Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
31-40.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
351.67 Кб
Скачать

Эканамічныя метады

  • Фінансаванне. Рэалізуецца праз бюджэт, фінансавае планаванне, фарміраванне фондаў стымулявання, канотроль іх выканання.

  • Эканамічнае стымуляванне. Дае бібліятэцы права фарміраваць адпаведныя фонды для сацыяльнага развіцця і матэрыяльнага заахвочвання.

  • Гаспадарчы разлік – эканаічны метад, які патрабуе адпаведная ступені гаспадарчай незалежнасці

Сацыяльна-псіхалагічныя метады

  • Метады сацыяльных норм – правілы ўнутранага распарадку, этыкі.

  • Метады сацыяльнага рэгулявання – распрацоўка і рэалізацыя статутаў грамадскіх арганізацый, дагавораў аб спрацоўніцтве, устанаўленне парадку сацыяльных выгад.

  • Метады сацыяльнай пераемнасці – віншаванне са святамі, сустрэчы з ветыранамі.

  • Метады маральнага стымулявання – падзякі, узнагароды.

  • Выхаваўчыя метады – метады пераканання, кантролю

  • Метады прафессійнага адбору і навучання, асноўваюцца на ўліку індывідуальнасці асобы.

  • Метады камплектавання малых груп, даюць магчымасць зрабіць ацэнку мікраклімату ў калектыве.

  • Метады гуманізацыі працы. Уздзеянне колеру стен, музыкі, манатоннай працы, пашырэнне творчых працэссаў.

  • Метады псіхалагічнага заахвочвання – фарміраванне ў работнікаў матываў да высокапрадукцыйнай працы.

Все перечісленные методы взаімосвязаны.

Вопрос 32 спосабы аганізацыі асноўных тэхналагічных працэссаў

Існуюць два лагічныя спосабы арганізацыі тэхналагічных працэсаў: прадметна-функцыянальны і функцыянальна-прадметны.

Пры прадметна-функцыянальным спосабе арганізацыі тэхналагічнага працэсу ўздзеянне накіравана на прадмет па прынцыпу: адзін прадмет – мноства функцый ( у буйных бібліятэках: адзін прадмет(кніга) - многа функцыянальных спецыялізаваных аддзелаў па яе камплектаванню і апрацоўцы).

Пры функцыянальна-прадметным спосабе - адна функцыя ўздзейнічае на мноства прадметаў тэхналагічнага працэсу. Напрыклад, аддзел камплектавання і апрацоўкі ўздзейнічае на мноства прадметаў (кнігі, дыскеты, часопісы, газеты, мікраформы).

На практыцы ў бібліятэках можна назіраць разнастайнасць у арганізацыі тэхналагічных працэсаў у прасторы і часе. Арганізацыя тэхналагічнага працэсу ў часе прадвызначае колькасць разрываў (перадач) у ім. Чым больш у бібліятэчным тэхналагічным працэсе разрываў, тым больш складанасцей. Часовы разрыў працэсу звязаны са зменай метадаў, тэхнічных сродкаў або ўласцівасцей прадмета працэсу ( кніга на беларускай і замежнай мове). Арганізацыя тэхналагічнага працэсу ў прасторы залежыць ад сумяшчальнасці аднародных яго элементаў або аднаго элемента з усімі іншымі элементамі працэсу.

Бібліятэчныя тэхналагічныя працэсы ў прасторы могуць быць арганізаваны наступным чынам:

- праматочна (запіс чытача ў бібліятэку);

- супрацьточна ( выключэнне дакументаў з фонду);

- паралельна (выдача чытачу заказаных дакументаў і, адначасова, бланкаў з адмовамі на выдачу заказанай літаратуры). Арганізацыя БТП у прасторы непасрэдна залежыць і ад архітэктурных рашэнняў будынкаў, памяшканняў бібліятэкі. Аб"ём партый дакументаў, з якімі маюць справу бібліятэкі, патрабуе адпаведнай колькасці рабочых месцаў (у тым ліку і АРМ), зон адпачынку, чытальных залаў, зон каталогаў. Усё гэта вызначае арганізацыю бібліятэчных тэхналагічных працэсаў у прасторы.

Трэба ўлічваць, што ва ўмовах аўтаматызацыі разбураецца аб"яднанне ў прасторы тэхналагічнага і матэрыяльнага патокаў па ўсіх працэсах. Таму ўзнікае неабходнасць у новай прасторавай арганізацыі груп памяшканняў і іх функцыянальна-тэхналагічнай блакіроўкі пры стварэнні скразных тэхналагічных працэсаў (зона камплектавання, зона апрацоўкі). Вызначэнне ўплыву аўтаматызаваных тэхналагічных працэсаў на планіровачнае рашэнне бібліятэчнага будынка ўключае разгляд наступных аспектаў:

- улік асноўных крытэрыяў эфектыўнасці аўтаматызаванай тэхналогіі;

- сувязь аўтаматызацыі з планіровачнымі рашэннямі бібліятэчнага будынка;

- уплыў камп"ютэрных тэхналогій на планіроўку кнігасховішча, чытацкай і службова-вытворчай зон бібліятэчных будынкаў і іх тэхнічнае аснашчэнне. Асноўным пытаннем пры распрацоўцы сістэм аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў з"яўляецца вызначэнне крытэрыяў іх эфектыўнасці, якія часта звязаны з выяўленнем аптымальных колькасных суадносін паміж аўтаматызаванымі і ручнымі аперацыямі. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што аўтаматызацыя асобных аперацый павінна ўплываць на тэхналагічны працэс у цэлым і на тыя аперацыі, якія не аўтаматызуюцца, але пераўтвараюцца ў інтарэсах рацыяналізацыі ўсяго працэсу. У тым выпадку, калі аўтаматызацыя асобных аперацый не прыводзіць да стварэння аўтаматызаванага тэхналагічнага працэсу, то такая аўтаматызацыя бібліятэчных тэхналогій з"яўляецца неэфектыўнай.

У бібліятэках існуюць дзве сістэмы ацэнак тэхналагічных працэсаў: з пазіцыі вытворчай дзейнасці бібліятэкі і з пазіцыі чытачоў, карыстальнікаў бібліятэчных паслуг. Таму пры стварэнні аўтаматызаваных тэхналогій неабходна ўдасканальваць не толькі арганізацыю ўнутраных бібліятэчных работ, але і ўлічваць паказчыкі павышэння якасці і колькасці прадстаўляемых паслуг карыстальнікам бібліятэкі, паляпшаць планіроўку чытацкай зоны. Можна выдзеліць наступныя напрамкі ўплыву аўтаматызацыі на планіровачныя рашэнні і тэхнічнае аснашчэнне бібліятэк:

- змяненне падыходаў да планіроўкі чытацкай і службова-вытворчай зон;

- змяненне функцыянальна-тэхналагічнай блакіроўкі памяшканняў;

- насычэнне бібліятэк сродкамі тэледоступу да інфармацыі.

Фарміраванне лакальных сетак ЭВМ і стварэнне БД у бібліятэках патрабуюць арганізацыі тэхналагічнага вузла бібліятэкі - інфармацыйна- вылічальнага цэнтра (ІВЦ), які павінен размяшчацца па магчымасці на невялікай адлегласці ад функцыянальных аддзелаў, уключаных у сетку. Пажадана ІВЦ размяшчаць на першым паверсе з падвойнай падлогай для пракладкі камунікацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць цэнтра.