Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Материалы гіст бел Бб.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
105.47 Кб
Скачать

5

Ахарактэрызуйце польска-савецкую вайну I другое абвяшчэнне бсср.

У канцы лютага 1919 г. войскі Польшчы ў складзе каля 11 дывізій пачалі наступленне. У сярэдзіне сакавіка 1919 г. імі былі захоплены Брэст, Ваўкавыск, Пінск. Асноўныя сілы Чырвонай Арміі былі заняты на Усходнім фронце. 17 красавіка 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду, а 21 красавіка — Вільню. 22 красавіка кіраўнік Польшчы Ю. Пілсудскі ў сваім звароце абвяшчалася ідэя федэра-тыўнага ўтварэння свабодных дзяржаў — беларускай, літоў-скай, украінскай пад патранажам Польшчы. 8 жніўня 1919 г. польскія войскі захапілі Мінск. Рухаючыся

далей на ўсход, акупанты захапілі Нова-Барысаў, Бабруйск. У верасні 1919 г. фронт стабілізаваўся на лініі р. Бярэзіны.

Багацці Бела-русі раскрадаліся і перапраўляліся ў Польшчу. У шырокіх маштабах праводзілася паланізацыя насельніцтва Беларусі. Беларускі народ не пакарыўся акупантам. У канцы жніўня 1919 г. ЦК КП(б)ЛіБ утварыў спецыяльны палітычны орган — Бюро па нелегальнай рабоце, якое займалася фарміраваннем партызанскіх атрадаў.

Пасля таго як у жніўні 1919 г. Мінск быў заняты польскімі войскамі, Рада БНР на чале з Я.. Лёсікам звярнулася да Пілсудскага з лістом, у якім змяшчалася просьба аб перадачы ёй улады ў Беларусі.. Радзе БНР было дазволена правесці сваю сесію. Пілсудскі спадзяваўся, што гэта сесія прыме рашэнне аб уніі Беларусі з Польшчай без ніякіх умоў. Ён нават пагадзіўся на стварэнне беларускага войска.

Стала ўзмацняцца апазіцыя да польскіх акупацыйных улад. Яе ўзначалілі беларус-кія эсэры.

Захапіўшы ініцыятыву, фракцыя эсэраў дабілася пера-выбрання Рады БНР. Быў створаны і новы ўрад БНР на чалез В. Ластоўскім.

У снежні 1919 г. у Смаленску быў падпісаны дагавор, у якім камуністы і эсэры паабяцалі абараняць інтарэсы беларускага народа.

У канцы 1919 г. была створана шырокая сетка партызанскіх атрадаў, якія знаходзіліся пад кантролем беларускіх эсэраў. Паступова ўсе партызанскія атрады эсэраў аб'ядналіся ў адзі-ную цэнтралізаваную арганізацыю — Народную ваенную сама-абарону (НВС), якая, па сутнасці, з'яўлялася зародкам беларус-кай нацыянальнай арміі. У пачатку 1920 г. адбылося аб'яднанне абедзвюх плыняў партызанскага руху — камуністычнай і эсэ-раўскай. Партызаны разбуралі камунікацыі, узрывалі вайсковыя эшалоны, праводзілі вялікую разведвальную работу ў тыле ворага. 25 красавіка 1920 г. урад Польшчы перарваў перагаворы з Савецкім урадам, адхіліў усе яго прапановы і разгарнуў наступленне сваіх войск па ўсім савецка-польскім фронце. Новае наступленне Чырвонай Арміі пачалося 4 ліпеня

1920 г. 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня — Вільня. Да

жніўня 1920 г. Чырвоная Армія вызваліла ўсю тэрыторыю Беларусі і ўступіла на тэрыторыю Польшчы.

31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося сумеснае пасяджэнне прадстаўнікоў розных партый, грамадскіх арганізацый, на якім была прынята «Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Са-вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь». Аднак ва ўмовах савецка-польскай вайны Беларуская рэспубліка ад-наўлялася ў межах толькі 6 паветаў Мінскай губерні (Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі) з насель-ніцтвам крыху больш за 1,5 млн чалавек.

У жніўні 1920 г. наступленне Чырвонай Арміі ў Польшчы было спынена. Чырвоная Армія пацярпела паражэнне. У выніку значная частка тэрыторыі

Беларусі зноў была акупірава-на Польшчай. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі падпісаны папярэднія ўмовы міру, а 18 сакавіка 1921 г.— мірны дага-вор паміж Польшчай, Савецкай Расіяй і Украінай. Да Польшчы адышла заходняя тэрыторыя Беларусі плошчай больш за 100 тыс. км2 і насельніцтвам больш за 4 млн чалавек. Такім чынам, тэрыторыя Беларусі аказалася падзеленай на 3 ча-сткі: заходняя частка адышла да Польшчы, усходняя частка заставалася ў складзе РСФСР, і толькі тыя ж 6 паветаў Мін-скай губерні ў цэнтральнай частцы Беларусі склалі тэрыто-рыю БССР.