Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
С. В. Зыгмантович. Управление библиографической...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
1.18 Mб
Скачать

Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі

1.1. Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне

У паляпшэнні арганізацыі бібліяграфічнай дзейнасці значную ролю адыгрывае кіраванне. Без кіравання эфект арганізацыі бібліяграфічнай працы будзе вельмі сціплым. Што такое кіраванне ў шырокім смысле слова? Кіраванне – гэта функцыя арганізаваных сістэм, якая забяспечвае захаванасць іх пэўнай структуры, падтрымку рэжыма дзейнасці, рэалізацыю яе праграмы, мэты. (Философский словарь. – 6-е изд., перераб. и доп. – М., 1992. – С.473.) Патрэбнасць у кіраванні ўзнікае разам з размеркаваннем працы і спадарожнічаючай яму кааперацыяй – сумеснай працай для дасягнення мэты. Сёння разам з тэрмінам кіравання, у якасці яго сіноніма ўсё часцей ужываецца замежны тэрмін менеджмент. Існуе даволі шматлікая колькасць азначэнняў тэрміна менеджмента, якія па-сутнасці раскрываюць, указваюць на разнастайныя аспекты гэтага віда дзейнасці. Пад менеджментам разумеецца набор сродкаў, з дапамогай якіх арганізацыя рэалізуе пастаўленыя мэты; менеджмент – гэта від дзейнасці або комплексны працэс, які ўключае ў сябе пастаноўку мэтаў, планаванне дзеянняў, неабходных для дасягнення мэтаў, кантроль за ходам дасягнення мэтаў і выкананнем планаў, карэкціроўку планаў, калі адбываюцца змены (азначэнне паняцця з тэхналагічнага пункту гледжання); менеджмент – гэта мастацтва кіраваць інтэлектуальнымі, арганізацыйнымі і тэхналагічнымі рэсурсамі ў мэтах найбольш эфектыўнай работы (сацыяльны-псіхалагічны падыход да азначэння).

Бібліятэка з’яўляецца складанай дынамічнай сістэмай сацыяльнага тыпу, якая састаіць з падсістэм з яскрава выражанымі лакальнымі якасцямі. Бібліяграфічная служба з’яўляецца адной з такіх падсістэм. Таму кіраванне бібліяграфічнай дзейнасцю неабходна разглядаць у якасці састаўной часткі агульнага кіравання бібліятэчнай справай, бібліятэкай цалкам і ў той жа час выдзяляць яго асаблівасці, якія звязаны з суб’ектам, аб’ектам кіравання, арганізацыйнай структурай кіравання, асаблівасцямі рэалізацыі асноўных функцый кіравання і інш.

Роля кіравання бібліятэкай, бібліяграфічнай дзейнасцю сёння значна ўзрастае ў сувязі з шэрагам аб’ектыўных фактараў, якія ўплываюць на іх дзейнасць. Сярод такіх фактараў: павялічэнне колькасці карыстальнікаў, змяненне структуры інфармацыйных патрэбнасцей, змяненне структуры і складу інфармацыйных рэсурсаў, змены ў патрабаваннях да наменклатуры і якасці паслуг, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, што значна ўплывае на рост аб’ёмаў работы ў бібліяграфічных структурных падраздзяленнях; у сувязі з пашырэннем юрыдычнай, фінансавай самастойнасці бібліятэк адбываецца перанос усяго аб’ёму упраўленчых задач непасрэдна ў бібліятэку, узрастае роля эканамічных, сацыяльна-псіхалагічных метадаў кіравання, што значна ўплывае на павышэнне адказнасці ўсіх суб’ектаў унутрыбібліятэчнага кіравання; змены ў прыярытэтах, мэтах функцыянавання бібліятэк з арыентацыяй на патрэбнасці карыстальнікаў, развіццё дэмакратычных пачаткаў у кіраванні, выкарыстанне і развіццё новых напрамкаў, метадаў кіравання – маркетынга, стратэгічнага планавання, праектнай дзейнасці - выклікаюць неабходнасць грунтоўнай тэарэтычнай падрыхтоўкі ўсіх суб’ектаў кіравання бібліятэкай.

Мэтай кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі з’яўляецца забеспячэнне функцыянавання бібліяграфічнай службы бібліятэкі, павышэнне эфектыўнасці яе работы ў адпаведнасці са зменлівымі інфармацыйнымі патрэбнасцямі карыстальнікаў і ўмовамі знешняга асяроддзя, самой бібліятэкі.