
- •Ііі. Тэсты Да тэмы: у вытоках турызму
- •Да тэмы: Турызм у хх – ххі стст.
- •Мірскі замак, Барысаглебская царква (Каложа) у Гродне, царква-крэпасць у Сынкавічах, дуга Струвэ.
- •Да тэмы: Уяўленне пра турызм
- •Да тэмы Турызм як сацыяльна-эканамічная сістэма
- •Да тэмы: Класіфікацыя турызму
- •Да тэмы: Турыст
- •Да тэмы: Турыстычныя паслугі
- •Да тэмы: Турыстычны прадукт
- •Да тэмы: Турыстычная індустрыя
- •Да тэмы: Турыстычныя рэсурсы
Да тэмы: Турыстычныя паслугі
У пералік асноўных кампанентаў турыстычных паслуг не ўваходзяць наступны паслугі:
гасцінічны сервіс;
аўтасэрвіс;
анімацыя;
перавозка.
Пра які від паслуг ідзе гутарка: афармленне візы, заключэнне дамовы з экскурсбюро, браніраванне месца ў гасцініцы?
Асноўныя паслугі.
Дадатковыя.
Нетыповыя.
Пасрэдніцкія.
Да нетыповых турпаслуг адносяцца наступныя паслугі:
экскурсійныя паслугі;
афармленне турыстычнай страхоўкі;
індывідуальнае медыцынскае абслугоўванне;
інфармацыйнае абслугоўванне.
Клас (узровень) абслугі падзяляюцца на:
“вышэйшы”, “люкс”, “першы”, “турыстычны”;
“вышэйшы”, “люкс”, “першы”, “ніжэйшы”;
“люкс”, “першы”, “турыстычны”, “эканамічны”;
“люкс”, “першы”, “другі”, “трэці”;
“турыстычны”, “эканамічны”, “бізнес-клас”, клас-сервіс.
Да тэмы: Турыстычны прадукт
1. Крыніцамі турыстычнага прадукту з’яўляюцца:
турыстычныя рэсурсы, індустрыя, інфраструктура;
турыстычныя маршруты, пуцёўка, тавар;
турыстычныя паслугі, нетыповыя паслугі і работы, тавары;
турыстычныя рэсурсы, сістэма паслугаў, структура туріндустрыі і персанал.
Кампанентамі турыстычнага прадукту:
турыстычныя рэсурсы, індустрыя, інфраструктура;
турыстычныя маршруты, пуцёўка, тавар;
турыстычныя паслугі, нетыповыя паслугі і работы, тавары;
турыстычныя рэсурсы, сістэма паслугаў, структура туріндустрыі і персанал.
Галоўны атрыбутам турпрадукту паводле заканадаўства:
комплекс турыстычных паслуг па забеспячэнню якасці тура паводле дамовы аб рэалізацыі турпрадукту;
комплекс паслуг па перавозцы і размяшчэнні за вызначаную цану паводле дамовы аб рэалізацыі турпрадукту;
комплекс паслуг па размяшчэнні і экскурсійным абслугоўванні за вызначаную цану паводле дамовы аб рэалізацыі турпрадукту.
Паводле характару перамяшчэння маршруты падзяляюцца на:
паходныя, кальцавыя, лінейныя;
лінейныя, радыяльныя, кальцавыя;
тэматычныя, паходныя, аздараўляльныя;
лінейныя, кальцавыя, вуглавыя.
Да тэмы: Турыстычная індустрыя
Пад працэсамі турыстычнай індустрыі маецца на ўвазе:
спецыялізацыя, кааперацыя, стандартызацыя;
спецыялізацыя, камунікацыя, канцэнтрацыя;
спецыялізацыя, кааперацыя, канцэнтрацыя;
спецыялізацыя, камунікацыя, стандартызацыя.
Тураператар – гэта:
асоба, якая выконвае працу па фармаванні і рэалізацыі турыстычнага прадукту;
юрыдычная асоба, якая выконвае працу па фармаванні і рэалізацыі турыстычнага прадукту;
юрыдычная асоба, якая выконвае працу па рэалізацыі турыстычнага прадукту.
Тураагент – гэта:
асоба, якая выконвае працу па фармаванні і рэалізацыі турыстычнага прадукту;
юрыдычная асоба, якая выконвае працу па фармаванні і рэалізацыі турыстычнага прадукту;
юрыдычная асоба, якая выконвае працу па рэалізацыі турыстычнага прадукту.
Пад паняткам трансфер маецца на ўвазе:
дастаўка турыстаў да дальнемагістральнага перавозчыка;
дастаўка турыстаў у гатэль ад тэрмінала;
дастаўка турыстаў ад вакзала да гатэля і наадварот;
усе вышэй пералічаныя варыянты;
трансфер – гэта тое што і транзіт.
Агульнапрынятая ў РБ і краінах блізкага замежжа класіфікацыя гасцініц:
паводле сістэмы катэгорый;
паводле сістэмы “зорак”;
паводле сістэмы “карон”;
паводле сістэмы літар А, В, С, Д.