Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Г сторыя г старычнай думк .doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
189.44 Кб
Скачать

38.Асаблівасці развіцця нямецкай гістарычнай думкі п.П.XIX ст.Л.Ранке.

Нямецкая гістарыяграфія пач.XIX ст. была не проста апісальнай,была засяроджана на універсітэцкіх колах.Інтэлект і палітыка павінны былі быць звязаны.Таму выкладчыкі універсітэтаў тайна і яўна былі звязаны з прадстаўнікамі палітыкі.Непасрэдны задзел зрабілі прыхільнікі нямецкіх філосафаў Гегеля і Гердэра.З філасофіі Гегеля была запазычана ідэя гістаычнай дынамікі і пабудовы ўніверсальный карціны мінулага.Ад Гердэра запазычылі ідэю культурацэнтрызму.

Важную ролю ў гістарыяграфіі адыграў Л.Ранке.Навучаўся ў Лейпніцкім універсітэце, займаўся філалогіей,цікавіўся багаслоўем.Пасля заканчэння ўніверсітэта быў выкладчыкам у гімназіі, перакладаў Герадота і Фукідзіда.Напісаў ”Гісторыю рымскага і германскага народа з 1494 па 1635”, у дадатку да выдання падрабязна разгледзеў метадалогію свайго даследвання і крыніцы.”Іспанская манархія ў XVI-XVII ст”.Вандраваў па аўстрыйскай імперыі, напісаў гісторыю Сербіі, гісторыю рымскіх пап, гісторыю пратэстантаў у Германіі,гісторыю Прускай дзяржавы.Грамадскія навукі знаходзяцца пад уплывам палітычнай тэорыі.Для гісторыка важна зразумець унутранныя матывы і імкнуцца быць аб’ектыўным.Аснова яго прац-палітычная гісторыя.Ранке імкнуўся вылучыць палітычныя аспекты рэфармацыйнай барацьбы.Вылучыў ідэю лінейнага прагрэсіўнага развіцця гісторыі, займаўся сусветнай гісторыяй і вылучыў яшчэ адну ідэю: гісторыя гэта патоп які ахоплівае ўсе краіны свету і народы,працэс сусветнай гісторыі адзіны і ніякіх гістарычных выключэнняў не маецца. Ранке заснаваў семінар.

Вайц, Гізебрэхт, Гірш – вучні Ранке, заснавальнікі школы Ранке – ранкеанства.Яно было засяроджана над працамі па крыніцах,вучыла, што калі чалавек працуе з крыніцамі апісання падзей у крыніцы перадаецца не сам факт,а толькі ўраджанні ад яго.Пры вывучэнні тых ці іншых падзей мы сутыкаемся з суб’ектыўным фактам.Суб’ектыўны элемент павялічваецца калі ён перадаецца другой,трэцяй асобе.Гісторык павінен дайсці да інфармацыі першакрыніцы. Для дакладнай ацэнкі гістарычнай асобы трэба ведаць не толькі адбыўшыеся падзеі,гісторык павінен быць добрым пісьменнікам,філосафам.Галоўнае на чым засяроджваецца ранкеанства-даваць характарыстыку той ці іншай эпохе.

39. І.Дройзэн.Фарміраванне Прускай гістарычнай школы.

У сярэдзіне XIX ст.у гістарыяграфіі Германіі пачынаецца крызіс.Заснавальнік неоранкеанства-прускі гісторык Іоган Дройзэн.Вучыўся ў Берлінскім універсітэце,займаўся антычнай гісторыяй,напісаў:”Гісторыю Александра Велікага”-упершыню ўвёў паняцце эленізму,”Гістоыя Прусіі”,”Нарысы гісторыі”.Выступаў супраць засілля крыніцазнаўства,ранкеанцаў крытыкаваў за іх крытычнасць. Яму не падабалася ідэя класавай барацьбы,прызнаваў лінейнае прагрэсіўнае развіццё,пры гэтым чалавечы працэс нагадваў эстафету, адна нацыя змянялася іншай.

Многія погляды Дройзэна выклікаюць неабходнасць ранкеанцаў перагледзець свае пазіцыі. Другая палова XIX ст.-пруская гістарычная школа права-школа была вельмі крытычна настроена да крыніц,яна была культурацэнтрычна,спавядала ідэю дамінавання нацыі,лінейнага прагрэсіўнага чалавечага развіцця,была заснавана на апісальнасці падзей.Галоўны цэнтр-Прускі універсітэт.Для прадстаўнікоў характэрна апісанне развіцця юрыдычных норм права.

Зімель “Праблема філасофіі гісторыі”, апісанне гістарычных падзей у сваёй аснове суб’ектыўная.Гэтая суб’ектыўнасць непазбежна,гістарычнае даследванне не столькі навуковае, колькі глыбока псіхалагічна,ён прапанаваў адмовіцца ад пошукаў закону ў гісторыі.