Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Материалы гіст бел Бб.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
105 Кб
Скачать
☆

Дайце характэрыстыку абвяшчэння і ўтварэння беларускай дзяржаўнасці, бнр і бсср.

19 люта-га 1918 г. яшчэ да захопу немцамі Мінска Выканком Рады Усебеларускага з'езда выдаў загад № 1, у якім заявіў пра пераход да яго ўсёй улады. Выканком Рады Усебеларускага з'езда 21 лютага 1918 г. у дзень захопу немцамі Мінска звярнуўся да народа Беларусі з 1-й Устаўной граматай, у якой аб'явіў сябе ўладай у Беларусі. Выканаўчым органам — урадам гэтай улады стаў Народны сакратарыят на чале з Я. Варонка. 9 сакавіка 1918 г. Вы-канком Рады на сваім пасяджэнні прыняў 2-ю Устаўную грама-ту, у якой Беларусь была аб'яўлена Народнай Рэспублікай. 18 сакавіка 1918 г. Выканком Рады Усебеларускага з'езда быў рэарганізаваны ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў I. Серада. 19 сакавіка 1918 г. 25 сакавіка 1918 г. Рада БНР прыняла 3-ю Устаўную грама-ту, якой абвяшчалася незалежнасць БНР у этнаграфічных ме-жах пражывання беларусаў. Аднак краіны Антанты не былі заці-каўлены ў прызнанні БНР. Урад Германіі таксама адмовіўся прызнаць БНР.

Што датычыцца савецкіх улад, то яны занялі выключна адмоўную пазіцыю да БНР.

25 красавіка 1918 г. яна накіравала тэлеграму германскаму кайзеру Вільгельму, у якой заявіла пра гатоўнасць «дасягнення дзяржаўнай незалежнасці ў саюзе з Германскай імперыяй». Пасланне Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны крызіс у самой Радзе. Крызіс Рады прывёў да расколу БСГ і ўтварэння новых партый. 27 жніўня 1918 г. урад Германіі падпісаў з урадам РСФСР дадатковы дагавор, паводле якога германскія войскі адыходзілі да р. Бярэзіны. У выніку паражэння аўстра-германскага блоку ў першай сусветнай вайне і Лістападаўскай рэвалюцыі ў Герма-ніі савецкі ўрад 13 лістапада 1918 г. ануляваў Брэсцкі дагавор. Чырвоная Армія па меры адыходу германскіх войск паступова стала вызваляць тэрыторыю Беларусі. 10 снежня быў вызвале-ны г. Мінск. Да сярэдзіны лютага 1919 г. ад нямецкіх акупантаў была ачышчана амаль уся тэрыторыя Беларусі. Рада БНР вымушана была пераехаць з Мінска ў Гродна.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і ад-наўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Гэту ідэю актыўна адстойвалі Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), Цэнтральнае бюро беларус-кіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у роз-ных гарадах Расіі. 1 студзеня 1919 г. у Смаленску Часовы ўрад Беларусі апублікаваў Маніфест, які абвясціў стварэнне БССР. Уся ўлада на тэрыторыі Беларусі пераходзіла да Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, асноўныя сродкі вытворчасці абвяшчаліся агульнанароднай уласнасцю. У сувязі з абвяшчэннем БССР Аблвыканкамзах склаў свае паўнамоцтвы. Заходняя вобласць была скасавана. студзеня 1919 г. урад БССР, ЦБ КП(б)Б пераехалі са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай БССР.

16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне пакінуць Ві-цебскую, Магілёўскую і Смаленскую губерні ў РСФСР, а на аснове Мінскай, Гродзенскай, Ковенскай і Віленскай губерняў абвясціць Літоўска-Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэс-публіку (Літбел).

2 лютага 1919 г. быў скліканы I Усебеларускі з'езд Саветаў. З'езд прыняў Канстытуцыю БССР, згодна з якой вышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з'езду Саветаў. У перыяд паміж з'ездамі яе здзяйсняў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК).

I Усебеларускі з'езд Саветаў прыняў рашэнне аб аб'яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву. 27 лютага 1919 г. былі створаны ЦВК Літбел і яго Прэзі-дыум на чале з К. Цыхоўскім і ўрад аб'яднанай рэспублікі — Савет Народных Камісараў (СНК) на чале з В. Міцкявічусам-Капсукасам. У склад Літбел увайшла тэрыторыя Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай гу-берняў з больш як 4-мільённым насельніцтвам. Сталіцай аб'яд-нанай дзяржавы стаў г. Вільня.