Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
31-40.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.67 Кб
Скачать

Вопрос 35 ўнутраная база дакументаў, якія рэгламентуюць бібліятэчную тэхналогію

Бібілятэка сама выпрацоўвае свае прынцыпы фарміравання масіваў нарматыўнай, метадычнай, тэхналагічнай дакументацыі.

Тэрміны дзейнасці дакументацыі:

Тэхналагічныя дакументы, рэгламентуючыя глабальныя тэхналагічныя цыклы павінны жыць не меньш 10 гадоў; міжаддзелаўская тэхналогія – ад 5 да 10 гадоў; унутрыаддзелаўскія тэхналогіі – ад 3-5 гадоў.

Аўтаматызацыя патрабуе змянення бібліятэчнай дакументацыі не толькі па форме, але і па зместу.

У аддзелах бібліятэкі пры стварэнні аўтыматазаванай сістэмы упраўлення фарміруюцца БД:

▬ тэхналагічныя працэссы

▬ пааперацыфна-працоўныя нарматывы

▬ інфармацыя аб наменклатуры прадуктаў і паслуг

▬абсталяванне

▬ персанал

▬ тэхналагічная дакументацыя

▬ уліковая інфармацыя аб вытворчасці

▬ нарматыўная інфармацыя

Пры ўкараненні новай тэхналогіі мэтазгодна распрацаваць спецыяльную праграму для стварэння нарматыўна-даведачнай БД тэхналагічнага прызначэння, якая ўтрымлівае комплекс рэгламентаў навуковай, метадычнай, тэхналагічнай, нарматыўнай, сацыяльна-эканамічнай накіраванасці, актуальнай для бібліятэчнай вытворчасці. Выдзяленне ў складзе гэтай БД файлаў "Тэхналагічныя аперацыі", "Тэхналагічны маршрут", "Норма", "Рэгламентуючыя дакументы" і інш. дазволіць зняць існуючую праблему дакументальнага забеспячэння бібліятэчнай тэхналогіі.

Пры распрацоўцы мадэлі файлаў неабходна прадугледзець наступныя рэквізіты:

- код аперацыі;

- назва аперацыі;

- № пазіцыі ў нормах часу;

- адзінка вымярэння;

- аб"ём работ;

- працаёмкасць;

- выканаўца (пасада);

- заработная плата за выкананне аперацыі (і за месяц);

- сабекошт аперацыі.

База даных тэхналагічнага прызначэння ствараецца ў банку даных бібліятэкі для рашэння задач упраўлення на міжаддзельскім узроўні і аб"ядноўвае рэгламентуючую інфармацыю, неабходную для рацыянальнай арганізацыі

бібліятэчнай вытворчасці. На жаль, стварэнне блока рэгламентуючых дакументаў тэхналагічнага прызначэння ў аўтаматызаваным рэжыме не заўсёды для бібліятэкі магчыма. Часцей за ўсё ў бібліятэках ствараюцца картатэкі тэхналагічных і нарматыўных рэгламентаў або Наменклатура рэгламентуючых дакументаў (у выглядзе спіса). Буйныя бібліятэкі выдаюць свае распрацаваныя рэгламентуючыя дакументы ў выглядзе зборнікаў.

Вопрос 36 тэхналагічная дісцыпліна

Тэхналагічная дысцыпліна з’яўляецца часткай вытворчай дысцыпліны і прадугледжвае выкананне устаноўленная тэхналогіі працэсаў, аперацый, замацаваных ў тэхналагічных дакументах, якія арганізуюць і рэгламентуюць работу (інструкцыі, правілы, тэхналагічныя карты і інш).

Узровень тэхналагтчнай дысцыпліны вызначаюць фактары:

▬ рацыянальная арганізацыя тэхналагічных працэсаў

▬ забяспечнасць бібліятэчных працэсаў тэхналагічнымі і нарматыўнымі дакументамі і ўзровень іх выарыстання.

Парушэнне тэхналагічнай дысцыпліны зніжае якасць працы, прыводзіць да нерацыянальных затрат рабочага часу.

Неабходны ўзровень тэхналагічнай дысцыпліны забяспечвае кантроль за яе захаваннем. Задачы кантролю – аператыўны аналіз якасці работы ў падраздзяленнях, улік і прадухіленне браку у рабоце, вызначэнне мер по яго лікцідацыі.

Значнае месца ў кантролі за тэхналагічнай дысцыплінай займае Інструкцыя по ўліку, кантролю, прадухіленню і ліквідацыі браку. У Інструкцыі даюцца формы і метады кантролю, прыводзяцца канкрэтныя абавязкі кіраўнікоў па іх выкананн. Кантралююца не толькі асобныя працэсы, але і тэхналагічныя цыклы.

Дапаможным апаратам кантролю удасканалення бібліятэчная працы з’яўляюццатэхналагічныя карты, дакументальна фіксуючыя ў лагічная паслядоўнасці ўсе цыклы, працэсы, аперацыі, нормы часу і выпрацоўкі, якія з’яўляюцца таксама і рэгламінтуючымі дакументамі.

Кантралюючыя функцыі выконваюць таксама і мэнеджэры-тэхнолагі. Актыўна кантраляваць і рэгуляваць тэхналагічную дысцыпліну дапамагае ўвядзенне дыспетчарызацыі бібліятэчных працэсаў. Дыспетчарская служба бібліятэкі – цэнтралізаваны кантроль і аператыўнае рэгуляванне руху дакументаў і запытаў карыстальнікаў унутры бібліятэкі, тэрмінаў і паслядоўнасці выканання працэсаў і аперацый апрацоўкі дакументаў і патрабаванняў чытачоў.

Правільная арганізацыя бібліятэчнай тэхналогіі, умацаванне тэхналагічнай дысцыпліны – важны фактар павышэння вытворчасці працы, раскрыцця ўнутраных рэзерваў бібліятэкі.