
- •6:Зарождение гос-венности у вост славян. Полоцкое и Турово-Пинское княжества-первые гос образования на территории Белорусии.
- •7 Пытанне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё
- •29.Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі.
- •30.Асаблівасці развіцця беларускага этнасу. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска-палітычным руху другой паловы XIX – пачатку XX ст. Ст.
- •37Абвящчэнне и дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублики ва умовах нямецкай акупацыи (сакавик-снежань 1918)
- •40.«Новая эканамичная палитыка» и асабливасци яе правядення у Беларуси
- •43 Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў бсср
- •46 Вопрос Міжнародныя адносіны напярэдадні і на пачатку другой сусветнай вайны. Нападзенне фашысцыстскай Германіі на ссср і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.
- •49. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Вяликай Айчыннай и Другой сусветнай вайны
- •56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў
- •57.Оформление государственного северенитета рб в первой половине 90х. Принятие конституции. Первые президентские выборы.
- •58. Социально-экономическое и политическое развитие рб на современном этапе
- •59.Внешняя политика Рб
- •60. Современная культура беларуси
56 Распад ссср і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, не ўвянчаліся поспехам, эканамічны крызіс сацыялістычнай сістэмы паглыбляўся далей і ў канцы 1980 х гадоў дасягнуў катастрафічных памераў. За эканамічным крызісам следаваў палітычны, прычым як ўнутры СССР так і за яе межамі. З-за сваёй эканамічнай і палітычнай слабасці Савецкая імперыя ўжо не магла трымаць у падпарадкаванні свае сацеліты. У выніку ў Польшчы на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася так называемая "бархатная рэвалюцыя", у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі В. Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж.Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Н. Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з І.Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. Такім чынам адзіны сацыялістычны лагер ва Усходняй Еўропе распаўся. Унутранні палітычны крызіс СССР праявіўся ў так званым "парадзе суверэнітэтаў": 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб'явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. (самая апошняя з усіх рэспублік) БССР таксама прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі і так далей і таму падобнае. Трэба адзначыць, што на некаторы час ў Беларусі, Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, паклалі пад сукно (іншымі словамі яе прынялі але сілы закону не надалі). Так зрабілі таму, што вырашылі пачакаць што адбудзецца ў іншых рэспубліках і ў першую чаргу ў Расіі. Падобным чынам паступілі яшчэ 8 саюзных рэспублікТым часам у СССР працягвалася пагаршэнне эканамічнага становішча якое ў канцы 1990 г. прывяло да масавых акцый пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. У той час і палітыкам і многім простым людзям здавалася, што віной іх бядотнага становішча з’яўляецца існаванне СССР, які быў пабудаваны на несправядлівасці. Многія рэспублікі (Літва, Латвія, Эстонія, Малдова) захоплены гвалтоўна, іншыя увайшлі ў саюз пад ціскам бальшавіцкай партыі якой ужо ў 1990 г. ніхто не давяраў. Сама сацыялістычная сістэма ў масавай свядомасці пачала лічыцца не проста стратнай а супрацьнатуральнай, г. зн. такой якая супярэчыць законам эканомікі, а значыць і законам прыроды. Дэмакратызацыя і галоснасць зрабілі шырока-вядомымі падрабязнасці сталінскіх рэпрэсій у мінуліым і падрабязнасці быту сучаснай партыйнай вярхушкі (тут маюцца на ўвазе спецмагазіны, спецдачы, спецмедабслугоўванне, карацей кажучы немалыя прывілегіі за народны кошт). Ткім чынам далейшае паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу паставіла пад пытанне існавання СССР як адзінай дзяржавы. Каб неяк выратаваць становішча 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. У ім прыняла ўдзел усяго 9 саюзных рэспублік у каторых прыйшло на выбары толькі 70 % выбаршчыкаў. З гэтых 70%, прыняўшых у выбарах грамадян 9-ці рэспублік 76,4 % выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі за саюз выказаліся – 82,7% з тых хто прыйшоў на выбары (такіх было каля 80%). Нягледзячы на ўсе прыведзеныя агаворкі вынікі рэферэндума дазвалялі меркаваць, што большая частка грамадзян СССР былі за захаване Саюза, але у той жа час было ясна, што саюзны дагавор ад 1922 г. безнадзейна састарэў і ў сваім старым выглядзе саюз існаваць больш не можа. Таму ў чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД). Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Але гэтаму дагавору не суджана было ўбачыць свет19 жніўня 1991 9 членаў урада (міністраў) стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу (больш вядомы як ГКЧП або ДКНС у беларускім перакладзе) і захапілі уладу ў дзяржаве. Яны адхілілі прэзідэнта Гарбачова ад улады і сябе (камітэт) абвясцілі кіраўнікамі краіны, далей яны планавалі ўвесці вайскі ў рэспублікі якія аб’явілі аб суверэнітэце і з дапамогай зброі прымусіць іх застацца ў старым СССР. Рэкам крові не даў праліцца прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын. Які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а яго членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Трэба адзначыць, што члены ДКНС былі крайне не сімпатычнымі людзьмі. Адзін з іх міністр фінансаў Паўлаў, яго запомнілі як аўтара рабаўнічай (грабительской) грашовай рэформы 1988 г. і падонка. Ён раптоўна абвясціў аб замене старых 50 і 100 рублёвых купюр на новыя. Усе, хто хацеў захаваць свае грошы павінны былі памяняць усе ўзгаданыя купюры да вызначанай даты. Тыя, хто не паспяваў абмяняць свае 50 і 100 рублёўкі на новыя да гэтай даты губляў іх. Рэформа вызвал спачатку ажыатаж а потым азлабленне і нянавісць не толькі да Паўлава але і да ўсеё гэтай ажырэўшай “эліты”. Далёка не ўсе паспелі абмяняць старыя грошы на новыя. Разам з гэтым амал у 10 разоў узраслі цэны на прадукты харчавання.ГКЧП арыштавалі 22 жніўня 1991 г. Крывавага пагрому на ўвесь СССР не адбылася але і падпісанне новага сюзнага дагавору было сарвана. Саюз узнавіць ужо стала не магчыма бо адразу ж пасля путча ўсе рэспублікі якія мелі дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце але “трымалі іх пад сукном” надалі сваім дэкларацыям сілу закона. У Беларусі 25 – 26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». На працягу верасня былі прыняты рад законаў якія замацоўвалі палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. А 7 снежня 1991 г. кіраўнікі Беларусі, Расіі і ўкраіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня 1991 г. падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць. 21 снежня 1991 г. у горадзе Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прынята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое на той час было яшчэ вельмі няпэўным. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта СССР.