
- •18. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
- •Суфіксальны спосаб
- •3 Дапамогай суфікса -ом (-ам) утварыліся прыслоўі тыпу тайком, ходам, валам, цягам, бягом.
- •Спосаб складання
- •Ужыванне прыназоўнікаў са склонавымі формамі залежных назоўнікаў ці займеннікаў
- •3 Формай т в о р н а г а склону ўжываюнна па-за, згодна з, побач з, поплеч з, поруч з, следам за. На чале з, у адпаведнасці з, у сувязі з.
- •Класіфікацыя злучнікаў на саставу
- •Класіфікацыя злучнікаў у залежнасці ад іх функцыянальнага значэння
- •Часціцы
- •Класіфікацыя часціц
- •1. Часціцы, якія выражаюць розныя прадметна-сэнсавыя адценні значэнняў.
- •2. Часціцы, якія выражаюць мадальныя і мадальна-валявыя адценні.
- •3. Эмацыянальна-экспрэсіўныя часціцы.
- •4. Часціцы, якія служаць для ўтварэння форм ладу — марфалагічных і сінтаксічных.
18. Прыслоўе як часціна мовы. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў. Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы.
Паводле структуры усе прыслоўі дзеляцца на матываваныя і нематываваныя. Да нематываваных прыслоўяў належаць пераважна тыя словы, якія страцілі суадноснасць з іншымі часцінамі мовы, яны з'яўляюцца найбольш архаічнымі: там, тут, дзе, калі, сюды, туды. Асноўную частку складаюць матываваныя прыслоўі. Яньг ўтвораны ад іншых часцін мовы і сэнсава суадносяцца з імі.
У сучаснай беларускай літаратурнай мове ўтварэнне прыслоўяў адбываецца ў асноўным спосабам афіксацыі. Большасць прыслоўяў утварылася і ўтвараецца зараз суфіксальным, прэфіксальным і прэфіксальна-суфіксальным спосабамі.
Прыслоўі утвараюцца ад усіх самастойных часцін мовы: назоўнікаў (дагары, збоку, бясконца), прыметнікаў (шчыра, ярка, здаўна), лічэбнікаў (спярша, учатырох, аднойчы), займеннікаў (адтуль, дасюль, сюды), дзеясловаў (можа, маўляў, бадай), прыслоўяў (навокал, незнарок, недалёка). Адны з іх утварыліся даўно ад такіх слоў, якіх у сучаснай беларускай мове няма [спакваля, знячэўку) і толькі этымалагічны аналіз дапамагае распазнаць будову і па-ходжанне гэтых слоў. Другія (іх пераважная большасць) утварыліся пазней і таму выразна відаць, ад якіх слоў і форм яны ўтварыліся.
Суфіксальны спосаб
Самай шматлікай з'яўляецца група прыслоўяў, утвораных ад асноў прыметнікаў з дапамогай суфікса -а (пад націскам -о), які з'яўляецца найбольш прадуктыўным сярод суфіксаў, з дапамогай якіх утвараюцца прыслоўі: назойліва, весела, наіўна, крыва.
Большасць прыслоўяў гэтага тыпу з'яўляюцца прыслоўямі спосабу дзеяння і толькі адзінкавыя ўжываюцца са значэннем часу (даўно) і месца (блізка). Прыслоўі гэтага тыпу ўтвараюцца ў асноўным ад якасных прыметнікаў, і толькі невялікая колькасць іх — ад адносных, якія набылі пераноснае якаснае значэнне (адкрыта, дэталёва, неспадзявана, машинальна, элементарна, плана-ва, завочна, рэльефна).
Гэтая група прыслоўяў пастаянна папаўняецца, таму што па-яўляюцца новыя прыметнікі, або развіваюцца новыя якасныя значэнні ў прыметніках. Звычайна не ўтвараюцца прыслоўі гэтага тыпу ад прыметнікаў, якія абазначаюць пастаянную прымету (колер, масць): шэры, гняды, рабы, жоўты, дзіравы. Але ў тых вы-падках, калі прыметнік пашырае свае значэнні, набывае пера-носныя, то становіцца магчымым ўтварэнне ад яго прыслоўяў: жоўта ад красак, на вуліцы шэра, слепа верыць. Абмежавана ўтварэнне прыслоўяў і ад вытворных прыметнікаў тыпу клейкі, трухлявы, барадаты, босы, ледавіты, чарвівы, лысы, а таксама ад прыметнікаў з суфіксамі -арн-, -енн-, -ск-, -оўн-, -оў-(-еў-), -ін-, якія звычайна маюць ярка выражанае адноснае значэнне.
Другой даволі значнай па колькасным складзе з'яўляецца група прыслоўяў, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфіксаў -ой(-ою), -ай(-аю), -яй(-яю), -ом(-ам), -амі(-ямі). Суфіксы гэтых прыслоўяў узыходзяць да канчаткаў творнага склону назоўнікаў: зіма — зімой, дуга — дугой, раніца — раніцай, сіла — сілай, верх — верхам.
Прыслоўі з суфіксамі -амі, -ямі нешматлікія ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
Найбольш інтэнсіўна ўтвараюцца прыслоўі ад розных форм назоўнікаў ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі і без іх. Прыслоўі ўтвараюцца таксама ад іншых склонавых форм назоўнікаў:
— родны склон з прыназоўнікамі ад, да, з, без: бясконца, страду, знізу, зверху, дадому, дахаты, спачатку, адразу;
— давальны склон без прыназоўнікаў: далоў, дамоў, долу;
— вінавальны склон з прыназоўнікамі у, за, на: уніз, насустрач, навек, замуж;
— месны склон з прыназоўнікамі у, на, па, а: увушшу, унізе, папраўдзе, напярэдадні, апоўначы.
Група прыслоўяў, утвораных ад лічэбнікаў, нешматлікая. Ад іх утвораны прыслоўі з дапамогай суфікса -ойчы: двойчы, тройчы.
Ад дзеясловаў ўтвараюцца прыслоўі з дапамогай суфікса -ма: роўма, бегма, крычма, лежма, кішма. Звычайна прыслоўі гэтага тыпу ўваходзяць у склад устойлівых словазлучэнняў: роўма раўці, крычма крычаць.