Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Материалы гіст бел Бб.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
105.47 Кб
Скачать

Апішыце правядзенне індустрыялізацыі ў бсср у 1928 – 1941 гг.

Даволі нізкі ўзровень развіцця пра-дукцыйных сіл у сярэдзіне 20-х гг. патрабаваў стварэння буйной машыннай вытворчасці і перабудовы ўсёй народнай гаспадаркі

на аснове высокапрадукцыйнай тэхнікі. Гэты працэс у СССР і БССР атрымаў назву сацыялістычнай індустрыялізацыі. Фінансавыя сродкі для індустрыялізацыі прыходзілася шукаць унутры краіны. Гэта — продаж зерня, лесу і нафтапрадуктаў за мяжу, а таксама карцін, скульптур і іншых мастацкіх каштоўна-сцей, скарачэнне сродкаў на ўтрыманне кіруючага апарату, усталяванне жорсткага рэжыму эканоміі. Былі выкарыстаны золата і серабро, прададзены за мяжу званы, іконы і іншыя каштоўнасці, нарабаваныя ў царквы ў 20—30-я гг. Уведзена дзяржаўная манаполія на гарэлку, а таксама валютная манапо-лія, у выніку якой чырвонец стаў унутранай валютай і пазба-віўся канверціравання.

Індустрыялізацыя ў БССР з'яўлялася часткай адзінага працэсу індустрыялізацыі СССР. У рэспубліцы былі пабудаваны Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, панчошна-трыкатаж-ная фабрыка імя 8 Сакавіка ў Гомелі, запалкавая фабрыка ў Рэчыцы. Паспяхова працавалі Добрушская папяровая фабры-ка «Герой працы», Мазырскі фанерны завод «Чырвоны Каст-рычнік.

У гады першай (1928—1932 гг.), другой (1933—1937 гг.) і трэцяй (1938 —чэр-вень 1941 гг.) пяцігодак уступілі ў строй Мінская ТЭЦ-2, Мазырская, Полацкая, Слуцкая і іншыя электрастан-цыі, Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання («Гомсельмаш»), Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментны заводы, у Гомелі — станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава.

У БССР былі створаны новыя галіны прамыс-ловасці — паліўная, машынабудаўнічая, хімічная, наладзілася вытворчасць штучнага валакна і трыкатажу. Было ліквідавана беспрацоўе, адменена картачная сістэма на прамысловыя і харчовыя тавары.

Дайце характэрыстыку калектывізацыя сельскай гаспадаркі у 1929 – 1934 гг.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі — палітыка Ка-муністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, накіраваная на вытворчае каапераванне сялянскіх гаспадарак, масавы іх перавод з індывідуальнай сістэмы гаспадарання на калектыў-ную.

Стварэнне калектыўных гаспадарак пачалося з першых га-доў савецкай улады. К 1927 г. у БССР было звыш 400 арцеляў, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі, а таксама 213 саўгасаў.

У другой палове 1929 — пачатку 1930 г. пачалася суцэльная калектывізацыя. Сялян часта прымушалі запіс-вацца ў калгасы, што прывяло да нарошчвання колькасных паказчыкаў. Рэакцыяй сялянства на фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі і абагуленне рабочай, а нярэдка прадукцыйнай жывёлы і свой-скай птушкі сталі масавы зарэз і продаж свойскай жывёлы.

Заможная частка вёскі, якую тады называлі кулацтвам, супрацьдзейнічала ажыццяўленню палітыкі калектывізацыі.

3 кулакоў дзяржаўная прапаганда стварала вобраз врра-гаў краіны, якія не здаюцца, а таму іх трэба знішчаць. Кулак быў фактычна пастаўлены па-за законам.

У 1935 г. працэнт калектывізацыі склаў 85,6 %, у 1939 г.— больш за 90 %. Аднак

руху напе-рад амаль не было. Назіралася таптанне на месцы, застой у развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці. Нягледзячы на тое што ў канцы 30-х гг. калгаснікі сталі купляць больш прамысло-вых тавараў, спажываць больш цукру і іншых прадуктаў, узро-вень іх матэрыяльнага становішча заставаўся нізкім.