
- •18. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
- •Суфіксальны спосаб
- •3 Дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тайком, ходам, валам, цягам, бягом.
- •Спосаб складання
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
- •3 Формай т в о р н а г а склону ўжываюнна па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за. На чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
- •Класіфікацыя злучнікаў на саставу
- •Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння
- •Часціцы
- •Класіфікацыя часціц
- •1. Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
- •2. Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
- •3. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
- •4. Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
1. Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
Указальныя часціцы: вось, вунь, гэта. У гаворках і гу-тарковай мове адзначаюцца варыянты гэтых часціц: во, ось, от, унь. Указальныя часціцы служаць для ўказания на наяўнасць прадметаў і з'яў, пры гэтым вось указвае на блізкія ці непасрэдна дадзеныя для ўспрыняцця прадметы і з'явы, а вунь — на больш далекія ці непасрэдна не дадзеныя для ўспрыняцця. Указальныя часціцы адносяцца як да асобных слоў, так і да ўсяго сказа, напрыклад: Вось і полянка, і самі баравікі (А. Вялюгін).
Азначальна-ўдакладняльныя часціцы: якраз, іменна, акурат, проста, чыста, амаль, прыблізна, сапраўды. Гэтыя часціцы адносяцца пераважна да слоў і размяшчаюцца ў прэ-пазіцыі да іх. Большасць такіх часціц сумяшчае значэнні азна-чальнасці з мадальнымі адценнямі значэння: з указанием на розную ступень верагоднасці выказвання. Агульнае значэнне азначальнасці ўскладняецца указанием не ўдакладненне ці абме-жаванне: 3 тае пары другого хамута не патрабуе Конь ніколі болей: свайго яму якраз даволі, хамут стаў — проста любата! (К. Крапі-ва). Сышліся на сход усе чыста, каб выбраць Вярхоўны Совет (Я. Колас).
Вылучальна-абмежавальныя часціцы: толькі, хоць, хаця, выключна, усяго, хіба. Агульнае іх значэнне — вылучэнне асобных паняццяў у саставе выказвання: Ні славы, ні скарбаў я не хачу, мне б толькі прайсці непрыкметна, зямлю сваю пад нагамі адчуць, падыхаць родным паветрам (П. Панчанка). Пусты небасхіл. Хоць маліся, хоць плач ты (М. Танк). Гэтыя часціцы легка пераходзяць у злучнікі, параўн.: Ціха навокал, толькі вецер холодны і золкі свішча-шуміць аднастайна (П. Глебка). Хоць пасі-веў стары зашмат, але на працы, як солдат (П. Броўка).
2. Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
С ц в я р д ж а л ь н ы я часціцы: так, але, размоўныя і дыялектныя ага, эге, угу, ну. Яны перадаюць пацвярджэнне пры адказе на пытанне, абазначаюць згоду з чым-небудзь: «Ці вучыў ты майго сына быць літасцівым да жыеёл, як то належыць чалавеку?» — «Так» (У Караткевіч).
Адмоўныя часціцы: не, ні, ані. Нанрыклад: Не крыўдуй, не журыся, поэт, тут заўсёды прычына одна — тваіх думак не хітры сакрэт ці не смелая песень вясна (А. Куляшоў).
Пытальныя часціцы: ці, хіба, няўжо, а, ну, што за. Кожная з гэтых часціц мае свае адценне пытальнага значэння — пы-тання з вылучэннем і падкрэсліваынем асноўнага слова у сказе: Ці добра вам гасцявалася?; з адценнем недавер'я, сумнення: Хіба гэта не цікава табе? Няўжо тут нельга праехаць?; паўторнага пе-рапытвання: Вам падабаецца, а? Большасць гэтых часціц можа выражаць не толькі пытальныя, а і пабуджальныя і іншыя мадальныя адценні.
Часціцы, якія выражаюць адносіны да в е р а г о днасці выказвання: наўрад, наўрад ці, ану ж, бодай, бодай што. Напрыклад: Дзядзька бодай што сышоў з дарогі. Наўрад ці можна было што пачуць у гэтым шуме.
П а р а ў н а л ь н ы я часціцы быццом, нібы, як быццам ужы-ваюцца пры супастаўленні і параўнанні блізкіх, падобных з'яў, прадметаў, дзеянняў — як рэальных, так і мяркуемых: Сэрца Мі-хала Тварыцкага быццам упала кудысьці ўніз. Душа яго на гэты кароткі момант як бы зусім спустошылася... (К. Чорны). / цяпер да зямлі прыпаду — нібы вые сірэна злавесна? (С. Дзяргай). Жыта падступае роўна ласкавае мора (В. іМатэвушаў).
Часціцы, якія ўжываюцца пры перадачы чужой м о в ы або д у м к і: моў, маўляў, кажо, бо, нібы. Напрыклад: Дзед ганарыўся галубамі: маўляў, ні ў кого няма такіх разумных птахаў, яку яго... (Р. Сабаленка).