
- •Саслоўная палітыка расійскіх улад
- •Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай
- •Патрыятычныя таварыствы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя.
- •Вайна 1812 г. І Беларусь. Праекты адраджэння вкл
- •Паўстанне 1830-1831 гг. Прычыны і вынікі. Эмілія Плятэр
- •Адмена прыгоннага права
- •Паўстанне 1863-1864 гг. Прычыны, вынікі, наступствы
- •Буржуазныя рэформы. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Народніцкі рух. Яго асаблівасці на Беларусі
- •Сацыял-дэмакратычны рух. Яго асаблівасці на Беларусі
- •Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусi Вынікі
Паўстанне 1863-1864 гг. Прычыны, вынікі, наступствы
Прычыны паўстання
У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і «белых». Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірнных рэлігійна-палітычных маніфестацый ў касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі.
Таксама не было адзінства і сярод «чырвоных». Правую, памяркоўную іх частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры — польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі і Літвы і Правабярэжнай Украіны. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанні, а сялянам — аддаць адразу ва ўласнасць тыя зямельныя надзелы, якія яны атрымалі паводле царскага маніфесту 19 лютага 1861 г., г. зн. без выкупных плацяжоў і «часоваабавязаных адносін». Утвораны летам 1862 Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся з правых «чырвоных», дэкларавалася зраўноўванне сялян у правах з шляхтай, замена рэкрутчыны трохгадовай вайсковай службай на сваёй радзіме і падушнага падатку ранейшым падымным, адмена забароны уніяцкай царквы і надзяленне беззямельных сялян за ўдзел ў паўстанні каля 2 га зямлі.
Ход паўстання
Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) з пачаткам паўстання быў рэарганізаваны ў Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі, на чале з К. Каліноўскім. Першым маніфестам гэтага ўрада быў пераказ варшаўскага маніфесту (20.01.1863).
Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі, перадаў уладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца «Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы». Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады «у рукі контррэвалюцыянераў» і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.Ваенныя сілы паўстанцаў у Паўночна-Заходнім краі царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс. чал. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі.[4]
Падчас паўстання на кароткі час інсургентамі быў захоплены горад Горкі. У красавіку 1863 г. атрад Людвіка Звяждоўскага з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага інстытута захапіў павятовы горад, але быў разбіты царскім войскам.
У чэрвені-ліпені 1863 у выніку рэпрэсій Мураўёва ад падтрымкі паўстання адышлі памешчыкі Літвы і Беларусі. Тады ў склад Віленскага камітэта быў вернуты Каліноўскі, а 31.7.1863 узначаліў яго. 22 жніўня Каліноўскаму былі перададзеныя паўнамоцтвы камісара варшаўскага ўрада ў Вільні. Такім чынам, у руках Каліноўскага была сканцэнтравана ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на землях Літвы і Беларусі. На важнейшыя пасады Каліноўскі паставіў сваіх аднадумцаў — так, В. Урублеўскі стаў ваенным начальнікам Гродзенскага ваяводства, І. Ямант — камісарам у Мінску, А. Мацкевіч — ваенным арганізатарам узброеных сіл Ковенскага ваяводства. Аднак, і новаму складу кіраўніцтва не ўдалося дамагчыся пералому ў ваенных дзеяннях. Пад пачатак верасню 1863 паўстанне ў літоўска-беларускіх губернях было практычна задушана.
Вынікі і наступствы паўстання
Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з'явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.