
- •Вопрос 31 методы тбм
- •Даследчыя метады:
- •Арганізацыйна-распарадчыя метады
- •Эканамічныя метады
- •Сацыяльна-псіхалагічныя метады
- •Вопрос 32 спосабы аганізацыі асноўных тэхналагічных працэссаў
- •Вопрос 33 аб’екты і суб’екты тбм
- •Бібліятэка як аб"ект упраўлення.
- •Вопрос 34 сноўныя функцыі тбм
- •Асноўныя функцыі бібліятэчнага менеджменту
- •Стратэгічнае планаванне
- •Арганізацыя ўзаемаадносін і каардынацыі
- •Функцыя матывацыі
- •Функцыя кантролю
- •Вопрос 35 ўнутраная база дакументаў, якія рэгламентуюць бібліятэчную тэхналогію
- •Вопрос 36 тэхналагічная дісцыпліна
- •Вопрос 37 ацэнка якасці бібліятэчная прадукцыі
- •Вопрос 38 функцыянальная эфектыўнасць бібліятэчных працэсаў
- •Вопрос 39 эканамічная эфектыўнасць бібліятэчных працэсаў
- •Вопрос 40 методыка вывучэння эфектыўнасці бібліятэчных працэсаў
Функцыя матывацыі
Матывацыя - вельмi складаны працэс, якi заключаецца ў стымуляваннi сябе i iншых да дзейнасцi для дасягнення асабiстых мэт або мэт арганiзацыi. Канцэпцыя матывацыі ляжыць у аснове ўпраўлення персаналам. Разуменне як сваёй матывацыі, так і той, што ўпраўляе паводзінамі іншых, з"яўляецца асновай для менеджэра, каманднай работы і ўпраўлення людзьмі. Матывацыя разумеецца як сукупнасць рухаючых сіл, якія стымулююць чалавека да працы.
Адным з асноўных метадаў уздзеяння на працоўныя рэсурсы з"яўляюцца стымулы. Выкарыстанне розных стымулаў для матывацыі людзейназываецца працэсам стымулявання. У аснове стымулявання ляжыць ідэя аб тым, што сістэма ўзнагарод і пакаранняў з"яўляецца ўмовай работы людзей. Гэта тэорыя падкрэслівае важнасць аплаты як сродку ўзнагароджання за добрую працу і, адначасова, пакарання за дрэнную працу. Супрацоўнікі разглядаюцца як
састаўляючая арганізацыі, якія дакладна прытрымліваюцца інструкцый і працуюць лепш пры лепшай аплаце.
Сучасныя тэорыi матывацыi заснаваныя на вызначэннi пералiку i структуры людскiх патрэбнасцей.
Патрэбы - ўсведамленне адсутнасцi чаго-небудзь, што выклiкае iмкненне дзейнiчаць. Першасныя патрэбы закладзены генетычна, а другасныя - выпрацоўваюцца ў працэсе пазнання i набыцця жыццёвага вопыту.
А.Маслоу ў сваей рабоце "Тэорыя матывацыi чалавека" гаворыць аб iерархii чалавечых патрэб, аб iх выкарыстаннi i развiццi ў менеджменце. Згодна з яго тэорыяй, патрэбнасці размяркоўваюцца па прынцыпу iерархiчнай структуры наступным чынам: фiзiялагiчныя, бяспекi, сацыяльныя, поспеху, самарэалiзацыi
У сваіх работах Дуглас МакГрэгар даў матывацыю людзей з дапамогай процілеглых тэорый Х і У.
Матывацыя -- гэта складаны комплекс пачуццяў, які залежыць у першую чаргу ад індывідуальных якасцей чалавека. І паколькі эфектыўная работа бібліятэкі вызначаецца пераважна высокай якасцю абслугоўвання, адміністрацыя
павінна вельмі сур"ёзна аднесціся да стварэння спрыяльнай рабочай абстаноўкі, якая адпавядае прафесійнаму росту персаналу, і падтрымліваць намаганні кожнага супрацоўніка, накіраваныя на павышэнне асабістай і прафесійнай
самастойнасці.
Для павышэння матывацыі персаналу бібліятэкі неабходна:
- вырашыць гігіенічныя праблемы;
- вызначыць мэты (тэорыя чакання);
- зрабіць задачы цікавымі;
- заахвочваць удзел(тлумачыць мэты, здымаць канфліктнасць, звязваць намаганні з прадукцыйнасцю);
- абагачаць работу (ствараць разнастайнасць, дазваляць самакантроль,
заахвочваць зваротную сувязь і зносіны);
- ствараць малыя групы (гурткі якасці, самакіравання, каманды).
Кіраўніцтва бібліятэкі павінна стварыць такую рабочую атмасферу, якая будзе садзейнічаць матывацыі супрацоўнікаў да працы. Трэба стварыць сістэму маральнага і матэрыяльнага стымулявання ініцыятыўных, творчых супрацоўнікаў__ бібліятэкі, якія садзейнічаюць укараненню новаўвядзенняў, прагрэсіўных метадаў дзейнасці, новых форм абслугоўвання карыстальнікаў кнігамі і інфармацыяй. Неабходна наладзіць актыўныя зносіны са сваімі падначаленымі для таго, каб работнік меў матывацыю да працы і ведаў, чаго ад яго чакаюць. Прамыя зносіны з кіраўніцтвам сведчаць аб яго даступнасці ў аднолькавай ступені для ўсіх супрацоўнікаў. Зваротная сувязь забяспечвае моцную аснову для матывацыі.