
- •Беларускія землі ў эпоху першабытнага грамадства
- •2.Першыя дзяржаўныя утварэнні на тэрыторыі Беларусі ( IX –першая палова XIII )
- •4. Барацьба беларускіх зямель супраць крыжакаў і мангола-татар
- •5 Прыняцце хрысціянтва. Культурнае развіццё беларускіх зямель у IX- XIII cт
- •6. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага і пашырэнне яго межаў у другой палове хііі - першай палове хv ст.
- •7 Унутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага ў хіv - першай палове хvі ст.
- •8. Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскагаўдругой палове XIV — пачатку XV ст.
- •9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель ў складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова хііі – першая палова XVI ст.).
- •10. Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі.
- •11. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай.
- •12. Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі.
- •13. Рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў эпоху сярэднявечча. Берасцейская
- •14. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай.
- •15 . Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове хvі - першай палове хvіі ст.
- •16. Казацка-сялянская вайна (1648 – 1651 г.Г )Вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскім Царствам (1654-1667 г)
- •17. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у канцы хvіі - хvііі стст
- •18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай
- •19. Спробы Рэформаў і падзелы р.П Паўстанне 1794 г .
- •20 Культура Беларусі ў другой палове XVII—XVIII ст.
- •21. Палітыка Расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •22. Беларусь у вайне 1812 г.
- •23 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы хvііі - першай палове хіх ст.
- •24 . Нацыянальна-вызваленчы рух на тэрыторыі Беларусі ў першай палове хіх ст. Наступствы паўстання 1830-1831 гг.
- •25. Культура Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •1. Культура Беларусі ў XIX ст.
- •26. Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 186о-187о-х гг. І асаблівасці іх правядзення на тэрыторыі Беларусі.
- •27. Развіццё сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хіх ст.
- •28. Прамысловасць, гандаль, транспарт і крыдытна- банкаўская сістэма Беларусі ў другой палове XIX ст.
- •29. Паўстанне 19863-1864 і яго наступствы для Беларусі
- •30. Грамадска-палітычны рух і ўзнікненне палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •31. Адукацыя і навука на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст
- •32 Культура Беларусі ў другой палове хiх – пачатку хх ст Культура Беларусі ў пачатку XX ст.
- •33.Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пачатку xх ст
- •34.Рэвалюцыя 1905-1907 на тэрыторыі Беларусі
- •35.Рэвалюцыйныя падзеі 1917 г на тэрыторыі Беларусі.
- •36. Беларусь у гады першай сусветнай вайны
- •37. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці
- •38. Новая эканамічная палітыка (нэп) на тэррыторыі бсср
- •39.Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср
- •40. Палітыка Беларусізацыі.Адукацыя і навука ў бсср у 20-30 е г.Г хх ст
- •41. Культура бсср у 20-30 е гг. Хх ст
- •42. Развіццё заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921 – 1939)
- •43. Пачатак другой сусветнай вайны. Вызваленне Заходняй Беларусі і яе ўз’яднанне з бсср
- •44. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі
- •45. Нямецкі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
- •46. Барацьба беларускага народа супраць нямецкіх агрэсараў: дзейнасць пертызан і падпольшчыкаў
- •47. Карэнны пералом падчас Вялікай Айчыннай вайны. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх захопнікаў
- •48 . Заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны і Другой сусветнай вайны.
- •49. Бсср у першыя пасляваенныя гады.Аднаўленне народнай гаспадаркі
- •50. Бсср у 1950-я першай палове 1960 –х гг.
- •52. Культура Беларусі ў 1950-першай палове 1980-х гадоў
- •53. Бсср на міжнароднй арэне (1945-1991)
- •54.Палітыка перабудовы. Спосабы рэфармавання эканомікі і палітычнай сістэмы бсср
- •55. Распад ссср і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь
- •58. Правядзенне рынкавых рэформ ў Рэспубліцы Беларусь: перадумовы і наступствы. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця
- •59. Адукацыя, навука і культура Беларусі на сучасным этапе
- •60.Рэспубліка Беларусь у міжнароднай супольнасці і асаблівасці знешняй палітыкі дзяржавы ва ўмовах глабалізацыы
29. Паўстанне 19863-1864 і яго наступствы для Беларусі
Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.
Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належылі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычныхколаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная – адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіралісяна паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў,літоўцаў, укарінцаў на самавызначэнне.
Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.
Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.
Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрадыпаўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанніўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.
Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.
Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную», - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі.
Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць