
Жаночыя імёны:
Агапія (разм. Агата, Гана; грэч.) — харошая, добрая;
Агрыпіна (разм. Грыпіна, Агруся, Груня, Рыпіна; лац.) — этымалогія невядомая;
Акуліна (разм. Куліна, Акуліта; лац.) — арліная;
Ала (грэч.) —другая, наступная; па другой версіі імя лац. паходжання;
Алена (разм. Лена, Алёна, Ялена, Гэля, Аліся; грэч.) — святло, зіхаценне, бляск;
*Алеся (грэч.) — мужная;
Аліса (грэч.) — праўда;
Аляксандра (разм. Александрына; грэч.) — мужная, абаронца людзей;
Ангеліна (разм. Анжэла; грэч.) — анёльская. Стала папулярным у другой палове XX ст. Уваходзіць у лік самых модных з 20 жаночых імёнаў;
Антаніна (разм. Антоля; лац. або грэч.) — кветка; тая, хто ўступае ў бой;
Антонія (разм. Антося; лац. або грэч.) — тая, хто ўступае ў бой; хто набывае ўзамен;
*Анюта (старажытнаяур.) — сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата;
*Барбара (лац.) — язычніца, чужаземка; пашыранае сярод беларусаў-ка-толікаў. Параўн.: Варвара;
Браніслава (разм. Броня; слав.) — ахоўваючая, аберагаючая славу;
Бэла (лац.) — прыгожая. Трапіла на Беларусь у першай чвэрці XX ст.;
Валерыя (лац.) — моцная, бадзёрая;
Валянціна (лац.) — моцная, здаровая;
Варвара (разм. Вара, Варка; лац.) — язычніца, чужаземка. Параўн.: Барбара;
Венера (лац.) — прыгожая, каханая. Параўн.: Венера — багіня кахання і прыгажосці ў старажытн. грэкаў;
Вера (слав.) — спадзяванне, надзея;
Вераніка (грэч.) —тая, што нясе перамогу; па другой версіі — ураджэнка італ. горада Вероны;
Вікторыя (разм. Вікта, Вікця, Віка; лац.) — перамога;
Віталіна (лац.) — жыццёвая;
Вольга (разм. Волька, Воля; сканд.) — дакладнай этымалогіі няма, аднак некаторыя лічаць, што гэта жаночы варыянт ад імя Алег, што значыць святы;
Вячаслава (слав.) — вялікая слава;
Галіна (разм. Галя; грэч.) — спакойная, лагодная, рахманая; па другой версіі з лац. мовы, дзе мела значэнне «курыца»;
Ганна (разм. Гануля, Гануся і інш.; старажытнаяўр.) — сімпатычная, мілавідная, раскоша, любата;
Дар'я (разм. Адарка, Адар'я, Дарка; грэч.) — пераможца;
Ева (старажытнаяўр.) — жанчына, жывая, жонка Адама;
Ефрасіння (разм. Прося; грэч.) — родная;
Жанна — запазычанае ў савецкі час з фр. мовы ў гонар Жанны д'Арк;
Зінаіда (разм. Зіна; грэч.) — народжаная Зеўсам, боская;
Зося (грэч.) — мудрая. Гл.: Софія;
Ірына (грэч.) — мір, цішыня;
Казіміра (слав.) — дакладнай этымалогіі няма; пашыранае ў беларусаў-католікаў;
Канстанцыя (разм. Кастуся) — пастаянная, стойкая;
Капіталіна (разм. Капа; лац.) — народжаная ў Капітоліі, на ўзгорку ў Рыме;
Караліна — дакладнай этымалогіі няма. Магчыма, жаночы варыянт ад ка-таліцкага імя Карэль, што значыць «кароль»;
Кацярына (разм. Каця, Кася, Катра; грэч.) — чыстая;
Клаўдзія (разм. Клава, Клаўдзея; лац.) — кульгавая;
Клара (лац.) — ясная;
Ксенія (разм. Аксеня; грэч.) — гасцінная ці чужаземка; у апошнія гады ўзрасла цікавасць да ўкраінскай формы гэтага імя — Аксана;
Ларыса (разм. Лара, Лора; грэч.) — чайка;
Лідзія (разм. Ліда; грэч.) — відаць, ад назвы вобласці Старажытнай Грэцьіі — Лідзіі, што ў Малой Азії;
Лізавета (разм. Лісавета, Ліза; старажытнаяўр.)— Бога майго клятва; тая, што шануе Бога;
Лілія (разм. Ліля) – узнікла параўнальна нядаўна, відаць, ад назвы кветкі ліліі;
Любава (слав.) – старажытнае язычніцкае імя, што значыць «любімая»;
Любаміра (слав.) – любімая людзьмі, грамадою;
Любоў (разм. Люба, Любіна; слав.) — прьіхільнасць, адданасць, цікавасць;
Людміла (слав.) – мілая, добрая людзям;
Мая – відаць, ад назвы аднайменнага месяца ці ў гонар свята 1 Мая;
Малання (разм, Маланка, Малаша, Малаха; лац.) — смуглая, чорная;
Маргарыта (разм, Маргарэта; грэч.) — жамчужына;
Марфа (разм, Мархва; з арамейск.) — гаспадыня, настаўніца;
Марыана (лац ) – узнікла ў выніку зліцця імёнаў Марыя і Анна (Ганна);
Марына (лац.) – марская;
Марыя (разм Мар'я, Марыля; старажытнаяўр.) — горкая, любімая Богам;
Матрона (разм, Матруна, Метра; лац.) — знатная, знакамітая жанчына;
Маўра (лац.) – цемнаскурая.
Надзежда (разм. Надзея, Надзя, слав.) — спадзяванне, чаканне чаго-небудзь;
Настасся (разм Настуля, Наста, Настаха; грэч.) — уваскрэслая. У XVI—XIX стст. было самым частым жаночым імем;
Наталля (разм. Наталка; лац.) – родная;
Ніна – паходжанне да канца не высветлена, па адной з версій «ласкавая»;
Паліна (разм, Поля, лац.) – малая;
Паўліна (лац.) – малая; відаць, варыянт ад мужчынскага імя Павел;
Пелагея (разм, Палаг'я, Палашка; грэч.) — марская; параўн.: Марына — лац.
Петрунела (разм, Пятруся; грэч.) — цвёрдая, скала, камень;
Праскоўя (разм, Параска, грэч.) - пятніца, пярэдадзень свята;
Рагнеда (слав.) – паходжанне невядомае;
Разалія (разм. Разаля, Ружына) — відаць, ад назвы кветкі ружы, у рус. мове «роза»;
Раіса (разм Рая; грэч.) – лёгкая, пакорлівая;
Расціслава (слав) – памнажаючая славу;
Саламея (разм. Саламеня, Салоха, Салюта; грэч.) — мірная;
Святаслана (слав.) – светая слава;
Святлана (разм, Света; слав.) — светлая, ясная;
Серафіма (грэч.) – палымяная, гарачая;
Софія (разм. Софа, Сахвея; грэч.) — мудрая. Параўн.: Зося — частае ў беларусаў;
Станіслава (разм. Стася; слав.) — гл.: Станіслаў;
Стэла (лац.) — зорка;
Стэфанія (грэч.) — жаночы варыянт ад Стэфаніі, што азначае «вянок, якім упрыгожваюць лепшых воінаў», частае ў беларусаў-католікаў;
Сцепаніда (разм. Стэпа, Сцёха, Стэфа; грэч.) — павенчаная;
Таісія (разм. Taica) — паходжанне невядомае, трапіла да нас з Егіпта праз Візантыю разам з прыняццем хрысціянства;
Тамара (разм. Тома; старажытнаяўр.) — фінікавая пальма;
Таццяна (разм. Тацяна, Таня; грэч., лац.) — наладжвальніца, арганізатарка;
Уладзіслава (слав.) — валодаючая славаю;
Усціння (разм. Усця, Юстына, Юста; лац.) — справядлівая;
Фаіна (разм. Фаня; грэч.) — сіяючая, светлая;
Фёкла (разм. Тэкля; грэч.) — праслаўленая, слава божая;
Фядора (разм. Хвядора, Хадора, Тадора; грэч.) — божы дар;
Фядосся (разм. Хвядося, Хадося, Тадося; грэч.) — Богам даная;
Хрысціна (разм. Хрысця, Хрыстына; грэч.) — тая, што належыць Хрысту; па другой Bepcii — уратаваная;
Часлава (разм. Чэся; слав.) — этымалогія нявысветленая; пашыранае ў беларусаў-католікаў;
Эльвіра (icn.) — паходжанне пакуль невядомае;
Эліна (грэч.) — ураджэнка Грэцыі, грачанка;
Эма (з герм, моў) — старанная, руплівая;
Эмілія (з герм, моў) — ласкавая, ліслівая;
Юлія (разм. Юля, Юльяна; лац.) — з вядомага рымскага роду Юліяў або кучаравая;
Яна — жаночы варыянт ад iмені Ян (усходнеслав. Іван), запазычанае ў апошні час з польскай мовы;
Яраслава (слав.) — жаночы варыянт ад Яраслаў. Гл.: Яраслаў;
Яўгенія (разм. Яўгення, Аўгіння, Еўга, Аўгуся; грэч.) — высакародная, прыстойная;
Яўхімія (разм. Аўхімія, Xiмa; грэч.) — набожная, лагодная.
ЗМЕСТ
Ад аўтара 3