
- •Вопрос 31 методы тбм
- •Даследчыя метады:
- •Арганізацыйна-распарадчыя метады
- •Эканамічныя метады
- •Сацыяльна-псіхалагічныя метады
- •Вопрос 32 спосабы аганізацыі асноўных тэхналагічных працэссаў
- •Вопрос 33 аб’екты і суб’екты тбм
- •Бібліятэка як аб"ект упраўлення.
- •Вопрос 34 сноўныя функцыі тбм
- •Асноўныя функцыі бібліятэчнага менеджменту
- •Стратэгічнае планаванне
- •Арганізацыя ўзаемаадносін і каардынацыі
- •Функцыя матывацыі
- •Функцыя кантролю
- •Вопрос 35 ўнутраная база дакументаў, якія рэгламентуюць бібліятэчную тэхналогію
- •Вопрос 36 тэхналагічная дісцыпліна
- •Вопрос 37 ацэнка якасці бібліятэчная прадукцыі
- •Вопрос 38 функцыянальная эфектыўнасць бібліятэчных працэсаў
- •Вопрос 39 эканамічная эфектыўнасць бібліятэчных працэсаў
- •Вопрос 40 методыка вывучэння эфектыўнасці бібліятэчных працэсаў
Вопрос 33 аб’екты і суб’екты тбм
Аб"ектамі менеджменту могуць быць любыя віды дзейнасці, дзе патрабуецца арганізацыя і ўпраўленне.
Можна выдзеліць 3 групы аб"ектаў менеджменту:
- калектывы, арганізацыі (бібліятэкі, ББА);
- масавыя мерапрыемствы, акцыі (выстаўкі, прэзентацыі, канферэнцыі);
- тавары, паслугі.
Характар дзейнасці аб"екта тэхналагічнага бібліятэчнага менеджменту залежыць ад яго віду, іерархічнага ўзроўню і функцыянальнай сферы дзейнасці.
Іерархічныя ўзроўні аб"екта
ЦБС
Бібліятэка (філіял)
Аддзел
Сектар
Тэхналагічны працэс
Рабочае месца (АРМ) Аперацыя. Праект. Сістэма.
Від аб"екта
Інавацыя
Вытворчасць
Забеспячэнне
Збыт (Паслугі)
Персанал
Фінансы
Функцыянальныя сферы
Аб"ектам менеджменту, яго асноўнай катэгорыяй з"яўляецца арганізацыя -як свядома каардынуемая суполка людзей для дасягнення вызначаных мэт.У практыцы ўпраўлення існуюць фармальныя і нефармальныя арганізацыі.
Групы людзей, створаныя кіраўніцтвам для дасягнення мэт арганізацыі,называюцца фармальнымі. Галоўнай іх функцыяй з"яўляецца выкананне пастаўленых кіраўніцтвам канкрэтных задач. Адносіны паміж людзьмі ўфармальных арганізацыях рэгулююцца рознымі нарматыўна-рэгламентуючымі дакументамі.
У кожнай фармальнай арганізацыі існуюць і нефармальныя арганізацыі, якія з"яўляюцца стыхійна створанымі групамі людзей, што рэгулярна ўзаемадзейнічаюць для дасягнення сваіх мэт. Нефармальныя арганізацыі ствараюцца на базе сяброўскіх адносін, іх члены звязаны агульнымі поглядамі і інтарэсамі. Для фармальнай арганізацыі важна, каб нефармальныя групы не аказвалі негатыўны ўплыў на яе развіццё і не дамініравалі.
Бібліятэка як аб"ект упраўлення.
Бібліятэка з"яўляецца фармальнай арганізацыяй, мае набор узаемазвязаных мэт і выконвае складаныя ўпраўленчыя функцыі. Сістэма кіраўніцтва бібліятэкай заснавана на канцэпцыі рацыянальнага ўпраўлення. Гарызантальная сістэма ўпраўлення бібліятэкай уяўляе сабой набор механічных, больш або менш аўтаномных функцыянальных частак, кожная з якіх можа паасобку ўдасканальвацца для павышэння дзейнасці бібліятэкі ў цэлым.
Большасць сучасных бібліятэк выкарыстоўвае бюракратычную структуру ўпраўлення, пры якой бібліятэка падзяляецца на спецыялізаваныя функцыянальныя падраздзяленні. Гэта дазваляе здзяйсняць дакладнае раздзяленне працы, іерархічную супадначаленасць супрацоўнікаў і органаў упраўлення, а таксама спрыяе прафесійнаму росту
персаналу і ўпарадкаванасці сістэмы правілаў і стандартаў.
Аднак бюракратычная структура аказвае і негатыўнае ўздзеянне на функцыяніраванне бібліятэкі, што заключаецца ў жорсткай зададзенасці паводзін, цяжкасцях унутрыбібліятэчных сувязей і няздольнасці да хуткіх новаўвядзенняў.
Таму больш рацыянальна выкарыстоўваць адаптыўныя арганізацыйныя структуры, якія можна хутка мадыфікаваць у адпаведнасці з патрэбамі самой бібліятэкі. У бібліятэках Беларусі ўжо прымяняюцца наступныя адаптыўныя структуры: праектна-матрычная, інавацыйная, кангламерат.
Кангламераты складаюцца з базавай бібліятэкі і яе філіялаў. Прыкладам з"яўляецца (ЦБС).
У праектна-матрычнай арганізацыі адбываецца налажэнне спецыяльна створаных часовых мэтавых структур на пастаянную структуру бібліятэкі. У адпаведнасці з гэтым арганізуецца ўпраўленне праектамі (праграмамі ўкаранення
новых тэхналогій) шляхам стварэння праблемна-мэтавых груп, напрыклад, груп па распрацоўцы праекта ўдасканалення бібліятэчнай тэхналогіі і інш. Для іх работы прызначаюцца кіраўнікі праектаў (праграм) і вызначаюцца адказныя
выканаўцы з розных падраздзяленняў бібліятэкі.
Інавацыйныя структуры ствараюцца для распрацоўкі новаўвядзенняў, якія маюць для бібліятэкі стратэгічнае значэнне, у прыватнасці: распрацоўка маркетынгавых праграм; павышэнне якасці бібліятэчных паслуг; тэхнічная перабудова вытворчасці, звязаная з укараненнем аўтаматызацыі. Інавацыйныя падраздзяленні працуюць на пастаяннай аснове.
Суб"екты менеджменту, менеджэры - кіраўнікі розных ўзроўняў, якія займаюць пасады ў бібліятэцы і надзелены паўнамоцтвамі прыняцця ўпраўленчых рашэнняў у сваёй сферы дзейнасці. Катэгорыя "менеджэр" адносіцца да
кіраўнікоў бібліятэкі, яе структурных падраздзяленняў, арганізатараў асобных відаў работ, тэхнолагаў, адміністратараў баз даных ( БД).
Змест і задачы дзейнасці менеджэраў залежаць ад прыналежнасці да вызначанага іерархічнага ўзроўню ўпраўлення ў бібліятэцы. Выдзяляюць тры іерархічныя ўзроўні менеджменту: вышэйшы, сярэдні і нізавы (тэхналагічны).
Дырэкцыя Упраўленне
____________ вышэйшага звяна
Заг. аддзелаў Упраўленне
Заг. філіялаў сярэднега звяна
______________
Заг. сектара Упраўленне нізавога
Галоўныя спецыялісты (тэхналагічнага) звяна
Менеджэры-тэхнолагі
_____________________
Вышэйшы ўзровень упраўлення ажыццяўляе паўнамоцнае і агульнае кіраванне бібліятэкай. На гэтым узроўні фарміруюцца мэты і палітыка развіцця бібліятэкі, наогул усё тое, што называецца інавацыйным і стратэгічным менеджментам. Вышэйшы ўзровень упраўлення з"яўляецца вяршыняй упраўленчай піраміды бібліятэкі і прадстаўлены дырэктарам і яго намеснікамі. Кіраўнікі сярэдняга ўзроўню ўпраўлення забяспечваюць рэалізацыю палітыкі функцыяніравання бібліятэкі, распрацаванай дырэкцыяй, і адказваюць за давядзенне больш дэталёвых заданняў для супрацоўнікаў падраздзяленняў бібліятэкі, а таксама за іх выкананне. Тэхналагічны ўзровень упраўлення прадстаўлены кіраўнікамі нізавога звяна, якія не ўпраўляюць людзьмі, а займаюцца выкананнем тэхналагічных заданняў, маюць справу з рэсурсамі і арганізуюць работу па канкрэтных тэхналагічных працэсах. Іх дзейнасць накіравана на павышэнне эфектыўнасці развіцця вытворчасці па пэўным стратэгічным напрамку, выкарыстанне бібліятэчных тэхналогій і спецыялізацыю бібліятэчных працэсаў. Менеджэры-тэхнолагі выконваюць наступныя функцыі:
- узначальваюць адзін з вытворчых участкаў аддзела і кіруюць усімі аспектамі дзейнасці на гэтым участку - ад распрацоўкі канкрэтных вытворчых працэсаў і тэхналогій па іх рэалізацыі;
- ажыццяўляюць кантроль за работай на сваім вытворчым участку і ўносяць неабходныя карэкціроўкі ў дзейнасць аддзела, зыходзячы са стратэгічных задач бібліятэкі;
- нясуць адказнасць за вырашэнне ўсіх праблем, звязаных з распрацоўкай і выкананнем планавых задач на замацаваных за імі вытворчых участках.
На ўсіх узроўнях упраўлення кіраўнікі выконваюць не толькі ўпраўленчыя, але і выканаўчыя функцыі. Між тым, з павышэннем узроўню кіраўніцтва ўдзельная вага выканаўчых функцый паніжаецца. Прынятыя ў менеджменце разлікі
паказваюць, што на вышэйшым узроўні выканаўчыя функцыі займаюць толькі 10% агульнага бюджэту часу кіраўніка, на сярэднім - 50%, на нізавым - каля 70%.