2. Асноўныя заканамернасці літаратурнага працэсу пач. Хх ст.
1) “Нашаніўская” літаратура вызначаецца пафаснасцю і аптымізмам. У першую чаргу гэта абумоўлена рэвалюцыйнымі настроямі ў тагачасным грамадстве (рэвалюцыя 1905 года), верай у гістарычны прагрэс.
Пафас “нашаніўскай” літаратуры своеасаблівы. Ён выражаўся ў слёзным плачы, нараканнях на цяжкую долю народа. Адначасова ў творах прысутнічалі заклікі да адраджэння, матывы вітання сонца, зор, вясны, новага дня. Спалучэнне плачавых інтанацый і паэтычных заклікаў надзвычай характэрна для паэзіі Я. Купалы. Напр., у вершы “Што ты спіш?..” (1904) Купала акцэнтуе ўвагу на невыносна цяжкім жыцці беларускага мужыка і адначасова кліча “ваяваць” за сваю “долю”:
Дык прасніся ужо,
Беларускі мужык!
Глянь! Усе ўстаюць,
Як свет божы вялік!
Глянь! Усходзіць ужо
Зорка праўды святой
І няволю-бяду
Сваёй зніме рукой!
Толькі ты мусіш, брат,
Уставаць, памагаць
І за долю сваю
Ваяваць, ваяваць!
Самі літаратары п. ХХ ст. вызначалі аптымістычны пафас літаратуры як адраджэнскі і нацыянальны літ.-грамадскі рух п. ХХ ст. называлі адраджэнцкім.
2) Важнай заканамернасцю бел. літ. працэсу пач. ХХ ст. з’яўляецца паскоранасць развіцця літаратуры. Г. зн., што за некалькі год наша літаратура прайшла надзвычай вялікі шлях. Яшчэ ў 1915 г. М. Багдановіч у артыкуле “Забыты шлях” пісаў аб тым, што за 8-9 гадоў свайго існавання бел. паэзія, у прыватнасці, прайшла шлях гістарычнага развіцця, на які еўрапейскай літ.-ры патрэбна было больш, чым 100 гадоў.
3) Вылучэнне творчых індывідуальнасцей – яшчэ адна з найважнейшых заканамернасцей развіцця беларускай літаратуры пачатку ХХ ст. Яе значэнне адразу ж прыкмеціў у сваім першым аглядзе “Глыбы і слаі” (1911) М. Багдановіч: “Прыглядаючыся да навейшай беларускай пісьменнасці, можна лёгка прыкмеціць адно цікавае і карыснае з’явішча – яе аднакалёрны слой, што зліўся з сотняй пісьменнікаў, наследнікаў Багушэвіча <…> гэты слой стаў патроху дзе-нідзе сцясняцца, у ім з’явілася колькі ядзер, сабраўшых у сабе ўсю яго яркасць, з кожным годам усё больш узрастаючых і ў сваім развіцці прымаючых больш-менш асабістыя колеры. Значэнне гэтага руху вельмі важнае, бо толькі пры ім л-ра мае змогу не таптацца на адным месцы, а расці і ўшыр і ўглыб”.
4) Яшчэ адна агульная заканамернасць бел. літ. пач. ХХ ст. – шырокае творчае спалучэнне лепшых нацыянальных і агульначалавечых ідэйна-мастацкіх традыцый, арыентацыя на сусветную літаратуру – ад антычнасці да навейшага часу. У выніку з’явіліся класічныя ўзоры нацыянальнай паэзіі, часткова прозы, драматургіі. Пераломныя -- 1908/1909 гады (калі Купала ствараў зб “Гусляр”, калі пачынаў Багдановіч).
5) Адной з самых агульных заканамернасцей развіцця бел. літ. пач. ХХ ст. быў масавы прыток прыток у яе творчых сіл. У гэты час узнікла паняцце так званай “масавай літаратуры”. Паняцце адрозніваецца ад сённяшняга яго разумення: літаратура, разлічаная на нізка-пробныя густы. У пач. ХХ ст. яно абазначала частку літ.-ры, якая пісалася масамі, прадстаўнікамі народа. Па ідэйнаму гучанню гэта была агульнадэмакратычная, народная літаратура. Пісалася масавая літаратура для працоўнага люду, перадавала яго адчуванні, спадзяванні. Асаблівы ўплыў на масавую літаратуру зрабіў зборнік Я. Коласа “Песні жальбы”, творы Я. Купалы, а таксама М. Багдановіча. Матывы вершаў гэтых паэтаў працягнулі і паўтарылі тагачасныя паэты і празаікі Марка Хмурны, Мікіта Чышчавік, Дзядзька Пранук (сапр. Франц Умястоўскі) і інш.
6) Для бел. літ. пач. ХХ ст. характэрна спалучэнне і ўзаемаўзбагачэнне такіх літаратурных напрамкаў як рэалізм і рамантызм. Спалучэнне рамантычных і рэалістычных тэндэнцый садзейнічала ўзбагачэнню ўсёй вобразнай сістэмы беларускай літаратуры.
7) Этапнай заканамернасцю развіцця літ-ры было самаўзнясенне яе над тэмамі, матывамі, вобразамі, малюнкамі толькі сялянскага каларыту, звязанае з пераадоленнем абмежаванага разумення нацыянальнай сутнасці бел. літ. як толькі пераважна сялянскай. Працэс пераўтварэння бел. літ-ры як пераважна народна-сялянскагага, фалькларыст-га каларыту і шмат у чым этнагафічна-бытавой у літ-ру паўнакроўнага, шматграннага адлюстравання жыцця.
Галоўным напрамкам гэтага часу лічыцца ўсё ж рэалізм, але ў асобныя моманты не менш трывалыя пазіцыі ў нац. літаратуры займаў і рамантызм. З ім былі звязаны творы Цёткі перыяду рэвалюцыі 1905 г., паэмы Я. Купалы (“Курган”, “Бандароўна”, “Магіла льва”, “Яна і я”). Рамантычнымі з’яўляюцца асобныя вершы А. Гаруна, паэма Я. Коласа “Сымон-музыка”. Рамантычная літаратура “нашаніўскага” перыяду звярталася да мінулага і да ўмоўнай рэчаіснасці, створанай легендамі, міфамі і казкамі. Гэта рабілася з мэтай паказаць, што ў мінулым знаходзяцца вытокі ўсёй нашай культуры. Аднак у творчасці тых жа Коласа, Купалы, Цёткі рамантычныя і рэалістычныя тэндэнцыі арганічна спалучаюцца.
Адначасовае існаванне некалькіх кірункаў у літаратуры было абумоўлена ўсё той жа паскоранасцю літаратурнага працэса пач. ХХ ст. М. Багдановіч у артыкуле “Забыты шлях” (1915) пісаў: “Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсьце, мадэрнізм – усё гэтае... адбіла наша паэзія”. Сапраўды, апрача рэалізму і рамантызму, у літаратуры пач. ХХ ст. назіраюцца праявы (толькі пэўныя элементы!) іншых літаратурных напрамкаў:
сентыменталізм (паэма “Зімою” Я. Купалы, асобныя апавяданні Зм. Бядулі, Ядвігіна Ш.);
натуралізм (творы А. Пшчолкі);
мадэрнізм (творы В. Ластоўскага; паэмы Я. Купалы “Сон на кургане” і “Адвечная песня”).
