
46. Варыянтнасць на фанетычным узроўні
У сучаснай беларускай мове некаторыя арфаэпічныя варыянты ў вакалізме і кансанантызме існуюць побач і ўжываюцца паралельна. Да іх адносяць:
1. вымаўленне запазычаных слоў з цвѐрдым гукам [м] і мяккім [м']: рэна[мэ] і рэна[м'э], рэзю[мэ] і рэзю[м'э];
2. у запазычаных словах, якія заканчваюцца неўласцівымі для беларускай мовы спалучэннямі зычных, могуць узнікаць кароткія галосныя гукі: ду[бал'], ка[дар], мініс[тар];
3. у запазычаных словах дапускаецца як цвѐрдае, так і мяккае вымаўленне [з], [с] перад мяккім зычным [ф']: [с]фера і [с']фера, [с]фінкс і [с']фінкс;
4. шэраг слоў дапускае варыянтнасць націскных галосных: абгава рваць і абгаво рваць, замѐрзлы і заме рзлы, зацурча ць і зацурчэ ць, махра сты і махры сты, шкра баць і шкро баць, пячэ ра і пячо ра;
5. у лічэбніках дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць у першым складзе перад націскам дапускаецца варыянтнае вымаўленне гукаў [э] або [эа]. Такое ж вымаўленне характэрна і 108
пасля мяккіх зычных у любых ненаціскных складах (акрамя першага пераднаціскнога): [з'эал'эа]нава ты, во [с'эа]нь;
6. у якасці прыстаўных галосных ужываюцца прыстаўныя гукі [і] або [а] у наступных словах: аржаны і іржаны, амшара і імшара. Некаторыя словы з пачатковымі ненаціскнымі галоснымі могуць ужывацца і без іх: агарод і гарод, іграць і граць;
7. фанетычнымі варыянтамі з’яўляюцца наступныя словы: бідон і бітон, сутарга і сударга, разднець і разаднець, упіхнуты і ўпхнуты, калодзеж і калодзезь, крактаць і крахтаць, штык і штых;
8. злучнік і пасля галосных вымаўляецца як [ј] у маўленні з хуткім тэмпам або як [јі] з запаволеным тэмпам: маці [ј] дачка або маці [јі] дачка, яна [ј]шла або яна [јі]шла;
9. у вымаўленні слоў лью, льеш, Ілья, Ульяна дапускаецца падаўжэнне зычных: [л:'у], [л:'јэш], [іл:'а], [ул:'јана].
Прычынамі такога варыянтнага вымаўлення з’яўляюцца развіццѐ арфаэпічных норм, іх залежнасць ад арфаграфіі, дыялектаў, гістарычных умоў развіцця. Так, у даўно запазычаных словах усѐ больш назіраецца тэндэнцыя мяккага вымаўлення свісцячых перад наступным мяккім зычным. Праз пэўны час застанецца толькі адзін варыянт вымаўлення, самы пашыраны і найбольш распаўсюджаны, пра што будзе сведчыць частата яго выкарыстання носьбітамі беларускай мовы.