Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
история 1 симестр.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
786.94 Кб
Скачать

49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вяликай Айчыннай и Другой сусветнай вайны

  1. Восенню 1943 г., пасля разгрома фашысцкіх войскаў пад Курскам, пачалося выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР Камарын. Асенне-зімовае наступленне прынесла вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам - Гомелю і Мазыру, быў фарсіраваны Днепр у раёне Лоева. У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны - поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай "Баграціён".

Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ. Гэты выступ атрымаў назву "Беларускі балкон". Утрыманню гэтага выступу гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён прыкрываў галоўныя напрамкі - усходне-прускі і варшава-берлінскі. Па берагах рэк - Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Нёмана - былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы, гарады Віцебск, Магілёў, Полацк, Мінск, Орша, Бабруйск, Барысаў аб'яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы. Лінію абароны назвалі "Фатэрлянд" ("Айчына"), чым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі. У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войскаў.

Для ажыццяўлення плана аперацыі "Баграціён" прыцягваліся войскі 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы генерал арміі I. Баграмян) франтоў.

У наступленні ўдзельнічалі Дняпроўская флатылія, першы асобны французскі добраахвотніцкі авіяполк "Нармандыя-Нёман". Дзеянні франтоў каардынавалі маршалы Г. Жукаў і А. Васілеўскі.

Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ў два рады па жывой сіле, гарматах і мінамётах, у чатыры - па танках, у тры - па баявых самалётах.

Задума камандавання заключалася ў наступным: франты адначасова пераходзяць у наступленне і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэння асноўных сіл групы армій "Цэнтр".

23 чэрвеня 1944 г. - пачатак наступлення. 24 чэрвеня лінія абароны праціўніка была прарвана. На трэці дзень баёў савецкія войскі акружылі віцебскую групіроўку і вызвалілі Віцебск, у канцы чэрвеня - бабруйскую групіроўку і вызвалілі Бабруйск.

Баі за Мінск пачаліся на досвітку 3 ліпеня і завяршыліся ў канцы таго ж дня. 2-і Тацынскі танкавы корпус генерала А. Бурдзейнага вёў баі на ўсходняй ускраіне Мінска, на паўночную ўскраіну выйшлі танкісты П. Ротмістрава. Першым уварваўся ў Мінск танк Д. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер праспект Ф. Скарыны), знішчыўшы гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. Колычаў. Яму ўдалося захапіць мост праз Свіслач, па якім танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада.

Было завершана акружэнне 100-тысячнай групоўкі праціўніка (так званы "Мінскі кацёл"). Сем дзён "кіпеў" гэты кацёл, фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго (70 тыс. забіта, 35 тыс. узята ў палон).

Партызаны і падпольшчыкі захоплівалі масты, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да прыходу савецкіх войскаў. Самастойна вызвалялі раённыя цэнтры. Падпольшчыкам Мінска ўдалося раздабыць план размяшчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб'ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гэты план, ажыццявіла меры па выратаванні ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, Акруговага дома афіцэраў і інш. К канцу ліпеня вораг быў поўнасцю выгнаны з беларускай зямлі.

50. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадарки БССР у 1944-1954 гг.

Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Валавы нацыянальны прадукт ЗША за гады ІІ сусветнай вайны ўзрос ў 2 разы а людскія страты складалі ўсяго 1% ад страт СССР. Пасля выпрабавання ядзернай зброі ЗША пачалі дзейнічаць з пазіцыі сілы.СССР, хаця і быў моцна аслаблены пасля вайны, але значна павысіў міжнародны аўтарытэт як пераможца нацызма. Ён узмацніў свае пазіцыі за кошт шэрагу прасавецкіх (сацыялістычных) краін. Савецкі Саюз меў на той час самую магутную ў свеце армію. Такім чынам амаль адразу пасаля вайны паміж СССР і ЗША пачалась барацьба за сусветнае лідэрства.На аснове ялцінскіх і падсдамскіх дамоў (1943 – 1945 гг.) пачалася перабудова свету. Былі і прамыя тэрытарыяльныя змены, напрыклад, Беластокская вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай былі перададзены Польшчы. Змянілася і палітычная сітуацыя, пры фінансавай і дыпламатычнай падтрымцы СССР 8 краін Еўропы пачалі будаваць сацыялізм пазней да іх далучыўся Кітай, Паўночная Карэя і В’етнам.У 1953 г. Еўрапейскія краіны – сацеліты СССР аб’ядналіся ў СЭУ Савет эканамічнай узаемадапамогі, а ў 1955 у ваенны блок “Варшаўскі дагавор”. “Варшаўскаму дагавору” супрацьстаялі капіталістычныя краіны на чале ЗША, у 1949 з’явіўся ваенны блок НАТО. Пачалося ваеннае ідэалагічнае і палітычнае супрацьстаянне халодная вайна.Пачатак халоднай вайне паклала прамова Чэрчыля ў 1946 у Фултане (ЗША) дзе ён адкрыта абвінаваціў СССР у захопе еўрапейскіх краін і стварэнні жалезнага занавесу. У 1947 Прэзідэнт Трумэн сфармуляваў стратэгічную дактрыну ЗША прамога або ўскоснага ўмяшання ў справы дзяржаў дзе прадбачылась пагроза камунізму.Узмацнілась інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы асабліва ў сувязі з планам Маршала, згодна якому ЗША давалі крэдыты на ўзнаўленне эканомікі пры ўмове, што камуністы будуць выключаны з ўрадаў і парламентаў гэтых краін. 18 краін Еўропы згадзіліся на гэтыя ўмовы і атрымалі звыш 17 міліярдаў долараў на ўзнаўленне эканомікі. У 1948 г. гэтыя 18 краін ўтварылі ЕЭС (Еўрапейскае эканамічнае супрацоўніцтва) і знялі мытныя бар’еры. У 1949 ў Лондане створаны Савет Еўропы.З дапамогай СССР пачалося крушэнне каланіяльнай сістэмы. Першымі атрымалі незалежнасць Інданэзія, Індыя, В’етнам, і некаторыя краіны Афрыкі. Да пачатку 1960 х гг. на шлях незалежнасці сталі 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 міліярды чалавек.

Такім чынам у пасляваенныя гады ў свеце назіраліся наступныя асноўныя тэндэнцыі: 1. Былі ўтвораны 2 звышдзяржавы, што спаборнічалі паміж сабой.

2. Свет быў перабудаваны як тэрытарыяльна так і палітычна. 3. Супрацстаялі сацыялістычная і капіталістычная сістэмы.

4.Зявілась эканамічная інтэграцыя краін.

5. Была разбурана каланіяльная сістэма.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў.

27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці: 1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.) 2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.

3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.). 4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу.З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадсташніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30. У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў.Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1955 гг. Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус). З 1943г. пачалося аднауленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быу асвоены выпуск аутамабiляу, трактарау, лiцейнага абсалявання, лакамабiляу i iнш. Былiпабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоука-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аутаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыуся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш.

2)Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы. Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення. Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін.Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі.У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання.Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць.Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання.Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі.Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы.Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі.У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы.Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю.У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.

51. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. XX ст.Першыя спробы дэмакратызацыі. 5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця краіны. Пленумы партыі сталі рэгулярнымі, кіраўніцтва краінай стала набываць калектыўны характар. У ліпені 1953 г. пленум ЦК КПСС абывінаваціў у антыдзяржаўных дзеяннях дзеяннях міністра ўнутраных спраў СССР Л. Берыя. (па рашэнні суда растраляны ў снежні 1953). Значныя змены ў жыцці краіны адбываюцца пасля абрання першым сакратаром ЦК КПСС М. Хрушчова. 3 гэтага часу пытанні развіцця краіны робяцца дыскусійнымі, пашыраюцца правы мясцовьгх Саветаў, актывізуецца дзёйнасць прафсаюзаў. Было праведзена частковае скарачэнне адміністрацыйнага апарату, зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Была значна зменшана колькасць міністэрстваў і ведамстваў, у тым ліку і Беларусі. Найбольш значныя змены ў грамадска-палітычным жьіцці адбыліся пасля XX з'езда КПСС (14–25 лютага 1956 г.) На закры тым пасяджэнні з'езда М. Хрушчоў выступіў з дакладам «Аб кульце асобы і яго выніках». 30 чэрвеня 1956 ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб пераадоленні культу асобы і яго вынікаў». Гэтым упершыню была зроблена спроба выявіць прычыны ўзнікнення культу асобы Сталіна, яго сутнасць і жахлівыя наступствы. Пасля XX з'езда пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. Напрыклад у Беларусі з 1956 па 1962 гг. было рэабілітавана 29012 чалавек, сярод іх вядомыя партыйныя, дзяржаўныя, ваенныя, грамадскія, навуковыя і культурныя дзеячы.У 1956 г. былі пашыраны правы саюзных рэспублік, у іх распараджэнне быў перададзены шэраг прадпрыемстваў і арганізацый саюзнага значэння. (У 1956 г. у БССР такіх прадпрыемстваў было 356, ў 1957 г. – 500). У гэтым жа годзе рэспублікі атрымалі магчымасць вырашаць пытанні абласнога і краявога адміністрацыйнага будаўніцтва, пашырыліся іх заканадаўчыя правы. Аднак гэтыя змены не маглі карэнным чынам зьмяніць- рэагльнае палітычнае становішча, у краіне па-ранейшаму працягвала захоўвацца манапольная улада партыйных функцыянераў. У кастрычніку 1964 г XXII з'ёзд КПСС прыняў праграму пабудовы за бліжэйшыя дваццаць гадоў.. Адміністрацыйныя перагібы стаілі праяўляцца і ў дзейнасці М. Хрушчова. Партыйны пленум, які адбыўся у кастрычніку 1964 г. пад ціскам бюракратычных партыйных колаў вызваліў М.Хрушчова ад пасады Першага сакратара ЦК КППС, замяніўшы яго Л. Брэжневым. З прыходам якога да кіраўніцтва перыяд такзванай дэмакратычнай “хрушчоўскай адлігі” скончыўся. Спробы рэфармавання эканомікі. Створаны ў першыя пасляваенныя гады эканамічны патэнцыял змог забяспечыць далейшае развіццё эканомікі Беларусі. Па-ранейшаму прыярытэт належыў цяжкай прамысловасці. У 1951–1955 гг. сярэдлегадавы прырост, усёй прамысловай прадукцыі БССР склаў каля 1,6%, а машынабудавання і металаапрацоўкі – 28%. За гэты перыяд было пабудавана каля 150 новых прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскія падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, Міскі камвольны камбінат і інш. Новым абсталяваннем былі аснашчаны гіганты індустрыі–аўтамабільны, трактарны, мотавеліасіпедны і іншыя заводы. Далейшае развіццё атрымалі тарфяная, хімічная, дрэваапрацоўчая галіны прамысловаоці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, лёгкая і харчовая прамысловасць. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гг. вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая ахапіла ў тым ліку і БССР. Былі пабудаваны і некаторыя з іх пачалі будавацца ў гяты перыяд: радыёзавод Гарызонт_1950 г., 1957 г.- Мінскі механічны завод імя С. I. Вавілава(БелВар), «Інтзграл». Усяго за 1956–1960 гг. у БССР было пабудавана 157 буйных прадпрыемстваў. Удзельная вага прамысловасці ў ВВП рэспублікі ў 1960 г. дасятнула 52 %, што ператварыла яе ў індустрыяльную. 3 1963 г. бярэ пачатак нафтаперапрацоўчая прамысловасць у Беларусі. Былі пабудаваны Полацкі, а затым Мазырскі нафтаперапрацоўчыя заводы. Аднак, нягледзячы на дасягнутыя поспехі, увогуле, што прамысловасці на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна, акстэнсіўнае працягвала заставацца пераважным. На многіхі прадпрыемствах не выконваліся планавыя заданні, выпускалася ўстарэлаю прадукцыя. Дастаткова складаным было і становішча сельскай гаспадаркі. Прадукцыйнасць працы сялян заставалася не высокай, а заробкі мізернымі. Першай спробай рэфармавання ў сельскай гаспадаркі з'явіліся рашэнні вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС. Тады з калгасаў і саўгасаў была спісана запазычанасць, павышаны закупачныя цэны на сельгаспрадукты, зніжаны падатакі на падсобныя сялянскія гаспадаркі. Такія меры паспрыялі значнаму росту сельскай гаспадаркі. Быў спынены спад прадукцыйнасці працы, а валавы збор збожжавых 1960 г. у БССР павялічыўся ў параўнанні з 1953 г. на 47%, колькасць буйной рагатай жывёлы –на 26%, вытворчасць мяса і малака – на 70%-. Але дасягнуты ўзровень усёў такі не забяспечваў патрэб рэспублікі. Прычым з канца 50-х гг. кіраванне сельскай гаспадаркай зноў набывае адміністрацыйны характар. Другая спроба выпрацаваць эфектыўную палітыку ў сельскай гаспадарцы – рашэйні сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Згодна ім прадугледжваўся значы рост капіталаўкладанняў у аграрны сектар, павелічэнне паставак тэхнікі калгасам і саўгасам, павелічэннё закупачйых цэн на, спісанне запазычанасці, правядзенне меліярацыі зямель эа кошт дзяржавы, устанаўленне пенсіённага забеспяічэння для калгаснікаў і інш. Гэтыя мерапрыемствы далі станоўчыя вынікі. За 1966–1970 гг. ураджайнасць зббжжавых культур у ріэспубліцы ўзрайла з 11,5 ц да 16 ц з гектара, а валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, яны атрымалі пашпарты і сталі паўнапраўнымі грамадзянамі. Былі зніжаны рознічныя цэны на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Але нягледзячы на значныя зрухі меліся і сур'ёзныя недахопы і пралікі, бо новыя падыходы гаспадарання нярэдка не ўпісваліся ў старую сістэму кіравання гаспадаркай. Верасёўскі (1965) Пленум ЦК КПСС прыняў пастанову «Аб паляпшэнні кіравання, прамыслрвасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці». Міеры, што ажыццяўляліся на аснове гэтай пастановы назвалі эканамічнай рэформай. Рэформа прадугледжвала ўключыць у дзеянне таварна-грашовыя механіэмы, перайсці ад тэрытарыяльнага да галіновага кіравання прамысловасцю, павысіць роль гаспаідарча-разліковых стымулаў. На першым этапе такія метады далі значны плён. Гэта праявілася ў гады восьмай пяцігодкі (1966–1970гг.). 3а азначаны перыяд у БССР аб'ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 1,8. раза, а прадукціі хіміі і нафтахіміі ў 3,3 раза. У 1966 г. пачаў працаваць Гомельскі хімічны завод, у 1968 г. – Магілёўскі камбінат сінтэтычнага валакна (зараз аб'яднанне «Хімзалакно»), у 1971 г. быў створаны адзіны, Беларускі калійны камбінат (зараз аб'яднанне «Беларуськалій»).; У 1970 г быў створаны Гродзенскі хімічны камбінат імя С.В. Прытыцкага (зараз аб'яднанне «Азот»). У гэты час сталі працаваць Лукомская ДРЭС, Мінскія маторны і завод халадзільнікаў, Брэсцкі электралямпавы завод. Увогуле, за 1966–1970 гг. было ўведзена ў строй звыш 50 буйных прадпрыемстваў, якія сталі больш выкарыстоўваць таварна-грашовыя механізмы і гаспадарча-разліковыя стымулы. Але эканамічная рэформа не была завершана і ў пачатку 70-х гг. фактычна перастала дзейнічаць. Асноўнай прычынай такога становішча было яе непаслядоўнае і палавінчатае правядзенне. Пры гэтым яна не сўправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы і структуры грамадства.

52. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. XX ст.Прамысловасць Беларусі ў пачатку 50-х гадоў дасягнула грунтоўных зрухаў у сваім развіцці. Было пабудавана каля 150 новых буйных прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, Мінскі завод абагравальнага абсталявання, Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шоўкаткацкая фабрыка, Мінскі камвольны камбінат. За пятую пяцігодку прадукцыя машынабудавання павялічылася ў 5,4 разы, склаўшы амаль 1/4 усёй валавай прадукцыі прамысловасці. Вытворчасць электраэнергіі і цеплаэнергіі павялічылася амаль у 3 разы, выпуск хімічнай і гума-азбеставай прамысловасці – у 3,7 разы. У такіх абставінах і была зроблена першая спроба рэфармавання эканомікі ў краіне, пачатак якой паклалі рашэнні КПСС і ўрада СССР 1953–1955 гг. Яны вызначылі пераход да пашырэння тэхнічнага прагрэсу ў вытворчасці. У гэтыя працэсы была ўключана і эканоміка Беларусі. Прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады вялося ва ўмовах паскоранай навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. На падставе пастановы ліпеньскага Пленума ЦК КПСС (1955 г.) у рэспубліцы абнаўляліся і мадэрнізаваліся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнічнае аснашчэнне, старая тэхніка замянялася новай. За 1955–58 гг. на прадпрыемствах рэспублікі было ўстаноўлена каля 200 паточных ліній, больш за 1000 адзінак новага і мадэрнізаванага абсталявання. Да 1961 г. было мадэрнізавана 3544 металарэзных станкоў і кузнечна-прэсавых агрэгатаў, устаноўлена звыш 500 аўтаматычных, паўаўтаматычных, механізаваных паточных канвеерных ліній, тысячы аўтаматаў і паўаўтаматаў. Быў узяты курс на актыўнае супрацоўніцтва навукі з вытворчасцю – вучоныя АН БССР, ВНУ і іншых навукова-даследчых устаноў аказвалі прадпрыемствам канкрэтную дапамогу па пытаннях укаранення навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі. Напрыклад, супрацоўнікі фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР на аўтамабільным заводзе ўкаранялі новую тэхналогію і тэрмахімічны рэжым апрацоўкі дэталяў аўтамабіляў, якія толькі ў 1950–1954 гг. далі эканомію каля 10 млн. руб. У сваім развіцці прамысловасць Беларусі абапіралася на індустрыяльную магутнасць усёй краіны. З Масквы, Ленінграда, прамысловых цэнтраў Паволжа, Урала рэспубліка атрымлівала розныя віды прамысловага абсталявання і машын, а таксама сталь, чыгун, вугаль, нафту, рэйкі, трубы, прадукцыю горнай металургіі і шмат іншага. Паспяховае прамысловае будаўніцтва ў 50-я гады дазволіла асвоіць выпуск новых відаў прамысловай прадукцыі. Мінскі аўтамабільны завод пачаў выпуск 25-тонных самазвалаў МАЗ-525, 7-тонных аўтамабіляў МАЗ-200, лесавозаў МАЗ-501 і аўтапрычэпаў. У 1957 г. аўтазаводцы стварылі першы ўзор 40-тоннага самазвала, які на Сусветнай выставе ў Бруселі ў 1958 г. атрымаў вышэйшы прыз. На Магілёўскім металургічным заводзе імя А.Ф. Мяснікова ў 1957 г. быў выпушчаны першы беларускі пракат. Новая прадукцыя з’явілася на многіх іншых прадпрыемствах. Паколькі магчымасці экстэнсіўнага росту прамысловасці рэспублікі на аснове пераважнага паглыблення індустрыялізацыі да пачатку 60-х гг. не былі вычарпаны, тэмпы яе развіцця на наступным этапе заставаліся дастаткова высокімі. У першай палове 60-х гадоў у БССР увайшлі ў строй 300 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Разам з тым перавод прамысловасці і іншых галін народнай гаспадаркі на новы тэхнічны ўзровень ажыццяўляўся марудна. У сувязі з гэтым ва ўсіх галінах пераважным заставалася экстэнсіўнае развіццё. У асобных галінах былі заніжаны тэмпы тэхнічнага пераўзбраення, марудна асвойвалася новая тэхніка і перадавая тэхналогія. На шматлікіх прадпрыемствах вялікае месца займала ручная праца. Гэта вяло да таго, што шэраг заводаў і фабрык не выконвалі ў тэрмін планавыя заданні, выпускалі ўстарэлую прадукцыю. Больш выразна спроба рэфармаваць кіраванне эканомікай праявілася ў 50-я гады ў сельскай гаспадарцы. Тут сітуацыя заставалася складанай, таму што асноўныя сродкі і рэсурсы накіроўваліся на аднаўленне цяжкай прамысловасці, іншых галін народнай гаспадаркі. Прычынай адставання сельскай гаспадаркі перш за ўсё была эканамічная палітыка, якую праводзіла савецкае кіраўніцтва, сур’ёзныя недахопы ў кіраўніцтве калгасамі і саўгасамі. Жнівеньская сесія Вярхоўнага Савета СССР і вераснёўскі (1953 г.) пленум ЦК КПСС прынялі рашэнне, накіраванае на ўздым сельскай гаспадаркі. Упершыню былі здзейснены меры па эканамічнаму ўмацаванню сельскагаспадарчай вытворчасці, пашырэнню самастойнасці калгасаў і саўгасаў, матэрыяльнай зацікаўленасці сялян. Значна ўзмацнілася матэрыяльна-тэхнічная база сельскай гаспадаркі. Прынятыя меры садзейнічалі таму, што вытворчыя сілы сельскай гаспадаркі за наступныя гады значна ўзраслі. Гэта дазволіла спыніць спад прадукцыйнасці працы ў сельскай гаспадарцы і перайсці да паступовага нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці. Некалькі павысілася ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур. Высокія і ўстойлівыя ўраджаі атрымлівалі калгасы: “Рассвет” Кіраўскага раёна, імя М. Гастэлы Мінскага, “Камінтэрн” Магілёўскага, “Шлях да камунізму” і “Бальшавік” Сенненскага, “Перамога” Талочынскага раёнаў і іншыя. У 1955 г. у параўнанні з 1953 г. нарыхтоўкі мяса павялічыліся на 50 тыс. т, малака – на 123 тыс. т, яек – на 41,3 млн. шт.

Да 1960 г. вытворчасць мяса і малака ў рэспубліцы ў параўнанні з 1953 г. павялічылася на 70%, валавы збор збожжа – на 36%. Але гэты ўзровень быў ніжэй таго, які вызначаўся, і не забяспечваў патрэб рэспублікі. Разам з тым з канца 50-х гадоў у практыцы кіравання сельскай гаспадаркай краіны ўсё больш пачалі браць верх адміністрацыйныя меры, да таго ж валявога, суб’ектыўнага характару, што адбівалася, хаця мякчэй, як у краіне, на развіцці аграрнага сектару рэспублікі. У 50-я гады ў краіне ўзнікла новая эканамічная сітуацыя. Сутнасць яе ў наступным: значна павялічыліся маштабы савецкай эканомікі, змянілася якасць эканомікі ў сувязі з навукова-тэхнічнай рэвалюцыяй, якая мела месца ва ўсім свеце, адбыліся пэўныя зрухі ў кадравым патэнцыяле (іх колькасць, расстаноўка). Гэта прывяло да таго, што стары гаспадарчы механізм усё мацней стрымліваў тэхнічную пераўзброенасць, тэхнічны прагрэс. У выніку склалася сур’ёзная супярэчнасць між дасягнутым узроўнем развіцця вытворчасці і магчымасцямі НТР, з аднаго боку, і формамі і метадамі кіравання, старым гаспадарчым механізмам, з другога. Усё мацней выяўлялася празмерная цэнтралізацыя кіравання, камандна-адміністрацыйныя метады ахапілі ўсе звёны эканомікі, спрыялі бюракратызму, скоўвалі ініцыятыву мас. Усё гэта мела месца і ў БССР. Акрамя таго, да гэтага часу шлях экстэнсіўнага развіцця нашай эканомікі вычарпаў у асноўным свае магчымасці, усё мацней нарастала неабходнасць інтэнсіфікацыі. Меры, прынятыя ў 50-я гады, не знялі гэтых супярэчнасцей. Пагоршылі справу і неабгрунтаваныя, неабдуманыя перабудовы ў кіраванні. У 1957 г. была ўведзена па сутнасці тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай – саўнаргасы. У БССР, у прыватнасці, быў утвораны адзін эканамічны раён і ліквідаваны 9 міністэрстваў. Для кіравання саюзна-рэспубліканскай прамысловасцю і будаўніцтвам быў утвораны Савет народнай гаспадаркі БССР, падпарадкаваны Савету Міністраў рэспублікі. Усё гэта рабілася, каб наблізіць кіраўніцтва да вытворчасці. На справе ж адбыўся разрыў гаспадарчых сувязей і адносін, а парадак планавання і матэрыяльнага стымулявання застаўся ранейшым. У такіх умовах разгарнулася другая спроба рэфармавання кіравання эканомікай. У сакавіку 1965 г. на Пленуме ЦК КПСС было разгледжана пытанне “Аб неадкладных мерах па далейшаму развіццю сельскай гаспадаркі СССР”, у верасні – “Аб паляпшэнні кіравання прамысловасцю, удасканаленні планавання і ўзмацненні эканамічнага стымулявання прамысловай вытворчасці”. Меры, якія ажыццяўлялі на іх аснове, назвалі эканамічнай рэформай. Яна забяспечыла сабою несумненны прагрэс, таму што павялічыла значнасць дзяржразліковых стымулаў і некалькі пашырыла правы прадпрыемстваў, іх самастойнасць. Разам з тым прагрэс гэты быў абмежаваны, перш-наперш таму, што не змяніліся эканамічныя адносіны – удасканаленні ішлі галоўным чынам па лініі больш дакладнага складання планаў, больш дакладнай адзнакі яго выканання. Ужо гэтыя абставіны, не кажучы аб менш важных, пусцілі рэформу пад адкос. Перавод прадпрыемстваў на новыя ўмовы ў масавым парадку ажыццяўляўся ў другой палове 60-х гг. Спачатку дасягненні былі больш значнымі, чым у далейшым. Гэта тлумачыцца тым, што першыя поспехі былі дасягнуты ў асноўным за кошт выкарыстання павярхоўных рэзерваў – больш рацыянальнага спажывання рэсурсаў, памяншэння безгаспадарчасці, некаторага павелічэння ўзроўню адзінай тэхнічнай і арганізацыйнай палітыкі ў галінах народнай гаспадаркі. Некатораму ўздыму сельскай гаспадаркі спрыяла правядзенне ў адпаведнасці з рашэннямі сакавіцкага (1965) Пленума ЦК КПСС такіх мер, як давядзенне цвёрдых планаў дзяржаўных закупак прадуктаў, павелічэнне закупачных цэн на іх, спісанне запазычанасці з калгасаў, правядзенне меліярацыі зямлі за кошт дзяржавы, дазвол ствараць у калгасах і саўгасах падсобныя промыслы; устанаўленне гарантаванай аплаты працы калгаснікаў, увядзенне іх пенсійнага забеспячэння, удакладненне аплаты некаторых найбольш кваліфікаваных катэгорый работнікаў, умацаванне падсобных гаспадарак і інш. Спробы выкарыстаць эканамічныя стымулы і павялічыць матэрыяльную зацікаўленасць працаўнікоў вёскі, пашырыць эканамічную самастойнасць калгасаў і саўгасаў мелі прагрэсіўны характар. Але і тут прынятыя меры не вызначаліся паслядоўнасцю. Спачатку рэформы далі дастаткова высокія вынікі. Аб гэтым сведчаць звесткі аб выкананні восьмай пяцігодкі. І ў БССР становішча складалася такім жа чынам. Тут рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловасці і ўсёй гаспадарчай дзейнасці. Аб’ём прадукцыі прамысловасці за гады восьмай пяцігодкі (1966–1970) павялічыўся на 79% замест 70% па плану. На 39% павялічылася прадукцыйнасць працы. Рост прамысловай вытворчасці суправаджаўся павелічэннем яго тэхнічнага ўзроўню – за пяць гадоў колькасць паточных і аўтаматычных ліній павялічылася больш як у два разы, значна павялічылася колькасць комплекснамеханізаваных і аўтаматызаваных вытворчасцей. Між тым, рэформа як бы прыпынілася пасярэдзіне, на ўзроўні прадпрыемства: яна не дайшла да кожнага рабочага месца, але не закранула і верхні эшалон кіравання. Рэформа не суправаджалася рэфармаваннем палітычнай сістэмы, дэмакратызацыяй, развіццём галоснасці. Гэта звузіла яе рамкі, намечаныя пераўтварэнні не сталі неабарачальнымі. Больш таго, з сярэдзіны 60-х гадоў працэс дэмакратызацыі грамадскага жыцця стаў паступова згортвацца, пачалі ўзмацняцца сілы бюракратычнага кансерватызму. У 50–80-я гады адбылося станаўленне буйной хімічнай, горнахімічнай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці ў Беларусі (стварэнне вытворчасці калійнай солі ў Салігорску, азотнатукавай вытворчасці ў Гродна, хімічнай вытворчасці ў Гомелі і Новаполацку, нафтаперапрацоўчай вытворчасці ў Мазыры), радыётэхнічнай і радыёэлектроннай прамысловасці, прадпрыемстваў абарончага комплексу аптычнага прыборабудавання. У гады восьмай (1966–1970 гг.), дзевятай (1971–1975 гг.) і дзесятай (1976–1980 гг.) пяцігодак былі пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы іншых галін вытворчасці. Многія прадпрыемствы пераходзілі на выпуск новай прадукцыі, палепшылася якасць прадукцыі старэйшых заводаў рэспублікі. У мэтах максімальнага развіцця энтузіязму працоўных выкарыстоўваліся сацыялістычнае спаборніцтва, розныя працоўныя пачыны. І хоць па афіцыйных звестках колькасць удзельнікаў спаборніцтва пастаянна расла (напрыклад, у 1979 г. у рэспубліцы ў асабістых і калектыўных формах спаборніцтва прымалі ўдзел каля 4 млн чалавек, ці 93% агульнай колькасці працоўных, а больш за 2,3 млн чалавек былі ўдзельнікамі руху за камуністычныя адносіны да працы), яно ўсё больш і больш вызначалася фармалізмам, а часта наогул вялося на паперы. Некаторыя “пачыны” ствараліся штучна і хутка паміралі. Неабходна сказаць, што сярод удзельнікаў спаборніцтва было шмат сапраўдных працаўнікоў – майстроў сваёй справы, якія добрасумленнай і творчай працай стваралі грамадскае багацце. У свой час былі добра вядомы імёны рабочых машынабудаўнічых прадпрыемстваў А. Віташкевіча, Ф. Алексяевіча, У. Прыходчанкі, ткачыхі Мінскага тонкасуконнага камбіната А. Лазарэнкі (60-я гады), ткачыхі Аршанскага льнокамбіната В. Федуковіч, слесара ВА “Інтэграл” А. Камаша, сталявара МТЗ Г. Шышко, снавальніцы магілёўскага ВА “Хімвалакно” В. Харкевіч, аператара Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода Л. Сцяпанава (70-я гады) і шмат іншых. Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з’явы – адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі. І хаця галоўная ўвага ўдзялялася таму, каб забяспечыць паскораны рост найбольш прагрэсіўных галін, асабліва радыётэхнічнай, электроннай, станкабудаўнічай, у поўнай меры навукова-тэхнічны прагрэс закрануў толькі асобныя галіны вытворчасці, перш-наперш тыя, што былі звязаны з патрэбамі абароны. Павялічвалася спажыванне сыравіны і паліва. Зніжаўся рост прадукцыйнасці працы, захоўвалася высокая доля ручной працы, узмацнялася незбалансаванасць у планаванні. У выніку штогод у рэспубліцы 10–15% прамысловых прадпрыемстваў не выконвалі планаў па вырабу прадукцыі і росту прадукцыйнасці працы. Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў, малочна-таварных ферм, жывёлагадоўчых комплексаў. У 70–80-я гады буйныя комплексы па вытворчасці мяса і малака дзейнічалі ў калгасах імя С.М. Кірава і імя Чырвонай Арміі Віцебскага, “Рассвет” Кіраўскага раёнаў, у саўгасах “Днепр” Аршанскага, “Парахонскі” Пінскага, “Новае Палессе” Салігорскага раёнаў і многіх іншых гаспадарках рэспублікі. Па сучасных праектах забудоўваліся вёскі і мястэчкі, ствараліся будынкі новых школ, бальніц, культурна-асветных устаноў. У маштабах СССР развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі выглядала нядрэнна: пры 1,7% агульнай па СССР плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў і 2,7% ворнай зямлі ў рэспубліцы ў першай палове 80-х гадоў выраблялася 5,7–5,8 % аб’ёму мяса, 15–16% бульбы, 1/4 ільнопрадукцыі ад аб’ёмаў іх вытворчасці ў СССР. Доля паставак у агульнасаюзны фонд мяса складала 12%, малака – 14%. Рост прамысловасці і сельскай гаспадаркі пазітыўна паўплываў на развіццё сацыяльнай сферы. Рэальныя даходы насельніцтва ў 1970 г. у параўнанні з 1960 г. павялічыліся ў 1,8 разы. За 1960–1985 гг. затраты на сацыяльнае забеспячэнне і сацыяльнае страхаванне выраслі ў 8 разоў, на адукацыю і культуру – у 5 разоў, на медыцынскае абслугоўванне і фізічную культуру – у 4 разы. У сярэдзіне 80-х гадоў грамадскія фонды спажывання склалі каля 5 млрд руб. Аднак нельга не адзначыць і негатыўныя з’явы. Упарадкаванне аплаты працы слаба ўвязвалася з вынікамі працы і яе якасцю, не ў поўнай меры аплачвалася праца высокакваліфікаваных кадраў. Асартымент і якасць многіх тавараў і паслуг не задавальнялі спажыўцоў, да таго ж прамысловасць недастаткова забяспечвала насельніцтва таварамі. Многія тавары, асабліва высокаякасныя, станавіліся дэфіцытам. Заставалася невырашанай у поўнай ступені жыллёвая праблема. За два дзесяцігоддзі (з 1960 па 1980 гг.) колькасць насельніцтва БССР павялічылася на 1,4 млн. чалавек. Да 1974 г. быў дасягнуты даваенны ўзровень насельніцтва – звыш 9 млн. чалавек. У сярэдзіне 80-х насельніцтва Беларусі перавысіла 10 млн. чалавек. У выніку росту гарадоў значна змяніліся суадносіны гарадскога і сельскага насельніцтва, удзельная вага гарадскіх жыхароў у рэспубліцы з 1961 па 1981 г. павялічылася з 33 да 57%, а сельскіх – паменшылася з 67 да 43%. Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР. Беларусь пастаўляла ў саюзныя рэспублікі магутныя аўтасамазвалы, трактары, ЭВМ, тэлевізары, звыш 75–90% металарэзных станкоў, магутных трансфарматараў, мінеральных угнаенняў, хімічных валокнаў, падшыпнікаў (цікава, што ў рэспубліцы выраблялася 1/2 агульнасаюзных аб’ёмаў калійных угнаенняў, 1/6 трактароў, 1/7 металарэзных станкоў). Адпаведна, сыравіна і камплектуючыя дэталі паступалі з усіх рэгіёнаў СССР, што сведчыць аб высокай ступені інтэграванасці эканомікі Беларусі ў эканоміку СССР. Акрамя таго, многія галіны прамысловасці былі звязаны з ваенна-прамысловым комплексам, працавалі на абарону. Пасля развалу СССР і атрымання рэспублікай суверэнітэту гэтыя фактары адмоўна адбіліся на становішчы эканомікі. Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з’явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу, у якім у 1986 г. налічвалася 1490 прадпрыемстваў, больш паловы з якіх уваходзіла ў склад вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Індустрыяльны абрыс рэспублікі пачалі вызначаць магутныя энергетыка, машынабудаванне і прыборабудаванне, хімія і нафтахімія, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў, сінтэтычных валокнаў і іншыя галіны. Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я – першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці, эканоміка – прамысловасць і сельская гаспадарка – у асноўным працавалі з нядрэннымі вынікамі (асабліва ў параўнанні з агульнасаюзнымі). Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з’явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту, аб чым гаварылася вышэй. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. За кошт навукова-тэхнічных мерапрыемстваў забяспечвалася толькі 50% прыросту прадукцыйнасці працы. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Сродкі, укладзеныя ў развіццё эканомікі (асабліва сельскай гаспадаркі), часта давалі нізкую аддачу. У выніку гэтага недастаткова рашаліся сацыяльныя задачы, дабрабыт людзей адставаў ад узроўню развітых краін Захаду. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур’ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен. 1. Прамысловае развіццё БССР было звязана з разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі (НТР), якая ахапіла развітыя краіны свету. НТР прадугледжвала ўкараненне ў вытворчасць новых дасягненняў навукі і тэхнікі. Гэта абумовіла апераджальныя тэмпы развіцця галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці, энергетыкі.У другой палове 50-х — першай палове 60-х гг. у БССР пабудаваны завод аўтаматычных ліній і ўпершыню ў СССР — завод электронных вылічальных машын (ЭВМ) у Мінску. Пачаў дзейнічаць Полацкі нафтаперапрацоўчы камбінат і ўведзены ў строй буйныя прадпрыемствы хімічнай пра-мысловасці: Гомельскі суперфасфатны і Гродзенскі азотна тукавы заводы, Салігорскі калійны камбінат. Быў асвоены выпуск акучвальнага трактара «Беларусь», лесавозных аўтамабіляў «МАЗ». Сышлі з канвеера першыя 25-тонныя «БелАЗы» у Жодзіне. Выдаў першы пракат Магілёўскі металургічны завод. Пачаўся выпуск халадзільнікаў з маркай «Мінск».2. Развіццё сельскай гаспадаркі адбывалася за кошт павышэння дзяржавай закупанных цэн на яе прадукцыю, пры-цягнення да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў. Рабіліся спробы павысіць зацікаўле-насць калгаснікаў у павышэнні прадукцыйнасці сельска-гаспадарчай вытворчасці. Адным з прыкладаў дбайнага гаспадарання стаў кал гас «Рассвет» у Кіраўскім раёне Ма-гілёўскай вобласці, які ўзначальваў Кірыла Пракопавіч Арлоўскі. Ён быў адным з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, быў цяжка паранены. За мужнасць і гераізм узнагароджаны зоркай Героя Савецкага Саюза. У 1944 г. стаў старшынёй калгаса. За дасягненне высокіх паказчыкаў у сельскагаспадарчай вытворчасці удастоены звання Героя Сацыялістычнай Працы.Значную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі адыграла перадача сельскагаспадарчай тэхнікі калгасам. У 1965 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала ў 5 разоў больш трактароў, у 8 разоў больш камбайнаў і аўтамабіляў, чым у 1950 г., а прадукцыя сельскай гаспадаркі павялічылася на 70%.Аднак дасягнуты ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі аказаўся ніжэйшым за намечаны. Адной з прычын стала па-літыка ў гады кіравання М. Хрушчова. Так, існаваў погляд, што коні як працоўная сіла аджылі сваё, а на змену ім прый-шоў трактар. Таму коней пусцілі пад нож. Склаліся адмоў-ныя адносіны да падсобнай сялянскай гаспадаркі. Пачало-ся прымусовае насаджэнне кукурузы ў якасці галоўнай сельскагаспадарчай культуры літаральна ва ўсіх раёнах БССР незалежна ад кліматычных умоў. Гэта прывяло да скарачэння пасяўной плошчы традыцыйных для Беларусі культур.Размах набыла меліярацыя — асушэнне забалочаных зямель. Але ў выніку парушэння тэхналогіі гэтае вельмі неаб-ходнае для Беларускага Палесся мерапрыемства ператварыла ў шэрагу раёнаў балоты ў крыніцы вялізных пыльных бур, якіх раней тут ніколі не было.

3. Паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР стала паляшпэнне матэрыяльнага становішча працоўных. Былі ўстаноўлены больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій. Істотна павысілася аплата працы калгаснікаў, якіядагэтагапрацавалітолькізапрацадні. 3 1956 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці. Сяляне атрымалі пашпарты і сталі адчуваць сябе паўнапраўнымі грамадзянамі краіны. Шырока вялося жыллёвае будаўніцтва. Сталі хутка будаваць 5-павярховыя дамы з сілікатных блокаў, так званыя хрушчоўкі, паклаўшы пачатак панэльнаму домабудаванню. Толькі за 10 гадоў — з 1956 па 1965 гг. — у БССР больш за 3 млн чалавек атрымалі жыллё. Але патрэбнасць у жыллі так і не была задаволена.

Пытанне 53. Развіццё адукацьті. літаратуры і навукі ў Беларусі ў пасляваенны час (1945 – 1985 гг.)

Адукацыя. Адной з найважнейшых задач было аднаўленне разбуранай вайной сістэмы народнай адукацыі. У 1949 г. у заходніх абласцях Беларусі ліквідаваны польскія школы. У 1949 – 1950 гг. пачаўся пераход да ўсеагульнай 7-гадовай адукацыі. Да канца 1940-хгг. ліквідавана непісьменнасць сярод дарослага насельніцтва. Удасканальвалася матэрыяльная база школ, паляпшалася падрыхтоўка педагагічных кадраў. Сярэднюю адукацыю моладзь атрымлівала, заканчваючы або вячэрнюю школу рабочай (сельскай) моладзі, або тэхнікумы, якія працавалі на базе васьмігодкі, або сярэднюю адзінаццацігадовую школу з вытворчым навучаннем. У школах уводзілася вывучэнне асноў прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці з абавязковай практыкай на мясцовых прадпрыемствах, у калгасах і саўгасах.3 сярэдзіны 1960-х гг. пачаўся пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Адзінаццацігадовыя школы рэарганізоўваліся ў дзесяцігадовыя. Вялося шырокамаштабнае будаўніцтва новых школ. Адкрываліся школы-інтэрнаты для дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і сірот.Развівалася вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя. Навука. Іх дзейнасць была накіравана на пошукі шляхоў інтэнсіўнага развіцця народнай гаспадаркі. Беларускія вучоныя распрацоўвалі праблемы развіцця энергетыкі, паляпшэння тэхнічнай аснашчанасці прадпрыемстваў, выяўлялі радовішчы карысных выкапняўРазвіццё навукі стрымлівалася слабай матэрыяльнай базай, недахопам кадраў па шэрагу навуковых кірункаў і ідэалагічным уціскам. Некаторыя важныя тэарэтычныя пытанні, асабліва генетыка, штучна затрымліваліся ў сваім развіцці з-за памылковых поглядаў акадэміка Цяжкае становішча склалася ў галіне гуманітарных навук. Вучоныя былі вымушаны ў сваіх працах няўхільна прытрымлівацца ўстановак партыі аб развіцці грамадства, культуры. 3 гісторыі былі выкраслены імёны многіх выдатных дзяржаўных і культурных дзеячаў усіх эпох, празмерна перабольшвалася роля класавай барацьбы на ўсіх этапах гісторыі. У 1962 г. быў запушчаны атамны рэактар.Адбываліся змены ў геаграфічным размяшчэнні акадэмічнай навукі. Геолагі даследавалі праблемы рацыянальнага выкарыстання і аховы навакольнага асяроддзя, батанікі – прынцыпы картаграфавання і аховы расліннага покрыва. Эканамісты ўдзельнічалі ў распрацоўцы праблем эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Дасягненні гісторыкаўзвязаны з выданнем 5-томнай «Гісторыі Бела-рускай ССР», 4-томнай «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР», 3-томнай «Усенароднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаўу гады Вялікай Айчыннайвайны» і інш.Літаратура. Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам, не такімі якія яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якія яны вызначаліся ў партыйных дакументах. Не трэба думаць што ўсе, хто тварыў у адпаведнасці з гэтым метадам былі бяздарнасцямі і не стварылі нічога вартага, але мастацкі мтад сацыялістычнага рэалізма значна адкінуў назад беларускую літаратуру і мастацтва.Ніжэй мова пойдзе аб творчых людзях, творчасць каторых, у той ці іншай ступені адпавядала патрабаванням сацыялістычнага рэалізму.У 1945 – 1953 гг. галоўнай тэмай літаратурных твораў стала асэнсаванне складаных праблем Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага грамадства. Значнай падзеяй гэтага перыяду стала апублікаванне ў 1947 г. паэмы Я. Коласа “Рыбакова хата”. Але з’явілася нямала твораў, якія лакіравалі рэчаіснасць, усхвалялі Сталіна і яго заслугі перад народам. Прыкладам можа служыць паэтычнае пісьмо “Вялікаму Сталіну ў слаўную 70-ю гадавіну з дня нараджэння ад беларускага народа”. Тэматыка літаратурных твораў ахоплівала шырокае кола праблем: Вялікая Айчынная вайна, жыццё сучаснай вёскі, маральна-палітычны стан грамадства, горад у эпоху НТР і інш. У адлюстраванні падзей вайны пісьменнікі паступова канцэнтравалі ўвагу на псіхалогіі чалавека ў ваенных умовах, працэсе яго духоўнага ўзыходжання або падзення. У глыбока рэалістычным духу напісаны аповесці В. Быкава “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, “Альпійская баллада”, “Сотнікаў”, I. Чыгрынава “Плач перапёлкі”, I. Навуменкі “Сасна пры дарозе” і інш.Удастоены Ленінскай прэміі раманы “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы” I. Мележа. Яны прысвечаны ўстанаўленню на Палессі калгаснага ладу. Шматгранныя аспекты сучаснага жыцця, маральныя праблемы адлюстраваны ў раманах I. Пташнікава “Мсціжы”, I. Шамякіна “Атланты і карыятыды” і інш.У беларускай паэзіі разам з працэсамі лірызацыі сцвярджалася філасафічнасць поглядаў на жыццё, на агульначалавечыя каштоўнасці і значнасць самога чалавека. Беларуская паэзія прадстаўлена такімі вядомымі імёнамі, як А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і інш. Заяўлялі пра сябе і новыя паэты: Ю. Голуб, Д. Бічэль-Загнетава, Я. Янішчыц і інш.Найлепшыя творы беларускай драматургіі гэта п’еса А. Макаёнка “Таблетку пад язык”, «Трыбунал»; К. Крапівы «Брама неўміручасці»; А. Петрашкевіча «Адкуль грэх?», «Злыдзень»; М. Матукоўскага «Амністыя», «Апошняя інстанцыя» і інш.Развіцце беларускага мастацтва ў пасляваенны час (1945 1985 гг.). Сацыялістычны рэалізм – мастацкі метад, які патрабаваў адлюстраванне ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця, звязаных з савецкім сацыялістычным ладам, не такімі якія яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якія яны вызначаліся ў партыйных дакументах.Творы падаўляючай большасці савецкіх пісьменнікаў, паэтаў, драматургаў, мастакоў, скульптараў ствараліся ў адпаведнасці з мастацкім метадам сацыялістычнага рэалізма. Творчыя людзі якія стваралі творы мастацтва, што не адпвядаюць гэтаму метаду залічваліся ў дэсідэнты іх творы не публікаваліся а самі аўтары рознымі спосабамі праследаваліся.Не трэба думаць што ўсе, хто тварыў у адпаведнасці з гэтым метадам былі бяздарнасцямі і не стварылі нічога вартага, але мастацкі мтад сацыялістычнага рэалізма значна адкінуў назад беларускую літаратуру і мастацтва.Ніжэй мова пойдзе аб аб тврчых людзях людзях, творчасць каторых, у той ці іншай ступені адпавядала патрабаванням сацыялістычнага рэалізму.У 1950 – 1980-я гг. у БССР актыўна развівалася выяўленчае мастацтва. Прызнанымі мастакамі у той час былі М. Савіцкага «Сказ пра хлеб», «Ільнаводы», I. Стасевіча «Шахцёры Салігорска», Г. Вашчанкі «Жнівень», М. Данцыга «Мінск. Плошча Перамогі» і інш. У 1970 – 1980-ягг. жывапісцы імкнуліся асэнсаваць нацыянальную гісторыю, духоўнае жыццё народа, увасобіць вобразы выдатных беларускіх дзеячаў. Гэтай тэме прысвечаны палотны А. Марачкіна, Ф. Янушкевіча, У Пасюкевіча і інш.Узмацнялася ўвага да сучаснасці. Аднак пейзаж, тэмы гістарычнага мінулага, Вялікай Айчыннай вайны паранейшаму займалі галоўнае месца. У ліку лепшых твораў – цыкл карцін М. Савіцкага «Лічбы на сэрцы» (1974 – 1980).Беларуская скульптура ўзбагачалася новымі творамі 3. Азгура, А. Бембеля, А. Анікейчыка і інш.Стваралася шмат мемарыяльных помнікаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ліку шырока вядомых – Курган Славы Савецкай Арміі вызваліцельніцы Беларусі, мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Прарыў», «Брэсцкая крэпасць-герой» і інш.Архітэктура. Пасля заканчэння вайны беларускія архітэктары і праектныя арганізацыі распрацавалі генеральныя планы забудовы для ўсіх абласных і большасці раённых цэнтраў БССР. У шырокіх маштабах вялося аднаўленне старых і ўзвядзенне новых грамадскіх і жылых будынкаў. 3 сярэдзіны 1950-х гг. пачаўся новы этап развіцця горадабудаўніцтва і архітэктуры ў Беларусі, які характарызаваўся ўкараненнем індуст-рыяльных метадаў будаўніцтва. Асаблівая ўвага надавалася выкарыстанню зборнага жалезабетону, максімальнай уніфікацыі і тыпізацыі, эканоміцы будаўніцтва. Асноўным кірункам стала забудова вялікіх жылых масіваў. На архітэктурна-мастацкае аблічча гарадоў значна ўплывалі буйныя грамадскія будынкі, сярод якіх кінатэатры «Кастрычнік» і «Масква» ў Мінску, Гомельскі цырк, Гродзенскі абласны драматычны тэатр і многія іншыя.Музыка. Далейшае развіццё атрымалі ўсе віды беларускага музычнага мастацтва. Кампазітары стваралі оперы, сімфоніі і кантаты, прысвечаныя барацьбе беларускага народа з гітлераўскімі захопнікамі, дружбе савецкіх народаў, іх рэвалюцыйнаму мінуламу. Гэта творы Я. Цікоцкага, М. Аладава, Р. Пукста, П. Падкавырава і інш. З’явіліся новыя сольныя і харавыя песні. Многія з іх сталі масавымі, народнымі.Для беларускай музыкі 1960 – 1980-хгг. характэрнае глыбокае адлюстраванне рэчаіснасці. Арыгінальныя сімфанічныя творы, араторыі, вакальныя цыклы былі напісаны М. Аладавым, Я. Глебавым, У Дамарацкім, А. Мдывані, Г. Вагнерам, А. Багатыровым.У песенным жанры найбольшых поспехаў дасягнулі кампазітары У Алоўнікаў, Я. Глебаў, Л. Захлеўны, I. Лучанок, Ю. Семяняка, Э. Ханок. Многія кампазітары звярталіся да літаратурных твораў Я. Купалы, Я. Коласа, В. Быкава, У Караткевіча, замежных класікаў. У выніку былі напісаны музычна-драматычныя творы: балеты «Курган», «Альпійская балада», «Маленькі прынц» Я. Глебава, оперы «Францыск Скарына» Дз. Смольскага, «Зорка Венера» Ю. Семянякі і інш.Тэатр. Кіно. Тэатральнае мастацтва ў пасляваенны перыяд у большей ступені, чым музычнае, знаходзілася пад уплывам пастаноў ЦК ВКП(б) па ідэалагічных пытаннях. Асноўнае месца ў рэпертуары тэатраў займалі савецкія п’есы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, працоўнаму жыццю савецкага народа, лепшыя творы рускай і замежнай класікі. Разам з тым па ўказанні партыйных органаў была праведзена кампанія па ачышчэнні рэпертуару тэатраў ад «нізкапробных і пошлых п’ес замежных драматургаў».Тэатральны жанр стаў адным з папулярных відаў мастацтва ў рэспубліцы. Да сярэдзіны 1980-х гг. у БССР працавала 19 драматычных і 6 лялечных тэатраў. У іх рэпертуары асноўнае месца займалі творы ваеннай тэматыкі. Ставіліся спектаклі вострай сацыяльнай, маральна-этычнай накіраванасці. Не сыходзілі з тэатральных падмосткаў п'есы беларускай, рускай, замежнай класікі.У класіку беларускага кіно ўвайшлі карціны «Гадзіннік спыніўся апоўначы» М. Фігуроўскага, «Праз могілкі» В. Турава, «Альпійская балада» Б. Сцяпанава і інш. 3 сярэдзіны 1960-хгг. значнае месца займала гісторыка-рэвалюцыйная тэматыка. Лепшымі фільмамі сталі «Чырвонае лісце» і «Крушэнне імперыі» У Корш-Сабліна. У 1970 – 1980-я гг. рабіліся спробы асэнсаваць мінулае праз прызму сучаснасці, узняць маральна-этычныя праблемы. Кінематаграфісты экранізавалі шэраг твораў беларускіх аўтараў.У 1960 – 1985 гг. 13 мастацкіх, 36 дакументальных фільмаў адзначаны ўзнагародамі міжнародных і адпаведна 30 і 72 – усесаюзных кінафестываляў.Этапам у развіцці беларускай культуры стала другая палова 1980-х гг. Пад уплывам працэсаў перабудовы, дэмакратызацыі грамад-скапалітычнага жыцця адбываўся зварот шырокіх колаў грамадства, дзеячаў культуры, літаратуры, мастацтва да гістарычнага мінулага беларускага народа. Адраджалася культура нацыянальных меншасцей Беларусі. У духоўным жыцці беларускага грамадства ўзрастала роля рэлігіі.

Пытанне 54.Палитыка перабудовы.Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. А да таго ж савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.Ініцыятары перабудовы на чале з Генеральным сакратаром ЦК КПСС М. Гарбачовым першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранаць істотна асноў сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны, паколькі менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў і прымхаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989-1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі. Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў перыяд перабудовыЗ сярэдзіны 1980-х гг. у грамадстве ўзрастала ўсведамленне неабходнасці перамен да лепшага. Такія ж настроі ўзніклі нават у часткі членаў ЦК КПСС. У іх ліку быў таксама М.С. Гарбачоў, у сакавіку 1985 г. абраны Генеральным сакратаром партыі. Менавіта з ім звязана новая эпоха ў гісторыі СССР – перабудова, сутнасць якой мыслілася ў стваральнай працы па ўдасканаленнi сацыялiзму, а яе мэтай – у паскарэннi прагрэсу савецкага грамадства. Першым крокам у гэтым напрамку сталі заканадаўчыя акты ЦК КПСС і Саўміна СССР ад 7 і 16 мая 1985 г., скіраваныя супраць п’янства. Самі працоўныя выразнага энтузіязму да заклікаў аб удасканаленні сацыялізму не выказвалі, а антыалкагольную кампанію сустрэлі ў цэлым адмоўна. Менавіта таму на XXVII з’ездзе КПСС (25 лютага – 6 сакавiка 1986), які пацвердзіў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР, гаворка пайшла аб неабходнасці свядомага, асэнсаванага ўдзелу ўсіх савецкіх людзей у абвешчаным партыяй курсе. У гэтай сувязі дэпутаты выказаліся за дэмакратызацыю грамадскага жыцця і яе атрыбут – галоснасць.Моцнай перашкодай на шляху абвешчанага партыяй курса зрабілася Чарнобыльская катастрофа 26 красавіка 1986 г., якая, акрамя іншага, чарговы раз выявіла існуючай сістэмы гаспадарання і кіравання.Адным са спосабаў зняцця маральна-псіхалагічнай напружанасці ў грамадстве стала прадастаўленне старонак газет і часопісаў для выступлення простых грамадзян з крытычнымі заўвагамі, скаргамі, прапановамі і г.д. М. Гарбачоў свядома ішоў на развіццё галоснасці, будучы ўпэўненымі ў ачышчальнай сіле праўды і адкрытай, зразумелай людзям палітыкі. Лістападаўскі (1987) Пленум ЦК пайшоў яшчэ далей: з нагоды 70-годдзя Вялiкага Кастрычнiка на ім была прадпрынята спроба асэнсавання ўсяго шляху пабудовы сацыялізму. У выніку партыйная эліта прыйшла да высновы, што рэвалюцыйныя лозунгі 1917 г. у многім засталіся нерэалізаванымі. Адсюль вынікаў чарговы лозунг: «Рэвалюцыя працягваецца». У гэтай сувязі абвяшчалася рэформа палітычнай сістэмы, скіраваная на дасягненне паўнаўладдзя Саветаў, фарміравання механізмаў грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы.У 1987 г. працэс развіцця галоснасці выклікаў небывалы ўздым грамадскай цікавасці да айчыннай гісторыі савецкага часу. Дзякуючы публікацыям навукоўцаў і жывых сведак, сталі асвятляцца «закрытыя» раней тэмы і факты. У бібліятэках сталі даступнымі «закрытыя» фонды, а ў архівах – «спецсховішчы»1 лістапада 1987 г., у скверы Я. Купалы ў Мінску пад час святкавання «Дзядоў» упершыню публічна прагучала асуджэнне сталінскага тэрору. Кіраўніцтва краіны распарадзілася аб аднаўленні працы па рэабілітацыі ахвяр сталінскага рэжыму. Створаная камісія Палітбюро па дадатковым вывучэнні рэпрэсій 1930–1940-х гг. пастанавіла рэабілітаваць Л. Каменева, Р. Зіноўева, А. Рыкава, М. Бухарына, Л. Троцкага. У ліку іншых быў рэабілітаваны і Дз. Жылуновіч.ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС, якая адбывалася ў Маскве ў чэрвеня – ліпені 1988 г., стала важнейшай палітычнай падзеяй года. Прынятыя канферэнтамі рэзалюцыі былі скіраваны на ўтварэнне ў СССР «сацыялістычнай прававой дзяржавы» і грамадзянскай супольнасці на аснове ліберальных каштоўнасцей (прынцып падзелу ўлад, альтэрнатыўныя выбары, скасаванне цэнзуры, права чалавека і інш.).Стымулюючым фактарам развіцця перабудовы мусіла адбыцца перадача ўлады ад КПСС да Саветаў народных дэпутатаў. Вышэйшым органам дзяржаўнай улады мусіў стаць з’езд народных дэпутатаў СССР. Для таго ў снежні 1988 г. былі ўнесены змены ў выбарчую сістэму, якая б гарантавала дэмакратычнае абранне вышэйшага саюзнага органа заканадаўчай улады ў складзе 2 250 чал.Агульныя выбары адбываліся 26 сакавіка 1989 г. У ліку дэпутатаў ад БССР былі абраны А. Адамовіч, У. Бядуля, Г. Бураўкін, В. Быкаў, У. Ганчарык, М. Дземянцей, А. Дабравольскі, А. Дубко, А. Жураўлёў, В. Кебіч, І. Лучанок, Я. Сакалоў і іншыя.Скліканы 25 мая І з’езд народных дэпутатаў СССР стаў пастаянна дзеючым парламентам. Старшынём з’езда і Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР быў абраны М. Гарбачоў. З ліку дэпутатаў, якія найбольш актыўна выступалі супраць памяркоўна-рэфармацыйнага курса з’езда, утварылася Міжрэгіянальная дэпутацкая група (МДГ) на чале з Б. Ельцыным, Ю. Афанасьевым, Г. Паповым, А. Сахаравым і інш. У верасні 1989 г. члены МДГ распрацавалі комплекс неабходных патрабаванняў – скасавання шостага артыкула Канстытуцыі СССР аб «кіруючай ролі КПСС» і прыняцця шэрагу новых законаў.Міжрэгіянальная дэпутацкая група аказала моцны ўплыў на фарміраванне праграмы дэмакратычнага руху ў Расіі, у тым ліку на працэс пазбаўлення ад ідэалогіі «гуманнага сацыялізма» або «сацыялізма з чалавечым тварам». Так, 11 сакавіка 1990 г. Пленум ЦК КПСС вырашыў адмовіцца ад канстытуцыйных гарантый партыйнай манаполіі на ўладу і выказаўся за ўвядзенне ў краіне інстытута прэзідэнцтва. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў (12–15 сакавіка 1990) выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і ануляваў шосты артыкул Канстытуцыі. У выніку шматпартыйная сістэма рабілася рэальнасцю.Такой самай рэальнасцю зрабілася імкненне народаў СССР да перагляду свайго нацыянальна-прававога статусу. Пачаткам абнаўленчага працэсу мусіла стаць прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. І з’ездам народных дэпутатаў РСФСР пад старшынствам старшыні Вярхоўнага Савета Б. Ельцына Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце. Услед за Ўкраінскай ССР 27 ліпеня 1990 г. Дэкларацыю аб суверэнітэце БССР прыняў Вярхоўны Савет рэспублікі пад старшынствам М. Дземянцея.Паступовае ўстараненне КПСС ад кадравых функцый разбурала механізм дзяржаўнага кіравання СССР. Замена існаваўшага парадку прызначэння на пасады сістэмай альтэрнатыўных выбараў кіраўнікоў ва ўстановах і арганізацыях аслабіла патэнцыял КПСС і веру людзей у сацыялізм. Так, 26 кастрычніка 1990 г. мінскі палітклуб «Камуніст» звярнуўся «да членаў Кампартыі Беларусі, да ўсіх грамадзян рэспублікі, якія захавалі вернасць ідэалам Вялікага Кастрычніка» з заклікам «Ні кроку назад, таварышы». Любымі сродкамі захаваць таталітарны рэжым – распаўсюджаннем цемрашальства, юдафобіі і іншай навалачы – такой была мэта органа ЦК КПБ «Политический собеседник».Такім чынам, за час знаходжання М. Гарбачова на пасадзе Генеральнага сакратара КПСС савецкая палітычная сістэма набыла істотныя змены, пры чым, не зусім такія, на якія разлічвалі сам ініцыятар перабудовы і яго бліжэйшае атачэнне.Па-першае, хоць са сталінізмам было пакончана, але пабудовы «сацыялізму з чалавечым тварам» не адбылося.Па-другое, КПСС страціла канстытуцыйную гарантыю кіруючай сілы грамадства і ператварылася ў адну з многіх партый у шматпартыйнай сістэме. Марксізм-ленінізм як пануючая ідэалогія быў адкінуты. Яму на змену прыйшоў ідэйны плюралізм.Па-трэцяе, рэспубліканскія партыйныя арганізацыі, у тым ліку КПБ, сталі заяўляць аб сваёй самастойнасці. Пры гэтым многія з іх, у тым ліку КПБ, не падзялялі курса М. Гарбачова і абвінавачвалі яго самога ў здрадзе справе камунізму.Па-чацвертае, у зноў створаных на дэмакратычнай аснове Саветах усіх узроўняў – ад Вярхоўнага да сельскага – роля камуністаў па-ранейшаму заставалася вызначальнай. У выніку, змены да лепшага амаль не адбываліся.Па-пятае, распачатая дэмакратызацыя і спробы ўдасканаліць саюзны дагавор узмацнілі ў нацыянальных рэгіёнах цэнтрабежныя тэндэнцыі, што ў многім падрыхтавалі распад СССР. Дэкларацыя аб суверэнітэце БССР асаблівага энтузіязму ў кіруючых колах не выклікалаУ выніку разам з яшчэ не знішчанай таталітарнай палітычнай сістэмай у СССР узніклі і набылі тэндэнцыю да ўзмацнення элементы дэмакратычнай сістэмы з уласцівымі ёй правамі і свабодамі людзей, шматпартыйнасцю, абіраемымі органамі ўлады, вяршэнствам закону, незалежнымі СМІ і г. д. У гэтых адносінах палітычнаму рэжыму БССР былі характэрны крайні кансерватызм і канфрантацыйнасць. Невыпадкова, что КПБ, якая ўвасабляла гэты рэжым, набыла назву «анты-перабудовачнай Вандэі» – сілы, скіраванай супраць рэвалюцыйнага абнаўлення грамадства.

55. Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцей у СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г Другая палова 1980-х гг. увайшла ў гісторыю СССР спробай сур'ёзных рэформаў, усебаковага абнаўлення грамадства, якія атрымалі назву "палітыкі перабудовы". Да гэтага часу праявы застою ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны станавіліся ўсё больш відавочнымі і пагражалі перарасці ў агульнадзяржаўны крызіс. Жыццёвы ўзровень насельніцтва СССР быў непараўнальна ніжэйшы, чым у краінах Захаду. Да таго ж, савецкі рэжым рэзка крытыкаваўся за парушэнне правоў чалавека і адсутнасць дэмакратыі.У канцы 1982г. памёр Л.І. Брэжнеў. Кіраўніком партыі і дзяржавы стаў Ю.У. Андропаў былы Старшыня КДБ. Ён бачыў пераадоленне застою ў навядзенні ў краіне дысцыпліны і парадку. Аднак ён цяжка захварэў і праз 14 месяцаў памёр. Пасля яго смерці кіраўніком партыі быў абраны прэстарэлы К.У. Чарненка, які прабыў на гэтым пасту з лютага 1984 па сакавік 1985г. Ён імкнуўся вярнуць краіну да брэжнеўскага застою. Пасля смерці К.У. Чарненкі Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны М.С. Гарбачоў. У красавіку 1985г. на Пленуме ЦК КПСС ён абвясціў перабудову. У аснове прапанаванай ім праграмы ў эканоміцы ляжала інтэнсіфікацыя вытворчасці на аснове НТР, павышэнне вытворчасці працы, істотнае павышэнне якасці прадукцыі і яе аб’ёмаў, укараненне ў планавую эканоміку элементаў рыначных адносін. Адначасова ён абвясціў дэмакратызацыю савецкага грамадства, галоснасць і плюралізм думак. Ініцыятары перабудовы першапачаткова разлічвалі вывесці краіну з паласы застою пад лозунгам удасканальвання сацыялізму, не закранючы істотна асноў савецкай камандна-адмінстратыўнай сістэмы. Выйсце бачылася ў паскарэнні эканамічнага развіцця краіны. Менавіта эканамічныя праблемы найбольш адчувальна ўплывалі на настроі грамадства ў цэлым. М. Гарбачоў і яго калегі (М. Якаўлеў, Э. Шэварднадзе і інш.) адмовіліся ад шматлікіх дагматаў камунізму ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Канкрэтным праяўленнем новых падыходаў у эканоміцы стаў перавод з 1987 г. прадпрыемстваў і аб'яднанняў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. На гэтыя ўмовы ў Беларусі з 1988 г. перайшлі прамысловасць, аграпрамысловы комплекс, транспарт, большасць будаўнічых арганізацый. У 1989 – 1991 гг. былі прыняты законы СССР аб кааперацыі, аб уласнасці, аб індывідуальнай працоўнай дзейнасці, аб сялянскай гаспадарцы, аб арэндзе і арэндных адносінах, аб зямлі і інш. Узнікненне розных формаў уласнасці і гаспадарання сведчыла аб паступовым укараненні элементаў рыначнай эканомікі. Аднак перабудова эканамічных і сацыяльных адносінаў не магла ісці ў адрыве ад рэфармавання грамадска-палітычнай сферы. Адміністрацыйна-камандная сістэма, якая склалася за гады савецкай улады, аказалася слабаўспрымальнай да пераменаў. Менавіта яна была ядром так званага "механізма тармажэння". Але нават на гэтым фоне ў параўнанні з суседнімі рэспублікамі БССР выглядала адной з самых кансерватыўных. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва Беларусі дэманстравала прыхільнасць да захавання старой сістэмы і ціхае супрацьдзеянне рэформам. Між тым, у Маскве, на Украіне, у Прыбалтыйскіх рэспубліках палітыкі і шырокія колы грамадства разумелі рэфарматарскія захады Гарбачова як адыход ад таталітарнага рэжыму. Яны распачалі інтэнсіўны перагляд ідэалагічных установак, афіцыйнай канцэпцыі гісторыі міжнацыянальных і міжнародных адносін. У грамадска-палітычную практыку ўкараніліся прынцыпы галоснасці (пераадоленне цэнзуры і закрытасці дзеянняў уладных структур), палітычнага і светапогляднага плюралізму.Дэмакратызацыя грамадскага жыцця ў Беларусі пачалася з узнікнення нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. Частка грамадскіх аб'яднанняў асноўным напрамкам сваёй дзейнасці абрала захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры: "Талака" і "Тутэйшыя" ў Мінску, "Паходня" ў Гродне, "Узгор'е" ў Віцебску, "Талака" ў Магілёве, "Край" у Брэсце і інш. На аснове такіх груповак у другой палове 1980-х гг. на Беларусі ўнутры агульнага руху за дэмакратыю стала фарміравацца беларуская нацыянальна-дэмакратычная плынь. Першым за глыбокае абнаўленне беларускай рэчаіснасці з пазіцый нацыянальнага адраджэння выказаўся Беларускі народны фронт (БНФ). Устаноўчы з'езд БНФ быў праведзены ў чэрвені 1989 г. у Вільні. У прынятай праграме "Адраджэнне за перабудову" адзначалася неабходнасць забеспячэння рэальнага суверэнітэту Беларусі і надання беларускай мове статуса дзяржаўнай.Амаль адначасова з афармленнем БНФ узнікалі іншыя групоўкі, грамадскія аб’яднанні, а пазней і палітычныя партыі. У чэрвені 1989 г. было заснавана Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. У сакавіку 1991 г. адбыўся устаноўчы з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (БСДГ), узнік шэраг іншых партый. Пры наяўнасці істотных разыходжанняў у мэтах і задачах, партыі ў сваіх праграмах і дзейнасці важнае месца адводзілі пытанням адраджэнскага характару. Працягвалася і вайна ў Афганістане, кожны дзень якой каштаваў дзесяткі мільёнаў рублёў. У выніку баявых дзеянняў больш за 14 000 савецкіх салдат і афіцэраў былі забіты сярод іх было больш за 800 беларусаў. Толькі ў лютым 1989 г. Савецкія войскі былі выведзены з Афганістана.У гады перабудовы ЗША па ініцыятыве прэзідэнта Рональда Рэйгана навязалі СССР праграму “Зорных войнаў” якая была разбуральнай для эканомікі СССР. Праграм зорных войнаў заключалася ў вывядзенні на арбіту Зямлі элементаў ПВО і ядзернай зброі. ЗША здолела стварыць некалкі караблёў шматразовага выкарыстання (шатл). СССР удалося запусціць адзін раз толькі адзін чаўнок (Буран). Цяжкае матэрыяльнае становішча, фінансавыя праблемы ўскладняліся супраціўленнем перабудове кансерватыўных слаёў у кіраўніцтве краіны і КПСС у Гарбачова было вельмі мала аднадумцаў на ўсіх узроўнях ўлады ў тым ліку і ў Палітбюро. Таму рашэнні з’ездаў і пленумаў ЦК не выконваліся ці выконваліся фармальна. Таму рэформы буксавалі.План перабудовы існаваў у агульных рысах без канкрэтызацыі дэталяў, без вызначэння канкрэтных тэрмінаў і выканаўцаў. Да тагож дэмакратызацыя і галіснасць прывялі да таго, страты кіруемасці у дзяржаве кіраўнікі ўсіх звеньяў сталі выбірацца падначаленымі і дзейнічаць у інтарэсах калектыва а не дзержаве.У выніку галоснасці губляўся аўтарытэт партыйнага кіраўніцтва і самой КПСС, сакрэтныя старонкі гісторыі якой станавіліся даступнымі грамадству (маюцца на ўвазе рэпрэсі супраць уласнага народа на усіх этапах гісторыі СССР). Сталі шырока вядомымі злоўжыванні уладай, хабарніцтва, уседазволеннасць дзеянняў партыйных апаратчыкаў іх льготы і прывілеі. Усё гэта не спрыяла выхаду з сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў якім аказаўся СССР у другой палове 80 гг. Усё гэта суправаджалася збядненнем насельніцтва, усеагульным дыфіцытам прабоямі у забеспячэнні асобнымі прадуктамі і таварамі (цыгарэты, цукар, мыла, пральны парашок, панчохі, шкрпэткі і г. д.). Гэта вымусіла ўлады рэспублікі ужо 1988 г. увесці забеспячэнне таварамі першай неабходнасці па картках якія выдаваліся ў ЖЭСах і сельсаветах. Картачная сістэма не дапамагала вырашыць праблемы дыфіцыта, бо не гарантавала наяўнасць тавараў у магазінах.