
- •Беларускія землі ў эпоху першабытнага грамадства
- •2.Першыя дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Беларусі ( IX –першая палова XIII )
- •4. Барацьба беларускіх зямель супраць крыжакаў і мангола-татар
- •5 Прыняцце хрысціянтва. Культурнае развіццё беларускіх зямель у IX- XIII cт
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і пашырэнне яго межаў у другой палове хііі - першай палове хv ст.
- •7 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў хіv - першай палове хvі ст.
- •8. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскагаўдругой палове XIV — пачатку XV ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі.
- •11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •12. Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі.
- •13. Рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў эпоху сярэднявечча. Берасцейская
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.
- •15 . Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvіі ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна (1648 – 1651 г.Г )Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім Царствам (1654-1667 г)
- •17. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у канцы хvіі - хvііі стст
- •18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
- •19. Спробы Рэформаў і падзелы р.П Паўстанне 1794 г .
- •20 Культура Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.
- •21. Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •24 . Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830-1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •1. Культура Беларусі ў XIX ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 186о-187о-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандаль, транспарт і крыдытна- банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •29. Паўстанне 19863-1864 і яго наступствы для Беларусі
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •31. Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •32 Культура Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
- •33.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку xх ст
- •34.Рэвалюцыя 1905-1907 на тэрыторыі Беларусі
- •35.Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г на тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •37. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэррыторыі бсср
- •39.Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср
- •40. Палітыка Беларусізацыі.Адукацыя і навука ў бсср у 20-30 е г.Г хх ст
- •41. Культура бсср у 20-30 е гг. Хх ст
- •42. Развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939)
- •43. Пачатак другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •46. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць пертызан і падпольшчыкаў
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў
- •48 . Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны.
- •49. Бсср у першыя пасляваенныя гады.Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •50. Бсср у 1950-я першай палове 1960 –х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-першай палове 1980-х гадоў
- •53. Бсср на міжнароднй арэне (1945-1991)
- •54.Палітыка перабудовы. Спосабы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ ў Рэспубліцы Беларусь: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе
- •60.Рэспубліка Беларусь у міжнароднай супольнасці і асаблівасці знешняй палітыкі дзяржавы ва ўмовах глабалізацыы
54.Палітыка перабудовы. Спосабы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср
У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Пленум ЦК КПСС у красавіку 1985 г. прааналізаваў становішча спраў у краіне і прыняў курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Гэты палітычны курс меркавалася ажыццявіць за кошт трох асноўных фактараў: 1) навукова-тэхнічнага прагрэсу, адсюль развіццё машынабудаўнічага комплексу – базы гэтага прагрэсу; 2) структурнай перабудовы эканомікі; 3) актывізацыі чалавечага фактару, павышэння творчай, стваральнай актыўнасці людзей. Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. На справе адбывалася не паскарэнне, а запавольванне сацыяльна-эканамічнага развіцця. У сувязі з гэтым XXVII з’езда КПСС (25 лютага – 6 сакавіка 1986 г.), ХІХ Усесаюзная канферэнцыя КПСС (28 чэрвеня – 1 ліпеня 1988 г.), студзеньскі і чэрвеньскі Пленумы ЦК КПСС 1987 г. удакладнілі палітычны курс і вызначылі палітыку перабудовы, абнаўлення ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей пад лозунгам: “Больш дэмакратыі, больш сацыялізму”. Яна была неабходнай, бо рэфарміравання грамадска-палітычнай сістэмы, якая склалася ў СССР у 20–30-я гады, не праводзілася, праблемы ў развіцці краіны нарасталі. Мэтай перабудовы было наданне сацыялізму новага дыхання, больш поўнае раскрыццё яго патэнцыяльных магчымасцей, ператварэнне савецкай мадэлі сацыялізму ў мадэль гуманнага, дэмакратычнага сацыялізму пры непарушнасці існаваўшага ў СССР дзяржаўнага і грамадскага ладу. У гэтым сэнсе перабудова была падтрымана большасцю народа, выклікала ўздым яго грамадска-палітычнай актыўнасці. Палітыка перабудовы ўключала ў сябе правядзенне эканамічнай рэформы, рэформы палітычнай сістэмы, сацыяльнай і культурнай сфер жыцця савецкага грамадства, стварэнне прававой дзяржавы. Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне, стваралі міфы і праз сродкі масавай інфармацыі ўносілі ў грамадскую свядомасць, у тым ліку міф аб крызісным развіцці, застойных з’явах у савецкай эканоміцы. Сярод міфаў, створаных ініцыятарамі перабудовы, – міф аб “цывілізаваным Захадзе” і “нецывілізаваным СССР”, “райскім жыцці” на Захадзе і “пякельным жыцці” ў нас, “сапраўднай дэмакратыі” ў іх і “тыраніі, таталітарызме” у нас і г.д. Некаторыя паверылі ў гэтыя міфы і разам з апазіцыяй садзейнічалі развалу Савецкага Саюза, разбурэнню яго дзяржаўнасці, анархіі і нацыянал-сепаратызму, кровапраліццю на глебе справакаваных нацыянальных канфліктаў. Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з’явы – значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах. У 1986–1987 гг. у рэспубліцы ўзнікла 7 тыс. такіх аматарскіх аб’яднанняў і клубаў, якія налічвалі каля 1 млн чалавек. Спачатку палітычныя пытанні ў праграмы клубаў і аб’яднанняў не ўключаліся. Напрыклалд, мінская “Талака” ў сваёй праграме заяўляла, што будзе займацца выключна праблемамі нацыянальнай самабытнасці, захоўваннем помнікаў гісторыі і культуры. Аднак прыкладна з другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У выніку перагавораў з уладамі ў снежні 1987 г. было дазволена правесці пад Мінскам вальны сойм беларускіх суполак. Удзельнікі яго гаварылі аб дэфармацыях сацыялізму, неабходнасці пабудовы сапраўднага сацыялізму, адраджэння беларускай нацыянальнай культуры. Спасылаючыся на У.І. Леніна, яны рабілі спробы крытыкаваць кіраўніцтва Беларусі. Гэта быў ужо, безумоўна, не культурна-асветны, а палітычны рух. Ішла самая звычайная палітычная барацьба пад прыкрыццём лозунга адраджэння нацыянальнай культуры. Пачыналася канфрантацыя маладзёжных суполак з ЦК КПБ, партыйнымі і камсамольскімі органамі. У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі – Беларускі народны фронт “Адраджэнне”1. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. На заклікі апазіцыі да знішчэння савецкага дзяржаўнага і грамадскага ладу адэкватнае прававое рэагаванне адсутнічала. Больш таго, узмацнілася яе канфрантацыя з праваахоўнымі органамі, партыйнымі і дзяржаўнымі структурамі. Не было і адпаведнага палітыка-арганізацыйнага рэагавання на дзеянні некаторых камуністаў і кіраўнікоў розных узроўняў, якія займалі прабэнээфаўскія пазіцыі. Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі. На пленуме Саюза пісьменнікаў БССР у маі 1987 г. сцвярджалася, што ў падручніку па гісторыі БССР для вучняў сярэдняй школы дапушчаны памылкі ў трактоўцы пытанняў этнагенезу беларусаў, Полацкага княства, Вялікага княства Літоўскага, узаемаадносін Беларусі і Расіі і г.д. Тагачасная афіцыйная канцэпцыя гісторыі не прымаецца і робіцца спроба стварыць новую. Ідэолагам і кумірам адраджэння становіцца гісторык М.І. Ермаловіч. Пачынаюць друкавацца яго кнігі “Старажытная Беларусь” і “Па слядах аднаго міфа”. Тэма рэпрэсій 20–50-х гадоў, крытыка КПБ і савецкай улады ставяцца апазіцыяй на першы план. Узнікае палітызаваны “Камітэт-58”. Па прыкладу краін Прыбалтыкі і Усходняй Еўропы апазіцыя робіць стаўку на развіццё мітынговай стыхіі. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г. На шматтысячных мітынгах у Мінску лідэры БНФ, палітычных партый і арганізацый не толькі гаварылі пра “жабрацтва і развал, дрымучую адсталасць і неатавараныя талоны, Чарнобыль і каланіяльную залежнасць Беларусі ад цэнтра”, але і адкрыта заклікалі пакончыць з “камуністычнай дыктатурай”. Прававога рэагавання на гэтыя заклікі таксама не было. Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. Тыя, хто актыўна падтрымліваў савецкую сістэму і яе абаронцаў, аказаліся ў меншасці. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г. |