Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
166.4 Кб
Скачать

Беларусь у складзе Расійскай Iмперыі

З падзелам Рэчы Паспалітай Беларускія землі спынілі накірунах развіцця па шляху магнацка-шляхецкай рэспублікі і апынулася ў складзе абсалютысцкай дзяржавы. Распачаўся складаны працэс перэарыянтацыі з заходняга на ўсходні вектар развіцця, які доўжыўся цэлае стагоддзе. У адзначаны перыяд адбываецца крызіс феадальна-прыгонніцкага грамадства і яго трансфармацыя ў індустрыяльную цывілізацыю. Наспяванне нацыянальнага пытання абумовіла з'яўленне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і ідэі пабудовы незалежнай дзяржавы.

  1. Саслоўная палітыка расійскіх улад

Адразу пасля ўваходжання беларускіх зямель у склад Расіі, які праходзіў у тры этапы, пачаў адбываецца адміністрацыйны падзел зямель былога ВКЛ і на іх тэрыторыі пачала ўводзіцца форма кіравання па ўзору Расійскай Імперыі. Былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерні) і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства.

Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях – але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а так сама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі.

Беларускія сяляне з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем. Адразу пасля далучэння ім была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай. Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права. Частка гарадоў і мястэчак атрымалі правы згодна даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары іншых мястэчак пераводзіліся ў разрад сялян і маглі быць падараваныя прыватным уладальнікам. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць. Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў.

  1. Канфесійная сітуацыя на беларускіх землях пасля падзелаў Рэчы Паспалітай

Урад захаваў канфесійную сітуацыю, якая склалася ў межах былой Рэчы Паспалітай. Таму каталіцкай шляхце і духавенству падстаў для недавольства створана не было. Захаваўся і ордэн езуітаў, забаронены ў Еўропе згодна рашэнню папы – Кацярына II шукала падтрымкі ўплывовай рэлігійнай арганізацыі. У 1773 г. у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, якая ў 1782 г. пераўтварылася ў архібіскупства. Гэта было зроблена, каб перапыніць умяшальніцтва ў рэлігійныя справы з-за межаў імперыі. У гэтым жа рэчышчы каталіцкія манастыры былі выведзены з падпарадкавання замежным генералам і перададзены епархіальным біскупам (1795 г.). У 1798 г. на беларускіх землях было ўтворана тры каталіцкія епархіі (з шасці расійскіх). Улады пільна сачылі за каталіцкім духавенствам – але значных перашкод у звычайнай дзейнасці не чынілі. Адносіны паміж канфесіямі былі складанымі – з-за пераходу вернікаў з адной канфесіі ў другую. Афіцыйна гэта забаранялася, завыключэннем перахода ў праваслаўе. Так, у красавіку 1794 г. быў выдадзены аб пераводзе ўніятаў у праваслаўе, так званым “уз’яднанні”. Дзякуючы адміністратыўнаму націску ўз’ядналася каля 1.500.000 чалавек з Усходней Беларусі і Ўкраіны. Але справа не была даведзена да канца, нават частка вернікаў вярнулася да ўніі. Адначасова назіраліся прыклады пераводу ўніятаў у каталіцкую веру, асабліва пашыраныя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Гэта рабілася як памешчыкамі, так і ў выніку падманнай агітацыі ксяндзоў.