
- •18. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
- •Суфіксальны спосаб
- •3 Дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тайком, ходам, валам, цягам, бягом.
- •Спосаб складання
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
- •3 Формай т в о р н а г а склону ўжываюнна па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за. На чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
- •Класіфікацыя злучнікаў на саставу
- •Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння
- •Часціцы
- •Класіфікацыя часціц
- •1. Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
- •2. Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
- •3. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
- •4. Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
Класіфікацыя злучнікаў на саставу
Па саставу злучнікі дзеляцца на дзве групы: простыя і састаўныя.
П р о с т ы м і трэба лічыць злучнікі, якія ўтварыліся з аб'яднання суадноснага (указальнага) слова і злучніка: таму што, так што, тады як, для таго каб, з-за таго што, з прычыны таго што. Фармальнай прыкметай гэтых злучнікаў з'яўляецца магчымасць іх расчлянення: былое ўказальнае слова (ці спалучэнне слоў) таму, так, тады, для таго, з-за таго, з прычыны таго ў такім выпадку будзе ўваходзіць у склад галоўнай часткі і з'яўляцца членам сказа, а астатняя частка злучніка — былы просты злучнік (што, як, каб) — у склад даданай часткі складаназалежнага сказа. Параўн., напрыклад, таму — што як расчлянёны ў сказе Слабы твор атрымаўся таму, што мастак працаваў пас-пешліва (П. Герасімовіч) і таму што як нерасчлянёны ў сказе Наша сістэма з'яўляецца народнай, таму што яна жыве жыццём народа.
Захаванне назвы «састаўныя» за такімі злучнікамі чыста ўмоўнае, генетычнае: кожны з такіх злучнікаў так жа сама павінен лічыцца адным граматычным сродкам. Праўда, сродкі гэтыя (напрыклад, падпарадкавальныя злучнікі таму што, нягледзячы на тое што) яшчэ не ўсталяваліся як асобныя цэласныя моўныя адзінкі — самастойныя словы. Фактычна гэта яшчэ некалькі лексічных адзінак, якія ў комплексе ўтвараюць адну функ-цыянальную адзінку — пэўны падпарадкавальны сродак сувязі. Гэта тая база, тая «сыравіна», з якой паступова фарміруюцца лексемы — словы, якія можна было б назваць злучнікамі ў мар-фалагічным плане.
Магчымасць разрыву састаўных злучнікаў і прывязанасць іх да асобных сінтаксічных адзінак (да галоўнай ці да даданай час-так складаназалежнага сказа) з'яўляецца асновай падзелу іх на нерасчлянёныя і расчлянёныя.
Да н е р а с ч л я н ё н ы х адносяцца злучнікі, якія прывя-заны да адной сінтаксічнай адзінкі, уваходзяць у яе склад: так што (з выніковым значэннем), тады як, таму што: Усе пайшлі, тады як хлопчык застаўся.
Да расчлянёны х, або парных, адносяцца злучнікі, першая частка якіх размяшчаецца ў адным кампаненце склада-нага сказа, а другая — у наступным яго кампаненце: так — што, да тых пор — пакуль, з-за таго — што. Асобную групу парных складаюць злучнікі калі — то, хоць — але, хоць — аднак, якія могуць злучаць не больш двух кампанентаў сінтаксічнай канструкцыі у адно сінтаксічнае цэлае: Хоць, праўда, хлеб ядуць і з вуды, але не усе і не заўсюды (Я. Колас).
Утвараць пару, якая выконвае ролю сродку сувязі двух кампанентаў сінтаксічнай канструкцыі, могуць не толькі два злуч-нікі, а і злучнік з часціцай, да якой можа далучацца і адмоўе. Пры адным з кампанентаў у такім выпадку размяшчаецца часці-ца (або часціца з адмоўем), пры другім — злучнік, напрыклад: не толькі — а, не толькі — але, не столькі — як, не то што — о. Злучнік, які ўступае ў такую пару, можа ўзмацняцца часціцамі /', нават: не толькі — але і, не толькі — а нават. Напрыклад: Дзень быў не толькі марозны, а і еетраны.
У залежнасці ад спосабу ўжывання ў сказе злучнікі падзяляюцца на дзве групы: на адзіночныя і паўторныя.
А д з і н о ч н ы я злучнікі не паўтараюцца пры кожным кампаненце злучэння, а знаходзяцца паміж імі або ўваходзяць у склад аднаго з кампанентаў: Ноч лажыцца павольна, і доўга яшчэ гарыць неба над лесам (К. Чорны). Відаць, таму і радасны настрой, што ўсё кругом так хораша прыбрана (Н. Гілевіч).
Паўторныя злучнікі — гэта злучнікі, якія паўтараюцца пры кожным кампаненце злучэння: Мы славім, мы хвалім люстраны нажытак, і ветразь над хваляй, і чайку над жытам (А. Вя-люгін). У якасці паўторных ужываюцца злучнікі і, ці, або. Колькасць кампанентаў, якія звязваюцца гэтымі злучнікамі, граматычна не абмежавана; гэта адкрытыя структуры.