Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
канс. 2.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
155.14 Кб
Скачать

Спосаб складання

Гэты спосаб займае параўнальна невялікае месца ў сістэме словаўтварэння прыслоўяў. Спосабам складання прыслоўі утва­раюцца звычайна са словазлучэнняў. Некаторыя прыслоўі ўжо страцілі сувязь са словазлучэннямі, на базе якіх яны ўтварыліся, і з пункту погляду сучаснай мовы лічацца невытворнымі: стрым-галоў, аберуч, басанож, сёлета, у другіх прыслоўяў суадноснасць са словазлучэннямі даволі выразная: штодня, штогод. Усе прыслоўі, утвораныя спосабам складання, можна падзяліць на тры трупы.

1. Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння займенніка з назоўнікам: штолета, штогод, штодзень, штомесяц, штомінуту, што-хвіліну, штовечар, штораз, штодня.

2. Прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння аднолькавых або блізкіх слоў: дзе-нідзе, калі-нікалі, як-ніяк, раз-пораз, чын-чынам (чын-чынаром), даўным-даўно, век-векам, ледзь-ледзь.

3. Прыслоўі, утвораныя ад фразеалагічных словазлучэнняў: шыта-крыта, сам-насам, далей-болей, шыварат-навыварат. Гэта група папаўняецца за кошт фразеалагізмаў тыпу як бачыш, чуць дзень, слова у слова, душа ў душу.

  1. Службовыя часціны мовы: прыназоўнік, злучнік, часціца. Разрады прыназоўнікаў паводле паходжання, структуры. Асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў у беларускай мове. Разрады злучнікаў і часціц паводле паходжання, структуры і функцыянальнага прызначэння. Выклічнік.

Лексіка-граматычныя разрады прыназоўнікі, звязкі і злучнікі аб'ядноўваюцца ў адну групу с л у ж б о в ы х слоў. Ра­зам з часціцамі яны ўтвараюць клас непаўназначных слоў. Словы гэтага класа, у адрозненне ад слоў паўназначных, вылучаюцца тым, што іх значэнне мае пераважна сінтаксічны характар. Калі паўназначнае слова, напрыклад, дорога, змярканне, сіні, драўляны, будаваць, цёпла, мой, сто, мае лексічнае значэнне само па сабе, то значэнне такіх асобна ўзятых слоў, як а, у, к, ж, можна высветліць толькі ў межах сінтаксічных канструкцый, у якіх гэтыя словы ўжываюцца.

Яшчэ адна адметная рыса, якая аб'ядноўвас ўсе непаўназначныя словы, — гэта іх адсутнасць у тых канструкцыях, дзе сінтаксічныя адносіны вырашаюцца толькі парадкам слоў і інтанацыяй. На важнасць непаўназначных слоў у мове ўказвае іх высокая частотнасць: у маўленні кожнае чацвёртае або нават трэцяе слова любога тэксту — тэта непаўназначнае.

Непаўназначных слоў у моўнай сістэме адносна нямнога; значная колькасць гэтых слоў — вытворньтя: яны паходзяць ад слоў паўназначных.

прыназоўнікі

Прыназоўнікі— гэта службовыя словы, з дапамогай якіх выражаюцца адносіны паміж галоуным і залежным словамі ў словазлучэнні з апасродкаванай падпарадкавальнай сувяззю.

Класіфікацыя прыназоунікаў у залежнасці ад іх паходжання і будовы

У адпаведнасці з паходжаннем усе прыназоўнікі традыцыйна дзеляцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных адносяцца: а, аб, ад, без, да, для, дзеля, з, за, к, каля, ля, між, на, над, па, над, перад, пра, праз, пры, у, цераз.. У сінхронным плане ў групу невытворных трэба ўключаць і пры­назоўнікі акрамя, апрача, бліз, замест, звыш, наконт, накшталт, паводле, сярод, суадноснасць якіх з прыслоўямі ці спалучэннямі слоў цяпер можа быць устаноўлена толькі гістарычна.

В ы т в о р н ы я прыназоўнікі захоўваюць непасрэдную су­вязь са словамі, якія адносяцца да розных знамянальных часцін мовы. Класіфікацыя такіх вытворных прыназоўнікаў праводзіцца ў залежнасці ад таго, з якой часцінай мовы захоўваецца сувязь вытворнага прыназоўніка. Такім чынам вылучаюцца прына­зоўнікі адпрыслоў н ы я (ці інакш — прыслоўныя): абапал, блізка, вакол, воддаль, збоку, зверху, ззаду, злева, міма, наабапал, наверсе, наверх, наводдаль, навокал, наперад, наперадзе, насуст-рач, насупраць, неподалёку, паабапал, паперад, паперадзе, пасля, пасярод, пасярэдзіне, паўзверх, побач, побліз, поплеч, поруч, скраю, скрозь, спадыспаду, спераду, супраць, узамен, уздоўж, уперад, упе-радзе, упоперак, услед, усцяж; а д п р ы м е т н і к а в ы я: адносна, адпаведна, згодна, паралельна, прапарцыянальна, раўналеж-на2; аддзеяслоўныя: выключаючы, дзякуючы, канчаючы, уключаючы (усе яны суадносяцца з дзеепрыслоўямі).

Многія вытворныя прыназоўнікі захоўваюць сувязь са склонавымі формамі назоўнікаў. Беспрыназоўнікавую форму творнага склону маюць толькі два адназоўнікавыя прыназоўнікі: шляхам і ўстарэлае кшталтам. Астатнія вытворныя прыназоўнікі ўтварыліся ў выніку злучэння простага невытворнага прына­зоўніка з назоўнікам ва ўскосным склоне: за кошт, з боку, з ліку, з мэтай, з дапамогай, з прычыны, з цягам, з часу, на аснове, на ма­нер, на прсіцягу, на чале, на шляху, пры дапамозе, у адносінах, у адрас, у выніку, у гонар, у імя, у ліку, у мэтах, у сілу, у справе, у сэнсе, у час, у часе, у часы. Такія вытворныя прыназоўнікі, у сваю чаргу, могуць спалучацца з невытворнымі: на чале з, па шляху да, у адказ на, у адносінах да. Па гэтай жа мадэяі ўтвара-юцца і іншыя спалучэнні назоўнікаў, якія маюць рэлятьгўнае значэнне, з невытворнымі прыназоўнікамі: у адпаведнасці з, у ад-розненне ад, у кірунку да, у параўнаниі з, у саюзе з, у сувязі з.

У выніку спалучэння прыслоўя з невытворнымі прыназоўні­камі ў сучаснай мове склаліся наступныя прыслоўна-прыназоўнікавыя канструкцыі, якія таксама ўжываюцца ў функцыі прыназоўнікаў: адначасова з, асобна ад, збоку ад, нараўне з, побач з, поруч з, разам з, следам за, сумесна з, услед за.

Функцыю прыназоўнікаў выконваюць і некаторыя дзеепрыслоўі ў спалучэнні з невытворнымі прыназоўнікамі: нягледзячы на, гледзячы па, пачынаючы ад, пачынаючы з.

Вытворнымі з'яўляюцца і прыназоўнікі, якія ўтварыліся шляхам словаскладання двух ці трох невытворных: з-за, з-над, па-над, з-пад, па-за, паміж, з-па-над, з-па-за.