Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
моя шпора по історіі.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
246.76 Кб
Скачать

12. Рэфармацыя і контррэфармацыя на тэрыторыі Беларусі.

Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст., які быў накіраваны супраць каталіцкай царквы і насіў антыфеадальны характар. Рэфармацыйныя ідэі з Заходняй Еўропы пачалі пранікаць на Беларусь у сярэдзіне XVI ст. Пратэстанты выступалі супраць дыктата Папы, за багаслужэнне на роднай мове. Асаблівасцю Рэфармацыі на Беларусі было тое, што ў адрозненне ад Еўропы яна тут не стала народнай, а ахапіла толькі вышэйшыя колы грамадства. Славутыя магнацкія роды - Радзівілы, Хадкевічы, Сапегі - прыхінуліся да рэфармацыі з палітычным разлікам. Яны хацелі адгарадзіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць адасобленасць сваёй дзяржавы. Шырокае кола шляхты і гараджан, што прымалі пратэстантызм, мелі на мэце адарваць для сябе ад зямельных уладанняў каталіцкай царквы хоць які-небудзь кавалак. Рэфармацыя спрыяла пашырэнню асветы, актывізацыі духоўнага жыцця грамадства. Пры абшчынах ствараліся школы, друкарні. Найбольш адметнымі прадстаўнікамі рэфармацыйнага руху на Беларусі былі Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Мікалай Радзівіл Чорны ўвайшоў у гісторыю як выдатны дзяржаўны, рэлігійны дзеяч і мецэнат.

Контррэфармацыя не набыла на Беларусі такіх агідных формаў, як месцамі на Захадзе (напрыклад, Варфаламееўская ноч 1582 г. у Францыі, калі за адну ноч былі выразаны 20 тысяч пратэстантаў), не зляталі тут галовы іншаверцаў, не палалі інквізітарскія вогнішчы. Галоўнымі абаронцамі чысціні каталіцтва выступалі езуіты, якія з'явіліся ў ВКЛ у 1564 г. Дзе подкупам, дзе ліслівасцю, а дзе і гвалтам яны вярталі пратэстантаў у каталіцызм. Адчыняліся езуіцкія навучальныя ўстановы. У 1577 г. езуіт Пётр Скарга выдаў кнігу "Аб адзінстве царквы Божай", дзе прапанаваў план уніі, па якім уніяцкая царква павінна была падпарадкоўвацца Папе рымскаму пры захаваных ранейшых царкоўных абрадаў (праваслаўных ці каталіцкіх). У 1590 г. Папа рымскі Клімент VIII аб'явіў унію, а ў 1596 г. яна была зацверджана ў ВКЛ на Берасцейскім царкоўным Саборы. Новаўвядзенне не ўсюды лёгка прыжывалася. Аднак пад канец XVIII ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі было ўніятамі.

13. Рэлігійная сітуацыя на тэрыторыі Беларусі ў эпоху сярэднявечча. Берасцейская

Царкоўная ўнія.

1. Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае». Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароў братоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.

Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме, па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.

2. Месца царквы ў ВКЛ доўгі час вызначалася існаван-нем дзвюх плыняў хрысціянства. Праваслаўнай веры пры-трымлівалася ў XVI ст. большасць усходнеславянскага на-сельніцтва (беларусы, укратцы).Каталіцкая вера пашыра-лася і паступова замацоўвала свае пазіцыі на беларускіх землях дзякуючы палітыцы вялікіх князёў літоўскіх, якія пад-трымлівалі каталіцтва. У 20—30-я гг. XVI ст. у ВКЛ усталя-валася рэлігійная талерантнасць — верацярпімасць. Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 г. праваслаўная царква пачала страчваць сваё вядучае становішча ў Беларусі. У кан-цы XVI — пачатку XVII ст. у ВКЛ у адказ на прапольска-каталіцкую палітыку кіруючых колаў Рэчы Паспалітай узнік-лібрацтвы — нацыянальна -рэлігійныя арганізацыі права-слаўнага, пераважна мяшчанскага, насельніцтва. У брацкіх школах выкарыстоўваліся царкоўнаславянская і старабела-руская мовы.

У сярэдзіне XVI ст. пачалі пранікаць на беларускія землі ідэі Рэфармацыі. Яе прыхільнікі выступалі за рэформукаталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за бога-служэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэн-стваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Найбольш адметным прадстаўніком рэфар-мацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з самых знакамітых прадстаўнікоў вядомага магнацкага роду канцлер ВКЛ Міка-лай Радзівіл Чорны.

Ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. разгар-нуўся рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі — Контррэфармацыя (слова «контр» азначае «супраць»). Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы.

Наступление каталіцтва ў Рэчы Паспалітай увасобілася ў заключэнні ў 1596 г. Берасцейскай царкоўнай уніі, якая аб'яднала праваслаўную і каталіцкую цэрквы ў адзіную грэ-ка-каталіцкую (уніяцкую). Пасля заключэння Люблінскай уніі і стварэння Рэчы Паспалітай вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб'яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўнікі шляхам аб'яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над права-слаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

Па ўмовах уніі праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраў-ніцтва уніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак за-хоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады, якія адрозніва-ліся ад каталіцкіх.

У канцы XVI — першым дзесяцігоддзі XVII ст. уніяцтва як новая рэлігія нярэдка навязвалася гвалтоўна: прымусова закрываліся праваслаўныя цэрквы і школы, ва уніяцкіх цэр-квах сталі выкарыстоўваць польскую мову замест старабела-рускай. У выніку атрымалася, што унія не аб'ядноўвала, а раз'ядноўвала насельніцтва ВКЛ. Тады кіруючыя колы Рэчы Паспалітай спынілі жорсткі ўціск супраць праваслаўнай царквы. Тэта садзейнічала пашырэнню уніяцтва на беларускіх землях. Пад канец XVIII ст. каля 3/4 сельскага на-сельніцтва Беларусі былі уніятамі.