Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
166.4 Кб
Скачать
  1. Народніцкі рух. Яго асаблівасці на Беларусі

Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А.Герцэн і М.Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму.

Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разна-чыннай інтэлігенцыі. 3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні -- рэвалюцыйная і рэфарматарская.

Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, І.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі велыді абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі. У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка 1881 г., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі". Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе. Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку 1882 г. у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. На Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мясцовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках.

  1. Сацыял-дэмакратычны рух. Яго асаблівасці на Беларусі

У 80-я гады XIX ст. у Расійскай імперыі з'явіліся першыя арганізацыі, якія ў той ці іншай меры арыентаваліся на рэвалюцыйны марксізм і былі блізкія да заходнееўрапейскай сацыял-дэмакратыі. Многія з іх "выраслі" з народніцкіх груп і арганізацый. У 1893 г. у выніку аб'яднання некалькіх рэвалюцыйных груп ут-варылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага (з 1900 г. — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы — СДКПіЛ). 3 1897 г., калі прайшоў арганізацыйны з'езд у Вільні, пачаў дзейнічаць Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Полыпчы і Расіі (Бунд), якім кіравалі не схільныя да радыкалізму рэвалюцыянеры. У 1898 г. у Мінску адбыўся 1 з'езд Расійскай сацыял-дэмакратыч-най рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнікі прынялі маніфест, пад-рыхтаваны П.Струве, погляды якога адрозніваліся памяркоўнай рэвалюцыйнасцю. Адначасова адбывалася афармленне болып радыкальнага крыла сацыял-дэмакратыі. Вызначылася яе раздзяленне на дзве фракцыі — балыпавікоў, якія выступалі за жор-сткую партыйную дысцыпліну і рашучую, бескампрамісную пазіцыю ў арганізацыйных пытаннях (лідэрам гэтай фракцыі стаў У.Ленін), і меншавікоў, якія прызнавалі магчымым супрацоўнічаць з лібераламі і выступалі за мяккую, гібкую структуру партыйных арганізацый (без цвёрдых межаў дысцыпліны і адказнасці членаў арганізацыі за свае дзеянні). Раскол у РСДРП стаў відавочным у 1905 г. Пасля аб'яднання дзвюх фракцый у 1906 г. некалькі гадоў працягвалася іх фармальнае суіснаванне ў рамках адной партыі, але з 1912 г. У.Ленін, які імкнуўся стварыць згуртаваную арганізацыю, адмовіўся ад сур'ёзнага супрацоўніцтва з меншавікамі. Апошнія зрабілі тое ж самае ў адносінах да балыпавікоў.

Да 1905 г. сацыял-дэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак Беларусі. Адной з буйных была Мінская група. Яна аб'яднала да 150 членаў і звыш 200 прыхільнікаў і дзейнічала на ўсіх значных прадпрыемствах горада. Для аб'яднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў сакавіку 1904 г. — Паўночна-Заходні камітэты. У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна-Заходняй абласной арганізацыяй. Эсэры разам з бальшавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу. У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай уста-наўлення незалежных нацыянальных рэспублік.