
- •Беларускія землі ў эпоху першабытнага грамадства
- •2.Першыя дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Беларусі ( IX –першая палова XIII )
- •4. Барацьба беларускіх зямель супраць крыжакаў і мангола-татар
- •5 Прыняцце хрысціянтва. Культурнае развіццё беларускіх зямель у IX- XIII cт
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і пашырэнне яго межаў у другой палове хііі - першай палове хv ст.
- •7 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў хіv - першай палове хvі ст.
- •8. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскагаўдругой палове XIV — пачатку XV ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі.
- •11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •12. Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі.
- •13. Рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў эпоху сярэднявечча. Берасцейская
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.
- •15 . Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvіі ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна (1648 – 1651 г.Г )Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім Царствам (1654-1667 г)
- •17. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у канцы хvіі - хvііі стст
- •18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
- •19. Спробы Рэформаў і падзелы р.П Паўстанне 1794 г .
- •20 Культура Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.
- •21. Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •24 . Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830-1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •1. Культура Беларусі ў XIX ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 186о-187о-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандаль, транспарт і крыдытна- банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •29. Паўстанне 19863-1864 і яго наступствы для Беларусі
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •31. Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •32 Культура Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
- •33.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку xх ст
- •34.Рэвалюцыя 1905-1907 на тэрыторыі Беларусі
- •35.Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г на тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •37. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэррыторыі бсср
- •39.Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср
- •40. Палітыка Беларусізацыі.Адукацыя і навука ў бсср у 20-30 е г.Г хх ст
- •41. Культура бсср у 20-30 е гг. Хх ст
- •42. Развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939)
- •43. Пачатак другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •46. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць пертызан і падпольшчыкаў
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў
- •48 . Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны.
- •49. Бсср у першыя пасляваенныя гады.Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •50. Бсср у 1950-я першай палове 1960 –х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-першай палове 1980-х гадоў
- •53. Бсср на міжнароднй арэне (1945-1991)
- •54.Палітыка перабудовы. Спосабы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ ў Рэспубліцы Беларусь: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе
- •60.Рэспубліка Беларусь у міжнароднай супольнасці і асаблівасці знешняй палітыкі дзяржавы ва ўмовах глабалізацыы
4. Барацьба беларускіх зямель супраць крыжакаў і мангола-татар
Першае ваеннае сутыкненне, скончыўшаяся поўным паражэннем войскаў паўднёва-рускіх князёў ад мангола-татарскіх туменаў адбылося ў маі 1223 г. на р. Калка.
Праз 15 год (у 1237 г.) мангола-татары робяць ваенны «паход да апошняга мора» з Азіі ў Еўропу, на чале з унукам Чынгіс-хана Бату-ханам (больш вядомага на Русі, як Батый). Ён адбываецца праз землі усходнеславянскіх княстваў. У 1240 г быў захоплены Кіеў. (240 лет вайны)
Беларусь у асноўнай сваей частцы не зведала мангольскага нашэсця.
Пасля вяртання з Заходняй Еўропы ў 1242 г. правадыр мангола-татар Бату-хан (Батый) заснаваў у Паволжы дзяржаву Залатая Арда са сталіцай у горадзе Сарай-Бату.
Назва дзяржа-вы мангола-та-тар Залатая Арда звязана з багата ўпры-гожанай зола-там і дарагімі тканінамі па-раднай юрты хана.
Напады мангола-татар на беларускія землі паўтарыліся ў 1258-1259, 1275, 1277, 1287, 1315, 1338 гг.\
Пагроза з паўночнага-захаду (крыжакі)
Ім сталі дзяржавы каталіцкіх рыцарскіх ордэнаў. Пачатковы працэс пранікнавення германскіх каланістаў ва Усходнюю Прыбатыку дэталева апісаны ў «Лівонскай Хронікі» нямецкага місіянера Генрыха Латвійскага, удзельніка апісаных падзей. У 1201 г. каталіцкі біскуп Альберт закладае крэпасць Рыгу – сталіцу Рыжскага арцыбіскупства, створанай на землях племені ліваў царкоўнай дзяржавы.
Тут у мэтах гвалтоўнай хрысціянізацыі паганцаў па прыкладу Палесціны ў 1202 г. ён стварае духоўна-рыцарскі Ордэн Братоў Хрыстовых (больш вядомых пад імем мечаносцы – ад выявы чырвонага мяча над чырвоным крыжам на белай расе, якую апраналі браты-рыцары паверх даспехаў). У барацьбе з крыжакамі вызначыліся полацкі князь Уладзімір, кукенойскі князь Вячка і ўраджэнец Полацка Якаў Палачанін.
У 1186-1216 гадах у Полацку кіраваў князь Уладзімір (Валодша, Валадар). Напэўна ен быў сынам полацкага князя Рагвалода-Барыса і праўнукам Усяслава Чарадзея. У 1203 г. Уладзімір напаў на замкі крыжакаў Гольм і Ікскюль. Аднак узяць крэпасць не ўдалося. Новая спроба пакарыць Гольм у 1206 г. скончылася няўдачай
5 Прыняцце хрысціянтва. Культурнае развіццё беларускіх зямель у IX- XIII cт
Хрысцiянства прыйшло на ўсходнеславянскiя землi. Даследчыкi мяркуюць, што ўжо ў IX ст. у Полацкай зямлi былi хрысцiяне. У 988 г. вялiкi кiеўскi князь Уладзiмiр пачаў хрышчэнне Русi. Услед за Кiевам прымусова пападала пад абрад хрышчэння насельнiцтва двух iншых важных цэнтраў – Полацка i Ноўгарада. Язычнiцкае насельнiцтва хрысцiлася прымусова. Забаранялася старая абраднасць i ўводзiлася новая, падлягалi забыццю iмёны старых божастваў, месцы язычнiцкiх маленняў разбуралiся. Хрысцiянства стала дзяржаўнай рэлiгiяй. З прыняццем хрысцiянства разумовы, духоўны, рэлiгiйны стан грамадства зазнаў iстотныя змены. Пасля прыняцця хрысцiянства ў буйных гарадах i княствах пачалi стварацца епархii. У 992 г. узнiкла епархiя ў Полацку. У XII ст. каля Полацку ўзнiкаюць манастыры.
Культура старажытных беларускiх зямель мае шмат агульнага з культурай iншых усходне-славянскiх народаў. Аднак пры ўсей агульнасцi культуры Старажытная Русi на тэрыторыi сучасная Беларусi яна мела сваю спецыфiку. Найбольш яскрава гэта выявiлася ў матэрыяльная i духоўнай культуры Полацкай зямлi. У IX—XIII стст. у Полацку развiвалася пiсьменства, вялося летапiсанне, шырока распаўсюджвалiся рамествы. Полацк уплываў на гаспадарчае i культурнае развiццё суседнiх неславянскiх народаў.
З прыняццем хрысцiянства ў архiтэкрутры Беларусi пачынаецца ўзвядзенне манументальных культавых пабудоў. У сярэдзiне XI ст. у Полацку ўслед за Ноўгарадам i Кiевам быў пабудаваны Сафiйскi сабор. У XII ст. у Вiцебску была пабудавана Благавеншчанская царква, у Больчыцах – 4 мураваныя саборы, у Полацку – Спаскi сабор. Помнiкам манументальнай архiтэктуры Гродна з`яўляецца Барысаглебская (Каложская) царква, пабудаваная ў XII ст.
На Беларусi развiвалася пiсьменства. Разам з перакладнымi лiтаратурнымi творамi тут з`яўляюцца i арыгiнальныя. Маюцца звесткi аб тым, што летапiсы складалiся ў Полацку, Тураве, Новагародку. З прадстаўнiкоў кнiжнай асветы гэтага перыяду трэба адзначыць Клiмента Смаляцiча, Кiрылу Тураўскага, Ефрасiнню Полацкую. Клiмент Смаляцiч напiсаў шмат кнiг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Кiрыла Тураўскi з`яўляўся епiскапам г. Турава. Ён быў выдатным царкоўным аратарам. Прамовы Кiрылы Тураўскага ўяўляюць сабой узоры царкоўнага красамоўства. Ефрасiння Полацкая паходзiла з сям`i полацкiх князеў. Прыняўшы манаства, яна пачала працаваць над перапiсваннем кнiг. Манастыр, у якiм знаходзiлася Ефрасiння, хутка стаў буйным культурным i рэлiгiйным цэнтрам. Аб высокiм узроўнi прыкладнога мастацтва сведчыць крыж, якi заказала Ефрасiння таленавiтаму мясцоваму майстру Лазару Богшы.