Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
31-40.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.67 Кб
Скачать

Арганізацыя ўзаемаадносін і каардынацыі

Арганiзацыя - гэта тэрмiн, што выкарыстоўваецца ў тэорыi ўпраўлення i азначае працэс стварэння структуры бiблiятэкi, якая дае магчымасць работнiкам эфектыўна сумесна працаваць для дасягнення яе мэт. Пры гэтым нельга абмяжоўвацца толькi чыста арганiзацыйнымi пытаннямi, а трэба зыходзiць з наяўнасцi мноства элементаў, якiя неабходна структураваць, напрыклад, вырашаць тэхнiчныя i тэхналагiчныя праблемы бiблiятэчнай вытворчасцi, што ўваходзяць у кампетэнцыю тэхналагічнага менеджменту. Функцыя арганізацыі рэалізуецца праз адміністрацыйна-арганізацыйнае і

аператыўнае ўпраўленне.

Адміністрацыйна-арганізацыйнае ўпраўленне прадугледжвае вызначэнне структуры бібліятэкі, устанаўленне ўзаемасувязей і размеркаванне функцый паміж усімі падраздзяленнямі, прадастаўленне правоў і ўстанаўленне адказнасці між кіраўнікамі бібліятэкі. Аператыўнае ўпраўленне забяспечвае функцыяніраванне бібліятэкі ў адпаведнасці з зацверджаным планам і вызначае тэхналагічную палітыку бібліятэкі, цесна звязаную з бягучым планаваннем.

Распрацоўка прынцыпаў тэхналагiчнай палiтыкi бiблiятэкi патрабуе вызначэння прыярытэтных напрамкаў работы; канцэнтрацыi намаганняў i рэсурсаў на развiццi найбольш перспектыўных тэхналагiчных працэсаў. Цэнтральнае месца ва ўпраўленнi вытворчасцю займае выбар аптымальных для бiблiятэкi тэхналогiй, распрацоўка якiх грунтуецца на аснове стандартызацыi бiблiятэчных працэсаў. Работа бiблiятэк па стандартызацыi становiцца зараз адным з напрамкаў упраўлення. Ролю каардынатара па распрацоўцы стандартаў у галiне бiблiятэчнай справы на рэспублiканскiм узроўнi ўзялі на сябе Беларуская бiблiятэчная асацыяцыя і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. У аснове арганiзацыi любога вытворчага працэсу заўседы ляжыць тэхналагiчны працэс, якi вызначае неабходную паслядоўнасць i змест бiблiятэчных аперацый i адпаведныя iм прыемы i метады працы.

Пад арганiзацыяй працы маецца на ўвазе працэс аналiзу ўсiх вытворчых аперацый з мэтай вызначэння магчымасцей яе ўдасканалення. Пры гэтым вывучаецца, як выконваецца тая або iншая работа i як яе можна выконваць найлепшым чынам. Пры распрацоўцы аперацый вытворчага працэсу i метадаў арганiзацыi працы вызначаюцца аптымальныя метады выканання вытворчых задач, якiя значна ўскладнiлiся з увядзеннем аўтаматызацыi. У сувязi з гэтым убiблiятэках наспела неабходнасць сур'ёзнай рэканструкцыi арганiзацыйнай i тэхналагiчнай сфер iх дзейнасцi.

Распрацоўка аўтаматызаваных бiблiятэчных сiстэм грунтуецца на аналiзе бiблiятэчных працэсаў i iх асэнсаваннi з пазiцый тэхналогii. Тэхналагiчны працэс у бiблiятэчнай сферы раскрываецца праз выяўленне затрачанай працы

на яго выкананне, што дасягаецца шляхам нармiравання. Нормы часу выкарыстоўваюцца пры планаваннi работы персаналу i ацэнцы яго працы. Каардынацыя ўзаемаадносін Разам з вырашэннем тэхнiчных праблем i арганiзацыяй тэхналагiчных бiблiятэчных працэсаў праводзiцца кадравая палiтыка. Кiраўнiцтва бiблiятэкi падбiрае людзей, вызначае кола iх абавязкаў зыходзячы з прынцыпу спецыялiзацыi i раздзялення працы, што значна павялiчвае яе эфектыўнасць. Пры гэтым вызначаецца каардынацыя адносiн памiж работнiкамi i арганiзацыйнымi падраздзяленнямi i вырашаецца пытанне дэлегiравання абавязкаў, г.зн. размеркавання ўпраўленчых функцый i дакладна вызначаных паўнамоцтваў кожнай службовай асобы i кожнага кiраўнiка.

Дэлегiраванне - гэта сродак, з дапамогай якога кiраўнiцтва бiблiятэкi здзяйсняе выкананне работы шляхам перадачы паўнамоцтваў iншым асобам. Паўнамоцтвы ўяўляюць сабой абмежаванае права выкарыстоўваць рэсурсы бiблiятэкi для выканання пастаўленых задач, што вызначаецца планамi, працэдурамi, правiламi i распараджэннямi кiраўнiкоў, а таксама фактарамi знешняга асяроддзя, напрыклад, законамi i культурнымi каштоўнасцямi. Важным элементам працэсу арганiзацыi з'яўляецца норма ўпраўляемасцi, згодна з якой нiводзiн чалавек не можа непасрэдна назiраць за работай вялікай колькасці падначаленых, чыя дзейнасць перасякаецца. Найбольш тыповай нормай упраўляемасці з"яўляецца: ад 4 да 8 на верхнім узроўні ўпраўлення і ад 8 да 16 на больш нізкім. У выпадку, калi норма ўпраўляемасцi не будзе адпаведным чынам абмежаванай, узнiкне перагрузка кiраўнiка. Такiм чынам, пры планаваннi i арганiзацыi сваей работы бiблiятэка вызначае, што канкрэтна яна павiнна выканаць, калi, як i хто павiнен гэта зрабiць. Для дасягнення вызначаных мэт i эфектыўнай арганiзацыi сваёй дзейнасцi ў бiблiятэцы неабходна скаардынаваць работу i распрацаваць комплекс мер i сродкаў, якiя змогуць зацiкавiць работнiкаў у выніках працы ў адпаведнасцi з дэлегаванымi абавязкамi, гэта значыць, выпрацаваць механiзм матывацыi працы.