Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
моя шпора по історіі.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
246.76 Кб
Скачать

55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь

На стыку 80-х - 90-х гг. ў СССР назіраўся выбух нацыянальных рухаў. У кола шматлікіх спрэчак, дыскусій, палітычных рэформаў папалі праблемы забеспячэння сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Аднак у разуменне суверэнітэту ў розных рэспубліках укладваўся розны сэнс. Усё залежала ад таго, якія сілы атрымалі большасць на выбарах і прыйшлі да ўлады. Народныя рухі ў Прыбалтыцы выступалі пад лозунгам поўнага дзяржаўнага самавызначэння, абвяшчэння незалежнасці, выхаду са складу СССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў "Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР". Адпаведна Дэкларацыі Беларусь - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад'емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршынства народа ў вызначэнні свайго лёсу. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязей паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. Неабходнасць захавання сувязей была пацверджана ў ходзе рэферэндуму аб лёсе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва.

25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.

19 верасня 1991г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва "Рэспубліка Беларусь", герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Вясной 1995 г. быў праведзены рэферэндум, на якім большасць насельніцтва прагаласавала за другую сімволіку. Адной з прычын называлася тое, што ў час вайны нацыяналісты скампраметавалі нацыянальную сімволіку супрацоўніцтвам з немцамі. 8 снежня 1991 г. у Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў гэта пагадненне і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г.

15 сакавіка 1994 г. быў прыняты новы, пяты па ліку, Асноўны Закон. (Канстытуцыі ў Беларусі прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гг.). Новая Канстытуцыя карэнным чынам адрозніваецца ад папярэдніх. Адпаведна Канстытуцыі Рэспубліка Беларусь - унітарная дэмакратычная сацыяльна-прававая дзяржава.

Характэрнымі рысамі новага Асноўнага Закона Беларусі з' яўляюцца:

  • дэідэалагізаваны характар (без апоры на ідэалогію);

  • замацаванне ў якасці эканамічнай асновы разнастайных формаў уласнасці;

  • устанаўленне роўнасці дзяржавы і грамадзяніна, іх узаемных абавязкаў;

  • гарантыі правоў і свабод;

  • падзел і ўзаемадзеянне ўлад;

  • прамы характар дзеяння нормаў Канстытуцыі.

Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. 10 ліпеня 1994 г. першым прэзідэнтам быў выбраны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Парламент - Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь з'яўляецца прадстаўнічым і заканадаўчым органам Рэспублікі Беларусь. Парламент складаецца з дзвюх палат - Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Склад Палаты прадстаўнікоў - 110 дэпутатаў. Іх выбранне ажыццяўляецца на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага, прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Савет Рэспублікі з'яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва.

Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе ўрад - Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь - цэнтральны орган дзяржаўнага кіравання. Судовая ўлада ў рэспубліцы належыць судам.

24 лістапада 1996 г. адбыўся рэспубліканскі рэферэндум. Большасць людзей прагаласавала за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам А. Р. Лукашэнкам; за перанос Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня - дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне; супраць свабоднага, без абмежавання продажу зямлі і адмены смяротнага пакарання.

19 - 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, які зацвердзіў "Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 - 2000 гады". Галоўная мэта, якая вызначаецца ў гэтым дакуменце, - пераадоленне крызісных з'яў у эканоміцы.

56. Грамадска-палітычнае жыццё Рэспублікі Беларусь на сучаснам этапе

Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая рэспубліка. 15 сакавіка 1994 – канстытуцыя РБ.

14 мая 1995 г першы рэферендум:

2 дзяржаўныя мовы, дзяржаўная сімволіка, прэзідэнт, права распускаць парламент за кантітуціооные нарушенія 24 лістапаа 1996 г – другі рэферендум – перенеслі дзень незаежнасці на 27 на 3 ліпеня, прэзідэнцкі тэрмін на 5 гадоў, рэарганізаваы парламент, замест палаты аднавярхоўнага савета – 2 палатачны нацыянальны сход

17 кастрычніка 2004 г – трэці рэферендум ( у адным артукуле 2 часткі : адзін і той жа чалавек можа займаць пасады 2 разы за гад – яе убралі, т. з прошлага рэф. 5 гадоў)

Выбары:

1994, 2001, 2006, 2010

57.Канфесійная палітыка і адраджэнне релігійнага жыцця на тэрыторыі Беларусі

 1980я гг. у СССР і БССР пачынаюць змяняцца адносіны паміж дзяржавай і рэлігійнымі канфесіямі. Традыцыйнае супрацьстаянне і канфрантацыя паступова саступаюць месца талерантнасці і ўзаемнай павазе, супрацоўніцтву і ўзаемаразуменню. Пачынаецца працэс адраджэння рэлігійнага жыцця. 3 рэлігіяй вернікі звязваюць гарантыю палітычнай і этнаканфесійнай стабільнасці ў грамадстве, непарушнасць яго духоўнасці і маралі, нацыянальных звычаяў і традыцый народа. На тэрыторыі Беларусі аднаўляюцца і будуюцца новыя храмы, адкрываюцца новыя прыходы, павялічваецца колькасць вернікаў. У 2004 г. у Рэспубліцы Беларусь было зарэгістравана 26 рэлігійных накірункаў. Каля 80 % вернікаў атаясамліваюць сябе з праваслаўем, каля 10 % з каталіцызмам, каля 2 % з пратэстантызмам, 0,3 % з іудаізмам. Рэлігійныя арганізацыі Беларусі маюць значныя магчымасці для распаўсюджання сваіх веравучэнняў. У 1989 г. праваслаўнай царкве былі перададзены жаночыя манастыры СпасаЕфрасіннеўскі ў Полацку і Нараджэння Багародзіцы ў Гродне. 1 верасня 1989 г. аднавіліся заняткі ў Мінскай духоўнай семінарыі, якая, як і раней, памясцілася ў Жыровіцкім Успенскім манастыры. У гэтым жа годзе ў Мінску пачало работу духоўнае вучылішча для падрыхтоўкі псаломшчыкаў і рэгентаў царкоўных хароў. У кастрычніку 1989 г. у межах БССР быў утвораны Беларускі Экзархат. МінскаБеларуская епархія, кіраўніком якой з 1978 г. быў Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), прыпыніла сваё існаванне. Мітрапаліт Філарэт стаў Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Беларуская праваслаўная царква арганізацыйна падпарадкавана Маскоўскаму патрыярхату. У 1992 г. у Мінску, Заслаўі і Полацку адбыліся ўрачыстасці з нагоды 1000годдзя ўстанаўлення Полацкай кафедры, а ў 1993 г. святкавалася 200годдзе Мінскай епархіі. У 1993 г. Сінод Беларускага Экзархата прыняў рашэнне аб адкрыцці Мінскай духоўнай акадэміі. Сістэму духоўных навучальных устаноў дапоўнілі створаныя на мяжы XX XXI стст. духоўныя вучылішчы ў Віцебску і Слоніме, факультэт тэалогіі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску (пасля яго закрыцця — факультэт тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта), школа катэхізатараў у Мінску, рэгенцкая школа пры Мінскім духоўным вучылішчы і школа царкоўных званароў пры Мінскім епархіяльным упраўленні. У 1996 г. на мінскім прадпрыемстве "Выдатнае ліццё" пачалі адліваць званы, якія паступаюць у прыходы і манастыры Беларускага Экзархата. Сведчаннем непарыўнай сувязі Беларускага Экзархата з Рускай праваслаўнай царквой з'явіліся візіты ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II. У час першага візіту ў 1991 г. ён наведаў раёны, што пацярпелі ад ядзернай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Алексій II наведаў Беларусь і ў сувязі са святкаваннем 50годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і ў сувязі з 60годдзем яе пачатку. У час свайго візіту ў 2002 г. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі прыняў удзел у шанаванні Жыровіцкай іконы Божай Мацеры ва Успенскім мужчынскім манастыры і ў цырымоніі адкрыцця будынка Дома міласэрнасці ў Мінску. У 1996 г. беларускія уніяты ўрачыста адзначалі 400гадовы юбілей Брэсцкай царкоўнай уніі. Адраджэнне уніяцкай царквы ў Беларусі большасцю насельніцтва ўспрымаецца як спроба расколу беларускага грамадства, экспарту чужой культурнай традыцыі і арганізацыйнай структуры, хоць прымусовага насаджэння уніяцтва не адбываецца. У 1990я гг. з 3 да 15 павялічылася колькасць пратэстанцкіх плыняў у Беларусі, а колькасць абшчын з 288 да 862. Найбольш дынамічна развіваюцца хрысціяне веры евангельскай, евангельскія хрысціянебаптысты і адвентысты. Усе пратэстанцкія плыні аб'ядноўваюць у Беларусі каля 70 тыс. актыўных веруючых.