
- •3.Вынікі развіцця бсср у канцы 1930-х – пачатку 1940-х гг.
- •4.Беларусь на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі летам 1941 г.
- •5.Мерапрыемствы кп(б)б і ўрада рэспублікі па мабілізацыі насельніцтва на адпор ворагу.
- •6.Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго сутнасць, мэты. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Сістэма акупацыйнай улады і яе органаў.
- •7.Палітыка генацыду і яе рэалізацыя на Беларусі
- •9. Беларуская Праваслаўная Царква, Рымска-каталіцкі Касцёл у перыяд Другой сусветнай вайны.
- •10.Стварэнне і дзейнасць падпольных партыйных арганізацый і партызанскіх атрадаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (чэрвень 1941 – май 1942 гг.).
- •12 Дзейнасць партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый (чэрвень 1942 – жнівень 1944 гг.).
- •13Супраціўленне насельніцтва акупантам, зрыў іх палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.
- •14Дзейнасць фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі, яе мэты і тактыка, узаемаадносіны з савецкімі партызанамі .
- •Пачатак вызвалення Беларусі ў канцы 1943 – вясна 1944 гг.
- •17Перамога над фашысцкай Германіяй. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі і мілітарысцкай Японіі.
- •18Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі і крыніц па перыядзе “Беларусь у пасляваенны перыяд (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •20 Развіццё прамысловасці (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •21Аднаўленне і развіццё сельскай гаспадаркі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.). Калектывізацыя ў заходніх абласцях бсср.
- •22Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Вырашэнне сацыяльных праблем (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •23Аднаўленне і развіццё адукацыі, культуры, навукі (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •24Развіццё беларускай літаратуры, тэатра, музыкі, выяўленчага мастацтва і архітэктуры (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •25Грамадска-палітычнае жыццё ў рэспубліцы. Дзейнасць партыйных, савецкіх, прафсаюзных, камсамольскіх арганізацый (другая палова 1940-х – першая палова 1950-х гг.).
- •26Выхад Беларусі на міжнародную арэну. Удзел бсср у стварэнні аан, ва ўстанаўленні савецка-польскай граніцы, абмене насельніцтвам паміж ссср і пнр.
- •27 Антысавецкія падпольныя арганізацыі ў заходніх абласцях бсср. Рэпрэсіўная палітыка органаў нкус – мдб.
- •28Агляд айчыннай і замежнай гістарыяграфіі, крыніц па перыядзе “Беларусь у перыяд спроб рэформаў і крызісу адміністрацыйна-каманднай сістэмы (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •30Развіццё прамысловасці і транспарту (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.). Рэформа 1965 г. У прамысловасці і яе ажыццяўленне ў Беларусі.
- •32Сацыяльная палітыка і яе ажыццяўленне ў Беларусі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •33Развіццё народнай адукацыі і навукі (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •34Развіццё літаратуры, тэатру, музыкі, выяўленчага мастацтва, архітэктуры. Дзейнасць культурна-асветных устаноў (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •35Беларусь на міжнароднай арэне (сярэдзіна 1950-х – 1980-я гг.).
- •38Абвяшчэнне незалежнасці бсср. Змены у грамадска-палітычным жыцці, органах дзяржаўнай улады і кіравання. Канстытуцыя рб.
- •39Выбары Прэзідэнта рб. Рэферэндумы 1995 і 1996 гг. Змены ў Канстытуцыі, у сістэме заканадаўчай улады.
- •42 Ажыццяўленне курса на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця.
- •43Фарміраванне знешняй палітыкі рб ў 1990-я гады.
- •45Супрацоўніцтва рб з краінамі снд (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •46Супрацоўніцтва рб з краінамі Еўропы, Лацінскай Амерыкі, Азіі, Блізкага Усходу (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •47Развіццё адукацыі на сучасным этапе (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •48Развіццё навукі на сучасным этапе (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •49 Новы этап у развіцці літаратуры і мастацтва: дасягненні і праблемы (1990-я гады – да ц.Ч.).
- •50Праблемы і перспектывы беларускага культурнага адраджэння.
13Супраціўленне насельніцтва акупантам, зрыў іх палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.
У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсе партызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя – “Рэйкавая вай-
на” – была распрацавана ў Маскве і была прызвана паралізаваць камунікацыі германскай арміі пад час бітвы пад Курскам і далейшага наступлення Чырвонай Арміі. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны” вылучаецца тры этапы. 20 чэрвеня 1944 года, быў звязаны з пачаткам аперацыі “Багратыён” па канчатковаму вызваленню Беларусі. Пад час толькі першых двух этапаў было ўзарвана 200 тыс. рэек, цалкам разбурана некалькі чыгуначных ліній. У 1942 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі так сама ўзніклі і польскія арганізацыя падпольнага характару. Большая частка з іх належыла Арміі Краёвай – партызанскай ваеннай арганізацыі, якая з 1943 года падпарадкоўвалася эмігранцкаму польскаму ўраду ў Лондане На пачатак 1944 года Армія Краёва налічвала на тэрыторыі Беларусі каля 10 атрадаў (1266 чэлавек), якія былі арганізаваны ў Навагрудскую акругу. Вясной 1944 года навагрудская акруга АК мела значныя сілы, арганізаваныя ў некалькі злучэнняў – “Наднёманскае”, “Поўнач”, “Захад”, “Стоўбцы”, агульнай колькасцю 7 тыс. штыкоў. 20 лістапада 1943 года камандуючы АК зацвердзіў план “Бура” – сутнасцю якога было недапусціць Чырвоную Армію за польскую мяжу 1939 года.
14Дзейнасць фарміраванняў Арміі Краёвай на Беларусі, яе мэты і тактыка, узаемаадносіны з савецкімі партызанамі .
У лютым 1942 на базе Саюзу ўзброенай барацьбы загадам Сікорскага была ўтворана Армія Краёва, у якую ўвайшлі раней створаныя арганізацыі, што падтрымлівалі эміграцыйны ўрад у Лондане. На тэрыторыі Беларусі існавалі тры акругі АК: Навагрудская, Палеская і Віленская, а таксама інспектарат Гродна, якія падпарадкоўваліся абшару АК Беласток.
У чэрвені 1943 была прынята пастанова ЦК КП(б)Б «Аб далейшым развіцці партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі», а таксама закрыты ліст ЦК КП(б)Б «Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР».Усё разам названае прывяло да непазбежных сутыкненняў паміж савецкімі партызанамі і акаўцамі. Паводле звестак Я.Эрдмана, з 185 баявых аперацый, праведзеных аддзеламі Навагрудскай акругі АК за перыяд з 1 студзеня 1942 па ліпень 1944, 102 былі супраць немцаў (55 %) і 81 (45 %) супраць савецкіх партызанаў. Звычайнымі былі з’явы, калі з адной вёскі частка жыхароў была ў савецкіх партызанах, а частка — у АК. Частка былых членаў АК перайшла да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады. У 1944-45 у Заходняй Беларусі адбываліся шматлікія напады на вайскоўцаў, савецкіх актывістаў, мясцовых жыхароў, якія падтрымалі савецкую ўладу, перасяленцаў з усходніх рэгіёнаў. Асобныя акцыі зафіксаваны аж да пачатку 1950-х гадоў.
Пачатак вызвалення Беларусі ў канцы 1943 – вясна 1944 гг.
Разгром нямецкіх войскаў летам 1943 г. на Курскай дузе дазволіў Чырвонай Арміі перайсці ў стратэгічнае наступленне і ўжо ў верасні 1943 г. распачаць шырокамаштабную аперацыю па вызваленню Украіны і Беларусі. 23 верасня 1943 г. часці 15-га стралковага корпуса Цэнтральнага фронту фарсіравалі Днепр і вызвалілі ад нямецкіх акупантаў першы раённы цэнтр Палескай вобласці – гарадскі пасёлак Камарын. фарсіраванні Дняпра ў раёне Камарына, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
У ходзе правядзення Смаленскай аперацыі войскі Заходняга і Бранскага франтоў 26 верасня ўступілі на зямлю Беларусі і вызвалілі раённы цэнтр Хоцімск Магілёўскай вобласці, а праз два дні Мсціслаў. 29 верасня войскі 50-й арміі Бранскага фронту авалодалі г. Крычавам. 1 кастрычніка былі вызвалены райцэнтры Магілёўскай вобласці Чэрыкаў і Краснаполле. 6 кастрычніка 1943 г. пачалося наступленне савецкіх войскаў на Віцебскім напрамку. Ужо на другі дзень часці 3-й і 4-й савецкіх армій вызвалілі ад немцаў Невель і 320 іншых населеных пунктаў. У асенне-зімовай кампаніі 1943-1944 гг. войскі Беларускага фронту (камандуючы генерал арміі К.К. Ракасоўскі) удала правялі Гомельска-Рэчыцкую і Калінкавіцка-Мазырскую аперацыі. 1944 г. пачалася Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Наступленне савецкіх войск на беларускай зямлі праходзіла ва ўмовах усеагульнай падтрымкі і дапамогі з боку партызан і ўсяго насельніцтва рэспублікі.
16Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”: падрыхтоўка, ход, вынікі, значэнне. Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў. 26 лістапада быў вызвалены Гомель, а ў студзені 1944 года Мазыр і Калінкавічы. Супрацьстаялі немцам войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту (І.Баграмян), 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (К.Ракасоўскі, г.Захараў, І.Чырняхоўскі). каардынавалі дзеянні франтоў маршалы А.Васілеўскі і г.Жукаў.
Аперацыя “Багратыён” пачалася раніцай 23 чэрвеня 1944 года, і ўжо 24 чэрвеня лінія абароны была прарвана. 26 чэрвеня былі вызваленя Віцебск і Жлобін, 27 – Орша, 28 – Магілёў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Савецкія войскі імкліва набліжаліся да Мінска, і 3 ліпеня 1944 года ён быў вызвалены. Адначова была вызвалена Вілейка і перарэзана дарога на Брэст – шляхі адступлення для немцаў былі адрэзаны, у “кацёл” папала каля 100 тыс. салдат і афіцэраў. Першы этап аперацыі быў завершаны 4 ліпеня, група армій “Цэнтр” пацярпела сакрушальнае паражэнне, але наступленне на гэтым не спынілася. 4 ліпеня былі вызвалены Полацк, 9 ліпеня – Навагрудак, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 – Гродна.