Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bel_yazyk_Konspekt_lektsy (1).docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
203.86 Кб
Скачать

2.Рэзюмэ

Рэзюмэ (фр. resume) – ‘кароткае выкладанне сутнасці напісанага, сказанага ці прачытанага; кароткі вывад, заключны вынік чаго-небудзь’.

Рэзюмэ блізка прымыкае да анатацыі. Але паміж анатацыяй і рэзюмэ ёсць істотная розніца: у той час як анатацыя коратка характарызуе асноўныя ідэі твора (кнігі, артыкула), то рэзюмэ – яго вывады, галоўныя вынікі. Паняцце ’рэзюмэ’ таксама’ існуе ў афіцыйна-справавым стылі, у справаводстве. Там яно мае значэнне сціслай кароткай інфармацыі аб сабе, складзеная прэтэндэнтам на вакантнае месца. У нейкай ступені гэта самарэклама, якая дазваляе кіраўніцтву арганізацыі папярэдне азнаёміцца з суіскальнікамі працы з тым, каб пры непасрэдным кантакце спыніцца на адным з іх.

3.Рэферат

Рэферат (лац. referre’дакладваць, паведаміць’) – даклад на пэўную тэму, які ўключае агляд адпаведнай літаратуры і іншых крыніц; выкладанне зместу навуковай працы, кнігі і г.д.

Мэта рэферата – адказаць на пытанне, што новага, істотнага змяшчае кніга, артыкул. Рэферат (у адрозненне ад анатацыі) змяшчае канкрэтныя ідэі, вывады аўтара; адказвае на пытанне: што заключаецца ў дадзенай публікацыі?

Рэферыруючы нейкі твор, варта дастаткова поўна, канкрэтна і паслядоўна перадаць яго змест у максімальна сціслай і па магчымасці абагуленай форме. Адначасова з гэтым рэферат – не механічны пераказ работы, а выклад яе сутнасці. Калі неабходна для асвятлення зместу навуковай работы, у рэферат могуць быць уключаны лічбавыя дадзеныя, табліцы, графікі, малюнкі, чарцяжы, схемы.

Змест рэферыруемага твора выкладаецца аб’ектыўна ад імені аўтара. Калі ў першасным матэрыяле галоўная думка сфармулявана недастаткова дакладна, у рэфераце яна павінна быць канкрэтызавана і вылучана. Рэферат рыхтуецца на аснове некалькіх крыніц ( можа быць і адна крыніца). Гэта не сачыненне, а агляд публікацый, які не патрабуе ні фантазій, ні выказвання новых ідэй. Канечне, у рэфераце можна прыводзіць уласныя сцвярджэнні, але яны не заўсёды падыходзяць. Вылучаюць наступныя віды рэфератаў:

  • вучэбныя;

  • кантрольныя;

  • службовыя;

  • творчыя.

Незалежна ад віду рэферат можа быць раздзелены на тры асноўныя часткі: загалоўную, уласна рэфератыўную і даведачны апарат. Спачатку збіраюцца зыходныя матэрыялы на зададзеную тэму (кнігі, артыкулы, заметкі, ілюстрацыі), потым вытрымкі з іх групуюцца ў тым парадку, які патрэбны аўтару. З зыходнымі матэрыяламі можа дапамагчы Інтэрнет, з практычнымі навыкамі аўтар павінен справіцца сам. У залежнасці ад віду рэферата выкарыстоўваюць розныя мадэлі падрыхтоўкі. Зыходны матэрыял абагульняецца, кампануецца, канкрэтызуецца: перачытваецца чарнавы варыянт рэферата не адзін раз і затым зноў карэкціруецца або дапаўняецца, выяўляюцца асноўныя звесткі, якія павінны ўвайсці ў рэферат. Ад другарадных звестак пазбаўляюцца. Затым ў лагічнае цэлае сінтэзуецца, абагульняецца каштоўная інфармацыя ў адпаведнасці з мэтамі рэферата. У працы патрэбны разгорнутыя аргументы, разважанні, параўнанні. Матэрыялы падаюцца ў форме апісання ці канстатацыі, большы ўхіл робіцца на дакладнасць, сцісласць, яснасць, прастату. Схема рэферата можа быць такая:

  • аўтар, назва, месца і год выдання кнігі, яе тыраж;

  • тэма артыкула (кнігі);

  • структура, кампазіцыя;

  • асноўны змест кожнага раздзела;

  • наяўнасць ілюстрацыйнага матэрыялу (малюнкі, фотаздымкі, табліцы, схемы);

  • адрасат.

Вучэбныя рэфераты выконваюцца ў якасці самастойных работ ў школе і вну. Мэта – навучыцца працаваць эфектыўна. Эфектыўнасць – гэта не аб’ём, а максімум выніку пры мінімуме затрат сіл і часу.

Кантрольныя рэфераты выкарыстоўваюцца для праверкі гатоўнасці чалавека да працы. У кантрольным рэфераце студэнт паказвае сябе. У ім адлюстроўваюцца свае асабістыя адносіны да вывучаемага пытання. Рэферат пішуць пры паступленні ў аспірантуру і іншыя навучальныя ўстановы. У кантрольным рэфераце матэрыял трэба падаць так, каб даказаць сваё маральнае права займацца гэтай тэмай; падкрэсліць важнасць тэмы, для гэтага трэба выкарыстаць працы вядомых вучоных. Кантрольныя рэфераты могуць быць выкарыстаны і пры працаўладкаванні маладога спецыяліста на пэўную пасаду.

Службовыя рэфераты рыхтуюцца як службовыя заданні. Звязана гэта з тым, што кіраўніцтву трэба тэрмінова вывучыць нейкае пытанне, а часу няма. Заданне даецца рэферэнту, сакратару, спецыялісту; час падрыхтоўкі можа абмяжоўвацца. На дапамогу можна прыцягнуць Інтэрнет.

Творчыя рэфераты рыхтуюцца для сябе і не маюць канкрэтнай мэты, г.зн. не абмежаваны часам, аб’ёмам. Мэта рэфератаў – гэта ўдасканаленне сябе, сваёй навуковай працы, падрыхтоўка да дысертацыі, выступленняў на канферэнцыях, для публікацый у Інтэрнеце, навуковых зборніках.

Кампазіцыя рэферата:

  • тытульны ліст;

  • змест;

  • уводзіны;

  • асноўная частка;

  • заключэнне;

  • бібліяграфічны спіс;

  • дадатак;

  • дапаможныя ўказальнікі.

4.Тэзісы

Тэзіс (грэч. thesis ‘палажэнне, сапраўднасць якога павінна быць даказана; асноўнае палажэнне’). Тэзісы – коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні даклада, лекцыі, паведамлення; у ідэалістычнай філасофіі Гегеля – зыходная ступень дыялектычнага развіцця; у антычным вершаскладанні – месца ў вершы, якое не нясе рытмічнага націску і ў спалучэнні з моцнымі складамі ўтварае рытм верша.

Тэзісы – вывады і абагульненні, якія слухач (чытач) запісвае ў форме цытат або ўласных фармулёвак, што маюць характар сцвярджэння. У тэзісах раскрываюцца асноўныя ідэі артыкула, кнігі, твора. Тэзісы дазваляюць абагуліць матэрыял, перадаць яго змест шляхам сціслых запісаў. Тэзісы складаюцца пры паўторным чытанні (слуханні). Тэкст разбіваецца на часткі, у кожнай з іх вылучаецца галоўнае. Падрыхтаваць тэзісы – значыць запісаць галоўныя думкі тэксту. Звычайна тэзісы нумаруюцца, бо так лягчэй захаваць логіку аўтарскіх разважанняў. З дапамогай тэзісаў можна запісаць лекцыі, а не падрабязна канспектаваць. Тэзісы бываюць:

  • асноўныя – галоўныя палажэнні, якія абагульняюць змест крыніцы, або галоўныя вывады;

  • простыя – гэта галоўныя думкі, якія ўваходзяць састаўной часткай у канспект, рэферат; простыя тэзісы можна вылучыць з усіх частак кнігі (артыкула), нават пры першапачатковым азнаямленні (асноўныя ж можна скласці пасля поўнага высвятлення сутнасці ўсёй кнігі). К асноўнаму тэзісу можа быць састаўлена некалькі простых тэзісаў, якія тлумачаць асноўны;

  • складаныя тэзісы ўжываюць, калі за асноўнымі тэзісамі будуць ісці простыя, як у складаным плане: пункты і падпункты;

  • тэзісы-цытаты прымяняюць пры напісанні рэцэнзій і анатацый для параўнання розных пунктаў гледжання.

Фармулёўка тэзісаў павінна быць дакладнай і кароткай. Прагледзім прыклад тэзісаў па пытанні “Анатацыя”.

1.Анатацыя як жанр навуковай літаратуры.

2.Абагулены характар і ацэначнасць анатацый.

3.Анатацыя – візітная картка кнігі.

4.Змест і кампазіцыя даведачных анатацый:

а) тып выдання (дапоўненае, перапрацаванае);

б) адрасат;

в) дакументальная аснова матэрыялаў;

5.Спецыялізаваны характар рэкамедацыйных анатацый.

6.Агульнасць і адрозненне ў афармленні рэкамендацыйных і даведачных анатацый .

Ва ўсіх жанрах навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца цытаты.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]