Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
166.4 Кб
Скачать
  1. Паўстанне 1830-1831 гг. Прычыны і вынікі. Эмілія Плятэр

Перадумовы паўстання

  • Паводле рашэння Венскага кангрэсу,частка створанага Напалеонам Варшаўскага княства ўвайшла ў склад Расійскай імперыі пад назвай Царства Польскае, а рускі імператар станавіўся і польскім каралём. Царству Польскаму была нададзена і канстытуцыя, якая неаднаразова парушалася расійскімі ўладамі.

  • Частка насельніцтва, у асноўным шляхта, мела на мэце аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года.

  • Абмежаванне дзейнасці сейма ў Царстве.

  • Палітычныя рэпрэсіі супроць "нязгодных".

Для кіраўніцтва паўстаннем на тэрыторыі сучаснай Беларусі і Літвы ў пачатку 1831 г. быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт пры падтрымцы эмісараў з Варшавы. Пачаць паўстанне было вырашана з Віленскай губерні, дзе знаходзілася невялікая колькасць расійскіх войскаў. Аднак створаны камітэт не змог забяспечыць адначасовае выступленне паўстанцкіх сіл у паветах і іх узаемадзеянне. Пытанне аб адносінах да паўстання вырашала шляхта кожнага павета асобна. Пры станоўчым рашэнні яна выбірала павятовы ўрад і ваеннага камандзіра. Гэтыя ўрады прыводзілі насельніцтва да прысягі, аб'яўлялі рэкруцкія наборы ў паўстанцкае войска, выдавалі адозвы з заклікамі да барацьбы.

У сакавіку-красавіку 1830 г. паўстанне ахапіла Літву, паўночна-заходнюю частку сучаснай тэрыторыі Беларусі (Ашмянскі, Браслаўскі, Свянцянскі і Дзісенскі паветы); у красавіку паўстанне ахапіла ўсю Віленскую губерню, але сувязь паміж паветамі была перарвана. У Гродзенскай губерні паўстанне пачалося ў маі, на поўдні Мінскай губерні - толькі ў чэрвені-ліпені, калі ў Царстве Польскім ужо прадвызначылася паражэнне паўстанцкіх сіл. У Беларусі і Літве было арганізавана каля 30 партызанскіх атрадаў, якія налічвалі 12 000 чалавек.

Апалячаная шляхта, каталіцкае, часткова ўняцкае духавенства падтрымалі лозунг барацьбы за аднаўленне Рэчы Паспалітай як польскай дзяржавы. Пытанне аб дзяржаўнасці свайго края не ставілася. Сяляне актыўнага ўдзелу ў паўстанні не прымалі.

Вынікі паўстання

Сваіх маёнткаў пазбавіліся буйныя магнаты — Агінскія, Плятэры, Радзівілы, Сапегі, Чартарыйскія і інш. Да следства за ўдзел у паўстанні ў беларуска-літоўскіх губернях было прыцягнута 2 878 чалавек.

  • У 1832 г. быў зачынены Віленскі ўніверсітэт,

  • У 1837 г. цар патрабаваў, каб усе паступаючыя ў расійскія ўніверсітэты мелі пасведчанне аб недачыненні да паўстанцкага руху.

  • У 1839 г. на Полацкім царкоўным саборы была скасавана Берасцейская унія з аўтаматычным пераводам усіх уніятаў у праваслаўе.

  • У 1840 г. на ўсёй тэрыторыі Беларусі было скасавана дзеянне Статута 1588 г.

  • Яшчэ аднім вынікам паўстання сталі першыя крокі палітыкі русіфікацыі (дэпаланізацыі) беларускіх земляў.

Эмілія Плятэр (1806-1831) — беларуская фалькларыстка, удзельніца паўстання 1831 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве. Нарадзілася ў Вільні ў 1806 годзе. Мела добрую хатнюю адукацыю. Жывучы на Віцебшчыне ў сваякоў, збірала і апрацоўвала беларускія народныя песні. Віртуозна валодала жанрам галашэнняў, выконвала на фартэпіяна народныя мелодыі, захаплялася беларускай харэаграфіяй, сама танцавала народныя танцы. Спрабавала пісаць беларускія вершы, у тым ліку стылізаваныя пад народныя галашэнні.

У час паўстання 1831 разам са сваяком Ц.Плятэрам арганізавала атрад паўстанцаў, сярод якіх была значная колькасць дзяўчат. Яна сабрала атрад у 400 чалавек, які дзейнічаў на тэрыторыі Віцебшчыны. У ліку іншых паўстанцкіх груповак атрад прымаў удзел у баях супраць царскіх войск (пад Радзівілішкамі, Вільняй, Шаўлямі і ў інш. месцах). Імем Эміліі Плятэр называўся жаночы батальён у дывізіі Войска Польскага часоў другой сусветнай вайны. За смеласць і рашучасць Эміліі Плятэр у баявых дзеяннях камандаванне паўстанцкімі сіламі прызначыла яе ганаровым камандзірам роты ў пяхотным палку і прысвоіла званне капітана. Пры адыходзе паўстанцаў у Прусію захварэла і памерла. Было Эміліі толькі 25 гадоў.