- •Саслоўная палітыка расійскіх улад
- •Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай
- •Патрыятычныя таварыствы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя.
- •Вайна 1812 г. І Беларусь. Праекты адраджэння вкл
- •Паўстанне 1830-1831 гг. Прычыны і вынікі. Эмілія Плятэр
- •Адмена прыгоннага права
- •Паўстанне 1863-1864 гг. Прычыны, вынікі, наступствы
- •Буржуазныя рэформы. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі
- •Народніцкі рух. Яго асаблівасці на Беларусі
- •Сацыял-дэмакратычны рух. Яго асаблівасці на Беларусі
- •Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусi Вынікі
Патрыятычныя таварыствы канца XVIII - пачатку XIX стагоддзя.
Пасля вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі ствараюцца тайныя таварыствы патрыятычнай накіраванасці. У 1817 г. у Вільне Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі і іншыя заснавалі таварыства філаматаў («філамат» — у перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто ікнецца да ведаў), якое ставіла перад сабой асветніцкія мэты. З дазволу кіраўніцтва Віленскага ўніверсітэта ў 1820 г. філаматы стварылі «Таварыства прыхільнікаў карысных забавак» («прамяністыя»), мэты якога таксама былі нацыянальна-асветніцкімі.
У канцы 1820 г. філаматы заснавалі тайную суполку філарэтаў («філарэт» — у перакладзе з грэчаскай мовы — той, хто любіць дабрачыннасць) з палітычнымі мэтамі — адраджэннем Рэчы Паспалітай. Член таварыства Міхал Рукевіч стварыў гурткі ў Беластоцкай і Свіслацкай гімназіях, у Гродне, Шчучыне і іншых гарадах і мястэчках Гродзенскай губерні. Усе гэтыя арганізацыі мелі свае філіялы па ўсёй Беларусі. У пачатку 1820-х гг. улады даведаліся пра існаванне тайных суполак на тэрыторыі Беларусі, пасля чаго пачаліся рэпрэсіі. У 1824 г. 9 філарэтаў і 11 філаматаў (сярод іх — Тамаш Зан, Адам Міцкевіч, Ян Чачот) былі высланы ва ўнутраныя губерні Расійскай імперыі. Адначасова былі адхілены ад працы вядомыя прафесары Віленскага ўніверсітэта і папячыцель Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі.
Вайна 1812 г. І Беларусь. Праекты адраджэння вкл
На першым этапе вайны 1812 г. асноўныя баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Беларусі. У адрозненне ад афіцыйнай пазіцыі цара Аляксандра І, беларуская шляхта адносілася да Напалеона далёка не так адназначна. Яшчэ ў 1807 г. Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае на этнічна польскіх землях, і мясцовая шляхта бачыла магчымасць стварэння аднаўлённага Вялікага Княства Літоўскага на этнічна беларускіх і літоўскіх землях.
16 (28) чэрвеня Напалеон увайшоў у Вільню, а 26 чэрвеня (8 ліпеня) маршал Даву ўвайшоў у Мінск. 1 (13) ліпеня ў Вільні была створана Камісія часовага праўлення Вялікага Княства Літоўскага з сямі чалавек. Сістэма кіравання была пабудавана на французскі ўзор (нават уводзілася сістэма дэпартаментаў як адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак). Аднак з-за зацягвання вайны функцыі мясцовых улад паступова звяліся да забяспечання арміі Напалеона харчаваннем і амуніцыяй. Патрэбы арміі Напалеона забяспечваліся рэквізіцыямі. Пытанні аб дзяржаўным ладзе былі забыты. З-за гэтага большасць шляхты паступова адыйшла ад супрацоўніцтва з Напалеонам. Аднак часовы ўрад пад націскам акупацыйных войскаў працягваў сваю работу і нават здолеў стварыць ваенныя атрады ў дапамогу галоўнай арміі Напалеона.
Тым часам Напалеон ужо пачаў хуткае адступленне. 14-17 (26-29) лістапада адбылася вядомая пераправа французаў праз Бярэзіну пад Барысавам. 23 лістапада (5 снежня) Напалеон пакідае сваю армію і бяжыць у Францыю, а 2 (14) снежня апоўнія французскія салдаты пераходзяць мяжу Расійскай імперыі.
Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі прынеслі шматтысячныя людскія страты. Вялізарная шкода была нанесена гаспадарцы і камунікацыям.
