
- •18. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
- •Суфіксальны спосаб
- •3 Дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тайком, ходам, валам, цягам, бягом.
- •Спосаб складання
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
- •3 Формай т в о р н а г а склону ўжываюнна па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за. На чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
- •Класіфікацыя злучнікаў на саставу
- •Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння
- •Часціцы
- •Класіфікацыя часціц
- •1. Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
- •2. Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
- •3. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
- •4. Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
3. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
Узмацняльныя часціцы: новат, і, так, дык, ды, ужо, жа {ж), ні, аж, усё, сабе. Пералічаныя часціцы, узмацняючы ас-ноўнае значэнне той моўнай адзінкі, да якой яны адносяцца, тым самым вылучаюць гэту моўную адзінку на фоне астатніх нейтральных адзінак. Калі ж узмацняльная часціца ўжываецца ў адным з двух выказванняў, то эмацыянальна-экспрэсіўная падкрэсленасць аднаго выказвання стварае ўмовы для супастаў-лення з ім другога, нейтральнага. Такое ўжыванне часціц набліжае іх да супастаўляльных злучнікаў.
Часціцы, якія выражаюць э м а ц ы я н а л ь н у ю р э а кц ы ю гаворачай асобы на розныя з'явы рэчаіснасці: вось табе і на, вось дык так, то-та ж. Напрыклад: «Глядзіце там. Могуць сунуцца ўначы. Каб не праспалі». — «Не праспім», — буркнуў пера-кладчык. — «То-та/».
4. Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
Часціца бы (б) ужываецца як кампанент формы ўмоўнага ладу: пайшлі б, напісаў бы, паснедала б, а таксама форм сінтаксіч-нага ўмоўнага ладу: Не заблудзіцца б нам. Пайшоў бы дождж, вось добра было б. Мадыфікацыі часціцы бы (б) — калі б, толькі б, хай бы — утвараюць формы сінтаксічнага загаданага ладу: Толькі б (калі б, хай бы) ты выканаў усё як трэба, сынок.
Часціцы хай, няхай, дай, давай, давайце ўжываюцца як кампаненты формы сінтаксічнага загаднага ладу: Хай паслухаюць летам уранку, як спяваюць прасторы зямлі... (П. Глебка). Давайце разважаць сур'ёзна (К. Крапіва).
Этымалагічна часціцы звязаны з паўназначнымі часцінамі мовы і з выклічнікамі. Аднак з пункту гледжання сучаснай мовы многія часціцы трэба кваліфікаваць як н е в ы т в о р н ы я. Гэта ў першую чаргу часціцы а, і, вось, вунь, жа {ж), не, ні, ці, нават. Па сутнасці, нават часціцы хоць (хаця), хай (няхай), бы (б) таксама трэба лічыць невытворнымі. Хоць іх дзеяслоўнае пахо-джанне адчуваецца даволі выразна, аднак у мове ўжо не існуе тых словаформ, з якімі непасрэдна можна было б суадносіць на-званыя часціцы.
В ы т в о р н ы я часціцы лёгка могуць быць суаднесены з паўназначнымі словамі ці выклічнікамі. Ад займеннікаў утварыліся часціцы яно, гэта, сабе; ад прыслоўяў — проста, чыста, прыблізна, выключна, так, ужо, як, куды, калі; ад дзеяслоўных словаформ — дай, давай, дайце, давайце, бач, кажа, маўляй; ад выклічнікаў — ну, ох.
Для надання мове больш яркай экспрэсіі ўжываюцца с ас т а ў н ы я часціцы дык вось, дык аж, вось ужо, куды там, абы толькі. Напрыклад: Дык вось, чытач, ты сам здароў, павінен добра тое ведаць, што, каб прымусіць працаваць такіх «варон», не трэба ім даваць абедаць (К. Крапіва). I ведалі даволі усе наўкола, што хоць наганы меў ён голас, ну дык затое ж кіпцюры! (К. Крапіва). Большасць састаўных часціц утворана шляхам камбінацыі дзвюх ці больш простых часціц.
20. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану). Групы безасабова-прэдыкатыўных слоў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы. Пытанне пра безасабова-прэдыкатыўныя словы ў лінгвістычнай літаратуры.Мадальныя словы як асобая часціна мовы. Семантыка, структура і сінтаксічныя асаблівасці мадальных слоў. Разрады мадальных слоў паводле значэння.
У беларускай мове вылучаецца група слоў, якія з'яўляюцца нязменнымі, але абазначаюць не прымету дзеяння ці якасці, а стан ці ацэнку чаго-небудзь ці каго-небудзь. Яны амаль заўсёды, у адрозненне ад прыслоўяў, ужываюцца ў функцыі выказніка ў безасабовым сказе:Ранкамі было свежа і росна. Безасабова-прэдыкатыўныя словы найчасцей ужываюцца ў спалучэнні са звязкамі быць, стаць, станавіцца, якія служаць для выражэння прошлага і будучага часу, а таксама ўмоўнага ладу.
Па значэнні ўсе словы катэгорыі стану дзеляцца на:
словы, якія абазначаюць стан прыроды і акаляючага асяроддзя: цёмна, сыра, дажджліва: У пакоі было душна. На вуліцы стала гразка,
словы, якія абазначаюць псіхічны і фізічны стан чалавека і жывых істот: крыўдна, весела,: Мне стала страшна. Вельмі боязна;
словы, якія выражаюць ацэнку стану: добра, дрэнна, сорам, шкада: Лёгка было ісці.;
словы, якія выражаюць мадальнасць, г. зн. адносіны да дзеяння з пункту гледжання магчымасці, немагчымасці, неабходнасці: неабходна, трэба, можна, нельга, немагчыма, пара: Пара ехаць дамоў. Не трэба спяшацца;
словы, якія абазначаюць меру чаго-небудзь: досыць, даволі, многа, мала: У нас усяго досыць. Даволі гуляць, ідзіце дамоў.
Словы катэгорыі стану, як і прыслоўі, з'яўляюцца нязменнымі, ім не ўласцівы катэгорыі спражэння і скланення, яны не змяняюцца па ліках. Гэтыя словы, як і якасныя прыслоўі, могуць мець формы ступеней параўнання, ад іх утвараюцца прыслоўі са значэннем ацэнкі: халадней, халаднавата, цёпленька, сумнавата. Але, нягледзячы на сваё падабенства да прыслоўяў, словы катэгорыі стану адрозніваюцца ад іх сваім лексічным значэннем, сінтаксічнай функцыяй, яны маюць аналітычныя формы часу (весела, было весела, стане весялей) і ладу (стала б цёпла, было б весела), што і дазваляе выдзеліць іх у асобны разрад слоў.
Словам катэгорыі стану ўласціва значэнне ладу і часу. Для выражэння прошлага і будучага часу, а таксама ўмоўнага ладу ўжываецца звязка: было весела, было б весялей, стане цёпла, зробіцца крыўдна.
Такім чынам, словы катэгорыі стану, нягледзячы на сваю блізкасць па форме да прыслоўяў, а часта і аманімічнасць з імі, адрозніваюцца ад прыслоўяў лексічным значэннем, сінтаксічнай функцыяй і граматычнымі значэннямі ладу і часу. Гэта і выдзяляе катэгорыю стану ў асобны разрад слоў (у асобную часціну мовы). Праўда, тэрмін «катэгорыя стану» не з'яўляецца агульнапрынятым у лінгвістычнай навуцы. Сваёй структурай ён адрозніваецца ад назваў іншых часцін мовы (назоўнік, прыметнік і г. д.). Некаторыя лінгвісты называюць гэтую групу слоў безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, прэдыкатыўнымі прыслоўямі, прэдыкатывамі.
Словы катэгорыі стану часта спалучаюцца з інфінітывам, могуць мець пры сабе дапаўненні і акалічнасці; калі яны абазначаюць стан асобы, то назва асобы пры іх ужываецца ў форме давальнага склону: Смела наперад, не трэба баяцца цяжкасцей і перашкод (Гл.)
Словы катэгорыі стану, як і якасныя прыслоўі, могуць мець формы ступеней параўнання і формы ацэнкі і меры. Утвараюцца гэтыя формы так, як і адпаведныя формы прыслоўяў: весялей, халадней, найлепш, страшнавата.
Як ужо адзначалася, многія словы катэгорыі стану і многія якасныя прыслоўі з’яўляюцца амонімамі. Аднак на гэтай падставе нельга лічыць, што словы катэгорыі стану ўтварыліся з прыслоўяў, што прыслоўі пераходзяць у катэгорыю стану. Словы катэгорыі стану ўтварыліся і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і, магчыма, былі пераходнай ступенню ад прыметнікаў да прыслоўяў. І ў сучаснай мове катэгорыя стану бліжэй да прыметнікаў, чым прыслоўі. Нярэдка на аснове прамых значэнняў прыметнікаў развіліся значэнні катэгорыі стану, а на аснове пераносных – значэнні прыслоўяў: у пакоі цёпла — цёпла віншавалі, стала холадна — холадна сустрэлі.
Некаторыя словы катэгорыі стану маглі ўтварыцца толькі ад прыметнікаў, бо падобных прыслоўяў няма: зорна, месячна, зелена, хлебна, рыбна, душна і інш. Калі рыбна, то і юшна (Прык.). Калі камарна, то і хлебна (Прык.). Куды ні глянеш, усюды зелена.
Пераважная большасць слоў катэгорыі стану ўтворана ад асноў прыметнікаў пры дапамозе суфікса -а(-о). Некаторыя з гэтых слоў маюць адпаведныя амонімы сярод кароткіх прыметнікаў: патрэбна, неабходна, варта; параўн. Гэтая кніга мне патрэбна і Патрэбна сёе-тое абмеркаваць.
Некалькі слоў катэгорыі стану паходзіць ад назоўнікаў: пара, час, сорам, дзіва, шкада, страх і некаторыя іншыя.
Мадальныя словы — гэта лексіка-граматычны разрад слоў, якія выражаюць адносіны асобы да з'яў рэчаіснасці.
Месца мадальных слоў у сістэме часцін мовы яшчэ канчаткова не вызначана. Не зусім выразна акрэслены і межы паміж мадальнымі словамі і мадальнымі часціцамі. Аднак мадальныя словы ўжо адасобіліся ад тых часцін мовы, ад якіх утварыліся, і аб'ядналіся ў асобны семантычны клас слоў.
Мадальныя словы нязменныя і іншых слоў у сказе не паясняюць. Яны не называюць пэўных прадметаў, прымет, дзеянняў, а толькі паказваюць на адносіны таго, хто гаворыць, да рэчаіснасці. Мадальныя словы могуць адносіцца як да ўсяго сказа, так і да часткі яго: Работа ў школе, бясспрэчна, вельмі цікавіла маладога настаўніка (К-с). Заходзіла сонца і зямля была мокрая, мусіць, нядаўна прайшоў дождж (К. Ч.).
Мадальныя словы не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы. Ад самастойных часцін мовы яны адрозніваюцца тым, што не выконваюць намінатыўнай функцыі, не маюць лексічнага значэння, а таксама не з'яўляюцца членамі сказа.
У адрозненне ад службовых часцін мовы (прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц) мадальныя словы не служаць для сувязі слоў у сказе і не надаюць сэнсавых адценняў словам, словазлучэнням і сказам.
Мадальныя словы выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі: удакладняюць, узмацняюць мадальнасць выказніка, выражаюць дакладную ці прыблізную ацэнку выказвання. Яны звычайна ўжываюцца як пабочныя словы і выдзяляюцца інтанацыйна: Марылін пасаг, праўда, прадалі з яе згоды і купілі столькі ж зямлі бліжэй (Б.). У полі паветра, здаецца, аж звініць ад чысціні (Хадк.).
У дыялогу мадальныя словы ўжываюцца ў ролі слоў-сказаў: «Гаваку Юзіка знаеш?» — «Пэўна» (Б.).
Паводле значэння мадальныя словы падзяляюцца на дзве групы.
Да першай трупы адносяцца мадальныя словы, якія выражаюць упэўненасць, перакананне, сцвярджэнне таго, пра што гаворыцца ў сказе: безумоўна, бясспрэчна, вядома, зразумела, канешне, праўда, сапраўды і інш. Дождж, безумоўна, прынясе больш карысці, чым шкоды (Шам.).
Да другой групы належаць мадальныя словы, якія выражаюць няўпэўненасць, меркаванне, сумненне: здаецца, мабыць,можа, мусіць, напэўна, пэўна і інш. Апейка ўсё слухаў моўчкі і, здавалася, нібы падтрымліваў такія думкі (I. М.).
Мадальныя словы як асобны лексіка-граматычны разрад слоў гістарычна развіліся з розных часцін мовы. Многія мадальныя словы не страцілі суадноснасці з тымі часцінамі мовы, ад якіх утварыліся. У сучаснай беларускай літаратурнай мове мадальныя словы суадносныя:
з назоўнікамі: праўда, факт; параўн. Садок быў, праўда, невялічкі (К-с) і Праўда даражэй за грошы (Прык.);
з прыметнікамі кароткай формы, з дзеепрыметнікамі, прыслоўямі: безумоўна, бясспрэчна, відавочна, вядома, канешне, пэўна; параўн. Там, вядома, лепш за мяне здолеюць ацаніць вашу працу (Кр.) і Усім вядома, што адклад не ідзе ў лад (Бяд.);
з дзеясловамі: здаецца, здавалася, зразумела, можа, мусіць; параўн. Горад, здавалася, пасвятлеў і павесялеў (Грах.) і Адзінокая гармата здавалася жывою істотаю (К. Ч.).
Самастойныя часціны мовы, пераходзячы ў разрад мадальных слоў, страчваюць свае граматычныя катэгорыі, перастаюць змяняцца. Гэты пераход суправаджаецца і стратай лексічнага значэння слова. Суадноснасць мадальных слоў з названымі часцінамі мовы толькі знешняя.
Некаторыя вучоныя мадальнымі словамі лічаць усе пабочныя словы, незалежна ад таго, якія адносіны яны выражаюць. Аднак усё ж пераважае думка, што да мадальных слоў нельга адносіць:
словы тыпу на жаль, на шчасце, якія выражаюць эмацыянальныя адносіны таго, хто гаворыць, да з’яў рэчаіснасці; гэтыя словы яшчэ не страцілі поўнасцю лексічнага значэння;
словы і ўстойлівыя словазлучэнні, якія выражаюць паслядоўнасць, парадак паведамлення, думак, злучаюць, далучаюць ці супрацьпастаўляюць часткі сказа або сказы і займаюць прамежкавае становішча паміж злучнікамі і мадальнымі словамі: па-першае, па-другое, па-трэцяе, наогул, напрыклад, наадварот, нарэшце, тым больш, тым не менш, разам з тым і інш.
Гэтыя словы і словазлучэнні адначасова служаць для сувязі або далучэння частак сказа ці сказаў і надаюць выказванню дадатковае сэнсавае адценне мадальнасці.