
- •Вопрос 31 методы тбм
- •Даследчыя метады:
- •Арганізацыйна-распарадчыя метады
- •Эканамічныя метады
- •Сацыяльна-псіхалагічныя метады
- •Вопрос 32 спосабы аганізацыі асноўных тэхналагічных працэссаў
- •Вопрос 33 аб’екты і суб’екты тбм
- •Бібліятэка як аб"ект упраўлення.
- •Вопрос 34 сноўныя функцыі тбм
- •Асноўныя функцыі бібліятэчнага менеджменту
- •Стратэгічнае планаванне
- •Арганізацыя ўзаемаадносін і каардынацыі
- •Функцыя матывацыі
- •Функцыя кантролю
- •Вопрос 35 ўнутраная база дакументаў, якія рэгламентуюць бібліятэчную тэхналогію
- •Вопрос 36 тэхналагічная дісцыпліна
- •Вопрос 37 ацэнка якасці бібліятэчная прадукцыі
- •Вопрос 38 функцыянальная эфектыўнасць бібліятэчных працэсаў
- •Вопрос 39 эканамічная эфектыўнасць бібліятэчных працэсаў
- •Вопрос 40 методыка вывучэння эфектыўнасці бібліятэчных працэсаў
Вопрос 31 методы тбм
Метады выступаюць у якасці спосабаў рэалізацыі прынцыпаў. Групы метадаў менеджменту:
Даследчыя метады ўпраўлення;
Арганізацыйна-распарадчыя метады;
Эканамічныя метады;
Сацыяльна-псіхалагічныя метады.
Даследчыя метады:
Сістэмны. Прымяняецца для вырашэння праблем ўпраўлення і заснаваны на прынцыпе цэласнасці сістэмы. Бібліятэка разглядаецца як сукупнасць узаемазвяшаных элементаў (людзі, струтура, задачы і тэхналогія).
Комплексны. Прадугледжвае выкарыстанне іншых навук для даследавання канкрэтнай праблемы менеджменту.
Структурны. Заснаваны на раздзяленні складанай праблемы ўпраўлення на асобныя састаўныя часткі.
Сітуацыйны. Прадугледжвае выбар найбольш эфектыўных спосабаў упраўлення ў залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі.
Інтэграцыйны. Заснаваны на комплексным уліку даных іншых метадаў: сістэмнага, структурнага, сітуацыйнага і інш. Прымяняецца пры планаванні работы, каб забяспечыць дасягненне мэт бібліятэкі неабходна ўлічваць увесь коплекс фактраў, ацаніць значэнне кожнага і вывесці інтэгральную сілу ўздзеяння.
Метад мадэліравання. Узаемазвязаны с сітэмным падыходам і прымяняецца для вывучэння магчымасці стварэння ўдасканаленых форм ўпраўлення. Метад пабудовы мадэлі складаецца з наступных этапаў: пастаноўка задачы, вызначэнне інфармацыйных абмежаванняў, праверка на верагоднасць, рэалізацыя вывадаў і абнаўленне мадэлі. Галоўнай характарыстыкай мадэлі з’яўляецца жыццёвая сітуацыя, да якой яна прымяняецца, напрыклад, распрацоўка блок-схемы тэхналагічнага цыкла.
Матэматычныя метады. Заснаваныя на выкарыстанні вылічальнай тэхнікі як іеструмента знаходжання аптымальнага варыянта рашэнняў.
Метад назірання. Прадугледжвае аб’ектыўны збот і аналіз інфармацыі па праблеме і сітуацыі ў канкрэтнай бібліятэцы.
Эксперыментальны. Прымяняецца пры ўпраўленчых сітуацыях, калі пажадана апрабіраваць і эксперыментальна праверыць альтэрнатыўныя варыянты вырашэння праблемы.
Сацыялагічны. Уключае анкетаванне, аналіз інфраструктуры, інтэрв’ю, тэсціраванне, аналіз псіхалагічнага мікраклімату ў бібліятэцы, адносін да яе карыстальнікаў.
Арганізацыйна-распарадчыя метады
Дзеляцца на: метады арганізацыйнага ўздзеяння, распарадчага ўздзеяння, дысцыплінарнага ўздзеяння.
Метады арганізацыйнага ўздзеяння.
1. Рэгламентаванне. Прадугледжвае распрацоўку і укараненне арганізацыйных палажэнняў, якія абавязковыя для выканання і дзейнічаюць на працягу вызначанага перыяду. Пры гэтым выдзяляюць віды:
- агульнаарганізацыйные рэгламентаванне – палажэнне агульнабібліятэчнага характару, якія устанаўліваюць арганізацыйную асаблівасць і парадак функцыяніравання бібліятэкі ў цэлым.
- функцыянальнае рэгламентаванне – палажэнні, якія вызначаюць арганізацыйны статус падраздзяленняў бібліятэкі, іх задачы, функцыі, паўнамоцтвы.
- структурнае рэгламентаванне – тыпавыя структура, якія вызначаюць пабудову арганізацыйных падраздяленняў бібліятэкі, у выніку чаго дасягаецца ўніфікаванасць сістэмы ўпраўлення.
- рэгламентаванне персаналу – дасягаецца сродкамі штатаў і дадатковых інструкцый, якія ўстанаўліваюць пералік пасад і асноўныя патрабаванні да іх замяшчэння.
2. Нарміраванне. Заснавана на ўстанаўленні норм і нарматываў на бібліятэчныя працэссы. У бібліятэцы дзейнічаюць тэхнічныя, тэзналагічныя, працоўныя, каляндарныя і іншыя нарматывы, якія вызначаюць як вытворчую, так і упраўленчую работу бібліятэкі. Яно вызначае шляхі і паслядоўнасць выканання функцый і абавязкаў, неабходныя нормы, правілы работы і ўзаемадзеяння.
3. Інструкцыраванне. Заключаецца ў азнаямленні з умовамі працы, пастаноўцы задач, перасцярозе ад магчымых памылак, парадак па выкананню работ у бібліятэцы. Яно можа быць прадстаўлена як ў выглядзе дакумента -інструкцыі, так і вусна.
Метады распарадчага ўздеяння – спосаб бягучай арганізацыйнай работы, якія не былі прадугледжаны рэгламентамі (загады, указанні).
Метады дысцыплінарнага ўздеяння – устанаўленне адказнасці (калектыўная, асабовая, матэрыяльная, маральная).