
- •6:Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •7 Пытанне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •29.Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.
- •30.Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. Ст.
- •37Абвящчэнне и дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублики ва умовах нямецкай акупацыи (сакавик-снежань 1918)
- •40.«Новая эканамичная палитыка» и асабливасци яе правядення у Беларуси
- •43 Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •46 Вопрос Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне фашысцыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вяликай Айчыннай и Другой сусветнай вайны
- •56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •57.Оформление государственного северенитета рб в первой половине 90х. Принятие конституции. Первые президентские выборы.
- •58. Социально-экономическое и политическое развитие рб на современном этапе
- •59.Внешняя политика Рб
- •60. Современная культура беларуси
43 Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
Лічыцца, што аднаўлене народнай гаспадаркі да пачатку 1926 г. у асноўным завяршылася. Аднак дасягнуты даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы.Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых.Гэта перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі.Сацыялістычная індустрыялізацыя – гэта палітыка, якая мела галоўнай мэтай стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы сацыялізму, пераўтварэнне СССР у эканамічна незалежную дзяржаву з магутным эканоміка-вытворчым, навукова-тэхнічным і абаронным патэнцыялам.Па сваёй прыродзе індустрыялізацыя ў СССР не магла абмежавацца ні маштабамі асобных галін, ні тэрыторыяй асобных рэспублік ці раёнаў.На Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці.Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася.У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сельскай гаспадаркі.Частка сродкау была выдзелена машы-набудаванню, энергетыцы, прамысловасцi будматэрыялау. Заводы у Мiнску "Энер-гiя", "Камунар", iмя Кiрава паклалi пачатак беларускаму станкабудаванню, а БелДРЭС (недалёка ад Оршы) - уздыму энергетыкi рэспублiкi.Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва.Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін.Аднак Беларуская ССР уласнымі сродкамі не магла забяспечыць неабходнае фінансаванне капітальнага будаўніцтва.Тым не менш індустрыялізацыя ішла хутка, прамысловасць рэспублікі развівалася дастаткова высокімі тэмпамі.Рабочы клас Беларусі разгарнуў спаборніцтва за авалоданне новай тэхнікай, уздым тэхнічнай пісьменнасці.Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы.У агульным комплексе эканамічнага развіцця Беларусі важная роля належала развіццю і рэканструкцыі транспарту.Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва.Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як у іншых рэспубліках СССР.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі на Беларусі.Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны.У пачатку нэпа савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам.З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі.Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. У 20-я гады, як бачна, быў сапраўды значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб дабратворных выніках нэпа.Камуністычная партыя і Савецкая дзяржава распрацавалі палітыку калектывізацыі сельскай гаспадаркі.Калектывізацыя сельскай гаспадаркі – палітыка Камуністычнай партыі і Савецкай дзяржавы, якая была накіравана на аб’яднанне дробных сялянскіх гаспадарак у буйныя сельскагаспадарчыя прыдпрыемствы.Iмкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны.Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі.Закрываліся рынкі, уводзілася абкладанне сялянскіх гаспадарак дадатковымі падаткамі.У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны нарком земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш.Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва.Разгарнулася кампанія па суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў.Раскулачваць пачалі не толькі кулакоў, але і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы.Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 г. замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў.У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932–1933 гг. краіну ахапіў масавы голад, які забраў жыцці многіх людзей.Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была звершана, кулацтва як клас ліквідавана.Сельская гаспадарка фінансавалася па рэшткавым прынцыпе. Іншая справа – 70–80-я гады, калі дзяржава атрымала магчымасць фінансаваць аграрны сектар эканомікі на ўзроўні сучасных патрабаванняў. Сельская гаспадарка Беларусі ў гэтыя гады па вытворчасці прадукцыі на душу насельніцтва стала ў шэраг з сельскай гаспадаркай развітых дзяржаў свету.
44 Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ ст. Палітычныя рэпрэсіі1. Устанаўленне аднапартыйнасці
У выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі дзяржаўная ўлада ў краіне перайшла да бальшавікоў. Сваю падтрымку ім на ІІ Ўсерасійскім з'ездзе Саветаў выказалі левыя эсэры і абралі сваіх прадстаўнікоў ва ЎЦВК. Што датычыла Саветаў усіх узроўняў як органаў дзяржаўнай улады то ўсе яны (за выключэннем ленінскага СНК) з'яўляліся шматпартыйнымі. На Беларусі ў іх склад уваходзілі прадстаўнікі сацыялістычных партый усіх плыняў. Такімі з'яўляліся Аблвыкамзах, Віцебскі і Магілёўскі губернскія, амаль усе павятовыя і гарадскія Саветы. Толькі ВРК вызначаліся амаль суцэльна бальшавіцкім складам.Шматпартыйнасць была ўласціва Саветам да таго часу, пакуль 6 студзеня 1918 г. не быў разагнаны Ўстаноўчы сход і вярхоўная ўлада ў краіне цалкам не перайшла да Ўсерасійскага Савета, а мясцовыя Саветы не трапілі ў кампетэнцыю Народнага камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). З гэтага часу любая дзейнасць, скіраваная супраць Саветаў як органа дыктатуры пралетарыяту лічылася контррэвалюцыйнай. А пасля таго, як левыя эсэры 6 ліпеня 1918 г. паспрабавалі здзейсніць у Маскве дзяржаўны пераварот, то і яны былі аднесены бальшавікамі да контррэвалюцыянераў.
З вясны-лета 1918 г. выявілася адноснае паслабленне ролі Саветаў. Па меры распальвання ў краіне грамадзянскай вайны ўлада ўсё мацней канцэнтравалася ў руках РСДРП(б) - РКП(б). Каб застацца ва ўладзе, яна была вымушана прымусовымі захадамі забяспечваць абарону краіны і функцыянаванне эканомікі. Здзяйсняць гэта звычайнымі метадамі пры наяўнасці ворагаў і апазіцыі было немагчыма. У 1920 г. вядомы анархіст князь П. Крапоткін казаў, «што Расія ўжо зрабілася Савецкай рэспублікай толькі па назве; зараз кіруюць у Расіі не Саветы, а партыйныя камітэты, і, што дыктатура партыі для стварэння новага сацыялістычнага ладу безумоўна шкодная».Да канца грамадзянскай вайны Ў. Ленін у рабоце «Дзіцячая хвароба левізны ў камунізме» прыйшоў да высновы аб тым, што дыктатура пралетарыята немагчыма інакш як праз дыктатуру партыі, але перасцярагаў саратнікаў ад небяспекі прытоку ў партыю дэкласіраваных элементаў. На думку правадыра, яе колькасны склад не павінен быў перавышаць 200 тыс. чал. На справе ў ёй налічвалася ўжо 650 тыс.Як вынікала з Палітычнай справаздачы ЦК КП(б) Б ІІІ з'езду ў лістападзе 1920 г., нягледзячы на сваю малалікасць (1700 чал.) бальшавікоў не турбавала наяўнасць іншых партый, бо пры неабходнасці супраць іх маглі быць выкарыстаны рэпрэсіўныя сродкі. Так, пэўны час дзейнічала 20-тысячная БПС-Р. Але ўжо ў лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арыштавалі 860 найбольш актыўных яе функцыянераў і шэраговых членаў.У сакавіку 1921 г. Усерасійская надзвычайная канферэнцыя Бунда, якая адбывалася ў Мінску 5-12 сакавіка 1921 г., прыняла пастанову аб зліцці з РКП(б). Частка бундаўцаў далучылася да сіяністаў, якія працягвалі дзейнічаць нелегальна.Пастановай Палітбюро ЦК РКП(б) ад 8 снежня 1921 г. членам меншавіцкай партыі было забаронена займацца палітычнай дзейнасцю. Рэзалюцыя XII (жнівень 1922) Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) «Аб антысавецкіх партыях і плынях», пашырала гэтую норму і на іншыя апазіцыйныя партыі, а таксама прызнавала дапусцімым выкарыстанне рэпрэсій у дачыненні да іх. Так, у чэрвені 1922 г. была арыштавана група меншавікоў, у жніўні - група правых эсэраў. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў БПС-Р было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Прызнавалася, што палітыка КП(б) Б цалкам адпавядае сацыяльным і нацыянальным інтарэсам працоўнага народа.У першай палове 1920-х гадоў у БССР працягвала сваю дзейнасць Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей Цыён). У снежні 1922 г. яе кіраўніцтва заявіла пра адмову ад сіянісцкай ідэалогіі і разрыў з Сусветным яўрэйскім камуністычным саюзам. У ёй адбыўся раскол: левая частка партыі ўвайшла ў РКП(б), а правая стварыла лаяльную КП(б) Б Яўрэйскую рабочую камуністычную партыю.18 жніўня 1925 г. намеснік Паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Заходнім краі І. Апанскі ў дакладзе «Палітычнае становішча ў Беларусі» заявіў, што ў рэспубліцы не адчувалася контррэвалюцыйнай дзейнасці іншых партый, за выключэннем сіяністаўПасля прыняцця ў КП(б) Б часткі былых бундаўцаў, паалейцыяністаў, беларускіх эсэраў колькасць выхадцаў з іншых партый у ёй павялічылася і склала ў 1925 г. 13, 5%. У ліку важнейшых ставіліся задачы ідэйнага выхавання шэраговых партыйцаў, па паходжанні яўрэяў.
У БССР завяршылася ўсталяванне аднапартыйнай сістэмы ў сярэдзіне 1920-х гг. Яўрэйская рабочая камуністычная партыя як аўтаномная частка КП(б) Б перастала існаваць у 1927 г. З цягам часу старыя партыйцы з дарэвалюцыйным стажам сталі губляцца сярод новых членаў, колькасць якіх рэзка ўзрасла. Да 1927 г. пасля Ленінскага і Кастрычніцкага прызываў яна робіцца масавай партыяй, у якой да 1927 г. налічвалася 1 200 тыс. чал.Такім чынам, УКП(б) - КП(б) Б не толькі ўяўляла сабою адзіную ў краіне партыю, але і ўвасабляла ў ёй аднапартыйную сістэму. Пасля таго, як у Канстытуцыях СССР (1936) і БССР (1937) з'явілася палажэнне аб кіруючай ролі ЎКП(б) у савецкім грамадстве. Палітычныя рэпрэсіі 1930-хгг.Пад палітычнымі рэпрэ-сіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да кры-мінальнай адказнасці за дзяржаўныя (так званыя контррэва-люцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіра-ванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судо-вымі або пазасудовымі органамі па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. Пачаткам палітычных рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый насельніцтва падчас Гра-мадзянскай вайны і ў 1920 н гг. Каля вытокаў палітычных рэпрэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў I. Сталін. Сваю ідэалогію і дакладна распрацаваны механізм палі-тычныя рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг. Ідэала-гічным абгрунтаваннем з'явіўся тэзіс I. Сталіна, што па меры пабудовы сацыялізму класавая барацьба будзе абвастрацца. Галоўныя мэты палітычных рэпрэсій — аслабіць супра-ціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць "ворагаў народа", якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і пас-пяховаму рух па шляху пабудовы сацыялізму. "Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва, — лічыў I. Сталін, — з'яўляюцца неабходным элементам наступленяя". Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Разгалінаваная сістэма прадпрыемстваў і ўста-ноў Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў і спецпасяленняў НКУС СССР (ГУЛАГ) давала магчымасць накіроўваць палітзняволеных у самыя аддаленыя месцы СССР. ГУЛАГ па сваіх вытворчых паказчыках з'яўляўся самым ма-гутным з "наркаматаў" у СССР. Справа "Саюза вызвалення Беларусі" была пачаткам сістэ-матычных рэпрэсій у Беларусі. У 1930 г. былі "раскрыты" таксама "контррэвалюцыйныя, шкодніцкія і дыверсійна-лніёнскія арганізацыі", у прыватнасці беларускі філіял "Пра-цоўнай сялянскай партыі", беларускі філіял "Прампартыі", беларускі філіял "Саюзнага бюро РСДРП (меншавікоў)". Па кожнай з гэтых спраў было асуджана ад 30 да 60 чалавек. У 1931-1938 гг. прайшлі таксама сфабрыкаваныя палітычныя працэсы над удзельнікамі "Аб'яднанага антысавецкага пад-полля", "Беларускай аўтакефальнай царквы", "Беларускага нацыянальнага цэнтра", Польскай арганізацыі вайсковай, "Партыі вызвалення сялян" і інш. Контррэвалюцыйныя арганізацыі "шкоднікаў і нацдэ-маў" былі выкрыты практычна ва ўсіх важнейшых дзяр-жаўных, гаспадарчых, навуковых органах і арганізацыях: Акадэміі навук, Беларускім нацыянальным цэнтры, Дзярж-нлане, Белтрактарацэнтры, наркаматах земляробства, ахо-вы здароўя, асветы, у папяровай прамысловасці і інш. Былі створаны надзвычайныя, пазасудовыя органы, "двойкі" "тройкі", асобыя нарады, калегіі НКУС, пасяджэнні якіх ажыццяўляліся без прысутнасці адваката і пракурора, ча-ста нават смяротныя прысуды выносіліся без выкліку аб-вінавачваемага на пасяджэнні "суда". Шырокае распаўсюдж-ванне атрымала асуджэнне па спісках. Як правіла, іх зацвярджалі сакратары ЦК КП(б)Б і кіраўнікі НКУС. Пры-суды абскарджанню не падлягалі. Смяротныя прысуды црыводзіліся ў выкананне адразу ж пасля вынясення пры-гавору. Стандартнымі былі абвінавачванні ў шкодніцтве, контр-рэвалюцыйнай дзейнасці, антысавецкай прапагандзе, шпіён-скай дзейнасці на карысць польскай, нямецкай і нават япон-скай разведак, у сувязях з ворагамі народа і інш. Пры гэтым лічылася, што адным з асноўных доказаў віны з'яўляюцца асабістыя прызнанні, таму следчыя "выбівалі" паказанні, шырока выкарыстоўваліся фізічныя і маральныя катаванні, здзекі і інш. 29 ліпеня 1937 г . адбыўся III Пленум ЦК КП(б)Б, ра-шэнні якога аб неабходнасці самай рашучай барацьбы за па-будову сацыялізму выклікалі абвальны працэс масавага псіхозу ў выкрыцці "ворагаў народа". 3 сярэдзіны 1937 г. да ліпеня 1938 г. былі арыштаваны ўдзельнікі сфабрыкаванага так зва-нага "Аб'яднанага антысавецкага падполля" (ААП). "Ворагі народа" былі выяўлены ў ЦВК і СНК БССР, ЦК КП(б)Б і ЦК ЛКСМБ, Дзяржплане, многіх наркаматах і іншых установах. Было арыштавана 40 наркомаў і іх намеснікаў, 179 кірую-чых работнікаў савецкага і гаспадарчага апарату, 26 супра-цоўнікаў ЦК КП(б)Б, 16 супрацоўнікаў Саўнаркома, 41 вык-ладчык ВНУ, 25 акадэмікаў і навуковых супрацоўнікаў, 20 пісьменнікаў і літаратурных работнікаў, былыя бундаў-цы, эсэры, царкоўнікі і інш. Паднялася новая хваля ідэйна-га асуджэння "ворагаў народа" ў друку. Праводзіліся шмат-лікія мітынгі, на якіх працоўныя патрабавалі асуджэння і знішчэння шкоднікаў, здраднікаў, шпіёнаў і дыверсантаў. Палітычныя рэпрэсіі, шматлікія кампаніі выкрыцця "во-рагаў народа" акрамя фізічнага вынішчэння рэальных ці ўяў-ных праціўнікаў таталітарнага рэжыму мелі не менш жудас-ны маральны вынік. Склалася атмасфера падазронасці, дано-саў, ідэалагічнага ўціску, маральнага прымусу, самаўніжэн-ня і хлусні на самога сябе, каб захаваць жыццё сваё і сваіх блізкіх. Архіўныя матэрыялы захоўваюць многія тысячы "па-каяльных паказанняў", у тым ліку Я. Коласа, Я. Купалы, іншых відных палітычных, дзяржаўных дзеячаў БССР. Гэта была маральная трагедыя сумленных і шчырых людзей. Усе арыштаваныя былі размеркаваны па арганізацыях: "Арганізацыя правых" (кіруючыя работнікі партыйных і са-вецкіх органаў), "Бундаўска-сіянісцкая арганізацыя", "Нацыянал-фашысцкая арганізацыя", "Трацкісцка-зіноўеўская арганізацыя", "Шпіёнска-паўетанцкая арганізацыя", "Эсэраўская арганізацыя". Было асуджана болыы за 2 570 чалавек, у тым ліку такія відныя кіраўнікі рэспублікі, як старшыні СНК БССР М. Галадзед і Д. Валковіч, сакратар Савета нацы-янальнасцей ЦВК СССР А. Хацкевіч, сакратары ЦК КП(б)Б М. Гікала, В..Шаранговіч, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і многія іншыя кіруючыя работнікі партыйнага, савецкага і гаспадарчага апарату рэспублікі. Ііа колькасці асуджаных гэт самая буйная "справа", сфабрыкаваная НКУС БССР. Абса лютная большасць асуджаных загінула ў сталінскіх канцлагерах. У 1955—1989 гг. большасць з іх была рэабілітавана. У выніку палітычных рэпрэсій, чысткі, праверкі і абмену партдакументаў колькасць членаў і кандыдатаў у члены КП(б)Б скарацілася з 65 040 чалавек у 1933 г . да 24 549 чалавек у чэрвені 1937 г . У 1933—1936 гг. прыём у партыю не праводзіўся. Новы ўздым хвалі рэпрэсій адбыўся ў 1939— 1940 гг. пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР.Колькасць усіх ахвяр палітычных рэпрэсій дакладна не-вядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек. У Беларусі, паводле няпоўных падлікаў, бо многія дакумеыты не захаваліся, у 1917—1953 гг. ахвярамі палітычных рэпрэеій сталі каля 600 тыс. грамадзян. 3 іх 250 тыс. асуджаны судовымі ці пакараны рашэннямі пазасудовых органаў ("двоек", "троек", асобых нарад, калегій АДПУ, НКУС, Мшістэрства дзяржаўнай бяспекі (МДБ)). Акрамя асуджаных у 1920—1930-я гг. рэпрэ-сіравана і выслана за межы рэспублікі больш за 250 тыс. "рас-кулачаных" сялян і членаў іх сямей. У 1917—1953 гг. да вышэйшай меры пакарання прысуджаяа 358 686 чалавек. Най-большы размах палітычныя рэпрэсіі мелі ў 1937—1938 гг. Яны спыніліся толькі пасля смерці I. Сталіна. Усяго з 1954 да пачатку 2000 г. у Рэспубліцы Беларусь рэабілітавана больш за 200 тыс. ахвяр палітычных рэпрэсій. Сімвалам трагедыі беларускага і іншых народаў, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі, сталі Курапаты — адно з месц масавага расстрэлу ахвяр сталінізму. Палітычныя рэпрэсіі сунраць невінава тых—самае цяжкае злачынства таталітарнага рэжыму. Разам с тым варта паставіць пытанне: ці ўсе рэпрэсірава ныя ў 1920—1930-х гг. былі бязвінна пакараны? Безумоўві не. Былі і шкоднікі, і шпіёны, і дыверсанты. Але сапраўднымі ворагамі народа былі тыя партыйныя, савецкія, ваенныя работнікі, кіраўнікі карных органаў, хто арганізоўваў масавы палітычны тэрор. У Беларуеі гэта першы сакратар ЦК КП(б)Б К. Гей, старшыні АДПУ — НКУС Б. Берман, Л. Закоўскі, I. Ляплеўскі, А. Наседкін, Р. Рапапорт і многія іншыя. Яны зрабілі сваю чорную і брудную справу, а затым і самі сталі над дула рэвальвера сваіх учарашніх паплечнікаў. Пазней наступіла і іх чарга развітацца з жыццём.
45 вопрос . Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.) Аб'яднанне Заходняй Беларусі і БССР..У выніку савецка-польскай вайны 1919–1920 гг., паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г., вялікая частка тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам перайшло ва ўладанне польскай дзяржавы.Заходняя Беларусь і яе насельніцтва апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы.На заводах і фабрыках працоўны дзень працягваўся 10–11 гадзін. У сярэднім на аднаго працуючага прыходзілася два беспрацоўныя. Людзі згаджаліся на любую работу і любую аплату.Вельмі цяжка жылося ў вёсцы.Аграрныя пераўтварэнні вялі да ўзрастання дыферэнцыяцыі сялян, колькасць бедных жыхароў вёскі пачала няўхільна павялічвацца.Сяляне павінны былі пастаянна выконваць павіннасці.У пошуках заробкаў, даведзеныя голадам і ўціскам да адчаю, сяляне шукалі выйсця ў эміграцыі.Вядучую ролю ў паланізацыі беларускага насельніцтва адыгрывала каталіцкая царква.У Заходняй Беларусі панаваў жорсткі палітычны рэжым і паліцэйскі тэрор.Такім чынам, сацыяльнае, нацыянальнае і палітычнае становішча працоўных мас на тэрыторыі Заходняй Беларусі штурхала іх на актыўныя антыўрадавыя дзеянні.У пачатку і сярэдзіне 20-х гадоў сацыяльная і нацыянальная барацьба характарызавалася не толькі эканамічнымі забастоўкамі і антыўрадавымі дэманстрацыямі, але і праявамі ўзброеных выступленняў у форме партызанскага руху.Ва ўзмацненні сацыяльнага і нацыянальна-вызваленчага руху значную ролю адыгралі партыі і арганізацыі камуністычнага і нацыянальна-дэмакратычнага напрамку.Выдаваліся газеты, якія па прычыне праследавання ўладамі часта закрываліся.У студзені 1927 г. улады пачалі ліквідацыю гурткоў і камітэтаў БСРГ. Па ўсім краі прайшлі масавыя арышты яе актывістаў.Польскія ўлады чынілі розныя перашкоды для стварэння сеткі гурткоў на месцах, а таксама ажыццяўлялі жорсткі ўціск на перыядычныя выданні.Важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці Заходняй Беларусі адыграла культурна-асветная арганізацыя – Таварыства беларускай школы (ТБШ).За перыяд свайго існавання (да 1937 г.) ТБШ заваявала вялікую любоў насельніцтва Заходняй Беларусі. Заслуга ТБШ была не толькі ў асветніцкай ролі, але і ў тым, што яна падрыхтавала і выхавала ў вельмі цяжкіх умовах нацыянальнага прыгнёту значную колькасць беларускай творчай інтэлігенцыі.У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў адбыліся значныя палітычныя і эканамічныя змены на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Уз’яднанне Зах Бел з БССРу 20-я – 30-я гг. Першыя пераутварэнні.Эканамічны крызіс 1929–1933 гг. надзвычай абвастрыў міждзяржаўныя і ўнутрыкласавыя супярэчнасці ў большасці краін свету.Пасля заключэння ў студзені 1934 г. германска-польскага дагавора ў краіне хутчэй пайшла фашызацыя грамадскага жыцця. У красавіку 1935 г. былі прыняты новая канстытуцыя Польшчы і новы выбарчы закон. Рашаючую ролю ў перабудове ўсяго рэвалюцыйнага руху адыграў VII кангрэс Камінтэрна (1935), які распрацаваў тактыку барацьбы супраць фашызму і вайны.Працэс рэалізацыі задачы па стварэнні адзінага фронту барацьбы ўсіх дэмакратычных сіл супраць фашысцкага наступу праходзіў вельмі цяжка і з пераменным поспехам.Польская сацыялістычная партыя (ППС), створаная ў 1892 г., стаяла на антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцыях.Значны ўплыў на працоўных гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі мелі яўрэйскія дэмакратычныя арганізацыі.Асобнае месца займалі беларускія нацыянальныя партыі.Ва ўмовах нарастання барацьбы працоўных і значных поспехаў па стварэнні адзінага народнага фронту ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне Кампартыя Польшчы і яе састаўныя часткі – КПЗБ і КПЗУ – у сакавіку 1938 г. былі распушчаны і перасталі існаваць.Нягледзячы на такі ўдар па сацыяльным і нацыянальна-вызваленчым руху ў Польшчы, барацьба працоўных, хоць і не так інтэнсіўна, як раней, усё ж працягвалася аж да 17 верасня 1939 г.У 1921–1939 гг. заходнебеларускія землі з’яўляліся прыдаткам Польшчы. Беларускі народ не мірыўся з прыгнечаным становішчам і змагаўся за сацыяльную і нацыянальную незалежнасць, за ўз’яднанне з БССР. У 1939 г. здзейснілася мара беларускага народа. Заходняя Беларусь уз’ядналася з БССР.