Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
155.14 Кб
Скачать

Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння

У залежнасці ад таго, якія адносіны (злучальныя або падпа-радкавальныя) выражаюцца злучнікамі, злучнікі падзяляюцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

Злучальныя злучнікі ужываюцца як сродкі сувязі адносна раўнапраўных кампанентаў: аднародных членаў сказа, састаўных частак складаназлучанага сказа, аднародных сузалежных даданых частак складаназалежнага сказа і г. д. Злучальныя злучнікі маюць чатыры разнавіднасці: спалучальныя, супастаўляльныя, градацыйныя і пералічальна-размеркавальныя.

Да спалучальных адносяцца злучнікі і, ды (у значэнні 'і'), а таксама расчлянёны злучнік як так і. Найбольш часта ўжываецца злучнік і. Ён можа злучаць незамкнуты рад кампа­нентаў, выступаючы перад кожным з іх (у тым ліку можа быць, хоць і не абавязкова, і перад першым). Што ж датычыць злучні­ка ды, то ён звычайна замыкае рад, г. зн. выступае перад апош-нім кампанентам. Акрамя таго, злучнік ды мае яскрава выража-нае адценне далучальнасці, і таму ніяк нельга механічна замя-ніць любы злучнік і злучнікам ды. Так, нельга сказаць: У нарадзе прымалі ўдзел прэзідэнт ды прэм'ер-міністр. Расчлянёны злучнік як — так і ўжываецца ў закрытых структурах: ён злучае толькі два кампаненты.

Да с у п а с т а ў л я л ь н ы х адносяцца злучнікі а, але, ды (у значэнні 'але'), аднак, жа (ж), затое, а то, расчляненыя злуч­нікі не то што — а, не то што — але, а таксама рад часціц у ролі злучнікаў, г. зн. у ролі сродкаў сувязі: іначай, інакш, толькі, адно, дык. Фактычна гэта — лексічныя канкрэтызатары, якія могуць ужывацца разам са злучнікамі, а пры пропуску апошніх — і самі браць на сябе ролю злучнікаў.

Да п е р а л і ч а л ь н а-р азмеркавальных адносяцца адзіночныя злучнікі або (альбо), ці, а таксама паўторньтя або (альбо), ці і часціцы ў ролі гтаўторных злучнікаў: ні, то, не то. Гэтыя сродкі сувязі звязваюць незамкнуты рад кампанентаў, ужываюцца ў адкрытых структурах: Як много говорим і нудна аб рэчы такой, як паэзія, ці быць ей святочной, ці буднай, ідыліяй ці марсельезою? (М. Танк).

Часціцы

Часціцы — гэта непаўназначныя словы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя, мадальна-валявыя або эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні значэння слоў, словазлучэнняў ці сказаў.

Часціцы супрацьпастаўляюцца службовым словам па той прымеце, што яны звычайна выкарыстоўваюцца не для сувязі сінтаксічных адзінак, а толькі для мадыфікацыі значэння якой-небудзь моўнай адзінкі.

Як і ўсе непаўназначныя словы, часціцы самі па сабе не маюць ярка выражанага лексічнага значэння. Іх значэннем лічыцца тое дадатковае адценне, якое яны надаюць моўнай адзінцы. Можна было б, па ўсёй верагоднасці, сцвярджаць, што часціцы — гэта адзін з важнейшых сродкаў актуалізацыі выказвання.

Лексічны састаў часціц у сучаснай мове невялікі. Утварыліся часціцы ў асноўным ад слоў, якія адносяцца да розных паўна-значных часцін мовы — займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў і інш.

Класіфікацыя часціц

У залежнасці ад дадатковага адцення, якое часціцы надаюць моўнай адзінцы, больш ці менш акрэслена вылучаюцца чатыры групы часціц.