
ПЫТАННІ ДЛЯ САМАПРАВЕРКІ
1. Тапаніміка як разнавіднасць анамастыкі. Чаму людзі розных узростаў, прафесій часта звяртаюцца да фактаў тапанімікі, каб знайсці адказ на пытанні, якія хвалююць многіх з нас?
2. Народная i навуковая этымалогія пра ўзнікненне асобных тапанімічных назваў. У чым ix адметнасць, спецыфічнасць?
3. Прыклады народных этымалогій пра ўзнікненне назваў паселішчаў у Вашай мясцовасці.
4. Прыклады народных этымалогій, засведчаныя ў творах мастацкай літаратуры, фальклоры. Чаму неабходна занатоўваць i ўважліва аналізаваць народныя этымалогіі? Іх практычнае i пазнавальна-выхаваўчае значэнне.
5. Да якіх заганных з’яў прыводзяць аднабаковыя падыходы, кaлi асобныя даследчыкі тапанімічных назваў не улічвалі народныя этымалогіі, прыклады з мясцовых гаворак i інш.?
6. Якую інфармацыю пра жыццё, быт, заняткі, традыцыі нашых продкаў можна атрымаць, калі ўважліва вывучыць асаблівасці белаpycкix цi шырэй — агульнаславянскіх тапонімаў на -ічы, -ычы, -еў, -ў тыпу Пухавічы, Багрымавічы, Васілевічы, Ракаў, Барысаў, Магілёў i інш.?
7. Балцкія, паводле паходжання, тапанімічныя назвы на карце Беларусі. Чаму такіх назваў даволі многа ў нас? У чым праяўляецца спецыфіка такіх назваў?
8. Тапанімічныя назвы ў мастацкім тэксце. Якая ix роля ў мове мастацкай літаратуры ш сувязі з аўтарскай ідэяй адлюстравання падзей рэчаіснасці (прыклады з твораў Я. Коласа, Я. Брыля, I. Мележа, I. Навуменкі, В. Казько, Б. Сачанкі i інш.)?
9. Чым можна растлумачыць існуючае багацце i разнастайнасць тапанімічных назваў на Беларусі (статыстычныя звесткі пра беларускія пасяленні, ix разнавіднасці i назвы)?
10. Што Вам вядома пра зніклыя тыпы пасяленняў i ix назвы?
11. Раскажыце, што Вам вядома пра мястэчкі або былыя слабоды ці хутары, якія ёсць ці былі ў Вашым раёне. Адлюстраванне гэтых агульных назваў у беларускай тапанімічнай сістэме.
12. Чым можна растлумачыць прычыны знікнення на Беларусі паселішчаў i ix назваў?
13. Раскажыце пра зніклыя пасяленні i ix назвы ў сваёй мясцовасці.
14. Які лёс некаторых прыгарадных пасяленняў (вёсак, пасёлкаў, хутароў i інш.), тэрыторыю якіх нярэдка зaбiрaюць пад гарадскія кварталы? Раскажыце пра гэта больш падрабязна, выкарыстаўшы звескі з гісторыі Мінска, Віцебска, Гомеля, паселішча, у якім жывеце самі.
15. Чарнобыльская катастрофа. Яе вынікі ў беларускай тапаніміцы. Якiя захады можна i трэба рабіць, каб захаваць для наступных пакаленняў некаторыя унікальныя беларускія тапанімічныя назвы?
16. Змены ў тапанімічнай сістэме Бeлapyci ў caвецкі перыяд: новыя назвы, ix разнавіднасці. У чым спецыфіка тaкix назваў?
17. Прыклады неапраўданых замен беларускіх традыцыйных тапанімічных назваў, што найчасцей было абумоўлена ідэалагічнымі патрабаваннямі. Палеміка, якая вядзецца адносна дэнацыяналізацьі беларускай тапанімічнай сістэмы.
18. Замененыя тапанамічныя назвы ў Вашай мяcцoвacцi. Вашы адносіны да такіх замен.
19. Скажоныя тапанімічныя назвы на карце Беларусь Якія асноўныя прычыны скажэнняў беларускіх тапанімічных назваў?
20. Скажоныя тапанімічныя назвы ў Вашым рэгіёне. Зрабіце свой каментар адносна скажэння некаторых назваў у Вашай мясцовасці.
21. Назавіце найбольш цікавыя, грунтоўныя выступленні ў мясцовым i рэспубліканскім друку, мэта якіх — навядзенне належнага парадку ва ўжыванні традыцыйных тапанімічных назваў Беларусі.
22. Якія намаганні прыкладаюцца вучонымі, пісьменнікамі, краязнаўцамі, грамадскімі дзеячамі для вяртання былых назваў гарадам, вёскам, мястэчкам?
23. Прывядзіце прыклады з творчасці асобных пісьменнікаў, публіцыстаў, даследчыкаў мовы, гісторыкаў, якія сведчаць пра шанаванне імі народных традыцый ва ўжыванні тапанімічных назваў, пра захаванне ў ix нацыянальнай спецыфікі, традыцый нашага народа?
24. У чым праяўляецца сутнасць тапонімаў-вандроўнікаў'? Звесткі пра рассяленне (міграцыю) беларусаў за межы сваёй этнічнай тэрыторыі. Як міграцыйныя працэсы ўплываюць на фарміраванне тапанімічнай лексікі?
25. Чаму этнонім Jliтвa аж да XX ст. даследчыкі мовы, гісторыкі, этнографы называюць тапонімам-мiгpaнтам? Іншыя тапонімы-мігранты на карце Беларусі i сумежных з ёю землях.
26. Назва Белая Русь. Першыя звесткі пра гэтую назву. Змены ў семантыцы гэтай назвы, вандраванне гэтай назвы на славянскіх землях на працягу стагоддзяў.
27. Звесткі пра Чорную Русь, Чырвоную Русь. Тлумачэнне гэтых назваў асобнымі даследчыкамі, пісьменнікамі.
28. Замацаванне тапоніма-мігранта Белая Русь за тэрыторыяй нашай Радзімы. Выказванні вучоных, пісьменнікаў адносна замацавання словазлучэння Белая Русь за землямі сучаснай Беларусі.
Завяршаючы размову пра беларускія ўласныя імены, прозвішчы, тапанімічныя назвы, неабходна яшчэ раз падкрэсліць, што сістэма гэтых назваў, якая ў нас, на Беларусі, пачала актыўна вывучацца ў асноўным апошнія трыццаць гадоў, на жаль, яшчэ меней даследавана, чым іншыя словы беларускай мовы. А таму праблем, «белых плямаў» сярод анамастычнага палетка болей, чым у іншых навуках пра слова і яго функцыі ў грамадстве.
Многа недаследаванага і спрэчнага застаецца ў такіх пытаннях анамастыкі, як паходжанне асобных беларускіх ўласных назваў, пашырэнне іх на беларускім этнаграфічным абшары і за яго межамі, уплыў разнамоўных анамастычных сістэм і іх ўзаемадзеянне з адпаведным беларускім матэрыялам. Амаль штодзённа мы сутыкаемся з праблемамі правапісу і вуснага функцыянавання асобных імёнаў, прозвішчаў, тапанімічных назваў, іх суаднесенасцю з адпаведнымі назвамі ў другіх мовах.
Анамастычныя назвы, як сведчыць гісторыя іх вывучэння ў другіх народаў, надзвычай цесна звязаны з духоўнай і матэрыяльнай спадчынай людзей, таму, напрыклад, тапонімы як назвы канкрэтных геаграфічных аб’ектаў трэба разглядаць як культурна-гістарычныя помнікі народа, якія заўседы павінны ахоўвацца дзяржаваю і кожным з нас як найкаштоўнейшы скарб нацыі. На жаль, гэта праблема ў нас, мабыць, адна з самых надзённых. Сваіх даследчыкаў чакаюць забытыя па розных абставінах і зусім новыя беларускія ўласныя імены, тапонімы і іх шматлікія разнавіднасці. А колькі яшчэ не запісаных і навукова не асэнсаваных легендаў, паданняў пра імены, прозвішчы, геаграфічныя аб’екты і г. д.
Было б добра, каб кожны, хто прачытае гэтую кнігу, стаў з большай увагай, клопатам і адказнасцю адносіцца да набыткаў нашай роднай мовы, да яе нявырашаных праблем. Цікавасць да беларускіх уласных імёнаў, якая можа абудзіцца ў вас,— гэта найперш павага і пашана да нашага народа, да яго мовы, культуры, што стварылі нашы папярэднікі на працягу сваёй складанай і нялегкай гісторыі. Спадзяемся, што кніга будзе спрыяць выхаванню прыхільнасці і любові да роднай Беларусі, духоўнай сладчыны беларусаў і іншых народаў, што жывуць сярод нас.
Літаратура
Тым, хто хоча глыбей пазнаёміцца з праблемамі анамастыкі, раім прачытаць наступныя кнігі:
1. Адамовіч Я. М. Мікратапанімічныя назвы.— Мн., 1971;
2. Агеева Р. А. Происхождение имен рек и озер.— М., 1985;
3. Анамастычны слоўнік твораў Якуба Коласа. Пад рэд. М. В. Бірылы.—Мн., 1990;
4. Асіноўскі С. Там, дзе была Неўрыда.— Мн., 1996;
5. Беларуская анамастыка.— Мн., 1977;
Беларуская анамастыка.— Мн., 1981;
Беларуская анамастыка.— Мн., 1985;
Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны мянушкі, імены па бацьку, прозвішчы.— Мн., 1966;
Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі.— Мн., 1969;
Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Структура ўласных мужчынскіх імён.— Мн., 1982;
Бондалетов В. Д. Русская ономастика.— М., 1983;
Введенская Л. А., Колесников Н. П. От имен собственных к нарицательным.— М., 1989;
Жучкевіч В. А. Чаму так названа.— Мн., 1969;
Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии.— Мн., 1974;
Ивашко В. А. Как выбирают имена.— Мн., 1988;
Лемцюгова В. П. Беларуская айканімія.— Мн., 1970;
Лыч Л. Назвы зямлі беларускай.— Мн., 1994;
Мезенка Г. М. Праблема структурна-граматычнага станаўлення славянскай урбаніміі // Весці АН БССР. Серыя грамдскіх навук.— 1990. № 1;
Мезенка Г. М. Беларуская анамастыка.— Мн., 1997;
Нерознак В. П. Названия древнерусских городов. – М,.1983;
Никонов В. А. География фамилий.— М., 1988;
Пытанні беларускай тапанімікі.— Мн., 1970;
Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Віцебскай вобласці.— Мн., 1977;
Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці.— Мн., 1980;
Рапановіч Я. Н, Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці.— Мн., 1981;
Рапановіч Я. Н. Слоунік назвау населеных пунктау Гродзен-скай вобласці.— Мн., 1982;
Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Магілёўскай вобласці.— Мн., 1988;
Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці.— Мн., 1986;
Рогалеу А. Ф. Сцежкі ў даўніну.— Мн., 1992;
Рогалев А. Ф. От Гомеюка до Гомеля. Городская старина в фактах, именах, лицах.— Гомель, 1993;
Рогалев А. Ф. Этнотопонимия Беларуси (на фоне этнической истории).— Гомель, 1993;
Саламевіч Я. Слоўнік беларускіх псеўданімаў.— Мн., 1983;
Суперанская А. В., Суслова А. В. Современные русские фамилии.— М, 1981;
Суперанская А. В., Суслова А. В. О русских именах.— Л., 1985;
Суперанская А. В. Что такое топонимика.— М., 1985;
Сцяцко П. У. Уласныя асабовыя імены, іх формы і ўжыванне.— «З жыцця роднага слова».— Мн., 1961;
Урбан П. Да пытання этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвінаў.— Мн., 1994;
Унбегаун Б. О. Русские фамилии.— М., 1989;
Успенский Л. Загадки топонимики.— М., 1969;
Усціновіч А. К. Антрапанімія Гродзеншчыны і Брэстчыны.— Мн., 1975;
Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Скарбы Нясвіжа.— Мн., 1993;
Федосик Ю. Русские фамилии.— М., 1972;
Юрэвіч У. Слова жывое, роднае, гаваркое...— Мн., 1992;
Янкоўскі Ф. Само слова гаворыць.— Мн., 1986;
Янкоўскі Ф. Уласныя імены, Іх варыянты і некаторыя формы ад іменаў.— Матэрыялы для слоўніка народна-дыялектнай мовы.— Мн., 1960;
Яшкін І. Я. Беларускія геаграфічныя назвы.— Мн., 1972.
СПІС