
- •§ 17. Правапіс галосных о, э, а
- •§ 18. Правапіс галосных е, ё, я у беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: мёд, галлё, вясёлы, налёт і г. Д.
- •16. Род назоўнікаў
- •19. Дзеяслоў як часціна мовы
- •§ 85. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, а дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
- •§ 90. Правапіс прыслоўяў Пішуццаразам:
19. Дзеяслоў як часціна мовы
Дзеяслоў — самастойная часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета як працэс і мае граматычныя катэгорыі асобы, трывання, стану, ладу, часу. Дзеясловы могуць абазначаць фізічнае дзеянне: ехаць, даганяць; стан чалавека ці прыроды: весяліцца, марыць, падмарожвае, вечарэе; маўленне і думку: гаварыць, шаптаць, думаць.
Дзеяслоў мае складаную сістэму форм. Выдзяляюць наступныя формы: інфінітыў (неазначальная форма), асабовыя формы дзеяслова, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Асабовыя формы — спрагальныя, яны змяняюцца па асобах, часах, ладах, а ў прошлым часе — па родах: сігяваю, сігяваеш, спявае, спяваем, спяваеце, спяваюць; спяваю, спяваў, буду спяваць; спяваю, спявай, спяваў бы; сігяваў, спявала.
Інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе — неспрагальныя формы. Інфінітыў і дзеепрыслоўе — нязменныя формы дзеяслова: сядзець, берагчы, гаворачы, прыехаўшы. Дзеепрыметнік — зменная форма; ён, як і прыметнік, скланяецца і змяняецца па родах і ліках, мае, як і дзеяслоў, катэгорыі трывання, часу, стану: падпісаны сшытак, звялая кветка, засеянае поле.
Дзеяслоўныя формы выконваюць розныя сінтаксічныя функцыі і ў сказе. Спрагальныя формы ўжываюцца ў ролі выказніка: Як прыемна пахне збожжаі (К-с) Стромкія хвоі і елкі саступалі месца панурым дубам. (Лыньк.) Неазначальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа. Дзеепрыметнікі бываюць азначэннем і выказнікам: Шэрыя воблакі навіслі над заснежанай зямлёй. (77. К.) Жыта звезена даўно. (К-с) Дзеепрыслоўе выконвае ролю акалічнасцей: Стсшіўшы голле духатою, ліпнёвы дзень, як звон, стаяў (Луж.)
Дзеепрыслоўе
Дзеепрыслоўе — гэта нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне пры галоўным, выражаным дзеясловам-выказнікам: Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам. (Куп.) Андрэй, пасядзеўшы, пайшоў на сцэну. (Пестр.)
Дзеепрыслоўі сумяшчаюць у сабе рысы дзеясловаў і прыслоўяў. Яны ўтвараюцца ад дзеясловаў, таму захоўваюць агульнасць асновы і лексічнага значэння: расказаць — расказаўшы, ісці — ідучы; маюць незакончанае і закончанае трыванне: спяваць — спяваючы, праспяваць — пра-спяваўшы; могуць быць зваротнымі і незваротнымі: узняўшы — узняўшыся, сцелючы — сцелючыся; маюць толькі незалежны стан: спаткаўшы сястру, узяўшы кнігу; значэнне пераходнасці і непераходнасці: чытаючы ліст, спыніўшырух, павярнуўшыся спіной.
Дзеепрыслоўі кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі: збіраючы ягады, прыехаўшы з лесу, гледзячы на іх; да дзеепрыслоўяў могуць прымыкаць прыслоўі: хутка гаворачы, весела спяваючы, адказаўшы па-беларуску.
Дзеепрыслоўі маюць агульныя рысы і з прыслоўем. Яны, як і прыслоўі, нязменныя, паясняюць дзеяслоў-выказнік, у сказе выступаюць у ролі акалічнасцей: Пагубляла, уцякаючы, лета ўборы. (У. Д.)
У структуры сказа дзеепрыслоўе найчасцей ужываецца разам з паясняльнымі словамі і ўтварае разам з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне. Яно выступае як адзін член сказа і на пісьме выдзяляецца коскамі: У ззянні песцяцца бярозы, галлё снусціўшы да зямлі. (К-с) Міма цёмнымі высокімі сценамі бясконца ішлі сосны, варушачы кашлатымі лапамі. (I. М.)