
- •Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай
- •Глава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •Глава 3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- •Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
- •Прадмова
- •Глава 1. Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
- •1.1. Менеджмент бібліяграфічнай дзейнасці: азначэнне, мэты, значэнне
- •Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання
- •Прынцыпы, метады, функцыі кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •Пытанні і заданні
- •Ґлава 2. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
- •2.1. Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы:
- •Агульныя палажэнні
- •2.2. Віды планаў бібліяграфічнай работы ў бібліятэцы
- •2.3. Тэхналогія фарміравання плана бібліяграфічнай работы
- •Пытанні і заданні
- •Глава 3. Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
- •Улік бібліяграфічнай дзейнасці
- •Справаздача аб бібліяграфічнай дзейнасці
- •Аналіз бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк
- •Пытанні і заданні
- •Глава 4. Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
- •4.1. Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні
- •Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: змест і асаблівасці
- •4.2.1. Маркетынгавыя даследаванні
- •Удасканаленне бібліяграфічнай прадукцыі і паслуг
- •4.2.3. Цэнаўтварэнне на бібліяграфічныя прадукты і паслугі
- •4.2.4. Прасоўванне бібліяграфічных прадуктаў і паслуг. Рэкламная бібліяграфія
- •Пытанні і заданні
- •Глава 5. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
- •Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
- •Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
- •Пытанні і заданні
- •Глава 6. Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
- •Сутнасць і асаблівасці метадычнай работы бібліятэкі па забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці на сучасным этапе
- •Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці
- •Напрамкі работы па метадычнаму забеспячэнню бібліяграфічнай дзейнасці
- •Пытанні і заданні
- •Літаратура
- •Основные услуги, оказываемые Национальной библиотекой Беларуси пользователям библиотеки
Арганізацыйныя пытанні метадычнага забеспячэння бібліяграфічнай дзейнасці
Метадычная работа ажыццяўляецца ў масштабах усёй краіны, рэгіёна, галіны. Функцыі бібліятэк – навукова-метадычных цэнтраў выконваюць адпаведныя рэспубліканскія, абласныя, цэнтральныя гарадскія і раённыя бібліятэкі. На рэспубліканскім узроўні: НББ з’яўляецца метадычным цэнтрам для ўсіх бібліятэк сістэмы Міністэрства культуры; рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі – адпаведна для бібліятэк сваёй сеткі, ведамаснай прыналежнасці (РНМБ – для сеткі медыцынскіх бібліятэк, БелСХБ – для сеткі бібліятэк сельскагаспадарчага профілю, РНТБ – для навукова-тэхнічных бібліятэк, ЦНБ НАН Беларусі – для бібліятэк навукова-даследчых інстытутаў акадэміі навук краіны, Фундаментальная бібліятэка БДУ – для бібліятэк ВНУ; Навуковая педагагічная бібліятэка Нацыянальнага інстытута адукацыі пасля яе аб’яднання з РНПБ – метадычны цэнтр для бібліятэк школ, ССНУ, Навуковая бібліятэка Дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры і спорта пасля яе аб’яднання з РНМБФК – для бібліятэк вучылішчаў алімпійскага рэзерва Белкамспорту, спартыўных школ, спартыўных баз). На абласным узроўні – адпаведна абласныя бібліятэкі выступаюць метадычнымі цэнтрамі для бібліятэк нізавога ўзроўня сваёй сеткі, напрыклад, абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі – метадычныя цэнтры для ЦБС; і нарэшце, на нізавым узроўні – цэнтральныя гарадскія і раённыя бібліятэкі ЦБС – метадычныя цэнтры для бібліятэк-філіялаў.
У бібліятэках-метадычных центрах былі створаны навукова-метадычныя аддзелы, якія ўзначальвалі, ажыццяўлялі каардынацыю метадычнай работы розных аддзелаў бібліятэкі, праводзілі непасрэдна метадычную работу. Зараз гэтыя аддзелы ў большасці бібліятэк перайменаваны: ва ўніверсальных навуковых бібліятэках – у аддзелы бібліятэказнаўства, у цэнтральных бібліятэках ЦБС замест методыка-бібліяграфічнага аддзела ўтвораны аддзелы маркетынга, РНТБ аб’яднала метадычны і даследчы аддзелы ў аддзел навукова-арганізацыйнай і метадычнай работы, РНМБ арганізавала аддзел новых бібліятэчных і інфармацыйных тэхналогій, у склад якога ўключана і метадычная служба, і г.д. У Расіі падчас пераўтварэнняў метадычных службаў бібліятэк налічана каля 15 іх мадыфікацый (сярод іх і такія, як аддзелы арганізацыі і развіцця бібліятэк; аддзелы сацыялагічных даследаванняў і прагназавання бібліятэчнай справы; маркетынгавых даследаванняў і інш.).
У галіне бібліяграфічнай дзейнасці метадычную дапамогу ажыццяўлялі і зараз ажыццяўляюць бібліяграфічныя аддзелы, гэта адна з іх функцый, адзін з кірункаў дзейнасці, які яны праводзяць сумесна з метадычным аддзелам. У бібліяграфічных аддзелах метадычную дзейнасць ажыццяўляюць кіраўнікі структурных падраздзяленняў (заг. адддзелаў, заг. сектарамі), вядучыя спецыялісты. Сумесная работа аддзелаў дае значна большыя вынікі, таму што менавіта ў метадычныя аддзелы (або бібліятэказнаўства і інш.) ўведзены акрамя метадыстаў сацыёлагі, эканамісты, маркетолагі і інш., метадычны аддзел ажыццяўляе зводнае планаванне метадычнай работы, фарміруе фонд дакументаў па бібліятэказнаўстве і сумежным навукам, а таксама фонд дакументаў аб бібліятэках сеткі, у якім прадстаўлены планы, справаздачы, інфармацыі аб дзейнасці бібліятэк, даведкі аб наведванні бібліятэк, перапіска з бібліятэкамі і г.д. Разам з тым, менавіта супрацоўнікі бібліяграфічнага аддзела з’яўляюцца вядучымі спецыялістамі па пытанням бібліяграфічнай работы, маюць значны практычны вопыт бібліяграфічнай работы, глыбокія веды сучаснага стану розных кірункаў бібліяграфічнай практыкі, валодаюць метадамі і праводзяць навукова-даследчую работу ў бібліяграфічнай сферы, акумуліруюць у сваім фондзе дакументы па бібліяграфазнаўству і неапублікаваныя крыніцы па бібліяграфічнай дзейнасці сваёй бібліятэкі і бібліятэк сваёй сеткі. Пры планаванні работы бібліяграфічнага аддзела ў план абавязкова ўключаецца раздзел прысвечаны метадычнай рабоце аддзела.