
- •18. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
- •Суфіксальны спосаб
- •3 Дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тайком, ходам, валам, цягам, бягом.
- •Спосаб складання
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
- •3 Формай т в о р н а г а склону ўжываюнна па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за. На чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
- •Класіфікацыя злучнікаў на саставу
- •Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння
- •Часціцы
- •Класіфікацыя часціц
- •1. Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
- •2. Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
- •3. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
- •4. Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
Прыназоўнікі ўжываюцца з адным або некалькімі склонамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў.
Аднасклонавае кіраванне ўласціва большасці прыназоўнікаў. Так, толькі р о д н а г а склону патрабуюць пасля сябе прыназоўнікі ад, без, да, дзеля, для, ля, каля, з-за, з-над, з-пад, з-па-за, з-па-над, паміма, акрамя, апрача, бліз, замест, звыш, наконт, нак-шталт, паводле, сярод, а таксама большасць адпрыслоўных прыназоўнікаў, прыслоўна-прыназоўнікавых канструкцый і спалу-чэнняў простых невытворных прыназоўнікаў са склонавымі формамі назоўнікаў {абапал, блізка, вакол, воддаль, наводдаль; асобна ад, збоку ад, за выключэннем, за кошт, з часу, на аснове, у адносінах да, у кірунку да).
Давал ьнага склону патрабуюць к, адпаведна, згодна, паралелыш, прапарцыянальна, раўналежна, наперакор, насустрач, насуперак, удагон, услед.
В і н а в а л ь н а г а склону патрабуюць пра, праз, цераз, у адказ на, нягледзячы на.
3 Формай т в о р н а г а склону ўжываюнна па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за. На чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
Асобныя прыназоўнікі могуць спалучацца з формамі двух ці нават трох склонаў.
Так, прыназоўнікі аб, на і пра патрабуюць вінавальнага і меснага, над, пад і перад — вінавальнага і творнага, а пауз і скрозь — роднага і вінавальнага склонаў. Прыназоўнік паміж ужываецца з родным і творным, а прыназоўнік упоперак — з родным і да-вальным склонамі.
Прыназоўнікі з, за і між ўжываюнна з формамі роднага, вінавальнага і меснага, прыназоўнік па — з формамі давальнага, вінавальнага і меснага, а прыназоўнік у— з формамі роднага, вінавальнага і меснага склонаў.
Літаратурнай нормай лічыцца ўжыванне прыназоўнікаў над і перад з формамі творнага склону, а прыназоўніка пры — з формай меснага склону: Вечар над вёскаю шэры, цені у зялёным лісці (М. Танк). Цягнік прыпыніўся на хвіліну на невялікай станцыі, апошняй перад горадам (М. Лынькоў). Пры лесе, пад горкай бруіцца крыніца (П. Броўка).
Літаратурнай нормай лічыцца ўжыванне прыназоўнікаў пауз і скрозь з вінавальным, упоперак — з родным, між — з родным і месным, за — з вінавальным і месным склонамі: слупкі пауз дарогу, ісці скрозь лес, перабегчы упоперак вуліцы, дарога між. дубоў і дарога між дубамі, сесці за стол, сядзець за сталом.
Неаднасклонавае кіраванне прыназоўнікаў у сучаснай беларускай мове мае розны характра. У адных выпадках яно звязана з яскравым сэнсавым адрозненнем спалучэнняў, напрыклад: кара з дуба — велічынёй з дуб, бяроза з дубам; зайшоў на пошту па пісьмо — атрымаў пяцёрку па пісьму — вадзіў карандашом па пісьме; пакласці на воз — ляжыць на возе. У другіх выпадках такое адроз-ненне адсутнічае: адны і тыя ж сінтаксічныя адносіны могуць выражацца рознымі склонавымі формамі з адным і тым жа пры-назоўнікам. Ствараюцца сінтаксічныя сінонімы, і ў такіх еі-нанімічных парах адна з канструкцый звычайна лічыцца нормай, а другая — устарэлым ці дыялектным варыянтам, незасво-еным запазычаннем.
Устарэлымі ці дыялектнымі лічацца, у прыватнасці, спалу-чэнні аб з вінавальным у канструкцыях з дзеясловамі мовы і думкі: гутарка аб тое, забыўся аб ратунак, пытаць аб долю. Літаратурнай нормай тут лічыцца форма меснага склону: гутарка аб тым, забыўся аб ратунку, пытаць аб долі.
3 прыназоўнікам між у мове мастацкай літаратуры, асабліва ў канструкцыях з прасторавым зпачэинем, пераважае форма роднага склону. Аднак у дзелавым, афіцыйным і навуковым стылях паступова становіцца нормай ужыванне з гэтым прыназоўнікам формы творнага склону.
3 прыназоўнікам паміж перавага аддаецца форме творнага склону, хоць і форма роднага не лічыцца адхіленнем ад нормы.
Пытанні нормы пры ўжыванні прыназоўнікавых канструкцый
Нормы, якія склаліся за апошнія дзесяцігоддзі ва ўжыванні прыназоўнікаў у літаратурнай мове, у апошнія часы нярэдка не вытрымліваюцца. Найбольш відавочнымі трэба назваць наступ-ныя адхіленні ад нормы.
1. Спробы поўнай замены ўсіх выпадкаў ужывання прыназоўніка па з формамі давальнага склону (у адзіночным ліку) залежнага назоўніка.
2. Выцясненне нейтральнага прыназоўніка у час і замена яго малачастотным і абласным падчас.
3. Замена выразу ў канцы запазычаным з украінскай мовы прыназоўнікам напрыканцы, не ўласцівым беларускай мове і не маючым ніякіх сэнсавых адрозненняў ад нарматыўнага беларус-кага выразу.
4. Неапраўданае пашырэнне ужывання прыназоўніка на і поў-нае выцясненне прыназоўніка у ў выразе на Беларусі — у Беларусі. Як вядома, прыназоўнік на мае значэнне 'на паверхні, на плошчы, на тэрыторыі (без акрэсленых межаў)', параўн.: на Беларусі пчолы як гусі (3 народнага). Прыназоўнік у паказвае на абсяг, у межах якога нешта адбываецца. Вось чаму адрозніваюцца, напрыклад, выразы на Кубе (на тэрыторыі вострава) — у Кубе (у межах дзяржавы Куба).
5. Неўласцівае кіравание родным склонам даты з прыназоўнікам па: з пятага па сёмага верасня. У гэтым выразе прыназоўнік па патрабуе формы вінавальнага, але ніяк не роднага склону, і трэба сказаць: з пятага па сёмае верасня.
6. Нематываванае абмежаванне ва ўжытку прыназоўніка аб і амаль паўсюдная яго замена прыназоўнікам пра.
7. Выцясненне з ужывання прыназоўніка к, які далека не заўсёды можа быць заменены прыназоўнікам да, параўн.: прыйсці якраз к абеду, дзе замена выразу к абеду на выраз да абеду поўнасцю зменіць сэнс выказвання.
ЗЛУЧНІКІ
Злучнікі — гэта службовыя словы, якія ўжываюцца для падпарадкавальнай ці спалучальнай сувязі сінтаксічных адзінак (членаў сказа, частак складанага сказа і самастойных сказаў) і паказваюць на сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі: Дождж усё яшчэ не пераставаў, але ў адным месцы хмары як бы расступіліся, і адтуль ужо выглядала неба — блакітнае і вельмі свежае (Б. Сачанка).
Злучнікі не маюць форм словазмянення, не маюць і свайго лексічнага значэння. Асноўнае іх значэнне — функцыянальнае: паказваць на адносіны паміж сінтаксічнымі адзінкамі.
Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх паходжання
У залежнасці ад паходжання злучнікі, якія ўжываюцца у сучаснай мове, падзяляюцца на дзве групы: невытворныя і вытворныя.
Невытворныя злучнікі непадзельныя марфалагічна і не могуць быць узведзены да якіх-небудзь іншых паўназначных знамянальных ці займеннікавых слоў або да службовых слоў.
В ы т в о р н ы я злучнікі паддаюцца марфемнаму аналізу. У склад вытворных уваходзяць у першую чаргу злучнікі, утвора-ныя зрашчэннем у адну лексему некалькіх лексічных адзінак: дый (з ды + і), або (з альбо, якое, у сваю чаргу, узыходзіць да старажытнага а + либо, а + любо), абы (з а + бы), толькі што (з толькі + што).
У склад вытворных уваходзяць, акрамя гэтага, і злучнікі, якія ўтварыліся шляхам пераходу ў злучнікі слоў іншых лексіка-граматычных класаў, напрыклад: што (з займенніка), быццам (з часіціцы), калі (з прыслоўя).