Гварыно з Вероны падзяліў паняце аналаў (апавяданне аб мінулым для сучаснікаў) і гісторыі (аб сённешнім для нашчадкаў).
Секурылізацыя – адыход ад тэалогіі. Макеавелі здзекваўся над ідэяй божага прадбачання. Аднак вялікую ролю займаюць ідэі лёсу і фартуны, ідэі палігістэрыі – шматведання.
Развіццё медадалогіі і крыніцазнаўства. Петрарка ў лісце да Карла IV прывёў доказы падложнасці дакументаў быццам бы напісаных Неронам і Цезарам. Ф. Вала (падложнасць Канстанцінава дара) для таго каб высвятліць падложнасць дакументаў пачаў распрацоўваць параўнанне подчаркаў розных эпох – палеаграфія. Группа юрыстаў здолела выявіць у кодэксе Юсцініана шмат розных уставак. Пачынаюць падрабляцца дакументы.
Поспеху гітарыяграфіі садзейнічала вынаходніцтва друку: новае афармленне, спасылкі і зноскі, вылучаюцца цытаты, літаратура становіцца даступнай.
Біонда – апанент Бруні, спецылізаваўся на падробным разглядзе і крытыцы крыніц, не ўмеў прыгожа пісаць, на ведаў грэч. мовы, пісаў творы прысвечаныя гісторыі Старажытнага Рыму, упершыню прысвяціў увагу побытам, норавам, дзяржаўнаму кіраванню, вольнаму часу рымлян, устанавіў месцапалажэнне знікшых гарадоў, шляхоў, паселішчаў, вылучыў перыяд сярэднявечча. Яго вучань Пампоніо Лаэрта – прыклад палігістарычнага напісання “Цэзары”, “Старажытны Рым”, пісаў сцісла і коратка.
Партугалія: 1357 г. Авейская дынастыя, Ф.Лопеш Хроніка Фернанда і ЖуанаІ.
Англія: Т.Мор “Гісторыя Рычарда ІІІ”, П.Віргілій 27 кн. “Англ.гісторыя”лац. м., Э.Хол Хроніка Англ. – вольна пераклад Гісторыі Вергілія, 1572 г. таварыства антыквараў: Дж.Спід “Гісторыя Велікабр.ад Цэзара да Якава” і Р.Каліншэд “Хроніка Англ., Шатл. і Ірлад.”
Францыя: XVI ст рух эрудытаў, І.Скалія “Нумізматыка”, К.Фашэ “Гальскія і фр. старажытнасці”, Дзюгайан “Усеагульная гісторыя Францыі”-лічылася афіцыйнай, Будрэй дэ Брантом “Жыццеапісанне вялікіх палкаводцаў”, “жыццеапісанне знакамітых дам”, “Жыццеапісанне галантных дам” у дробязях апісвае ўсё прыдворнае жыццё, пераказвае ўсе плёткі.
Германія Рудольф Агрыкола-“Сусветная гісторыя”, Наўклер Баварскі, Конрад Цэльціс займаўся генеалогіей, разам з сябрам Куспініянам выдумаў генеалогію Габсбургаў.
9. Гісторыкі ранняга Сярэднявечча краін Заходняй Еўропы.
Праблемы, што ёсць гісторыя і яе жанры. Ісідор Сівільскі вызначыў гісторыю як аповед аб мінулым і сучасным для патомкаў, паклаў традыцыю гісторыі як часткі літаратуры.
Можна вызначыць наступныя жанры гісторыі: хронікі, аналы. кароткія гісторыі, біяграфіі, псеўдагістарычная літаратура. Транслатэоны-апавяданні пра перамяшчэнне мошчаў святых, свій асабісты еўрапейскі каталіцкі жанр.
Беда Шаноўны ў сваёй “Царкоўнай гісторыі” вылучыў наступныя крыніцы: 1) апавяданні антычных аўтараў, 2) асабістае назіранне і архіўныя матэрыялы, 3) паданні продкаў.
Пётр Дыякан: гісторыку дастаткова абапірацца на здравы сэнс, таму няма нагоды атрымоўваць ддатковую адукацыю.
к. V - перш. тр. VI ст. спроба захаваць паганскую спадчыну: перавыданне Ю.Цэзара, Святонія.
Варварскія кіраўнікі зразумелі значэнне гісторыі: у 519 г. па загаду Еўтарыха манах складае сусветную хроніку, у якой паказана роўнасць Еўтарыха і Юсціна. “Готыка” у 12 кн. – гісторыя готаў, да нас не дайшла.
У Галіі: 589 г. прыняцце каталіцызму, працэс асіміляцыі іспанскай знаці вестготамі. Рыгор Турскі (VI ст.) – 10 кн. “Гісторыі”, пачынае з паходжання свету, але ўжо ў першай кн. пераходзіць да апісання падзей у Галіі, не цікавіўся праблемамі адзінства Рымскай імперыі, факты свецкага характару перакладаў з царкоўнай гісторыі.
Ісідор Сівільскі – “Этымалогія” і “Аб знакамітых мужах”, падзеі ад сатварэння свету да 615 г.
Беда Шаноўны “Царкоўная гісторыя” – цікавіўся фактамі палітычнага жыцця, звесткі пра эканоміку, апісвае цуды.
Павел Дыякан “Гісторыя лангабардаў” у 6 кн. – кампеляцыя, сярод крыніц пералічвае фальклор.
У эпоху Каралінскага Адраджэння з’яўляюцца шматлікія аналы, з к. IX ст аналы не пішуцца, з’яўляюцца біяграфічныя апавяданні: Эйнгард “Жыццё Карла Вялікага.
X ст. манах Відукінд “Саксонская гісторыя” – зусім не цікавіўся царкоўнымі справамі, прыцягваў шум бітваў з венграмі, палабамі, кароль Саксоніі праз войны вырашае наступныя задачы: праславіць свай народ, пашырыць межы, усталяваць мір.
Т.ч. гісторыя як стыль літ. захавалася, пераход з царкоўнай да свецкай.