- •Саслоўная палітыка расійскіх улад
- •Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай
- •Патрыятычныя таварыствы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя.
- •Вайна 1812 г. І Беларусь. Праекты адраджэння вкл
- •Паўстанне 1830-1831 гг. Прычыны і вынікі. Эмілія Плятэр
- •Адмена прыгоннага права
- •Паўстанне 1863-1864 гг. Прычыны, вынікі, наступствы
- •Буржуазныя рэформы. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Народніцкі рух. Яго асаблівасці на Беларусі
- •Сацыял-дэмакратычны рух. Яго асаблівасці на Беларусі
- •Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусi Вынікі
Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусi Вынікі
У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак. Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух. Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка. Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.
Вынікі рэвалюцыі
Падзеі рэвалюцыі садзейнічалі яшчэ большаму абуджэнню ў асяроддзі беларускага нацыянальнага руха. У маі 1907 года прайшоў настаўніцкі з’езд у Вільне, які выказаўся за навучанне на беларускай мове. З 10 лістапада 1906 года выдавалася газета на беларускай мове – “Наша ніва”, якая пасля дзяржаўнага пераварота стала цэнтрам беларускага нацыянальнага руха. Для сялян рэдакцыя выдавала “Беларускі каляндар” і часопіс “Саха”. З 1912 года нашаніваўцы наладзілі выпуск грамадска-палітычнага і літаратурнага альманаха “Маладая Беларусь”. У выдавецтве “Загляне сонца і ў наша ваконца” (1908-1914 гады) выходзілі дзесяткі беларускіх кніжак. Такім чынам, беларускі рух на гэты час абмяжоўваўся культурна-асветніцкай працай, пашырэннем сярод насельніцтва навукова-папулярных ведаў у розных галінах гаспадаркі і навукі. “Наша ніва” садзейнічала з’яўленню ў беларускаў літаратуры таленавітых паэтаў і пісьменнікаў.
Аднак вельмі цяжка было супрацьстаяць той прапагандзе вялікадзяржаўнага шавінізму, што існаваў на Беларусі. Улады падтрымлівалі правыя арганізацыі, садзейнічалі чарнасоценным пагромам у беларускіх гарадах. Алаль прыпыніўся сялянскі і рабочы рух. Толькі ў 1912-1914 гадах намеціўся пад’ём забастовачнай барацьбы і сялянскіх выступленняў. Увогуле, рэакцыя і рэпрэсіі на Беларусі былі больш мэтанакіраванымі і паслядоўнымі, чым у астатняй імперыі.
