- •6:Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •7 Пытанне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •29.Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.
- •30.Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. Ст.
- •37Абвящчэнне и дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублики ва умовах нямецкай акупацыи (сакавик-снежань 1918)
- •40.«Новая эканамичная палитыка» и асабливасци яе правядення у Беларуси
- •43 Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •46 Вопрос Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне фашысцыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вяликай Айчыннай и Другой сусветнай вайны
- •56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •57.Оформление государственного северенитета рб в первой половине 90х. Принятие конституции. Первые президентские выборы.
- •58. Социально-экономическое и политическое развитие рб на современном этапе
- •59.Внешняя политика Рб
- •60. Современная культура беларуси
30.Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. Ст.
Этнас– устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самасвядомасць.Нацыя – гэта супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, і нацыянальная самасвядомасць. беларуская нацыя фарміравалася ва ўмовах адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай імперыі беларускія землі ўваходзілі ў склад Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. Насельніцтва Беларусі, згодна з усерасійскім перапісам 1897 г., населеніе налічвала 6,7 млн чалавек. Характэрнай асаблівасцю беларускага этнасу з'яўлялася тое, што больш за 90 % беларусаў жыло ў сельскай мясцовасці і займалася сельскай гаспадаркай. Па канфесійным складзе сярод насельніцтва беларускіх губерняў у 1897 г. пераважалі праваслаўныя, якіх налічвалася каля 2/3. У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне. Буржуазія адрознівалася ў Беларусі сваёй слабасцю. Буржуазія ў беларускіх губернях па этнічнай прыналежнасці з'яўлялася яўрэйскай рускай, польскай і толькі часткова беларускай. У склад інтэлігенцыі ў Беларусі ўваходзілі дзеячы культуры, вучоныя, работнікі адукацыі, медыцыны і тэхнічнай сферы, а таксама чыноўнікі, служачыя, ваенныя, духавенства. У беларускім грамадстве колькасная большасць належала сялянству, якое складалася пераважна з прадстаўнікоў карэннага этнасу. Мільёны сялян ледзь зводзілі канцы з канцамі, каля 9 % іх не мелі сваёй зямлі. Агульнасць гаспадарчага жыцця з'яўляецца адной з прыкмет фарміравання нацыі. Павелічэнне колькасці фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў у прамысловасці, пераарыентацыя памешчыцкіх гаспадарак на продаж сваёй прадукцыі, развіццё гандлю і чыгуначнае будаўніцтва спрыялі стварэнню на тэрыторыі Беларусі адзінага эканамічнага рэгіёна. Пашырэнне гандлёва-эканамічных сувязяў паміж рознымі часткамі Беларусі садзейнічала аб’яднання прадстаўнікоў карэннага этнасу ў Нацыю. XIX ст. адбывалася адраджэнне беларускай літаратурнай мовы. У адраджэнні Беларускай мовы ключавую ролю адыграў паэт Францішак Багушэвіч. Ён першым з беларускіх дзеячоў культуры адзначыў самастойнасць беларускай мовы і роўнасць яе з усімі іншымі мовамі. У пачатку XX ст. з'явіліся легальныя беларуска-моўныя выданні, сярод іх – газета «Наша ніва». Аўтары, якія друкаваліся ў гэтай газеце, – Янка Купала, Якуб Колас, Алаіза Пашкевіч (Цётка) – унеслі значны ўклад у фарміраванне беларускай літаратурнай мовы. Нацыянальная самасвядомасць — гэта сукупнасць ідэй, уяўленняў перакананняў вераванняў у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную супольнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання. Аб фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці сведчылі адносіны жыхароў Беларусі да мовы. Паводле перапісу 1897 г. беларускую мову прызналі роднай 60 % настаўнікаў 40 % чыноўнікаў 29 % паштова-тэлеграфных служачых, 20 % работнікаў медыцынскіх устаноў. у канцы XIX – пачатку XX ст. тэрмін «Беларусь» і назва «беларусы» замацаваліся за ўсёй этнічнай тэрыторыяй беларусаў. перапіс 1897 г. засведчыў, што большасць жыхароў Беларусі ўжо засвоіла назву «беларусы» і трымалася яе. зараджалася беларуская нацыянальная ідэя – уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. . Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле сетка веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Замест царкоуна-прыходскiхз школ, якiя знаходзiлiся у заняпадзе, адкрывалiся народныя вучылiшчы, а гарадскiя вучылiшчы пераутваралiся у вышэйшыя пачватковыя школы. Хутка пашыралася дзяржауных i прыватных сярэднiх школ – гiмназiй i рэальных вучылiшчау. Для дарослага насельнiцтва адкрывалiся нядзельныя школы, вячэрнiя змены i курсы. Для падрыхтоукi педагогау былi адкрыты 5 настаунiцкiх семiнарый i 3 настаунiцкiя iнстытуты. . Атрымалi распаусюджанне аматарскi ятэтральныя гурткi, «беларускiя вечарынкi» -- своеасаблiвая форма мастацкай самадзейнасцi. З iх у 1910 г. узнiк нацыянальны прафесiйны тэатр – «Першая беларуская трупа» I.Буйнiцкага
Пытанне 31.Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900 – 1914 гг. Сталыпінскія рэформы.
У выніку аграрнай рэформы з'явіўся новы пласт зямельных уласнікаў – сельская буржуазія. Сталыпін прапанаваў увесці выбарныя земствы – органы мясцовага самакіравання. Яны былі ўведзены ў 1911 г. Віцебскай, Магілёўскай і Менскай губернях, каб забяспечыць перавагу прадстаўнікоў ад "рускага насельніцтва". Земствы адыгралі станоўчую ролю ў ажыццяўленні аграрнай рэформы. Памешчыкам "польскага паходжання", якія пераважалі ў Гарадзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях, царскі ўрад пасля паўстання 1863 – 1864 гг. не давярала. Таму земствы тут не ўводзіліся.У перыяд правядзення аграрнай рэформы назіралася пашырэнне пасяўных плошчаў, адбываўся рост сельскагаспадарчай вытворчасці. Больш актыўна выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны, штучныя ўгнаенні. Стабільнымі сталі ўраджаі. Заможныя сялянскія гаспадаркі паступова ўцягваліся ў таварна-грашовыя адносіны, прапанавалі сваю прадукцыю для продажу на рынак. Дзякуючы сталыпінскай аграрнай рэформе Расійская імперыя стала сусветным лідарам па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Аднак перыяд ажыццяўлення сталыпінскай рэформы апынуўся кароткім, і яна не была завершана. Абмежаваны характар мела ўвядзенне земстваў, яно адбылася толькі ў трох беларускіх губернях. І ўсё ж гэта сведчыла пра развіцці буржуазных адносін шляхам рэформаў. Характэрнай асаблівасцю прамысловага развіцця Беларусі мяжы XIX – ХХ в.в з'явілася стварэнне манапалістычных аб'яднанняў, акцыянерных таварыстваў з удзелам мясцовага, расійскага і замежнага капіталу, якія паступова выцяснялі дробную вытворчасць. ў Беларусі існавала 34 акцыянерных таварыствы. Ім прыналежалі такія буйныя прадпрыемствы Беларусі, як Віцебская ільнопрадзільная фабрыка "Дзвіна", Шклоўская папяровая фабрыка. Тым часам былі створаны і мясцовыя манапалістычныя аб'яднанні: акцыянерныя таварыствы тытунёвай фабрыкі "Нёман" у Гародні, запалкавых фабрыкаў "Прагрэс-Вулкан" у Пінску і "Маланка" ў Мазыры. Узрастанне ролі банкаў, зліццё банкаўскага капіталу з прамысловым – яшчэ адна з асаблівасцяў эканамічнага развіцця Беларусі на манапалістычнай стадыі капіталізму. ў Беларусі паскорыўся рост гарадоў, якія ператвараліся ў фабрычна-завадскія і гандлёвыя цэнтры. За паўстагоддзя колькасць гарадскіх жыхароў Беларусі павялічылася ў 2,8 разу з 350,8 да 983,3 тыс. чалавек. У 1913 г. самым вялікім горадам быў Менск, другім па значнасці – Віцебск, трэцім – Гародня. Буйнымі гарадамі з'яўляліся Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. Мэты сталыпiнскай рэформы :
1. разбiць адзiны агульнасялянскi фронт супраць памешчыкау;2. раскалоць веску,паскорыць працэс стварэння класа сельскай буржуазii;3. забяспечыць умовы шпаркага развiцця эканомiкi краiны.Сродкамi вырашэння гэтых мэт,на думку Сталыпiна былi:1. разбурэнне сялянскай абшчыны;2. насаджэнне хутароу i перасяленне "лiшняга" з еурапейскай часткi Расii сялянства у Сiбiр i на Далекi Усход;3. пераход ад прускай да амерыканскай (фермерскай) мадэлi землекарыстання.Першапачатковым,зыходным этапам рэформы з'яулялася разбурэнне сялянскай абшчыны.Указ ад 9 лiстапада 1906 года дазваляу кожнауму гаспадару выйсцi з абшчыны i замацаваць у асабiстую уласнасць сваю надзельную зямлю. На рэалiзацыю рэформы на Беларусi пэуны адбiтак наклау велiкадзяржауны накiрунак палiтыкi царызму,якi праявiуся па насаджэнню на Беларусi рускага землеуладання.На Беларусi быу створаны спецыяльны фонд для рускiх перасяленцау.З мэтай iнтэнсiфiкацыi с/г, павышэння культуры земляробства i жывелаводства, прымалiся меры па узмацненню агранамiчнай i ветэрынарнай службы. Арганiзоувывалiся пункты продажу i пракату удасканаленых с/г машын i прылад.Вынiкi рэформы:За 10 год ажыццяулення рэформы у 5-цi заходнiх губернiях было створана 12,8 тыс.хутароу,якiя занялi плошчу каля 1,4 млн.За 1904-1914 гг. з пяцi заходнiх губерняу перасялiлiся 368,4 тыс.чалавек,з iх каля 70% - у 1907-1909 гг.Пiк перасяленцау (102,5 тыс.) прыйшоуся на 1909 год.Але сутыкнуушыся з вялiкiмi цяжкасцямi частка перасяленцау вярнулася у Беларусь.К 1914 году колькасць парабкау на Беларусi склала 200 тыс чалавек.К 1914 г Беларусь стала адным з буйнейшых раенау вырошчвання бульбы, узраслi пасевы льну i збожжавых культур. Напярэднi першай сусветнай вайны бедната складала каля 70%, сяляне-сераднякi - 10-11% усяго сялянства .Сталыпiнская аграрная рэформа iстотна паскорыла працэс сацыяльна-класавай дыферэнцыяцыi сялянства.
Пытанне 32. Грамадска-палітычнае жыццё Расійскай імперыі у канцы XIX − пачатку XX стст. і ўдзел у ім беларускага насельніцтва. Агульнарасійскія палітычныя партыі.
У другой палове XIX ст. у грамадскім руху ўзмацнілася разначынна-дэмакратычная плынь, выразнікамі якой сталі рэвалюцыянеры народнікі, якія стварылі ў 1861 г. арганізацыю "Зямля і воля". У 1879 г. арганізацыя "Зямля і воля" распалася на дзве часткі: "Чорны перадзел" і "Народную волю" Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Віцебску, Гродна, Мінску Магілёве, Слуцку і іншых гарадах Беларусі. Ідэолагамі народніцкага руху былі рэвалюцыйныя філосафы Бакунін Ткачоў і Лаўроў. Кожны, з каторых заснаваў сваю плынь ў народніцкім руху. Усе тры плыні народнікаў былі перакананы, што сялянская абшчына гэта ячэйка сацыялізма.Яны былі ўпэўнены, што калі аддаць сялянскай абшчыне ўсю памешчыцкую зямлю і напісаць для яе справядлівыя законы, то прыдзе сацыялізм. . У 1879 – 1880 гг. у Мінску існавала падпольная народніцкая друкарня, дзе выдаваліся лістоўкі і пракламацыі. У 1884 г. беларускія студэнты Аляксандр Марчанка і Хаім Ратнер арганізавалі народніцкую групу "Гоман", якая спрабавала аб’яднаць усе народніцкія гурткі ў Беларусі. Тры народніцкія плыні адрозніваліся паміж сабой толькі поглядамі на шляхі пабудовы сацыялізму ў Расіі. Бакунін і Ткачоў былі за рэвалюцыю, Лаўроў жа выказваўся за рэфарматарскі шлях. "Народная воля" спрабавала ажыццявіць на практыцы ідэі Ткачова, які сцвярджаў, што царская ўлада надзвычай слабая, не мае ніякай народнай падтрымкі, таму дастаткова забіць некалькі сотняў чыноўнікаў, як ў краіне пачнецца рэвалюцыя, пасля якой прыдзе сацыялізм. Пасля забойства ў 1881 г. народнікамі Аляксандра II, усе ўдзельнікі народніцкіх арганізацый былі арыштаваны і ім на змену прыйшлі ліберальныя народнікі, якія спрабавалі ажыццявіць ідэі Лаўрова. Яны адмовіліся ад індывідуальнага тэрора і імкнуліся заняць пасады ў земствах, гарадскіх управах, універсітэтах, школах, іншых дзяржаўных установах, Ліберальныя народнікі імкнуліся пераканаць у народніцкіх ідэях сваіх калег чыноўнікаў, студэнтаў іншую моладзь. У канцы 19 ст пачаў пашырацца сацыял-дэмакратычны рух, што садзейнічаў распаўсюджванню марксістскіх ідэй. У 70-я гады ў Беларусі адбылося 7 забастовак, у 80-я гады – 10, у 90-я гады – ужо 95. У забастоўках былі вінаватыя першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі, у каторых рэвалюцыянеры марксісты навучалі рабочых ідэям марксізму. Марксісты ў адрознені ад народнікаў гаварылі, што рэвалюцыю павінны здзейсніць рабочыя таму, што яны самыя перадавыя, з’днаныя, свядомыя. У 1891 г. у Вільні адбыўся з’езд яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Літвы, Беларусі і Польшчы, на якім быў утвораны Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз Літвы, Польшчы і Расіі (БУНД). Ён адкладваў сацыялістычную рэвалюцыю на далёкую будучыню і галоўнай мэтай лічыў барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча яўрэйскіх рабочых.У 1898 г. у Мінску прайшоў першы з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый, на якім была ўтворана Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП), якая выступіла за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дыктатуры пралетарыята. Праўда, на другім з’ездзе РСДРП ў 1903 г. партыя раскалолася на бальшавікоў, якія адстойвалі ідэю рэвалюцыі, і меншавікоў, прыхільнікаў рэформ якія паступова прывядуць да сацыялізма.У 1902 г. узнікла партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсераў). У гэтым жа 1902 годзе ўтварылася Партыя Польская Сацыялістычная (ППС), якая дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі. Яна таксама стаяла на пазіцыях народніцкага сацыялізму, але адначасова выступала за узнаўленне Польшы. Пачаткам беларускага нацыянальна вызваленчага руху можна лічыць стварэнне ў 1903 г. братамі Луцкевічамі Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, якая была пераіменована ў сацыялістычную і прыняла праграму. У ёй прадугледжвалася звяржэнне царызму, перадача зямлі сялянам, перадача фабрык рабочым, развіццё беларускай культуры, прадстаўленне Беларусі краявой аўтаноміі з сеймам у Вільні і ўсенароднае выбранне чыноўнікаў.
Пад уплывам узгаданых палітычных партый у пачатку XX стагоддзя пачаўся ўздым рабочага руху. У 1901 – 1904 гг. адбылося 408 эканамічных і палітычных стачак, у якіх прынялі ўдзел 56 тыс. чалавек. За гэты жа час 59 разоў рабочыя выходзілі на дэманстрацыі. У беларускіх вёсках у 1901 – 1904 гг. адбылося 116 сялянскіх выступленняў.
Вопрос №33 Рэвалюцыйныя падзеи 1905-1907 на БеларусиРэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі.У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
Вопрос №34 Першая сусветная вайна и Беларусь. Лютауская рэвалюцыя 1917 на тэрыторыи Беларуси.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў БеларусіНа захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.
Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. Бел нац рух.У гады вайны адбыліся значныя змены ў. На захопленай Германіяй тэрыторыі вядомыя беларускія дзеячы выступілі з ідэяй стварэння канфедэрацыі ў форме Вялікага княства.Аднак утварыць канфедэрацыю не ўдалося. Германскі ўрад не быў зацікаўлены ў такой дзяржаве.У пачатку 1916 г. у германскім загадзе аб школах акупіраванага краю абвясшчалася беларускую мову раўнапраўнай з польскай, літоўскай і яўрэйскай мовамі. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памешчыкаў і ксяндзоў, беларускі нацыяналшьны рух значна ажывіўся.Паступова галоўнымі цэнтрамі беларускага нацыянальнага руху становяцца Петраград, Масква і іншыя гарады Расіі. З явілася некалькі рэвалюцыйных газет.Але цэнзары недазволілі доуга існавацьім.Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай рэвалюцыі.Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры.У краіне ўстанавілася двоеўладдзе.Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю.Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў.У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш.Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска.7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі.20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную.Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
Вопрос №35 Обострение соц-экон и политического кризиса в России осень 1917.Кастрычницкая революцыя 1917 и установление совецкой власти на БелорусиВясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча краiны.У народзе узраслi антыурадавыя настроi.Гэта спрыяла бальшавiкам ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне. Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Гомельскiм Саветах.Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б) зверглi Часовы урад.26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвясцiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах,прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб зямлi.Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад(СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска атрымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе.Мiнскi Савет абвясцiу сябе уладай.Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi.З iх быу арганiзаваны Першы рэвалюцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi,створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК),якiя абапiралiся на салдацкiя масы.ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавiкi Кнорын,Ландар,Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск Кауказкую дфвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет вымушаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiсяна карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу усвае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту.Ён распусцiу Камiтэт выратавання а Калатухiна арыштавалi.Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечылi устанауленне сваей дыктатуры.Такi характар насiла змена улады у Вiцебску i ГомелiЗ некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай армii.Стаука была лiквiдавана,а улада перайшла у рукi ВРК.Вярхойным глауна камандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка.Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 года склiкалi з'езды,што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпутатау Мiнскай i Вiленскай губерняу i Другi з'езд армii Заходняга фронту.Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi ёй поуную падтрымку.26 лiстапада трыма з'ездамi быу утвораны Выканаучы Камiтэт Заходняй вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стау бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi – Ландэр У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамiулады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкай.Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі.У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня.Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.
Вопрос №36 Праблема беларускай дзяржаунасци у грамадска- палитычным руху Беларуси. Першы Усебеларуски зьезд (снежань 1917) и яго рашэнниПершы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм1 прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Бела-русi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры паунамоцны з'ездякi меу права вырашаць пытаннi аб стварэннi краевай улады.На з'ездзе была абрана Рада i фактычна аб'яулены па-за законам Аблвыканкомзах. Бальшавiкi з дапамогай зброi разагналi з'езд (17 снежня).Трэцi Усерасiйскi з'езд Саветау адобрыу дзеяннi Беларускiх бальшавiкоу. 18 снежня 1917 года тайна у дэпо Лiбава - Роменскай чыгункi адбылося паседжанне Прызiдыума Усебеларускага з'езда. Быу абраны выканаучы камiтэт ( 17 чалавек ) начале з Тамашом Грыбам.Ва умовах развалу фронта бальшавiкi не здолелi арганiзаваць абаро ну Беларусi.У ноч на 19 лютага 1918 года бальшавiкi уцяклi з Мiнска.Уладу у свае рукi узяу Выканкам Усебеларускага з'езду.21 лютага 1918 года Выканкам звярнууся да народа Беларусi з першай Устауной граматай у якой абвяс цiу сябе часовай уладай на тэрыторыi Беларусi i абявязауся склiкаць Усебеларускi Устаноучы з'езд. 9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.
