Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С. В. Зыгмантович. Управление библиографической...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.18 Mб
Скачать

Пытанні і заданні

  1. Якія Вы можаце вызначыць фактары, што ўплываюць сёння на працэс кіраваня бібліятэкай, бібліяграфічнай службай бібліятэкі?

  2. У чым сапецыфіка кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі?

  3. Якую ролю ў кіраванні бібліяграфічнай дзейнасцю выконвае секцыя бібліяграфіі ББА?

  4. Чым адрозніваюцца выкарыстоўваемыя метады кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю?

  5. Якая арганізацыйная структура кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю характэрна для бібліятэк розных тыпаў? Раскрыйце гэтыя асаблівасці на прыкладзе бібліятэкі ВНУ, ЦБС, АУНБ, рэспубліканскай спецыяльнай навуковай бібліятэкі?

Ґлава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы

2.1. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы:

Агульныя палажэнні

Планаванне займае цэнтральнае места ў працэсе кіравання. Асабліва значная роля планавання ў буйных бібліятэках з дэцэнтралізаванай бібліяграфічнай службай. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці – гэта працэс навуковага вызначэння мэтаў, задач, сродкаў і метадаў іх дасягнення, асноўных паказчыкаў развіцця. Асноўнай мэтай планавання з’яўляецца вызначэнне аптымальнага па часу і якасці выканання бібліяграфічных працэсаў, вытворчасці бібліяграфічных прадуктаў і паслуг з выкарыстаннем усіх неабходных рэсурсаў. Да ліку асноўных задач планавання адносіцца вызначэнне мэтаў і задач работы бібліяграфічнай службы, асноўных напрамкаў бібліяграфічнай дзейнасці; тэматыкі, зместу, форм і метадаў работы; аб’ёма работы, які выражаецца ў сістэме планавых паказчыкаў; працоўных, матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых затрат на выкананне планавых заданняў. Навуковае планаванне бібліяграфічнай работы спрыяе правільнай растаноўцы кадраў, рацыянальнаму размеркаванню абавязкаў паміж бібліёграфамі, паляпшэнню якасці бібліятэчна-бібліяграфічных паслуг і эфектыўнасці ўсёй бібліяграфічнай дзейнасці.

Вынікам планавання з’яўляецца план, які павінен уяўляць сабой абгрунтаваную мадэль дзеяння дзеля дасягнення пастаўленай мэты, сістэму ўзаемазвязаных планавых заданняў, вызначаючых парадак, тэрміны, паслядоўнасць выканання работ, а таксама іх выканаўцаў. Пры распрацоўцы плана павінна быць атрымана адпаведнасць паміж патрэбнасцямі ў бібліяграфічных паслугах, выражаных праз паказчыкі, і наяўнымі матэрыяльнымі, працоўнымі і фінансавымі рэсурсамі.

У аснове планавання бібліяграфічнай работы, як і работы бібліятэкі цалкам, ляжаць прынцыпы планавання. Прынцыпы планавання – гэта асноўныя правілы, галоўныя патрабаванні да арганізацыі, структуры, зместу гэтай дзейнасці. Сярод агульных прынцыпаў планавання выдзяляюцца: прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці; навуковай абгрунтаванасці; дырэктыўнасці; эканамічнасці.

Прынцып сацыяльна-эканамічнай абумоўленасці азначае, што пры вызначэнні асноўных мэтаў, задач бібліяграфічнай дзейнасці неабходна зыходзіць з тых задач, якія паўстаюць перад грамадствам на пэўным гістарычным этапе яго развіцця, якія ставіць перад бібліятэкай кіраўніцтва арганізацыі, у структуру якой уваходзіць бібліятэка, якая з дапамогай бібліяграфічных сродкаў павінна садзейнічаць вырашэнню гэтых задач.

Прынцып навуковай абгрунтаванасці азначае неабходнасць выкарыстання дасягненняў бібліяграфічнай тэорыі і практыкі пры планаванні, улік рэальных умоў і магчымасцей бібліяграфічнай службы ў вырашэнні пастаўленых задач.

Прынцып эканамічнасці азначае, што планаванне бібліяграфічнай дзейнасці павінна ажыццяўляцца з улікам эканамічнай абгрунтаванасці яе асноўных паказчыкаў; магчымасцей выкарыстання розных крыніц фінансавання гэтай дзейнасці.

Прынцып дэрыктыўнасці: зацверджаны кіраўніцтвам план набывае сілу дырэктыўнага дакумента, які неабходна выконваць. Усе змяненні і дапаўненні ўносяцца ў план толькі з дазволу кіраўніцтва пры наяўнасці адпаведнага абгрунтавання.

Акрамя агульных прынцыпаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці існуе таксама і шэраг асобных прынцыпаў фарміравання планаў: спалучэнне бягучых задач з перспектыўнымі; пераемнасць у планаванні; улік каардынацыйных сувязей як унутры бібліятэкі, так і данай бібліятэкі з іншымі бібліятэкамі, арганізацыямі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у пэўных кірунках бібліяграфічнай дзейнасці, мерапрыемствах; планавыя дакументы павінны адрознівацца канкрэтнасцю, дакладнасцю, комплекснасцю; неабходнасць давядзення планавых заданняў да непасрэдных выканаўцаў; сістэматычны кантроль выканання плана па ўсім паказчыкам.

Пры рэалізацыі функцыі кіравання загадчык бібліяграфічнага аддзела, іншыя кіраўнікі бібліятэкі павінны таксама валодаць сучаснымі метадамі планавання. Метад – гэта сукупнасць прыёмаў і спосабаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца працэс планавання бібліяграфічнай дзейнасцю, дасягненне адпаведнасці паміж мэтамі, задачамі і наяўнымі сродкамі іх ажыццяўлення. Сярод метадаў планавання бібліяграфічнай дзейнасці выдзяляюцца: аналітычны, нарматыўны, праграмна-мэтавы.

Аналітычны метад заключаецца ў тым, што планаванне павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з навукова выяўленнымі тэндэнцыямі і заканамернасцямі, якія дзейнічаюць на працягу пэўнага папярэдняга перыяду работы (актыўнасць карыстальнікаў на бібліяграфічныя паслугі ў розныя перыяды на працягу года, з’яўленне новых катыгорый карыстальнікаў, адкрыццё новых інфармацыйных струкур, новых навучальных устаноў на тэрыторыі рэгіёна і з’яўленне новых груп карыстальнікаў і г.д.) і прагназуемымі падзеямі, з’явамі. Выкарыстанне гэтага метада прадугледжвае наяўнасць і аналіз разнастайнай інфармацыі: вынікаў ўліку бібліяграфічнай дзейнасці, праводзімых маркетынгавых даследаванняў, вывучэнне інфармацыйнага рынку, патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічных паслугах, улік маючыхся адбыцца юбілеяў, святкаванняў, мерапрыемстваў і г.д.

Нарматыўны метад заключаецца ў разліку асноўных паказчыкаў бібліяграфічнай дзейнасці ў адпаведнасці з нормамі і нарматывамі і маючыміся рэсурсамі. Эфектыўнасць данага метада вызначаецца наяўнасцю нарматыўнай базы, якая ўключае ў сабе дакладна вызначаную сістэму нарміруемых паказчыкаў, іх класіфікацыю, методыку вызначэння і разліку колькасных значэнняў, сістэматычны перагляд дзейнічаючых норм і нарматываў.

Праграмна-мэтавы метад заключаецца ў тым, што пры планаванні неабходна арыентавацца на пастаўленую мэту, напрыклад, максімальнае задавальненне патрэбнасцей карыстальнікаў у бібліяграфічнай інфармацыі. Гэту мэту можна паслядоўна распісаць (правесці яе дэкампазіцыю) на падмэты (напрыклад, па катэгорыям карыстальнікаў), галоўныя задачы і падзадачы, вырашэнне якіх неабходна для дасягнення пастаўленай мэты. У сувязі з тым, што дасягненне мэтаў бібліяграфічнай работы патрабуе выкарыстання разнастайных рэсурсаў, прычым з мінімальнымі іх затратамі, ствараецца праграма, якая ўяўляе сабой комплекс узаемазвязаных паміж сабой задач, напрамкаў дзейнасці, мерапрыемстваў, рэсурсаў, выканаўцаў і тэрмінаў, аб’яднаных адзінай мэтай.

Кожны метад мае сваю спецыфіку і выкарыстоўваецца на розных этапах планавання бібліяграфічнай дзейнасці: аналітычны - на этапе прагназавання, вызначэння мэтаў і прыярытэтаў, напрамкаў работы; праграмна-мэтавы – на этапе ўзгаднення пастаўленых мэтаў з маючыміся магчымасцямі і рэсурсамі; нарматыўны – пры вызначэнні аб’ёмаў, паказчыкаў работы. Таму пры планаванні вельмі важным з’яўляецца комплекснае іх выкарыстанне.