- •Уа "Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў"
- •Агульныя праблемы бібліятэчнай справы Праграма спецкурса для магістрантаў
- •Тэматычны план
- •Змест курса абслугоўванне карыстальнікаў Тэма 1. Тэарэтычныя асновы бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання
- •Тэма 2. Формы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк: гістарычны аспект
- •Тэма 3. Інавацыйныя працэсы і традыцыі ў прадастаўленні інфармацыйных рэсурсаў карытальнікам бібліятэк
- •Тэма 4. Змест прафесіі бібліятэкара ў гістарычным аспекце і на сучасным этапе
- •Тэма 5. Падрыхтоўка бібліятэчных кадраў у розных краінах свету: параўнальны аналіз
- •Тэма 6. Характарыстыка даследчай работы ў галіне бібліятэказнаўства
- •Тэма 7. Характарыстыка асобаснага даследавання ў кантэксце развіцця бібліятэчнай справы ў Рэспубліцы Беларусь
- •Літаратура:
- •Сучасныя праблемы катагізацыі Тэма 1. Асаблівасці складання бібліяграфічнага апісання для розных інфармацыйна-пошукавых масіваў
- •Тэма 2. Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання дакументаў ва ўмовах аўтаматызацыі
- •Тэма 3. Выкарыстанне класіфікацыйных і прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў (іпм) пры фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў
- •Тэма 4. Сучасныя праблемы каталагізацыі
- •Практычныя заняткі Тэма: Складанне бібліяграфічнага спіска да навуковых работ, бібліяграфічных і інфармацыйных дапаможнікаў
- •Круглы стол “Праблемы каталагізацыі ў Беларусі”
- •Матэматыка – статыстычныя метады у бібліятэчнай дзейнасці Тэма 1. Асноўныя паняцці тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі
- •Літаратура:
- •Бібліятэчны менеджмент Тэма 1. Тэарэтычныя аспекты менеджменту бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці
- •Тэма 2. Стратэгічнае кіраванне бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасцю
- •Тэма 3. Кіраванне персаналам як накірунак менеджменту
- •Тэма 4. Менеджмент якасці інфармацыйна-бібліятэчнай дзейнасці
- •Літаратура:
- •Тэма 1. Маркетынг у сферы бібліятэчна-інфармацыйнай дзейнасці: новыя падыходы і тэндэнцыі
- •Тэма 2. Бібліятэчна-інфармацыйны маркетынг у ассяроддзі Web 2.0.
- •Практычныя заняткі
- •Літаратура
Сучасныя праблемы катагізацыі Тэма 1. Асаблівасці складання бібліяграфічнага апісання для розных інфармацыйна-пошукавых масіваў
Тэарэтычныя і метадычныя аспекты бібліяграфічнага апісання дакументаў. Сферы выкарыстання бібліяграфічнага апісання дакументаў. Складанне бібліяграфічнага апісання ў бібліяграфічных, інфармацыйных, кнігатарговых дапаможніках.
Афармленне бібліяграфічных спасылак.
Асаблівасці фарміравання бібліяграфічных запісаў пры стварэнні электроннага каталога (ЭК). Аўтарытэтныя/нарматыўныя запісы.
Практычныя заняткі. Складанне бібліяграфічнага спіска да навуковых работ, бібліяграфічных і інфармацыйных дапаможнікаў.
Тэма 2. Стандартызацыя бібліяграфічнага апісання дакументаў ва ўмовах аўтаматызацыі
Уніфікацыя і стандартызацыя бібліяграфічнага апісання. Сістэма стандартаў і інструктыўна-нарматыўных матэрыялаў па бібліяграфічным апісанні і іх адаптацыя да Міжнароднага стандартнага бібліяграфічнага апісання.
Стандартызацыя тэрміналогіі бібліяграфічнага апісання. Выкарыстанне стандартаў у Беларусі.
Уздзеянне аўтаматызацыі на бібліяграфічнае апісанне. Камунікатыўныя фарматы. BELMARC. Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у машыначытальнай форме BELMARC/AUTНORITIES.
Тэма 3. Выкарыстанне класіфікацыйных і прадметызацыйных інфармацыйна-пошукавых моў (іпм) пры фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў
Індэксаванне дакументаў. Асноўныя паняцці і тэрміны індэксавання: "прадметнае індэксаванне", "каардынатнае індэксаванне", "фактаграфічнае індэксаванне", "аўтаматызаванае індэксаванне".
Стандартызацыя індэксавання: МС ІСО 5963-85 "Документация - методы анализа документов, определения их тематики и выбора терминов индексирования", ГОСТ 7.59-2003 "Индексирование документов. Общие требования к систематизации и предметизации", ГОСТ 7.66-92 "Индексирование документов. Общие требования к координатному индексированию".
Праблемы выкарыстання класіфікацыйных і прадметызацыйных ІПМ ва ўмовах аўтаматызацыі.
Тэма 4. Сучасныя праблемы каталагізацыі
Каталагізацыя дакументаў як аснова інфармацыйнага забеспячэння і абслугоўвання карыстальнікаў. Аўтаматызацыя каталагізацыйных працэсаў у Беларусі: стан і перспектывы. Рэтратканверсія каталогаў ў машыначытальную форму. Інфармацыйнае ўзаемадзеянне бібліятэк Беларусі і стварэнне зводнага электроннага каталога (ЗЭК). Карпаратыўная каталагізацыя выданняў. Выкарыстанне Беларускага камунікатыўнага фармата прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальный форме BELMARC і Беларускага камунікатыўнага фармата прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў BELMARC у машыначытальнай форме BELMARC/AUTНORITIES”.
Круглы стол “Праблемы каталагізацыі ў Беларусі”.
Практычныя заняткі Тэма: Складанне бібліяграфічнага спіска да навуковых работ, бібліяграфічных і інфармацыйных дапаможнікаў
Мэта: Замацаванне тэарэтычных ведаў і фарміраванне практычных навыкаў па складанні бібліяграфічнага спіска да навуковых работ, бібліяграфічных і інфармацыйных дапаможнікаў.
Практычныя заданні: кожнаму магістранту аформіць спіс літаратуры да сваёй магістэрскай дысертацыі.
