
Літаратурны працэс пачатку хх ст.
“Нашаніўскі” перыяд у развіцці беларускай літаратуры
1. Літаратурна-грамадскі рух пач. Хх ст.
Бел. літ. пач. ХХ ст. – цалкам новая старонка ў гісторыі нац. літ. Навізна абумоўлена значнымі зменамі ў гістарычных аставінах, сутнасцю тагачасных сацыяльных і грамадска-палітычных працэсаў.
Паняцце “бел. літ. пач. ХХ ст.” падразумевае кароткі па часу спрыяльны этап: 7–8 гадоў – паміж 1-ай рэвалюцыяй (1905) і 1-ай сусв. вайной (1914) (далейшыя падзеі мала спрыялі нармальнаму развіццю літаратуры).
Перадрэвалюцыйныя гады пачатку ХХ ст. мала чым адрозніваліся ад папярэдніх дзесяцігоддзяў: падаўленне ўсяго нацыянальнага працягвалася. Вядома, што ў 1867 г. друкаванне і выданне бел. кніг лацінкай было забаронена. Сфера ўжывання бел. мовы ў той час была надзвычай звужанай – толькі бытавая. У пач. ХХ ст. кнігі бел. аўтараў, якія выходзілі ў друк, звычайна маскіраваліся якім-небудзь адмысловым спосабам. Яны друкаваліся ў межах Расійскай імперыі, пераважна ў Пецярбургу. Так, напрыклад, зб-к Янкі Лучыны “Вязанка” выйшаў у 1903 годзе у Пецярбургу як кніга балгарскіх, а не беларускіх вершаў (недасведчаны цэнзар не заўважыў розніцу).
Ва ўмовах нацыянальнага прыгнёту літаратурна-грамадскі рух на Беларусі да 1905 г. быў дастаткова слабы. Вестуном уздыму, які наступіць пасля 1905 года, быў хіба што “Кружок беларускае народнае асветы”. Гэты кружок стварылі ў 1902 годзе пецярбургскія студэнты-беларусы.
Да выхаду ўласна беларускіх газет станоўчую рэвалюцыйна-дэмакратычную ролю адыграла газета “Северо-Западный край” (1902—1905, Мінск). Рэдактарам і выдаўцом газеты быў Міхаіл Паўлавіч Мысаўской. На думку даследчыкаў, газэта была штабам мінскіх сацыял-дэмакратаў. Некалькі старонак “Северо-Западный край” аддавала творам беларускіх пісьменнікаў. Тут дэбютаваў Янка Купала, змяшчаліся рэвалюцыйныя вершы Цёткі, нарысы і бел. легенды К.Каганца. У канцы 1905 г. газэта была закрыта за рэвалюцыйныя погляды аўтараў і выдаўцоў.
1905—1907 гг. сталі для бел. літ.-грамадскага руху і самой літаратуры рэзка пераломнымі. Рэвалюцыя 1905 г. зняла забарону з беларускага друкаванага слова (царом быў створаны спецыяльны маніфест аб адмене забароны).
1 верасня 1906 г. выйшаў першы нумар газэты “Наша доля”. Убачылі свет толькі 6 нумароў газэты, 4 з іх былі канфіскаваны паліцыяй. У 1 нумары “Нашай долі” былі змешчаны верш “Наш палетак” і апавяданне “Прысяга над крывавымі разорамі” Алаізы Пашкевіч (Цёткі), падпісаныя псеўданімам “Мацей Крапіўка”, а таксама ў гэтым нумары дэбютаваў як публіцыст Антон Луцкевіч з артыкулам “Што будзе?”. Намінальным рэдактарам газеты з’яўляўся знаёмы братоў Луцкевічаў – інжэнер І. Тукеркес (вядомы таксама пад псеўданімам Гарэвід). Сапраўдны ініцыятар выдання – група дзеячоў Беларускай сацыялістычнай грамады, а больш дакладна адзін з найвыдатнейшых лідэраў Грамады і ўсяго нацыянальнага руху – Іван Луцкевіч. Непасрэднае дачыненне да выдання газеты мелі Алаіза Пашкевіч, Антон Луцкевіч, Франц Умястоўскі (псеўд. Пранук, Дзядзька Пранук), Казімір Кастравіцкі (псеўд. Карусь Каганец). Апошні (6) нумар “Нашай долі” выйшаў 1 снежня 1906 г. Газета абвінавачвалася ў рэвалюцыйных супрацьурадавых выказваннях. Рэдактар быў прыгавораны да турэмнага зняволення тэрмінам на 1 год. Вядомы літаратуразнавец-эмігрант Антон Адамовіч адзначаў, што ““Наша доля” ўпісала кароткую, але бліскучую, змагарную старонку ў гістрыю нашага друку, руху й літаратуры” (Антон Адамовіч. Да гісторыі бел. літ. Мн., 2005. С. 641)
Асноўная частка рэдакцыі “Нашай долі” утварыла новую газету “Наша ніва”. Нярэдка п. ХХ ст. называюць “нашаніўскім” перыядам у развіцці нацыянальнай літаратуры, а саму літаратуру “нашаніўскай”. Даследчыкі сцвярджаюць, што такая назва не толькі апраўдана, але і найбольш дакладная. Таму што змест і пафас большасці твораў п. ХХ ст. самым непасрэдным чынам быў аумоўлены ідэалогіяй выдаўцоў газэты “Наша ніва”.
Штотыднёвая грамадска-палітычная газета “Н. н.” пачала выходзіць 10 лістапада 1906 г. Выдавалася яна ў Вільні па ініцыятыве кіраўнікоў Бел. сацыялістычнай грамады, дзеячаў бел. адраджэнска-дэмакратычнага руху Івана і Антона Луцкевічаў. Рэдактарамі былі Аляксандр Уласаў (1906–1914), з 1914 г. Я. Купала.
Рэдакцыя “Нашай нівы” ставіла перад сабой перш за ўсё культурна-асветніцкія мэты. У праграме-артыкуле першага нумара гаварылася: “Быць люстэркам жыцця, каб ад нас, як ад люстэрка, святло падала ў цемру”. Арыентавалася “Н. н.” галоўным чынам на сялянства і сялянскую інтэлігенцыю, многія матэрыялы былі прысвечаны вёсцы. У газэце шырока асвятляліся гаспадарчыя, агранамічныя і нават санітарна-гігіенічныя праблемы. Газета абараняла ідэі грамадскай і палітычнай роўнасці, права беларусаў на родную мову, на развіццё нацыянальнай культуры (артыкулы К. Каганца, Я. Коласа, Алаізы Пашкевіч, Лявона Гмырака, С. Палуяна, В. Ластоўскага і інш.).
Неацэнным быў уклад “Н. н.” у працэс развіцця беларускай літаратуры. На старонках газэты адбывалася станаўленне нацыянальнай прозы і паэзіі: тут упершыню былі апублікаваны некаторыя творы Ядвігіна Ш., У. Галубка, Я. Коласа (упершыню друкаваліся ўрыўкі з “Новай зямлі”), Я. Купалы (упершыню апублікаваны паэмы “Курган”, “Бандароўна”), М. Багдановіча, Янкі Журбы (прозвішча Івашын Іван), Ц. Гартнага, К. Буйло.
“Н. н.” выконвала таксама функцыі кніжнага выдавецтва. У 1907–1913 гг. апублікавала зборнікі “Песні жальбы” і “Апавяданні” Я. Коласа, “Вянок” М. Багдановіча, “Бярозка” Ядвігіна Ш., “Чыжык беларускі” Гальяша Леўчыка, а таксама выдавала беларускія календары і альманахі.
“Н. н.” неаднаразова канфіскавалася, рэдактары прыцягваліся да судовай адказнасці. Газэту забаранялі чытаць і выпісваць вайскоўцам, духавенству, народным настаўнікам, навучэнцам настаўніцкіх семінарый. Праіснавала “Н. н.” да жніўня 1915 г. За няпоўныя 9 гадоў на старонках газэты былі сфармуляваны ідэі, задачы і перспектывы нацыянальнага адраджэння, закладзены асноўныя кірункі развіцця беларускай мастацкай літаратуры.
Акрамя “Нашай нівы”, напярэдадні 1 сусветнай вайны з’яўляліся іншыя перыядычныя выданні. У 1912 выйшаў адзіны нумар бел. сатырычнага часопіса “Крапіва”, які рэдагаваў Зм. Бядуля. З п. 1913 да сяр. 1915 г. выходзіла газета “Беларус” (рэдактары-выдаўцы Адам Бычкоўскі, Баляслаў Пачопка). Газэта змяшчала творы А. Гаруна, Гальяша Леўчыка, Альберта Паўловіча, Казіміра Сваяка, У. Галубка і інш. У 1912 – 1915 гг. выдаваўся ў Мінску і Вільні сельскагаспадарчы часопіс “Саха”. У 1914 г. – часопіс для моладзі “Лучынка” (рэдактар Цётка). У Пецярбургу ў 1914 г. быў выпушчаны адзін нумар часопіса “Раніца: Думкі беларускай студэнцкай моладзі”.
1 сусв. вайна спыніла існаванне выданняў. Але ўжо ў лютым 1916 г. у Вільні пачала выдавацца газета “Гоман” (рэдактар В. Ластоўскі). А на працягу лістапада-снежня 1916 г. у Петраградзе выпускаюцца газеты “Дзянніца” (рэдагаваў Ц. Гартны) і “Светач” (рэдагаваў Эдвард Будзька).
Акрамя перыядычных выданняў, магутную галіну літ.-грамадскага руху на п. ХХ ст. прадстаўлялі шматлікія беларускія выдавецкія таварыствы.
У 1906 – 1914 гг. існавала пецярбургская суполка “Загляне сонца і ў наша аконца”. Яна выдала падпісную серыю “Беларускія песняры”, а таксама выпусціла наступныя падручнікі:
“Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (аўтарам лічаць К. Каганца);
“Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі;
“Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Я. Коласа.
У 1910–1913 гг. у Пецярбурзе існавала беларускае прыватнае выдавецтва Антона Грыневіча. Тут убачылі свет дзве кнігі Я. Купалы – “Адвечная песня” і “Гусляр”, а ў 1913 – “Нёманаў дар”, “Прапаў чалавек” і “Тоўстае палена” Я. Коласа; “Апавяданні” У. Галубка і інш.
У 1913 г. у Вільні распачало дзейнасць Беларускае выдавецкае таварыства. Ім былі выдадзены кнігі М. Гарэцкага “Рунь”, Тараса Гушчы “Родныя з’явы”, К. Буйло “Курганная кветка”, “Беларускі каляндар” на 1914, 1915, 1916 гг.
У Мінску былі створаны кніжныя таварыствы “Мінчук” (1906 – 1907), “Лучынка” (1914), “Вясёлка” (1915).
Акрамя выдання газет і кнігадрукавання на літаратурна–грамадскі рух п. ХХ ст. уплывалі шматлікія гурткі, таварыствы, клубы.
У 1910 – 1911 гг. у Капылі існаваў асветны гурток “Самаразвіццё і самаадукацыя”, душой якога быў Ц. Гартны.
З 1909 па 1913 г. у Гродна плённа працаваў Гурток беларускай моладзі, сярод актыўных удзельнікаў якога была Людвіка Сівіцкая (Зоська Верас).
Шырокую вядомасць набыў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў С.-Пецярбурга, афіцыйна зацверджаны ў 1912 г.
У 1916 г. утварыўся ў горадзе Вільня Беларускі клуб у Вільні. Старшынёй у ім быў І. Луцкевіч, сакратаром В. Ластоўскі.
Такім чынам, літаратурна-грамадскі рух п. ХХ ст. уяўляў сабой шырокае кола рознабаковай адраджэнцкай дзейнасці.