Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
12.22.25.44.45.46.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.04.2025
Размер:
26.6 Кб
Скачать

12. Артыкуляцыйная база беларускай мовы

Усю сукупнасць артыкуляцый, неабходных для свабоднага ўтварэння гукаў мовы, называюць артыкуляцыйнай базай мовы. Артыкуляцыйныя базы розных моў адрозніваюцца адна ад другой. Напрыклад, у беларускай мове адсутнічаюць язычковыя (увулярныя), глоткавыя (фарынгальныя) і гартанныя (ларынгальныя) гукі, а гэта дае магчымасць успрымаць нашу мову як мілагучную, напеўную, ―мяккую‖, ―звонкую‖. Такое ўражанне складаецца з-за істотных асаблівасцей беларускай мовы: акання (вока – вачамі, мора – марскі), дзекання і цекання (дзеці, у садзе, у куце), наяўнасць [ў] (воўк, даўжыня), асіміляцыйная мяккасць свісцячых ([с']нег, [з']мена), наяўнасць падоўжаных зычных (насенне, збожжа, печчу) і інш. Адметнасцю беларускай артыкуляцыйнай базы з’яўляецца агульная ненапружанасць органаў маўлення, высокі пад’ѐм языка, схільнасць да моцнай палаталізацыі гукаў і да цвѐрдага вымаўлення зацвярдзелых зычных.

22. Пазіцыйныя чаргаванні галосных

Пазіцыйныя чаргаванні галосных абумоўлены пазіцыяй адносна націску, а таксама суседствам цвѐрдых або мяккіх зычных.

Не пад націскам якасці галосных праяўляюцца менш выразна, чым у націскных галосных. Ненаціскная пазіцыя для галосных з’яўляецца слабай, аднак у ѐй выразна вымаўляюцца галосныя [а], [і], [ы], [у]. Галосныя [о], [э] змяняюць сваю якасць і супадаюць у гуку [а]: р[э]кі – р[а]ка, в[о]чы – в[а]чамі, г[о]лас – г[а]ласаваць (пасля цвѐрдых зычных [о], [э]→[а] ва ўсіх ненаціскных складах), [л'э]с – [л'а]сны – [л'э]снічоўка, [в'о]дры – [в'а]дро (пасля мякіх зычных [о], [э]→[а] толькі ў першым складзе перад націскам). Пасля цвѐрдых зычных галосныя [а], [о], [у] вымаўляюцца як у ізаляваным выглядзе, г.зн. уплыў суседніх зычных на іх вымаўленне амаль не праяўляецца: лом, сум, дам, дом. Пад уздзеяннем жа мяккіх зычных гэтыя галосныя набываюць больш пярэднюю артыкуляцыю.

Галосныя [э], [і] вымаўляюцца найбольш незалежна пасля мяккага зычнага перад цвѐрдым: лес, кіно, зіма. Пасля цвѐрдага зычнага галосныя [э], [і] змяшчаюцца ў сярэднюю зону ўтварэння: быў, мэта, бэз. А паміж двума мяккімі зычнымі [э], [і] становяцца больш закрытымі і напружанымі: піць, пень, ліць, ледзь.

Усе змены галосных пад уплывам суседніх зычных рэалізуюцца ў чаргаваннях з паралельнымі радамі, калі ў кожнай пазіцыі выступае аднолькавая колькасць гукаў. Гукі

Пазіцыі

tat, ta

at

tat′

at′

t′a, t′at

t′at′

[а]

[а]

[а]

[а∙]

[а∙]

[∙а]

[∙а∙]

[о]

[о]

[о]

[о∙]

[о∙]

[∙о]

[∙о∙]

[у]

[у]

[у]

[у∙]

[у∙]

[∙у]

[∙у∙]

[э]

[э]

[э]

[э∙]

[э∙]

[∙э]

[∙э∙]

[і]

[ы]

[і]

[ы∙]

[і∙]

[і]

[і∙]

Чаргаванне націскных галосных [о], [э] з ненаціскнымі [ы], [э] або [і] у складах [ро]→[ры], [ло]→[лы], [л'э]→[л'і] сумяшчае элементы пазіцыйнага і гістарычнага чаргавання, паколькі, з аднаго боку, залежыць ад пазіцыі адносна месца націску, а з другога, галосныя гукі паходзяць з былых напружаных [ъ], [ь].

Змены галосных у залежнасці ад месца націску і пазіцыі ў слове ўтвараюць паралельна-перасякальны тып пазіцыйных чаргаванняў націскных і ненаціскных галосных.