Найбольш вядомых беларускіх імёнаў, іх варыянты, паходжанне, значэнне
МУЖЧЫНСКІЯ ІМЁНЫ:
Адам (разм. Адась; старажытнаяўр.) — чалавек;
Алег (сканд.) — святы. Спачатку было княжацкім імем;
*Алесь (грэч.) — абаронца, мужны. Гл. Аляксандр;
Аляксандр (разм. Алесь, Аляксандра, Аляхно і інш.; грэч.) — мужны, абаронца;
Аляксей (разм. Алёкса, Лёкса і інш.; грэч.) — абаронца, абараняючы;
Анатоль (разм. Толя, Толік; грэч.) — з вобласці Грэцыі — з Анатоліі;
Андрэй (разм. Яндрэй, Андруш, Андрук; грэч.) — мужны, адважны;
Антон (разм. Антоні, Антось; лац. або грэч.) — «той, хто ўступае ў бой» або «хто набывае ўзамен»;
Аркадзь (разм. Аркадзя, Аркал; грэч.) — з вобласці Грэцыі — з Аркадзіі, з краіны пастухоў;
Арнольд (з герм. моў) — «магутны арол». Не частае. У сялян амаль не выкарыстоўвалася;
Арсен (разм. Арсень, Арсайла і інш.; грэч.) — мужны, адважны;
Арцём (разм. Арцюх; грэч.) — здаровы, цэлы;
Багдан (разм. Богдан, Данчык, Бонік, Боня, Богусь, Богуш; слав.) — Богам дадзены;
*Базыль (грэч.) — царскі. Параўн.: Васіль, якое часцей ужываецца ў праваслаўных беларусаў;
Баляслаў (разм. Болесь; слав.) — болей слаўны за іншых;
Баніфацый. (разм. Баніхват, Ніхват, Баніфацы і інш,; лац.) — тварэц дабра, дабрачынец;
Барыс (разм. Бора, Борусь; грэч.) — барэц, змагар; магчыма, таксама ад слав. Барыслаў — той, хто змагаецца (борацца) за славу;
Браніслаў (разм. Бронісь, Броняк і інш ; слав.) — аберагаючы слану;
Вадзім (разм. Вадзё, Вадзя; запазыч. з рус.) — «забіяка»;
Валерый (разм. Валер, Валера і інш.; лац.) — моцны, здаровы, бадзёры;
*Зорачкай пазначаны частыя ў беларусаў, але пакуль неафіцыйныя варыянты імёнаў.
Варфаламей (разм. Барталамей, Бахрамей, Бартош, Баўтрук, Будрыс і інш.; старажытнаяўр.) — «сын Таламея»;
Васіль (разм. Базыль, Вася; грэч.) — царскі;
Венядзікт (разм. Бенядзікт, Банадысь, Баніхват, Баніфацы; лац.) — бла-слаўлёны;
Вікенцій (разм. Вінцэсь, Вінцук, Вінцэнт; лац.) — той, хто перамагае;
Віктар (разм. Віктусь, Віця; лац.) — перамога;
Віталій (разм. Віталь, Віталя; лац.) — «жыццёвы». У беларусаў пераважна ў сем’ях гарадской інтэлігенцыі;
Вячаслаў (слав.) — «славячы славу», «той, хто марыць праславіцца»;
Гарыслаў- (слав.) — «той, хто «гарыць» славаю»;
Гаўрыла (разм. Гаўрук, Гаўрусь; старажытнаяўр.) — божы чалавек, божы муж;
Генадзь (разм. Генік, Генусь, Гена; грэч.) — высакародны;
Георгій (разм. Алігор; грэч.) — земляроб;
Герасім (разм. Гарасім, Гарась, Гарас; грэч.) — шаноўны, ганаровы;
Даніла (разм. Данік, Данель; старажытнаяўр.) — «Бог — мой суддзя»;
Дзмітрый (разм. Змітро, Змітрук, Зміцер і інш.; грэч.) — «які належыць багіні земляробства Дзяметры»;
Дзяніс (грэч.) — натхнёны;
Захар (разм. Захара, Захар’я; старажытнаяўр.) — «памяць божая»;
Іван (разм. Івась, Ян, Ясь, Янка, Янук, Януш і інш.; старажытнаяўр.) — «той, каго мілуе Бог»;
Ігар (сканд.) — у славян спачатку княжацкае імя, дакладнай этымалогіі пакуль няма;
Ігнат (разм. Ігнась, Гнат; лац.) — вогненны;
Ілья (разм. Лья, Ілля, Ільяш, Ільюк, Гальяш; старажытнаяўр.) — крэпасць; Бог ёсць мой Бог;
Іосіф (разм. Осіп, Восіп, Есіп, Еська, Язэп, Язэб; старажытнаяўр.) — прымножаны;
Казімір (разм. Казюк, Казімер, Казя і інш.; слав.) — дакладнай этымалогіі пакуль няма;
Канстанцін (разм. Кастусь, Костусь, Касцюк, Косця; грэч.) — пастаянны, стойкі;
Кім — новае імя. Узнікла ў савецкі час ад пачатковых літар словазлучэння «Камуністычны інтэрнацыянал моладзі»;
Кірыла (разм. Кір’ян, Курыла, Чурыла; грэч.) — уладар, той, хто правіць, кіруе;
Ксенафонт (разм. Шаліфон; грэч.) — чужаземец;
Кузьма (грэч.) — упрыгожанне;
Купрыян (разм. Купрэй, Цупрук, Цупрыян; грэч.) — з вострава Кіпр;
Леанід (разм. Лёня, Ленік; грэч.) — падобны на льва;
Лука (разм. Лукаш; лац.) — светлы;
Лявон (разм. Лявонцій, Леўка, Лявонь; грэч.) — падобны на льва;
Максім (лац.) — самы вялікі, найвялікшы,
Марцін (разм. Мартын, Марцісь; лац.) — прысвечаны богу вайны Марсу, ваяўнічы;
Мечыслаў (слав.) — той, хто праслаўляе меч;
Мікалай (разм. Мікола, Коля; грэч.) —той, хто перамагае народы;
Мікіта (грэч.) — пераможца;
Мітрафан (разм. Мітрапан, Мітрош, Матрыпан; грэч.) — той, які мае слаўную маці;
Міхаіл (разм. Міхайла, Міхась, Міхал, Міхаль; старажытнаяўр.) — падобны Богу;
Ніканор (разм. Міканор; грэч.) — той, які бачыць, адчувае перамогу;
Нічыпар (разм. Мікіпар; грэч.) — перамоганосец, той, хто прьносіць перамогу;
Павел (разм. Паўла, Паўлюсь, Паўлюк, Павал; лац.) - малы, невялікі;
Пахом (грэч.) — шыракаплечы;
Пётр (разм. Пятро, Пятрусь, Пятрок, Пётра і інш.; грэч.) – камень, скала, цвёрды;
Піліп (грэч.) — той, хто любіць коней;
Платон (грэч.) — шыракаплечы, поўны;
Пракоп (разм. Прокша; грэч.) — той, які будзе заўсёды мець поспех;
Прохар (разм. Прахор; грэч.) — той, які скача спераду, вядучы;
Рагвалод (разм. Рагвал; слав.) — уладальнік рога;
Радзівон (разм. Радзюк; грэч.) — жыхар вострава Радос;
Радзім (слав.) — этымалогія невядомая, магчыма, той, хто дае парады;
Раман (разм. Ромак, Ромусь, Рамане і інш.; лац.) — рымлянін;
Расціслаў (слав.) — той, хто памнажае славу, у старажытнасці было папулярным, асабліва ў асяроддзі князёў, знаці;
Руслан (з цюрк. моў). Па другой версіі трапіла на Беларусь з рускіх народных казак. Ва ўжытку заўсёды было рэдкім;
Рыгор (разм. Рыгось, Грыгор, Грыша; грэч.) — абуджаны, які не спіць, не дрэмле;
Сава (лац.) —дзед, старац;
Савелій (разм. Саўка, Саўлук, Савель; лац.) — няпрошаны;
Серафім (старажытнаяўр.) — палымяны, змей;
Сідар (грэч.) — дар, падарунак багіні Ісідоры;
Станіслаў (разм. Стась, Станіш; слав.) — азначае «стань слаўным»; у беларусаў было раней частае, асабліва сярод беларусаў-католікаў;
Сцяпан (разм. Стахван, Стапусь і інш.; грэч.) — вянок, якім упрыгожваюць лепшых воінаў;
Сямён (разм. Сымои, Сёмка, Сёма; старажытнаяўр.) — пачуты Богам;
Сяргей (разм. Сярожа, Серж; лац.) — стражнік, вельмі паважаны;
Тарас (грэч.) — бунтаўшчык;
Трафім (разм. Трахім, Атрох; грэч.) — кармілец;
Уладзімір (разм. Ладымер, Ладысь; слав.) — той, хто валодае сусветам, мірам;
Уладзіслаў (разм. Ладзісь; слав.) — той, хто валодае славай;
Усцін (разм. Юстын; лац.) — справядлівьг;
Фама (разм. Хама, Тамаш, Тумаш; з арамейск.) — блізня;
Фёдар (разм. Тодар, Хведар, Тэадор; грэч.) — божы дар;
Фядосій (разм. Хвядос, Хадос, Тадос, Федасей; грэч.) — божы дар;
Фядот (разм. Хвядот; грэч.) — божы дар;
Цімафей (разм. Цімох, Цімахвей; грэч.) — той, хто шануе Бога, богабаязнены;
Ціт (лац.) — той, хто абараняе гонар;
Эдуард (разм. Эдвард, Адуард, Эдзя; лац.) — той, хто ахоўвае;
Юлій (разм. Юлісь; лац.) — з роду Юліяў або кучаравьг;
Юрый (разм. Юрась, Юра, Юрка, Юхно) — народны варыянт ад Георгій. Гл. Георгій;
Ягор (разм. Рыгор) — народны варыянт ад імені Георгій. Гл.: Георгій;
*Янка (разм. Ян, Ясь, Янук і інш., старажытнаяўр.) — «той, каго мілуе Бог», благадатны, Гл.: Іван;
Яраслаў(слав.) — гарачы, раз’юшаны, люты і слава, па другой версії — «той, хто славіць сонца» У старажытнасці было частым сярод знаці;
Яўген (разм. Аўген, Аўгей, Аўгіяш і інш.; грэч.) — высакародны;
Яфім (разм. Яхім, Яўхім; грэч.) — набожны, лагодны; Яфрэм (разм. Ахрэм, Ахрамей; грэч.) — пладавіты;
