
- •6:Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •7 Пытанне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •29.Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.
- •30.Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. Ст.
- •37Абвящчэнне и дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублики ва умовах нямецкай акупацыи (сакавик-снежань 1918)
- •40.«Новая эканамичная палитыка» и асабливасци яе правядення у Беларуси
- •43 Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •46 Вопрос Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне фашысцыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вяликай Айчыннай и Другой сусветнай вайны
- •56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •57.Оформление государственного северенитета рб в первой половине 90х. Принятие конституции. Первые президентские выборы.
- •58. Социально-экономическое и политическое развитие рб на современном этапе
- •59.Внешняя политика Рб
- •60. Современная культура беларуси
29.Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.
У Беларусі ў гэты час аграрна-сялянскае пытанне абвастрылася за кошт руха, які прывёў да паўстання 1863 – 1864 гг. У гэтым руху выявіліся дзве палітычныя групоўкі: "белыя" і "чырвоныя". Белыя выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. і тое, не ўласнымі сіламі, а з дапамогай краін Захаду. "Чырвоныя" выказваліся за самастойнае паўстанне, якое павінна было перамагчы само, без замежнай дапамогі. Чырвоныя падзяляліся на правых і левых. Правыя (умеранныя) чырвоныя выказваліся за аднаўленне Польшчы, за бясплатнае надзяленне сялян невялікімі зямельнымі надзеламі (каля 4 га), за пабудаву рэспубліканскага ладу. Чырвоныя (радыкалы) выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсёй зямлі сялянам, за пабудову справядлівага (магчыма сацыялістычнага) грамадства. Да Левых чырвоных адносіўся і лідэр паўстання ў Беларусі Канстанцін Каліноўскі. Ён першы ў гісторыі паставіў пытанне аб стварэнні беларускай нацыянальнай дзяржавы і адраджэння беларускай мовы, акрамя таго ён быў за поўную ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і за пабудову справядлівага грамадства. Сваю палітычную праграму ён выклаў у сямі нумарах газеты "мужыцкай праўды".Для падрыхтоўкі і кіравання паўстаннем у Варшаве ў 1862 г. быў створаны Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), а ў Вільні Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК), фармальна падначалены ЦНК. Старшынёй апошняга з кастрычніка 1862 г. быў К. Каліноўскі.Паўстанне пачалося ў Польшчы 23 студзеня 1863 г. ЛПК падтрымаў яго, 1 лютага ён абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі і абнародаваў праграму, якая, прадугледжвала перадачу сялянам бясплатна зямельных надзелаў. ў сакавіку ЦНКадхіліў ад улады ЛПК і замяніў яго Аддзелам па кіраўніцтву правінцыямі Літвы на чале з памешчыкам Якубам Гейштарам. Каліноўскі быў накіраваны камісарам паўстання ў Гродзенскую губерню.ЦНК пад кіраўніцтвам Белых загубіў справу паўстання. У Беларусі пачалі стварацца атрады з ліку дробнай шляхты, рамеснікаў, часткі сялян, а таксама студэнтаў, вучняў, афіцэраў, якія пакінулі армію.Усяго ў Беларусі ў першай палове 1863 г. адбылася 46 баёў паўстанцаў з расійскай арміяй, дзве трэціх з іх зафіксаваны на Гродзеншчыне і Віленшчыне. 10 сакавіка 1864 г. К. Каліноўскага пакаралі смерцю ў Вільні. У Беларусі і ў Літве было абвешчана надзвычайнае становішча, 128 удзельнікаў паўстання пакараны смерцю, каля 13 тыс. асуджаны на катаргу і высылку ў Сібір.Вынікі паўстання для Беларусі былі неадназначныя: зачынены Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, адзінае ВНУ ў Беларусі; амаль усе рэформы скіраваныя на дэмакратызацыю грамадства, прайшлі тут са значным спазненнем. выкупныя плацяжы для сялян беларускіх губерняў былі зніжаны на 20 %, , было загадана мясцовым памешчыкам тэрмінова заключыць са сваімі сялянамі выкупныя здзелкі і вярнуць зямельныя адрэзкі, беззямельныя сяляне былі надзелены надзеламі зямлі ў 3 дзесяціны з дзяржаўных маёмасцяў.