
- •Беларускія землі ў эпоху першабытнага грамадства
- •2.Першыя дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Беларусі ( IX –першая палова XIII )
- •4. Барацьба беларускіх зямель супраць крыжакаў і мангола-татар
- •5 Прыняцце хрысціянтва. Культурнае развіццё беларускіх зямель у IX- XIII cт
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і пашырэнне яго межаў у другой палове хііі - першай палове хv ст.
- •7 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў хіv - першай палове хvі ст.
- •8. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскагаўдругой палове XIV — пачатку XV ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі.
- •11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •12. Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі.
- •13. Рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў эпоху сярэднявечча. Берасцейская
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.
- •15 . Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvіі ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна (1648 – 1651 г.Г )Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім Царствам (1654-1667 г)
- •17. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у канцы хvіі - хvііі стст
- •18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
- •19. Спробы Рэформаў і падзелы р.П Паўстанне 1794 г .
- •20 Культура Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.
- •21. Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •24 . Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830-1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •1. Культура Беларусі ў XIX ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 186о-187о-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандаль, транспарт і крыдытна- банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •29. Паўстанне 19863-1864 і яго наступствы для Беларусі
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •31. Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •32 Культура Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
- •33.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку xх ст
- •34.Рэвалюцыя 1905-1907 на тэрыторыі Беларусі
- •35.Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г на тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •37. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэррыторыі бсср
- •39.Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср
- •40. Палітыка Беларусізацыі.Адукацыя і навука ў бсср у 20-30 е г.Г хх ст
- •41. Культура бсср у 20-30 е гг. Хх ст
- •42. Развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939)
- •43. Пачатак другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •46. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць пертызан і падпольшчыкаў
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў
- •48 . Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны.
- •49. Бсср у першыя пасляваенныя гады.Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •50. Бсср у 1950-я першай палове 1960 –х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-першай палове 1980-х гадоў
- •53. Бсср на міжнароднй арэне (1945-1991)
- •54.Палітыка перабудовы. Спосабы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ ў Рэспубліцы Беларусь: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе
- •60.Рэспубліка Беларусь у міжнароднай супольнасці і асаблівасці знешняй палітыкі дзяржавы ва ўмовах глабалізацыы
33.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку xх ст
Ідучы па сусветным шляху эканамічных пераўтварэнняў, расійскі капіталізм на рубяжы XIX-XXстст. уступіў у імперыялістычную стадыю. Пры гэтым тэмпы яе эканамічнага развіцця былі даволі эначнымі, a па агульным колькасным паказчыку сусветнага сукупнага прыродна-дэмаграфічнага, фінансава-эканамічнага і ваенна-тэхнічнага патэнцыялу Расійская імперыя займала чацвёртае – пятае месца разам з Францыяй. Праўда, яна значна ўступала ЗША, Германіі і Англіі. Аб'ём прамысловай вытворчасці Расійскай імперіі ў 1900г. склаў 7% ад сусветнай прамысловай прадукцыі.
Эканоміка Беларусі, якая з’яўлялася часткай народна-гаспадарчага комплексу Расійскай імперыі, развівалася па тых жа эканамічных законах. Ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі. Так, калі колькасць цэнзавых прадпрыемстваў за I900-I9I3 гг. павялічалася на 61,2%, то дробных – усяго на 17%. Адпаведна валавая прадукцыя буйной прамысловасці ўзрасла на 229, 6%, а дробнай – на 110%. Тым не менш у 1913 г. вытворчасць дробнай і саматужнай прамысловасці Беларусі склала 53,5%, а буйной - 46,5% усёй валавай прадукцыі. Але аблічча асноўных галін прамысловасці Беларусі вызначалі ўжо фабрыкі і заводы.
У 1913г. вядучымі эаставаліся харчовая прамысловаць, удзельная вага якой складала 26% ад аб'ёму буйной прамысловасці, лесанаыхтоўкі і сплаў – 16,8, дрэваапрацоўчая – 16,1, папяровая – 7, чыгуначная і рамонтныя майстэрні – 5,8, шкляная – 5,7, тэкстыльная – 4,8, гарбарна-абутковая – 4,1, металаапрацоўчая – 3,8, запалкавая – 2,9 і г. д.
У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі узнікаць манапа-лістычныя аб’яднанніНарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у розныя галіны прамысловасці. Так, буйная нямецкая фірма "Фрыц Шульц" (Лейпцыг) вяла лесараспрацоўку ў Бабруйскім павеце. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абутковую фабрыку "Арол". Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку "Дзвіна" у Віцебску,
Развіваўся транспарт Беларусі.. Хутка ішло будаўніцва шашэйных дарог. Па-ранейшаму важную ролю адыгрываў водны транспарт.
Развіццё прамысловасці і транспарту садзейнічала далейшаму росту гарадоў і гарадскога насельніцтва. Найбуйнейшымі фабрычна-завадскімі цэнтрамі да 1913г. сталі Мінск, Віцебск, Гродна, Пінск, Гомель, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца, Орша.
Ў пачатку XX ст. капіталістычныя адносіны ўсё больш і больш укараняюцца і ў сельскай гаспадарцы. Яны пранікалі як у памешчыцкую, так і ў сялянскую гаспадарку.
Паскарэнню развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і сацыяльнаму расслаенню вёскі садзейнічала сталыпінская аграрная рэформа. Пачатак рэформе быў пакладзены ўказам ад 9 лістапада 1906г., паводле якога кожны гаспадар, уладальнік надзельнай зямлі па абшчыннаму праву, мог у любы час патрабаваць замацавання яе ў асабістую ўласнасць. Рэформа атрымала развіццё ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якія былі прыняты на працягу I906-I9I2гг.
Ажыццяўленне рэформы ішло па некалькіх напрамках: разбурэнне абшчыны, насаджэнне хутароў і адрубоў, перасяленне "лішніх" сялян у Сібір і на Далекі Ўсход, Паўночны Каўказ і ў Сярэднюю Азію.
На Беларусі рэформа мела шэраг асаблівасцей. У заходніх раёнах (Гродзенская, Мінская, Віленская губерні) сялянская абщчына была лікві-давана ўжо даўно. У Магілёўскай і Віцебскай губернях устарэлую абшчынную форму землеўладання трэба было разбурыць.
Важным сродкам ажыццяўлення новай аграрнай палітыкі стаў сялянскі зямельны банк, дзейнасць якога спрыяла стварэнню хутароў і адрубоў. Ён аказваў шмат паслуг памешчыкам у продажы іх зямлі. Неабходна падкрэсліць, што ажыццяўленне реформы суправаджалася інтэнсіўным насаджэннем рускага землеўладання. Адлюстраваннем такой палітыкі з'явілася арганізацыя "асабістага фонду для стварэння рускіх перасяленняў ў Паўночна-Заходнім краі", які ўтварыўся за кошт ліквідацыі казённых зямель. Рускія перасяленцы мелі пераважнае права на атрыманне гэтых зямель.
Асаблівасцю рэформы на Беларусі было і стварэнне тут земстваў. Земскія ўправы садзейнічалі развіццю мясцовай гаспадаркі, стваралі кааператыўныя таварыствы, сельскагаспадарчыя гурткі, дзейнасць якіх накіроўвалася на павышэнне культуры земляробства і жывёлагадоўлі. Земствы адыгрывалі прыкметную ролю і ў развіцці адукацыі і аховы здароўя насельніцтва.
Але галоўным гаспадаром у весцы, як і раней, заставаліся памешчыкі. Сталыпінская рэформа насіла кампрамісны характар. Яна не была выканана ў поўнай меры і не зняла аграрнае пытанне, не змагла прадухіліць абвастрэння сацыяльных супярэчнасцей у краіне.